Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Xiaomi прэзэнтавала разумную тумбачку за $165

У адным прадмеце інтэр’еру разьмясціліся бяздротавая зарадка для смартфонаў, будзільнік з убудаванаю разумнаю калонкаю і шуфлядка-сэйф з сканэрам адбітка пальца. Кіраваць прыладаю можна праз сэнсарную панэль або з смартфона.

Таксама тумбачка абсталяваная ўбудаванаю лямпаю з рэгуляваным дынамічным падсьвятленьнем, якое імітуе сьвітанак. Прадугледжаныя парты USB-A, USB-C і іншыя.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔22🔥15🤡6👍4👏4❤3👌2🥰1
Apple рыхтуе маштабнае абнаўленьне інтэрфэйсу для iPhone, iPad і Mac

Паводле Bloomberg, кампанія мае намер у 2025 годзе “радыкальна пераасэнсаваць зьнешні выгляд сваіх апэрацыйных сыстэмаў”. Абнаўленьне тычыцца стылю значкоў, мэню, аплікацый, вокнаў і сыстэмных кнопак.

Новы дызайн часткова заснаваны на дызайне visionOS, які адрозьніваецца ад iOS і macOS круглай формай значкоў аплікацый, паўпразрыстымі панэлямі для навігацыі і больш прыкметным выкарыстаньнем 3D-глыбіні і ценяў.

Таксама кампанія працуе над спрашчэньнем навігацыі і кіраваньня прыладамі. Ключавая мэта — зрабіць розныя апэрацыйныя сыстэмы Apple больш падобнымі і аднастайнымі.

📱 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🤔11👏5😁4👍3🗿3🤷‍♂2😱2🍓2😭2
Упершыню чалавек пражыў 105 дзён з цалкам штучным сэрцам

40-гадовы аўстраліец стаў першым у гісторыі чалавекам з цалкам штучным сэрцам, які пакінуў клініку і пражыў больш за 100 дзён без сталага нагляду дактароў. Яго часовае сэрца уяўляла сабою тытанавую помпу з тэхналёгіяй магнітнае левітацыі, якую потым замянілі на донарскі ворган, калі той стаў даступны.

Навукоўцы адзначаюць, што гэта важны крок да зьяўлення штучнага сэрца новага пакаленьня, зь якім пацыенты змогуць жыць паўнавартасным жыцьцём і ня мець патрэбы ў перасадцы донарскага воргана.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤56👍18🔥3🙏3❤‍🔥2👏1
Беларускі брэнд прадае адзеньне з пупырыстага поліэтылену

Беларускі брэнд ZNWR прапаноўвае калекцыю, у якой рэчы выглядаюць так, быццам зробленыя з упакоўкі для далікатных тавараў. Дарэчы, у складзе адзеньня сапраўды пазначана: 100% поліэтылен.

На сайце вытворцы заяўлена: “Вельмі лімітавана. Выраблена ўсяго 20 эксклюзыўных Bubbles Jacket і Bubble Dress”.

За некалькі месяцаў пакупнікі набылі 5 жакетаў. А вось сукенак у наяўнасьці засталося толькі дзьве. Каштуе эксклюзыў нятанна: 912 рублёў за жакет і 677 за сукенку. Пры гэтым цэны падымалі, бо дзесяць тыдняў таму ў беларускім інстаграме брэнда пісалі іншыя лічбы: 380 рублёў за жакет і 290 рублёў за сукенку.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💊25❤14🤮7🌚6👍4🍓4🤪4😁3👏1🤔1🖕1
У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіны

Францускія сацыёлягі правялі апытаньне 10 тысяч маладых людзей ва ўзросьце ад 18 да 29 гадоў.

Вынікі паказалі, што сучасная моладзь больш не абмяжоўваецца толькі дзвюма крайнасьцямі: традыцыйнымі рамантычнымі адносінамі і выпадковымі сэксуальнымі сувязямі. Паміж гэтымі крайнасьцямі ўзьніклі прамежкавыя фарматы, якія маюць пэўную працягласьць, але неабавязкова ўключаюць у сябе рамантычныя пачуцьці.

Моладзь вынайшла новыя тэрміны для абазначэньня гэтых прамежкавых сувязяў: «сяброўства з бонусамі», «рэгулярны сэкс-партнэр», «сэкс-фрэнд», «муцім». Аб сваім удзеле ў такіх «стабільных, але не рамантычных» адносінах на працягу апошняга года паведаміла 15% апытаных.

Уражваюць і зьмены ў сэксуальнай арыентацыі: 19% маладых жанчын ідэнтыфікуюць сябе як гома- або бісэксуалкі, тады як у 2006 годзе такіх было менш за 3%. На гэтакі вынік магло паўплываць і тое, што людзі сталі менш баяцца гаварыць аб сваёй арыентацыі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥32👍13❤5👎5🗿5🤯3🤮3👌1😍1🤪1🦄1
Bloomberg: AirPods пачнуць перакладаць размовы ў рэжыме рэальнага часу

Кампанія Apple плянуе дадаць функцыю перакладу ў рэжыме рэальнага часу ў свае навушнікі AirPods. Чакаецца, што сэрвіс стане даступны ў рамках абнаўленьня, зьвязанага з выхадам iOS 19 увосень гэтага года.

iPhone будзе перакладаць гаворку карыстальніка на іншую мову і перадаваць пераклад у навушнікі AirPods на яго роднай мове, і наадварот. Такім чынам, калі чалавек, напрыклад, размаўляе па-японску, iPhone перакладзе яго словы на ангельскую і адправіць пераклад у AirPods карыстальніка, які гаворыць па-ангельску. У адказ, калі англамоўны карыстальнік будзе размаўляць, iPhone перакладзе яго прамову на японскую, і японскамоўны слухач пачуе яе па-японску.

📱 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥36👍16🤔6🤮3
Haier паказала першую ў сьвеце пральную машыну з трыма бубнамі

Leader Three-Tub Washing Machine дазваляе адначасова праць рэчы розных тыпаў і памераў, пазбаўляючы ад неабходнасьці дзяліць бялізну на некалькі загрузак.

Галоўны бубен на 10,5 кг пасуе для адзеньня, а два дапаможныя міні-бубны на 1 кг кожны прызначаныя для невялікіх рэчаў накшталт шкарпэтак і бялізны.

Вытворца прадугледзеў 12-маршрутавую сыстэму цыркуляцыі вады, якая прадухіляе зьмешваньне мыйных сродкаў. Поўны цыкль праньня займае ўсяго 22 хвіліны.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25🔥16👍6🤪5🤔2👏1💊1
Дураў назваў WhatsApp вартаю жалю пародыяй на Telegram

Павел Дураў пахваліўся, што яго мэсэнджэр мае ўжо больш як 1 мільярд штомесячных актыўных карыстальнікаў. Паводле словаў прадпрымальніка, Telegram зьяўляецца другім па велічыні мэсэнджэрам у сьвеце, калі не лічыць арыентаванага на кітайскі рынак WeChat.

Дураў таксама распавёў пра рост уцягнутасьці карыстальнікаў Telegram: у сярэднім кожны адкрывае аплікацыю 21 раз на дзень і праводзіць у ёй у сярэднім 41 хвіліну штодня. Прыбытак Telegram за 2024 год склаў $547 млн.

Таксама Дураў прайшоўся па WhatsApp, назваўшы яго “таннаю, спрошчанаю імітацыяю Telegram”. Мільярдэр абвінаваціў аплікацыю Марка Цукерберга ў тым, што яе аўтары гадамі адчайна спрабуюць капіяваць ідэі Telegram. Ён канстатуе, што гэтыя спробы ня маюць посьпеху, бо Telegram расьце, выйшаў на прыбытак і, у адрозьненьне ад WhatsApp, застаўся незалежным.

📱 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩23😁21👍12❤2🤔2👌2🔥1
“А што я зрабіў?” Маск зьдзіўляецца, адкуль столькі нянавісьці да Tesla

У Tesla зьявілася яшчэ адна праблема, акрамя падзеньня продажаў і байкотаў: вандалы. На днях у інтэрвію Ілан Маск заявіў, што сытуацыя дасягнула такіх маштабаў, якіх ён ніколі ня бачыў.

Ідзецца пра ўсё часьцейшыя напады на дылерскія цэнтры, зарадныя станцыі і электрамабілі Tesla ў ЗША. Гендырэктар абвінаваціў у гэтым левыя партыі:

“Мяне сапраўды шакаваў узровень нянавісьці і жорсткасьці з боку левых”, 

— сказаў Маск. Пасьля таго як ён пачаў працаваць ва ўрадзе Трампа, па ўсёй краіне прайшлі пратэсты з заклікамі не купляць машыны яго кампаніі. Гэтыя заклікі чуваць нават у Эўропе.

“Я заўсёды ўважаў, што левыя — дэмакраты — павінны быць партыяй спачуваньня, партыяй клопату. А яны падпальваюць машыны, кідаюць кактэйлі Молатава ў дылерскія цэнтры, абстрэльваюць іх, разбураюць аўтамабілі”, 

— паскардзіўся Маск.

Таксама мільярдэр бяз доказаў заявіў, што пратэсты і пагромы могуць быць часткай змовы супраць яго асабіста:

“Хто гэта фінансуе, хто каардынуе? Таму што гэта нейкае вар’яцтва. Ніколі нічога падобнага ня бачыў”.


👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡85😁18💊4💯2
Памерла малпа, якая разумела па-ангельску, гатавала і гуляла ў Minecraft

Баноба Канзі нарадзіўся ў 1980 годзе і з маленства назіраў, як навукоўцы спрабуюць навучыць яго прыёмную маці мове. Але замест яе навучаньне засвоіў ён сам — прычым зь дзіўнаю лёгкасьцю.

Зь цягам часу Канзі вывучыў больш як 300 словаў і ў адным з экспэрымэнтаў ён паказаў узровень разуменьня мовы, супастаўны з двухгадовым дзіцем.

Але інтэлект Канзі не абмяжоўваўся моваю. Ён умеў ствараць і выкарыстоўваць каменныя прылады, распальваць агонь і гатаваць ежу — навыкі, што адыгрывалі ключавую ролю ў эвалюцыі чалавека.

Канзі лёгка авалодаў гульнёю Pac-Man, а потым здолеў перамагчы фінальнага боса ў Minecraft, што стала сапраўднаю нечаканасьцю нават для дасьледнікаў.

18 сакавіка Канзі знайшлі памерлым на 45 годзе жыцьця. У яго дыягнаставалі хваробу сэрца.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢77🫡13❤2💔2
Беларускую мову дадалі ў папулярны генэратар субтытраў

Мабільная аплікацыя Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогаю штучнага інтэлекту. Карыстальнікі заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.

Зьяўленьне беларускае мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасьць кожнаму ня толькі генэраваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.

Пра даданьне беларускае мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥128❤31👍12❤‍🔥6👏1
Unicorn Cati: гаваркая мяккая цацка з штучным інтэлектам

Чарговая навінка на Kickstarter прыцягнула нашую ўвагу: Unicorn Cati – інтэрактыўны AI-кампаньён, які абяцае стаць сапраўдным сябрам для дзіцяці. Або, прынамсі, тым, хто заўсёды выслухае і не ўцячэ, стаміўшыся ад бясконцых “А чаму?”

Разумны плюшавы аднарог умее весьці дыялёг з улікам узросту дзіцяці. Прылада навучалася на загадзя падрыхтаваным бясьпечным зьмесьце, што выключае магчымасьць выпадковых ці непажаданых адказаў.

Акрамя гутарак, Unicorn Cati прапануе разьвівальныя актыўнасьці (гульні, віктарыны) і дапамогу ў засваеньні базавых ведаў. Цацка разумее дзіцячую мову, уключаючы памылкі вымаўленьня, што робіць узаемадзеяньне максымальна натуральным.

Штучны інтэлект толькі пачынае станавіцца часткаю жыцьця дзяцей новага пакаленьня, таму пытаньне яго ўплыву на псыхіку і разьвіцьцё застаецца адкрытае.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍25❤13🤮8🤔4👎1👏1