Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Новыя станцыі мэтро адкрыліся ў Менску

Гэта здарылася нечакана. Нягледзячы на ​​тое, што станцыі “Аэрадромная”, “Немаршанскі сад” і “Слуцкі гасьцінец” абяцалі запусьціць да канца 2024 года, дакладны дзень іх адкрыцьця да апошняга заставаўся ў сакрэце.

Новыя станцыі зьяўляюцца працягам Зялёналускае лініі ў бок мікрараёну Курасоўшчына. Дзьверы на станцыі адчыніліся сёньня а 16 гадзіне.

🛷 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉45🥱10👍7❤‍🔥5🤮2🗿2😱1
Як сустракалі 2025 год у розных краінах

У Менску гэтым разам афіцыйнага фаервэрку не было. Аднак традыцыйна ва ўсім сьвеце Новы год сустракаюць сьвяточнымі салютамі. Паглядзеце, як гэта было ў розных гарадах.

Вясёлага новага году!

🎆 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉24❤23🎄4💊2
Сацсетка Х наблізілася да пераўтварэньня ў «праграму для ўсяго»

Напрыканцы 2024 года сацсетка Х (былы Twitter) дасягнула аднаго мільярда зарэгістраваных карыстальнікаў. Разам з тым стала вядома, што ў 2025 годзе ў ёй зьявяцца новыя сэрвісы, якія, відаць, стануць чарговым крокам да пераўтварэньня Х у «праграму для ўсяго» – менавіта гэтакую мэту агучыў Ілан Маск у 2022 годзе, набываючы Twitter.

Нядаўна ў сацсетцы стаў даступны чат-бот з штучным інтэлектам Grok. І вось, гендырэктар анансавала новыя функцыі: X TV, X Money «і іншыя».

X Money, імаверна, адкрые магчымасьці для апэрацый з грашовымі пераказамі і онлайн-гандлем таварамі, у той час як X TV мае шанец стаць сур’ёзным канкурэнтам YouTube.

😱 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤮39🥴21👍9❤‍🔥1👏1👌1
Названыя найлепшыя краіны для жыцьця на пэнсіі. Якое месца заняла Беларусь?

Насельніцтва сьвету старэе, і гэта сьведчыць аб паляпшэньнях у ахове здароўя. У 1950 годзе імавернасьць таго, што дзіця дажыве да 90 гадоў, складала 4,8%. Цяпер яна складае 26,7%, а, паводле прагнозаў, да 2060 году складзе 50%.

Навукоўцы з Сынгапуру і ЗША прааналізавалі краіны паводле некалькіх крытэраў, у тым ліку прадукцыйнасьці і ўцягнутасьці, дабрабыту і іншым. Вобласьць прадукцыйнасці і ўцягнутасьці тычыцца ўцягваньня людзей сталага веку ў грамадзтва праз аплатную або валянтэрскую працу. Дабрабыт зьвязаны з даступнасьцю якаснага мэдыцынскага абслугоўваньня. Таксама ўлічвалі раўнамернае разьмеркаваньне рэсурсаў сярод пажылога насельніцтва, прадастаўленьне эканамічнае і фізычнае бясьпекі пажылым людзям.

У дзясятку лідэраў увайшлі Швайцарыя, Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Ісьляндыя, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Нідэрлянды, Канада і Сынгапур. Беларусь – на 60 месцы.

🦌 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔23🤝8👍3❤2👏2
Японцы паказалі лыжку, якая “соліць” ежу бяз солі

Японская кампанія прэзэнтавала на выставе CES у Лос-Анджэлесе лыжку, якая робіць ежу салёнаю без дадаваньня солі. Яна пасылае слабы электрычны ток, які імітуе “салёны” смак ежы.

Прылада вырашае праблему перавышэньня сярэднесутачнае нормы спажываньня солі, што зьвязваюць з павышэньнем ціску, павелічэньнем рызыкі інсультаў і іншых хваробаў.

Лыжку ўжо некаторы час пасьпяхова прадаюць у Японіі па $150. Цяпер кампанія Kirin вырашыла пашырыць продажы на ўвесь сьвет.

☃️ Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥36🤔10😁9👍6👏2🤯2😱2⚡1
У ЗША беспілётнае таксі выкрала пасажыра

Аўто кампаніі Waymo замест таго, каб высадзіць пасажыра ля тэрміналу ў аэрапорце, стала кружыць па паркоўцы.

Мужчына здолеў зьвязацца з службаю падтрымкі, але ў працэсе размовы стала зразумела, што ён размаўляе не з рэальным чалавекам, а з штучным інтэлектам.

Празь некаторы час аўто ўсё ж спынілася. Пасажыр нават пасьпеў на рэйс. Вось толькі асадак застаўся…

🎩 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤩23😱20🥰11😁11🤯6🤬6👍4🐳2🔥1💋1🤗1
Чарніцы аказаліся пад пагрозаю зьнікненьня ва ўсім сьвеце

Пра пагрозу зьнікнення чарніцаў папярэджваюць навукоўцы з унівэрсытэту штата Паўночная Караліна.

Прычына ў распаўсюджаньні мучністае расы — грыбковага захворваньня, якое пагражае сусьветнай чарнічнай індустрыі. Грыбок Erysiphe vaccinii, які выклікае захворваньне, за апошнія 12 гадоў выйшаў за межы Паўночнае Амэрыкі і распаўсюдзіўся на некалькі кантынэнтаў.

Інфэкцыя паражае расьліны, пакрываючы іх белым налётам, што перашкаджае фотасынтэзу. Гэта прыводзіць да значнага зьніжэньня ўраджайнасьці і патрабуе выкарыстаньня дарагіх фунгіцыдаў.

🧸 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱67🤯7😢2❤1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Створаны ШІ-памочнік, які лепіцца да скуры

Калі вам некамфортна трымаць свае гаджэты ў кішэні або на запясьці, чаму б не наляпіць іх на сябе? Не на лоб, вядома, але блізка.

Стартап Based Hardware прэзэнтаваў прыладу Omi з “мазгавым інтэрфэйсам”. Яе можна насіць на шыі або мацаваць да скуры з дапамогаю плястыру. Гаджэт можа адказваць на пытаньні, рэзюмаваць размовы, нагадваць пра падзеі, плянаваць сустрэчы, перакладаць размовы і ствараць сьпісы справаў.

У працэсе працы прылада бесперапынна праслухоўвае і аналізуе размовы, выкарыстоўваючы GPT-4o. Першая вэрсія коштам $89 выйдзе ў другім квартале 2025 года.

🚗 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍23🤔12🤡8😁1