Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Nike выпусьціла красоўкі, надрукаваныя на 3D-друкарцы

Новыя красоўкі Air Max 1000 – гэта абноўленая вэрсія Air Max 1, якія дэбютавалі ў 1987 годзе і сталі першымі красоўкамі Nike з паветранаю падушкаю ў пятцы.

Выкарыстаньне 3D-друку дазволіла Nike рэалізаваць контурны дызайн, які немагчыма стварыць пры дапамозе традыцыйных тэхналёгій. У верхняй частцы красовак выкарыстоўваецца больш гнуткі матэрыял, які дазваляе апранаць і здымаць абутак без выкарыстаньня шнуркоў.

Кошт навінкі пакуль невядомы, але можна меркаваць, што ён будзе немалы: Air Max 1000 выйдуць лімітаванаю калекцыяй — толькі 1000 параў.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🍓17👍8🔥5👌2🆒2
Самая высокая і самая нізкая жанчыны ў сьвеце сустрэліся

У дзень Кнігі рэкордаў Гінэса самая высокая і самая нізкая жанчыны сьвету сустрэліся, каб разам выпіць гарбаты ў Лёндане.

Самаю высокаю жанчынаю ў сьвеце ёсьць 27-гадовая Румэйса Гэлгі, турэцкая вэб-распрацоўніца з ростам 215,16 см. За самую нізкую жанчыну ў сьвеце ўважаюць 30-гадовую індыйскую актрысу Джыёці Амге, рост якое складае 62,8 см.

Гэлгі мае рэдкае захворваньне – сындром Вівэра. Яно выклікае паскораны рост і дэфармацыі шкілету. Яе выпадак стаў толькі 27-м дыягнаставаным выпадкам у сьвеце і першым у Турцыі.

Амге ж мае форму карлікавасьці, якая называецца ахондраплязія. Аднак гэта не перашкодзіла яе акцёрскай кар’еры.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍27❤14😢10😨5🎃2
У Японіі налета прэзэнтуюць машыну для аўтаматычнага мыцьця людзей

Час мыцьця ў машыне Mirai Ningen Sentakuki зойме 15 хвілін. Працэс адбываецца наступным чынам.

Карыстальнік залазіць унутр, зачыняе капсулу, тая часткова запаўняецца цёплаю вадою і пачынаецца працэс мыцьця з дапамогаю рухомых душаў.

Сёньня прылада гатовая на 70%.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥32🥴13😁7👍6❤2😍2🤔1
Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў?

У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты транспарт не разглядаўся як сродак для спаборніцтваў на хуткасьць, ды і большасьць дарог тады былі грунтавымі – зваліцца з ровара на іх было ня так ужо небясьпечна. Таму з роляю першых шлемаў так-сяк спраўляліся капелюшы з коркавага дрэва. Яны амаль не ратавалі галаву ад сапраўды сур’ёзных траўмаў, але доўгі час працягвалі выкарыстоўвацца праз адсутнасьць альтэрнатываў.

У пачатку 20 стагодзьдзя на зьмену прыйшлі скураныя шлемы, набітыя ватаю. Яны забясьпечвалі лепшую вэнтыляцыю, але таксама не маглі абараніць ад сур’ёзных удараў. А тым часам дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём рабілася ўсё больш.

Толькі ў 1970-я пачалі выкарыстоўваць пенапляст і плястыкавыя абалонкі. Гэтыя матэрыялы зрабілі шлемы лёгкімі, трывалымі і здольнымі паглынаць энэргію ўдару.

У нашыя дні для вытворчасьці шлемаў выкарыстоўваюцца такія інавацыйныя матэрыялы як поліэтылентэрэфталат (PET) і супалімеры, якія робяць іх яшчэ больш трывалымі і лягчэйшымі.

За два стагодзьдзі шлемы для раварыстаў сталі ня проста сродкам абароны, але яшчэ і стылёвым аксэсуарам, з дапамогаю якога спартсмэны імкнуцца падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍36❤6🗿5👌1
Neuralink пачаў выпрабаваньні робарукі, што кіруецца сілаю думкі

Нэўрастартап Neuralink Ілана Маска абвясьціў пра пачатак тэставаньня тэхналёгіі, якая дазволіць паралізаваным пацыентам кіраваць рабатызаванай рукою.

Ідзецца пра першыя выпрабаваньні мазгавога імплянту N1 на людзях, то бок ухваленая рэгулятарамі прылада зьявіцца на рынку не раней, як празь некалькі гадоў. Дзякуючы чыпу пацыенты змогуць кантраляваць робаруку.

Іншы імплянт Neuralink, які ўжо дазволены ўладамі і пасьпяхова ўжыўляецца ў чалавечыя мазгі, дазваляе пацыентам кіраваць курсорам на экране манітора і гуляць у відэагульні. Кампанія адзначае, што новая тэхналёгія дасьць карыстальнікам свабоду ня толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў фізычнай.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍36🔥4👌2
Lego стварыла набор зь лятальнаю машынаю паводле рысункаў Леанарда да Вінчы

У такім “арнітоптары”, паводле задумкі аўтара, чалавек меўся ляжаць і круціць пэдалі, каб махаць мэханічнымі крыламі і ляцець. Зрэшты, ужо пры жыцьці да Вінчы зразумеў, што на такім апараце далёка не паляціш.

А цяперака макет гэтае сярэднявечнае машыны стварыла кампанія Lego. У каробцы – канструктар з 493 дэталей, які каштуе каля $50. У продажы зьявіцца з наступнага году.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10❤31👍17🔥5
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
У Нарвэгіі плянуюць забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў У Нарвэгіі хочуць павысіць узрост, зь якога дзецям можна карыстацца сацсеткамі, ад 13 да 15 гадоў. Гэта будзе адное з самых строгіх падобных абмежаваньняў у сьвеце, адзначае Business Insider. Нарвэскія…
У Аўстраліі забароняць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацсеткамі

Гэта стане найбольш строгім падобным абмежаваньнем у сьвеце. Чакаецца, што закон пачне дзейнічаць не раней, як праз год.

Пад абмежаваньні не падпадаюць гульнявыя сайты і мэсэнджэры, а таксама плятформы, на якіх можна не рэгістравацца. Напрыклад, YouTube, хутчэй за ўсё, ня будзе забаронены для падлеткаў.

Многія падтрымліваюць такую забарону, але крытыкі закону сумняваюцца, што яго выкананьне будзе эфэктыўна адсочвацца. Іх таксама турбуе, ці не прывядзе новы закон да сацыяльнае ізаляцыі падлеткаў.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13🥴10👍8🤔5👎1🤨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзеце, як шлем Apple зьмяняе рэальнасьць

Шлем дапоўненае рэальнасьці Apple Vision Pro можа мяняць рэальнасьць у вачах карыстальніка.

На відэа ўгары паказана, як выглядае рэальнасьць, а ўнізе – як яе бачыць чалавек з Apple Vision Pro.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19🥴18👍10🤣5🔥4💔1
Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаваньне. Эфэктыўнасьць — рэкордныя 99%

Новая вакцына ад ВІЧ пад назваю ленакапавір прайшла апошнюю стадыю клінічных выпрабаваньняў і пасьпяхова абараніла ад вірусу тысячы пацыентаў па ўсім сьвеце, паведамляецца на афіцыйным сайце прыватнага дасьледчага ўнівэрсытэту Эморы, ЗША.

Прэпарат дзейнічае на ўзроўні капсіду ВІЧ — зьнешняе бялковае абалонкі віруса, якая адыгрывае важную ролю ў яго пранікненьні ў вузы чалавека. Блякуючы капсід, ленакапавір перашкаджае ВІЧ заражаць новыя вузы і размнажацца.

Дазвол па масавы выпуск ленакапавіру можа быць выдадзены ўжо ў наступным годзе.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍56🔥37❤6