Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Беларуская Вікіпэдыя мяняе дызайн

Пра першую за дзесяцігодзьдзе зьмену дызайну Вікіпэдыі стала вядома яшчэ пазалетась. Паступова на новы стыль пераводзяць розныя моўныя вэрсіі. Абедзьве беларускія вэрсіі энцыкляпэдыі (клясычным і афіцыйным правапісам) ужо зьмянілі стыль.

Доўгае мэню, якое раней было ў левай частцы сайту, цяпер схаванае, а на яго месцы знаходзіцца зьмест. Зьмест ня скроліцца разам з тэкстам артыкулу, таму пераходзіць да патрэбнага разьдзелу стала зручней.

Пошук пераехаў у цэнтар, а выбар мовы разьмясьціўся ўверсе справа.
👍41❤8🥰3🤔2
Lenovo прэзэнтавала дзіўны ноўтбук з двума экранамі

Новы ноўтбук Yoga Book 9i мае два 13,3-цалевыя сэнсарныя OLED-экраны. У камплекце прадугледжаная Bluetooth-клявіятура, аднак можна выкарыстоўваць і віртуальную сэнсарную клявіятуру. Цэны стартуюць ад $2100.

#lenovo
👍8😁3🤔3😐2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Samsung паказала дысплэй, які ня толькі гнецца, але й расьцягваецца

Працягваючы агляд навінак з выставы CES у Лас-Вэгасе, нельга не адзначыць «OLED-дысплэй будучыні», які прэзэнтавала кампанія Samsung. У норме экран мае памер 10,5’’ і можа згібацца напалам. Аднак пацягнуўшы за край, вы можаце павялічыць яго да 12,4’’.

#samsung
🔥23👍4😱3🤔2❤1😨1
Доля карыстальнікаў iOS у Беларусі большая, чым у сярэднім па сьвеце, а Android — меншая

Сэрвіс Statcounter дае статыстыку папулярнасьці апэрацыйных сыстэмаў. Так, у Беларусі 69% мабільных прыладаў працуюць на Android, a 30% — на iOS. Сярэднія ж значэньні ў сьвеце — 71% і 27% адпаведна.

На апошніх двух графіках паказанае таксама разьмеркаваньне дэсктопных АС Windows, macOS (OS X) і іншых.
🥴14🤣3👍1💩1
146 новых відаў жывёл і расьлін адкрылі за мінулы год

Штогод знаходзяцца ўсё новыя жывёлы і расьліны, якія яшчэ не трапляліся на вочы навукоўцам. У 2022 годзе былі апісаныя 146 новых відаў: 44 яшчаркі, 30 мурашоў, 14 марскіх малюскаў, 14 расьлінаў, 13 марскіх зорак, 7 рыбаў, 4 жукі, 4 акулы, 3 матылькі, 3 чарвякі, 2 скарпіёны, 2 павукі, 2 лішайнікі, адна рапуха і адна тля.

Некаторыя віды вы можаце ўбачыць на фотаздымках. Поўны сьпіс публікуе Каліфарнійская акадэмія навук.
👍29🥰5🤩3
Продажы камп’ютараў падаюць хуткімі тэмпамі

Усё больш людзей выкарыстоўвае для паўсядзённых патрэбаў мабільныя гаджэты, такія як смартфоны і планшэты. Камп’ютары ж імкліва становяцца выключна прафэсійнымі прыладамі.

Гэтак, у апошнім квартале мінулага году продажы камп’ютараў абрынуліся на 28—29% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2021 году, перадае TechCrunch са спасылкаю на аналітычныя кампаніі.

Больш за ўсё пацярпелі такія вытворцы, як Dell, HP і Lenovo, продажы якіх знізіліся на 37%, 29% і 28% адпаведна. Лепей за ўсіх пачуваецца Apple: продажы MacBook скараціліся, паводле розных зьвестак, ад 2% да 10%.
😢12👍3😱3🥴1
Ад 1642 года да нашых дзён: гісторыя разьвіцьця камп’ютара, і што нас чакае далей

Як выглядала першая вылічальная машына Паскаля і ці настане момант, калі тэхнічны прагрэс будзе настолькі хуткім і складаным, што апынецца недасягальным для разуменьня людзей?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍23🔥6
Навукоўцы: ад прагляду тэлевізара «ссыхаюцца» мазгі

Дасьледаваньне амэрыканскіх навукоўцаў трывала 35 гадоў, у ім узялі ўдзел больш за 5000 чалавек. Выявілася, што ў тых, хто штодня глядзіць тэлевізар больш за 1,4 гадзіны, аб'ём мазгоў да 50 гадоў памяншаецца на 0,5%. Не дапамагае нават заняцьце спортам: рэгулярная фізычная нагрузка не спыняе працэсу "ссыханьня" мазгоў.
😁21💯9👍1😢1
Apple нечакана выпусьціла новыя MacBook Pro і Mac mini

Гэтым разам кампанія Apple абышлася без прэзэнтацыі і проста апублікавала прэс-рэліз, у якім расказала пра новыя ноўтбукі і камп’ютары.

Дызайн не зьмяніўся. Галоўныя адрозьненьні новых MacBook Pro ад папярэдняга пакаленьня такія:

‣ працэсары М2 і М2 Max;
‣ да 96 Гб апэратыўнае памяці;
‣ падтрымка Wi-Fi 6E;
‣ HDMI 2.1;
‣ аўтаномнасьць акумулятара павялічылася на гадзіну.

Працэсар М2 атрымалі таксама кампактныя настольныя камп’ютары Mac mini.

#apple
👍24🤔4❤1
Новы рэкорд у кнізе Гінэса: квадракоптэр разагнаўся да 414 км/г

Дрон XLR V3, сабраны інжынэрам Раянам Ладэманам, змог разагнацца да 414 км/г, аднак афіцыйным рэкордам стала лічба 360 км/г — сярэдняя хуткасьць на двух тэставых адцінках даўжынёю 100 мэтраў.

Ландэман не выдае ўсіх сакрэтаў канструкцыі. Вага дрону складае 490 грамаў. Яго палёт можна ўбачыць на відэа: https://youtu.be/J3WwtByvSI0
👍27
Пасажырскія авіяпералёты стануць таньнейшыя?

NASA і Boeing пачалі распрацоўваць новую канструкцыю пасажырскага самалёту. Паведамляецца, што навінка будзе спажываць на 30% менш паліва, чым сучасныя самалёты. Дасягнуць гэтага маюць дзякуючы больш эфэктыўным рухавікам і палепшанай аэрадынаміцы.

Самалёт атрымае даўжэйшыя і танчэйшыя крылы, якія будуць разьмяшчацца вышэй, чым у сучасных мадэлях. Выпрабавальныя палёты пачнуцца ў 2028 годзе. У 2030-м плянуюць распачаць іх камэрцыйнае выкарыстаньне.
👍20🙏6🤔1
Інтэрвальнае галаданьне не прыводзіць да зьніжэньня вагі

Да гэтакае высновы прыйшлі навукоўцы з Мэдыцынскае школы ўнівэрсытэта Джона Хопкінса. Паводле дасьледаваньня, ня мае значэньня працягласьць перапынкаў паміж прыёмамі ежы. Куды больш важная колькасьць гэтых прыёмаў і агульная колькасьць атрыманых арганізмам калёрыяў. Усё проста: менш ясі — худнееш, шмат ясі — набіраеш вагу.
👍28😁4😢1