Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Самы тонкі ў сьвеце ноутбук прэзэнтавала LG

LG паказала на выставе CES ноўтбук Gram Ultraslim, таўшчыня якога складае ўсяго 11 мм, а вага – 998 грамаў. Камп’ютар мае 15,6-цалевы OLED-дысплэй з разрозьненьнем 1920×1080 піксэляў, яркасьцю 400 ніт і частатою 60 Гц.

Gram Ultraslim абсталяваны новым працэсарам Intel Raptor Lake P 13-га пакаленьня, можа мець да 32 ГБ апэратыўнае памяці і SSD ад 256 ГБ да 1 ТБ.

#lg
🔥9👍6😱2❤1🤔1
Прэзэнтавалі прыладу, якая дазваляе адчуць пахі ў відэа

Гаджэт AromaPlayer вешаецца на шыю і мае 6 картрыджаў з рознымі пахамі, якія могуць зьмешвацца і ўтвараць новыя. Карыстальнік можа ўсталёўваць картрыджы з водарамі, якія ідэальна спалучаюцца з тым ці іншым відэа. Цытрус, дым ад вогнішча, свежасьпечаны хлеб, гарэлая гума і яшчэ каля сотні розных водараў дазваляюць ажывіць амаль любое відэа, перадае TechCrunch з выставы CES, якая гэтымі днямі адбываецца ў Лас-Вэгасе.
👍21😁6
Датчык, які мацуецца да ўнітаза і робіць аналіз мачы, паказалі на выставе CES

Кампанія Withings прэзэнтавала прыладу U-Scan, якая прымацоўваецца да ўнітаза і аналізуе паказчыкі мачы кожны раз, калі карыстальнік ходзіць у туалет. Вынікі аналізаў можна ўбачыць праз мабільную аплікацыю.

U-Scan маніторыць узровень кетонавых целаў, вітаміну С, pH, а таксама можа падказаць дату наступленьня авуляцыі.
👍24😁4🤔4😱3
Зьявіліся падрабязныя чуткі пра акуляры віртуальнае рэальнасьці ад Apple, якія маюць выйсьці ў гэтым або наступным годзе:

‣ у дызайне будуць выкарыстаныя алюміній, шкло і вугляроднае валакно, каб паменшыць памер і вагу;

‣ акумулятар будзе насіцца на поясе, акуляры да яго будуць падлучацца праз магнітную зарадку MagSafe. Зарада будзе хапаць на дзьве гадзіны;

‣ з дапамогаю Digital Crown (каронка, як у Apple Watch) можна будзе пераключацца паміж VR і празрыстым шклом;

‣ кут агляду 120 градусаў;

‣ з дапамогаю магнітаў можна будзе прымацаваць лінзы для карэкцыі зроку;

‣ iOS-аплікацыі, якія ўжо існуюць, будуць запускацца ў 2D-рэжыме (на плоскасьці перад вачыма);

‣ асноўнымі мэтадамі кіраваньня будуць галасавое і hand-tracking (пакуль невядома, што маецца на увазе);

‣ на вонкавай частцы акуляраў будзе экран, які паказвае эмоцыі таго, хто іх носіць;

‣ каштаваць акуляры будуць каля $3000.

На малюнку: канцэпт Apple Glasses ва ўяўленьні Ian Zelbo.

#apple
👍16🤡6🔥2👎1🙈1
Інтэр’еры, створаныя штучным інтэлектам

Карыстальнік Twitter падзяліўся інтэр'ерамі дзіцячага пакоя, якія яму зрабіла нэйрасетка Midjourney. Як вам?
👍14🤔6🤪3❤1🤨1
Беларуская Вікіпэдыя мяняе дызайн

Пра першую за дзесяцігодзьдзе зьмену дызайну Вікіпэдыі стала вядома яшчэ пазалетась. Паступова на новы стыль пераводзяць розныя моўныя вэрсіі. Абедзьве беларускія вэрсіі энцыкляпэдыі (клясычным і афіцыйным правапісам) ужо зьмянілі стыль.

Доўгае мэню, якое раней было ў левай частцы сайту, цяпер схаванае, а на яго месцы знаходзіцца зьмест. Зьмест ня скроліцца разам з тэкстам артыкулу, таму пераходзіць да патрэбнага разьдзелу стала зручней.

Пошук пераехаў у цэнтар, а выбар мовы разьмясьціўся ўверсе справа.
👍41❤8🥰3🤔2
Lenovo прэзэнтавала дзіўны ноўтбук з двума экранамі

Новы ноўтбук Yoga Book 9i мае два 13,3-цалевыя сэнсарныя OLED-экраны. У камплекце прадугледжаная Bluetooth-клявіятура, аднак можна выкарыстоўваць і віртуальную сэнсарную клявіятуру. Цэны стартуюць ад $2100.

#lenovo
👍8😁3🤔3😐2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Samsung паказала дысплэй, які ня толькі гнецца, але й расьцягваецца

Працягваючы агляд навінак з выставы CES у Лас-Вэгасе, нельга не адзначыць «OLED-дысплэй будучыні», які прэзэнтавала кампанія Samsung. У норме экран мае памер 10,5’’ і можа згібацца напалам. Аднак пацягнуўшы за край, вы можаце павялічыць яго да 12,4’’.

#samsung
🔥23👍4😱3🤔2❤1😨1
Доля карыстальнікаў iOS у Беларусі большая, чым у сярэднім па сьвеце, а Android — меншая

Сэрвіс Statcounter дае статыстыку папулярнасьці апэрацыйных сыстэмаў. Так, у Беларусі 69% мабільных прыладаў працуюць на Android, a 30% — на iOS. Сярэднія ж значэньні ў сьвеце — 71% і 27% адпаведна.

На апошніх двух графіках паказанае таксама разьмеркаваньне дэсктопных АС Windows, macOS (OS X) і іншых.
🥴14🤣3👍1💩1