Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Oppo анансавала самую тонкую ў сьвеце раскладушку

Oppo паказала, як будзе выглядаць складаны смартфон Find N5, які мае выйсьці ў лютым. Ён настолькі тонкі, наколькі гэта дазваляе USB-C-порт. На малюнках — параўнаньне з iPhone 16 Pro Max.

Падрабязныя характарыстыкі пакуль невядомыя.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔20👍6🔥6🤮2👌2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Google запусьціла функцыю кіраваньня мімікаю

Новая функцыя Face Control дазваляе кіраваць ноўтбукамі на апэрацыйнай сыстэме ChromeOS з дапамогаю мімікі. Яна будзе асабліва карысная для тых, хто мае рухальныя парушэньні і ня можа кіраваць кампутарам традыцыйнымі мэтадамі.

Face Control выкарыстоўвае мадэлі машыннага навучаньня для стварэньня трохмернае сеткі з 478 пунктаў на твары, каб забясьпечыць дакладнае распазнаньне мімікі карыстальніка ў рэальным часе.

Паводле Google, “хромбукамі” карыстаюцца больш як 50 млн студэнтаў і выкладчыкаў па ўсім сьвеце.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥22👍10😁6🤨3❤2
Рыба-месяц засумавала без наведвальнікаў акварыюму і перастала есьці

Рыба-месяц даўжынёю амаль 80 см прыбыла ў акварыюм Кайкёкан на захадзе Японіі летась. Цягам году яна крыху падрасла і агулам пачувалася добра.

Ад 1 сьнежня распачалася рэканструкцыя акварыюму, і рыбу перасадзілі ў часовы рэзэрвуар. Пасьля гэтага яна перастала есьці і пачала церціся аб шкло. Спачатку супрацоўнікі падумалі, што прычынаю раптоўнае зьмены паводзінаў могуць быць паразыты, але потым зьявілася гіпотэза, што рыба проста пачала сумаваць без наведвальнікаў. Тым больш, яна карысталася вялікаю папулярнасьцю ў іх.

Таму супрацоўнікі акварыюму вырашылі разьвесіць перад рэзэрвуарам здымкі твараў людзей і вопратку, каб стварыць ілюзію натоўпу. І гэта спрацавала: ужо на наступны дзень рыба ела мэдузаў, а потым перастала і церціся аб шкло.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰53❤‍🔥9👍8😁3👏2❤1🤯1
📱YouTube паказвае рэкляму цэлую гадзіну тым, хто спрабуе яе заблякаваць

Выглядае на тое, што YouTube спрабуе помсьціць тым, хто выкарыстоўвае браўзэры з блякаваньнем рэклямы. У сацсетках пачалі зьяўляцца гісторыі аб тым, што папулярны відэахостынг паказвае рэкляму працягласьцю ад 1 да 10 гадзін без магчымасьці яе прапусьціць.

У кампаніі Google пракамэнтавалі, што рэкляма ёсьць важнаю крыніцаю даходу для стваральнікаў кантэнту. А яе блякіроўка парушае палітыку YouTube. Кампанія дадала, што просіць карыстальнікаў купляць падпіску, а калі ж сэрвіс фіксуе спробы несумленна абысьці рэкляму, то пакідае за сабою права адключаць прайграваньне відэа.

Відавочна, працяглая рэкляма, якую нельга прапусьціць, — адзін з інструмэнтаў Google у барацьбе з блякіроўкаю.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁45🖕19👻8😡4🤬3💩3👍2
Лідэрства ЗША ў штучным інтэлекце апынулася пад пагрозаю праз новую кітайскую нэўрасетку

20 студзеня кітайская DeepSeek прэзэнтавала сваю мадэль штучнага інтэлекту R1. Кампанія заявіла, што ёй удалося стварыць мадэль, якая пераўзыходзіць заходніх канкурэнтаў, пры гэтым выдаткаваўшы ўсяго $6 млн на яе навучаньне – у разы менш, чым OpenAI. У панядзелак, 27 студзеня, гэта выклікала абвал акцый амэрыканскіх тэхналягічных кампаній, зьвязаных з распрацоўкаю ШІ.

Агенцыі Bloomberg стала вядома, што Microsoft і OpenAI падазраюць DeepSeek у крадзяжы даных для навучаньня сваёй мадэлі. Распрацоўнік ChatGPT і яго галоўны акцыянэр ужо распачалі ўнутранае расьследаваньне.

OpenAI дазваляе іншым кампаніям укараняць яе моўныя мадэлі ў іх уласныя праграмы. Аднак для гэтага трэба заплаціць OpenAI за ліцэнзію. Microsoft мяркуе, што зьвязаныя з кітайскім стартапам людзі вырашылі не плаціць за карыстаньне моўнаю мадэллю OpenAI, а проста скралі даныя, каб выкарыстоўваць іх для навучаньня ўласнае мадэлі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁28🤔18🤡5❤4🔥4👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зьявіўся сэрвіс, які пераўтварае кепскі гук з таннага мікрафону ў прафэсійны

NVIDIA прэзэнтавала функцыю Studio Voice у сваёй праграме Broadcast. Штучны інтэлект прыбірае ўсе шумы, якія запісвае няякасны мікрафон, і пакідае чысты студыйны гук.

Цяпер рабіць якасную агучку будзе нашмат прасьцей і таньней.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍67❤7🍓3❤‍🔥1👌1
Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міт пра звычкі

Многія з нас чулі, што на фармаваньне звычкі чалавеку патрабуецца 21 дзень. Аднак навукоўцы з Унівэрсытэту Паўднёвае Аўстраліі выявілі, што фармаваньне звычак займае значна больш часу.

Дасьледаваньне, у якім узялі ўдзел больш як 2600 чалавек, паказала, што ў сярэднім новыя звычкі пачынаюць фармавацца на працягу двух месяцаў (59—66 дзён), але іх поўнае замацаваньне можа заняць да 335 дзён.

Акрамя таго, існуе шэраг дадатковых фактараў, якія ўплываюць на пасьпяховае фармаваньне звычак.

Посьпех залежыць ад таго, як часта мы паўтараем новае дзеяньне, у які час сутак гэта адбываецца і наколькі яно прыемнае для нас. Калі ўключыць новы рытуал у ранішні расклад, шанцы на яго замацаваньне павялічваюцца. Таксама важна атрымліваць задавальненьне ад працэсу.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤47👍28❤‍🔥4😨4💔2⚡1
Названы самы прадаваны смартфон 2024 году

Паводле Counterpoint Research, у дзясятку самых прадаваных смартфонаў мінулага году трапілі гаджэты двух брэндаў – Samsung і Apple.

Тройка лідэраў складаецца з розных вэрсій iPhone 15: на трэцім месцы – iPhone 15 Pro, на другім – iPhone 15 Pro Max, на першым – базавы iPhone 15.

У сьпіс самых прадаваных смартфонаў таксама патрапілі iPhone 16 Pro Max і iPhone 16 Pro, якія выйшлі ў верасьні мінулага году. Яны занялі пятае і дзявятае месцы. Папулярнасьцю карыстаўся і iPhone 14: ён разьмясьціўся на восьмым радку рэйтынгу.

У сьпісе знайшлося месца і смартфонам Samsung: Galaxy A15 5G, Galaxy A15 4G, Galaxy S24 Ultra і Galaxy A05 апынуліся на 4-м, 6-м, 7-м і 10-м месцах.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥20👍6👌6🥴3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Вікіпэдыю” аб’ядналі з TikTok, і атрымаўся WikiTok

WikiTok – гэта праект у стылі TikTok або Instagram Reels, але замест кароткіх відэа ў стужцы – выпадковыя артыкулы з “Вікіпэдыі”.

Сэрвіс распрацаваў і выклаў на Github распрацоўнік Ісаак Джэмаль. WikiTok працуе на 14 мовах, уключаючы ангельскую і расейскую.

Распрацоўнік так пракамэнтаваў сваю працу:

“Я стварыў гэта, убачыўшы, як нехта папрасіў пра гэта ў Twitter. Была ўжо палова на першую ночы, але я ня мог прапусьціць магчымасьць зрабіць гэта”.


👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥42👍17😁5🥴3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жывога морскага чорта ўпершыню зьнялі на відэа пры дзённым сьвятле

Каля берагоў Тэнэрыфэ навукоўцы заўважылі рыбу-вудзільніка (Melanocetus johnsonii), за свой застрашальны выгляд празваную морскім чортам.

Гэта першы вядомы ў сьвеце выпадак дакументальна пацверджанага назіраньня жывога дарослага Melanocetus johnsonii у дзённы час. Раней атрымлівалася ўбачыць толькі загінулых асобін або “лярваў”.

Чорны вудзільнік Джонсана — драпежная рыбіна, якая жыве на вялікіх глыбінях, куды не даходзіць сонечнае сьвятло. Яна палюе, прыцягваючы здабычу з дапамогаю “вуды”, якая сьвеціцца на галаве. Чаму морскі чорт падняўся на паверхню, не вядома. Гэта магло адбыцца праз падводныя плыні, напад драпежніка або хваробу.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱34❤22👍16🐳6🥴3👌2😈1
Экспэрты заявілі пра крытычныя праблемы з аплікацыяй DeepSeek і раяць усім яе выдаліць

Паводле экспэртаў амэрыканскае кампаніі NowSecure, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскае карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі.

Асабліва гэта тычыцца апэрацыйнай сыстэмы iOS, якая выкарыстоўваецца на прыладах Apple.

Экспэрты адзначылі, што аплікацыя DeepSeek адключае на прыладах Apple сыстэму App Transport Security (ATS), якая абараняе даныя карыстальнікаў ад перахопу ў інтэрнэце. Гэта азначае, што хакеры ці спэцслужбы, дзякуючы DeepSeek, могуць узламаць прылады карыстальнікаў ці нават атрымаць над імі поўны дыстанцыйны кантроль.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁34🔥18👏6🤬3❤2🤔2💯1
Ад $2400 за ноч: у Саудаўскай Арабіі адкрыўся гатэль у выглядзе касьмічных капсул

Саудаўская Арабія гэтак часта прэзэнтуе ўнікальныя архітэктурныя праекты, што хутка людзі папросту перастануць ім дзівіцца. Нядаўна там адкрыўся курорт Shebara Resort, які складаецца з мноства футурыстычных капсул, раўнамерна расьцягнутых уздоўж берага Чырвонага мора.

Shebara Resort разьмешчаны на прыватнай высьпе пасярод мора і складаецца з 73 дамоў, якія пабудаваныя як на вадзе, так і на ўзьбярэжжы.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤28😍7🥴6👏4💅4👍3🗿2
Samsung паказала самы вялікі ў сьвеце каляровы дысплэй з электроннае паперы

Дысплэі дыяганальлю ад 13 да 75 цаляў і разрозьненьнем 5K прэзэнтавалі на тэхналягічнай выставе ISE 2025. Яны зробленыя з каляровае электроннае паперы, таму не спажываюць энэргіі падчас дэманстрацыі статычных выяваў.

Акрамя таго, Samsung распрацавала спэцыяльную аплікацыю, якая дазваляе дыстанцыйна кіраваць дысплэем і плянаваць кантэнт.

Прылада прызначаная, у першую чаргу, для вонкавае рэклямы і інфармацыйных стэндаў.

Чытайце таксама: Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігу

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍57❤9👏2🔥1