Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
SpaceX адправіла першых турыстаў у адкрыты космас Асноўная мэта палёту – зьдзейсьніць першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас. Экіпаж карабля Crew Dragon правядзе ў космасе 5 поўных дзён, выконваючы навуковыя экспэрымэнты. Карабель дасягнуў рэкорднае…
На Зямлю вярнуўся экіпаж зь першым касьмічным турыстам, які выйшаў у адкрыты космас
Касьмічны карабель прыватнае кампаніі SpaceX раніцаю ў нядзелю пасьпяхова сеў на ваду ля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
На яго борце былі чацьвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнаю. Упершыню ў гісторыі прыватная асоба выйшла ў адкрыты космас.

👍36❤8
Проста космас: пераможцы конкурсу астранамічных фота
Грынвіцкая каралеўская абсэрваторыя абвясьціла пераможцаў конкурсу астранамічных фотаздымкаў Astronomy Photographer of the Year 2024. Да вашае ўвагі – некаторыя працы пераможцаў. Усе фота можна паглядзець тут.

❤57❤🔥12👍7
У Берасьці пабудавалі нестандартны дом. Меркаваньні аб ім падзяліліся
Sikorsky House вылучаецца цёмным фасадам з керамічнае цэглы і разнастайнасьцю вокнаў, піша Onliner.
Аўтар праекту – архітэктурная студыя Majsterni. Перад камандаю стаяла няпростая задача: прыдумаць унікальны і эстэтычна прывабны аб’ект, які не каштаваў бы касьмічных грошай, бо забудоўнік “Міленіум Сіці” усё ж хацеў зрабіць дом з даступным жыльлём.
Усяго за паўгода ўсе кватэры знайшлі сваіх пакупнікоў. Цана за “квадрат” складала ад 2540 да 2740 рублёў.
У інтэрнэце меркаваньні аб новым будынку падзяліліся. Хтосьці захапляецца і просіць рабіць больш такіх праектаў у Берасьці. Хтосьці лічыць комплекс занадта змрочным. Але абыякавых людзей мала.

👍50❤8🥱8
AirPods Pro 2 афіцыйна прызнаныя слыхавым апаратам
Apple атрымала сэртыфікат слыхавога апарата ад FDA (амэрыканскае кіраўніцтва кантролю харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў) на свае слухаўкі дзякуючы штучнаму інтэлекту, які дыягнастуе ўспрыманьне гуку карыстальнікамі.
Афіцыйны кошт AirPods Pro 2 складае $249, што ўтрая таньней за аналягічныя паводле якасьці прылады.

🔥27🕊8👍4😁2🐳1
Навукоўцы адкрылі амаладжальны эфэкт распаўсюджанага прэпарату
Дасьледаваньні кітайскіх навукоўцаў паказалі, што прэпарат мэтфармін, які выкарыстоўваюць у лекаваньні цукроўкі, можа зьнізіць біялягічны ўзрост на 18 гадоў, піша Daily Mail.
Падчас экспэрымэнтаў над малпамі ва ўзросьце ад 13 да 16 гадоў, што адпавядае 40-50 гадам чалавека, жывёлы атрымлівалі дозу мэтфарміну, аналягічную чалавечай.
Эксперымэнт працягваўся тры з паловаю года, што эквівалентна 10 гадам жыцьця чалавека.
Вынікі паказалі запаволеньне старэньня мазгоў на 6 гадоў (эквівалентна 18 чалавечым гадам), паляпшэньне памяці і здольнасьці да навучаньня.
Аўтары адзначаюць, што, нягледзячы на тое, што ў адной з малпаў падчас экспэрымэнту разьвілася хвароба нырак, сур’ёзных пабочных эфэктаў у большасьці не было.
Адкрыцьцё можа стаць значным прарывам на фоне павелічэньня колькасьці пажылога насельніцтва і росту хваробаў, зьвязаных з старэньнем.

👍38🤩9🤔5🍌4❤2🌚2
Геолягі ўпершыню шукаюць нафту на поўначы Беларусі
Спэцыялісты прааналізавалі архіўныя зьвесткі і прыйшлі да высновы: сьвідраваць трэба на тэрыторыі Аршанскае ўпадзіны — яна мае асаблівую геалягічную будову.
Па выніках дасьледаваньня сьвідравіны глыбінёю 1350 мэтраў будуць атрыманыя зьвесткі пра мінэральны склад наяўных запасаў мінэральных рэсурсаў на дадзенай тэрыторыі, патлумачыў намесьнік міністра Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Віктар Галанаў, піша belmarket.by.

14🐳27💊22😁13👍4💩4