Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
У Японіі налета прэзэнтуюць машыну для аўтаматычнага мыцьця людзей

Час мыцьця ў машыне Mirai Ningen Sentakuki зойме 15 хвілін. Працэс адбываецца наступным чынам.

Карыстальнік залазіць унутр, зачыняе капсулу, тая часткова запаўняецца цёплаю вадою і пачынаецца працэс мыцьця з дапамогаю рухомых душаў.

Сёньня прылада гатовая на 70%.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥32🥴13😁7👍6❤2😍2🤔1
Як мяняліся роварныя шлемы за апошнія 200 гадоў?

У 19 стагодзьдзі, калі ровары толькі пачыналі набіраць папулярнасьць, гэты транспарт не разглядаўся як сродак для спаборніцтваў на хуткасьць, ды і большасьць дарог тады былі грунтавымі – зваліцца з ровара на іх было ня так ужо небясьпечна. Таму з роляю першых шлемаў так-сяк спраўляліся капелюшы з коркавага дрэва. Яны амаль не ратавалі галаву ад сапраўды сур’ёзных траўмаў, але доўгі час працягвалі выкарыстоўвацца праз адсутнасьць альтэрнатываў.

У пачатку 20 стагодзьдзя на зьмену прыйшлі скураныя шлемы, набітыя ватаю. Яны забясьпечвалі лепшую вэнтыляцыю, але таксама не маглі абараніць ад сур’ёзных удараў. А тым часам дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём рабілася ўсё больш.

Толькі ў 1970-я пачалі выкарыстоўваць пенапляст і плястыкавыя абалонкі. Гэтыя матэрыялы зрабілі шлемы лёгкімі, трывалымі і здольнымі паглынаць энэргію ўдару.

У нашыя дні для вытворчасьці шлемаў выкарыстоўваюцца такія інавацыйныя матэрыялы як поліэтылентэрэфталат (PET) і супалімеры, якія робяць іх яшчэ больш трывалымі і лягчэйшымі.

За два стагодзьдзі шлемы для раварыстаў сталі ня проста сродкам абароны, але яшчэ і стылёвым аксэсуарам, з дапамогаю якога спартсмэны імкнуцца падкрэсьліць сваю індывідуальнасьць.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍36❤6🗿5👌1
Neuralink пачаў выпрабаваньні робарукі, што кіруецца сілаю думкі

Нэўрастартап Neuralink Ілана Маска абвясьціў пра пачатак тэставаньня тэхналёгіі, якая дазволіць паралізаваным пацыентам кіраваць рабатызаванай рукою.

Ідзецца пра першыя выпрабаваньні мазгавога імплянту N1 на людзях, то бок ухваленая рэгулятарамі прылада зьявіцца на рынку не раней, як празь некалькі гадоў. Дзякуючы чыпу пацыенты змогуць кантраляваць робаруку.

Іншы імплянт Neuralink, які ўжо дазволены ўладамі і пасьпяхова ўжыўляецца ў чалавечыя мазгі, дазваляе пацыентам кіраваць курсорам на экране манітора і гуляць у відэагульні. Кампанія адзначае, што новая тэхналёгія дасьць карыстальнікам свабоду ня толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў фізычнай.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍36🔥4👌2
Lego стварыла набор зь лятальнаю машынаю паводле рысункаў Леанарда да Вінчы

У такім “арнітоптары”, паводле задумкі аўтара, чалавек меўся ляжаць і круціць пэдалі, каб махаць мэханічнымі крыламі і ляцець. Зрэшты, ужо пры жыцьці да Вінчы зразумеў, што на такім апараце далёка не паляціш.

А цяперака макет гэтае сярэднявечнае машыны стварыла кампанія Lego. У каробцы – канструктар з 493 дэталей, які каштуе каля $50. У продажы зьявіцца з наступнага году.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10❤31👍17🔥5
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
У Нарвэгіі плянуюць забараніць сацсеткі дзецям да 15 гадоў У Нарвэгіі хочуць павысіць узрост, зь якога дзецям можна карыстацца сацсеткамі, ад 13 да 15 гадоў. Гэта будзе адное з самых строгіх падобных абмежаваньняў у сьвеце, адзначае Business Insider. Нарвэскія…
У Аўстраліі забароняць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацсеткамі

Гэта стане найбольш строгім падобным абмежаваньнем у сьвеце. Чакаецца, што закон пачне дзейнічаць не раней, як праз год.

Пад абмежаваньні не падпадаюць гульнявыя сайты і мэсэнджэры, а таксама плятформы, на якіх можна не рэгістравацца. Напрыклад, YouTube, хутчэй за ўсё, ня будзе забаронены для падлеткаў.

Многія падтрымліваюць такую забарону, але крытыкі закону сумняваюцца, што яго выкананьне будзе эфэктыўна адсочвацца. Іх таксама турбуе, ці не прывядзе новы закон да сацыяльнае ізаляцыі падлеткаў.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13🥴10👍8🤔5👎1🤨1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзеце, як шлем Apple зьмяняе рэальнасьць

Шлем дапоўненае рэальнасьці Apple Vision Pro можа мяняць рэальнасьць у вачах карыстальніка.

На відэа ўгары паказана, як выглядае рэальнасьць, а ўнізе – як яе бачыць чалавек з Apple Vision Pro.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19🥴18👍10🤣5🔥4💔1
Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаваньне. Эфэктыўнасьць — рэкордныя 99%

Новая вакцына ад ВІЧ пад назваю ленакапавір прайшла апошнюю стадыю клінічных выпрабаваньняў і пасьпяхова абараніла ад вірусу тысячы пацыентаў па ўсім сьвеце, паведамляецца на афіцыйным сайце прыватнага дасьледчага ўнівэрсытэту Эморы, ЗША.

Прэпарат дзейнічае на ўзроўні капсіду ВІЧ — зьнешняе бялковае абалонкі віруса, якая адыгрывае важную ролю ў яго пранікненьні ў вузы чалавека. Блякуючы капсід, ленакапавір перашкаджае ВІЧ заражаць новыя вузы і размнажацца.

Дазвол па масавы выпуск ленакапавіру можа быць выдадзены ўжо ў наступным годзе.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍56🔥37❤6
У Саудаўскай Арабіі адкрылі самае сучаснае ў сьвеце мэтро: 45 станцый за раз

У Эр-Рыядзе адкрылі сетку мэтро працягласьцю 176 км, якая складаецца з шасьці ліній і 85 станцый. Праект стаў унікальным таму, што ўсю сетку пабудавалі ў адзін этап. Акрамя таго, ва ўсім мэтро будуць выкарыстоўвацца беспілётныя цягнікі і “зялёная” энэргія.

Праект абышоўся ўраду краіны ў 23 млрд даляраў. На сёньняшні дзень адкрытыя тры з шасьці ліній – 45 станцый. Яшчэ тры лініі адкрыюцца цягам двух месяцаў.

Новая транспартная сетка, акрамя мэтро, ​​будзе ўключаць яшчэ 80 аўтобусных маршрутаў з 2860 прыпынкамі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍35🤯14🤔11🔥7❤1👌1🌭1
Youtube запускае аўтаматычны дубляж на дзевяці мовах

YouTube паказаў новую функцыю аўтаматычнага дубляжу, якая робіць кантэнт даступным на розных мовах. Функцыя стане даступная для сотняў тысяч каналаў, прысьвечаных пазнавальным тэмам.

Атрымаць аўтаматычны дубляж змогуць аўтары, якія, напрыклад, вядуць кулінарныя каналы або расказваюць пра падарожжы. У пэрспэктыве функцыя стане даступная і аўтарам іншага тыпу кантэнту.

Пакуль плятформа падтрымлівае ангельскую, францускую, нямецкую, індыйскую, інданэзійскую, італьянскую, японскую, партугальскую і гішпанскую мовы. Google папярэджвае, што штучны інтэлект можа дапускаць памылкі, а тэмбр дубляжу можа адрозьнівацца ад арыгінальнага.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤47👍21🌚4
Google прэзэнтавала GenCast: новую мадэль ШІ для дакладнага прагназаваньня надвор’я

Яна была навучаная з выкарыстаньнем гістарычных мэтэаралягічных зьвестак за 40 гадоў і пераўзыйшла дзейную сыстэму Эўрапейскага цэнтру сярэднетэрміновых прагнозаў (ECMWF).

У тэстах GenCast аказалася ад 97,2% да 99,8% дакладнейшая, чым мадэль ECMWF.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍44🤯2❤‍🔥1
Ілан Маск стаў самым багатым чалавекам у гісторыі

Ілан Маск стаў першым у гісторыі чалавецтва, чыё багацьце перасягнула 400 мільярдаў даляраў. Гэта ў 1,8 раза больш, чым у заснавальніка Amazon Джэфа Бэзаса, які займае ў гэтым рэйтынгу другое месца.

Апошнім каталізатарам росту капіталу Маска стаў продаж акцый яго прыватнае касьмічнае кампаніі SpaceX.

Такім чынам, паводле звестак Bloomberg Billionaires Index, яго капітал дасягнуў 439,2 мільярда даляраў.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6🤮31💩11🥴10🔥4🗿3👏2❤1❤‍🔥1👍1🤯1