Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Навукоўцы ўпершыню вырасьцілі зуб у лябараторыі

Новая распрацоўка Каралеўскага каледжа Лёндана можа прывесьці да рэвалюцыі ў стаматалёгіі, бо адкрывае магчымасьць аднаўляць страчаныя зубы натуральным чынам.

У адрозьненьне ад імплянтаў, якія застаюцца нязьменнымі і ня могуць адаптавацца зь цягам часу, новае дасьледаваньне паказвае, што зуб, вырашчаны ў лябараторыі з уласных вузаў чалавека, можа натуральна ўрасьці ў сківіцу і нават самастойна аднаўляцца, падобна да сапраўднага.

Гэта вялікі крок наперад, але наступны выклік — зразумець, як бясьпечна і эфэктыўна перанесьці такі зуб з лябараторыі ў рот пацыента.

Цяпер навукоўцы выпрацоўваюць дзьве стратэгіі: адна прадугледжвае вырошчваньне поўнага зуба ў лябараторыі з наступнаю імплянтацыяй, другая — перасаджваньне маладых вузаў на месца страчанага зуба, каб яны працягнулі разьвівацца ўжо ў сківіцы пацыента.

Такія інавацыйныя мэтады могуць прынцыпова зьмяніць сучасную стаматалёгію. Аднак да таго, як вырашчаныя зубы стануць звычайнаю практыкаю ў стаматалягічных клініках, пройдзе яшчэ нямала часу.

➡️ Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥51👍12❤6👏3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
OpenAI запусьціла прататып уласнае сацсеткі ўнутры ChatGPT

Цяпер у разьдзеле Library можна гартаць стужку з малюнкамі, зробленымі іншымі карыстальнікамі, і дадаваць свае праз генэратар малюнкаў.

У будучыні плятформа стане больш падобная да Twitter або Instagram. Штучны інтэлект будзе дапамагаць з кантэнтам, а OpenAI атрымае масіў карыстальніцкіх даных для навучаньня мадэляў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13💩10🤨10🔥5👍3🤔2🤡2
Смартфоны на Android пачнуць перазагружацца раз на 3 дні, калі іх не чапаць

Google укараніла новую функцыю бясьпекі ў апошнім абнаўленьні сваіх сэрвісаў. Цяпер, калі смартфон або пляншэт на Android застаецца заблякаваным цягам 72 гадзінаў, прылада аўтаматычна перазагрузіцца.

Пасьля перазагрузкі яна пераходзіць у стан “да першае разблякіроўкі”. У гэтым стане даныя на прыладзе застаюцца, зашыфраваныя, што істотна ўскладняе несанкцыянаваны доступ да іх. Акрамя таго, да ўводу PIN-коду біямэтрычная аўтэнтыфікацыя будзе адключаная.

Аналягічная функцыя Inactivity Reboot раней была рэалізаваная Apple у iOS 18.1, дзе перазагрузка адбываецца пасьля чатырох дзён неактыўнасьці.

➡️ Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍46👎5❤3
Ня дзякуйце і не вітайцеся з ChatGPT: вашая ветлівасьць каштуе кампаніі дзясяткі мільёнаў даляраў

Калі вы з тых, хто гаворыць «калі ласка» і «дзякуй» ChatGPT, задумайцеся: для OpenAI гэта стварае дадатковыя шматмільённыя выдаткі ў выглядзе рахункаў за электраэнэргію, піша TechRadar.

Адзін з карыстальнікаў X пацікавіўся, колькі грошай кампанія згубіла праз тое, што карыстальнікі ветліва зьвяртаюцца да яе мадэляў. Яму адказаў Сэм Альтман: паводле генэральнага дырэктара OpenAI, гэта «дзясяткі мільёнаў даляраў».

Кампанія Future PLC у лютым апытала больш як тысячу рэспандэнтаў наконт звычак пры зносінах з ШІ. Высьветлілася, што ветлівасьць захоўваюць каля 70%, прычым 12% — з чыста карысьлівых меркаваньняў: для плюсіка ў карму на выпадак паўстаньня машын. А тут мы праводзілі ўласнае апытаньне нашых чатычоў.

Ветлівасьць прыводзіць да лішняе нагрузкі на сэрвэры, якія апрацоўваюць карыстальніцкія запыты, а гэта, у сваю чаргу, прыводзць да росту спажываньня энэргіі.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁68😈9🤷‍♂3🤔2❤1
Xiaomi прэзэнтавала разумныя вагі, якія вымяраюць 40 розных паказьнікаў цела

У адрозьненьне ад звыклых вагаў з чатырма электродамі, навінка Mijia Eight-Electrode Body Fat Scale S800 выкарыстоўвае восем электродаў: чатыры разьмешчаныя на плятформе для вымярэньня ніжняе часткі цела, а чатыры ўбудаваныя ў ручкі для аналізу верхняе часткі цела. Дзякуючы гэтаму зьявілася магчымасьць адсочваць 40 розных паказьнікаў.

Вагі выкарыстоўваюць мэтад біяімпэданснага аналізу (BIA), заснаваны на вымярэньні электрычнага супраціву тканак арганізму. Слабы пераменны ток праходзіць празь цела, і, у залежнасьці ад утрыманьня вады, тлушчавае і мускульнае масы, супраціў электрычнаму току зьмяняецца. Так можна дакладна ацаніць склад цела: суадносіны тлушчу, мускулаў, вады і іншых кампанэнтаў.

Што яшчэ прапануюць вагі:

- Індывідуальныя справаздачы аб стане здароўя
- Пэрсаналізаваныя рэкамэндацыі ў кіраваньні здароўем
- Магчымасьць захоўваньня зьвестак да 36 карыстальнікаў
- Спэцыяльныя рэжымы вымярэньня для падлеткаў і дзяцей

Пакуль вагі S800 даступныя толькі на кітайскім рынку прыкладна за $46.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥36🥱8👌7👍3👏1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Apple папрасіла выдаліць з iPhone адну з самых папулярных аплікацый

Apple выпусьціла відэаролік, у якім заклікала ўладальнікаў iPhone адмовіцца ад выкарыстаньня папулярнага браўзэра. Яго назва кампанія не паказвае, аднак ідзецца, найхутчэй, аб Google Chrome, бо менавіта ён мае долю каля 67% (паводле StatCounter).

У назьве роліка таксама фігуруе слова Flock, якое можа азначаць Federated Learning of Cohorts – сыстэму, якую распрацавала Google у дапамогу рэклямадаўцам: зь яе дапамогаю браўзэр Chrome зьбіраў маркетынгавыя даныя для таргетаваньня рэклямы.

Як піша The New York Post, потым Google адмовілася ад FLoCK на карысьць менш бясьпечнага з гледзішча прыватнасьці мэханізму сачэньня за карыстальнікамі.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴19❤5👍5
Робат-хірург выканаў 98,5% апэрацый самастойна

Medtronic пратэставала свайго робата Hugo у 137 рэальных апэрацыях – і вынікі апынуліся нават лепшыя, чым чакалі дактары. Толькі ў дзьвюх апэрацыях прыйшлося выкарыстоўваць дапамогу рэальнага хірурга – праз збой робата ў нестандартнай сытуацыі.

Ілан Маск, камэнтуючы гэта, заявіў, што робаты пераўзыйдуць добрых хірургаў на працягу некалькіх гадоў, а найлепшых хірургаў – прыкладна праз 5 гадоў.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍36😱15🔥3🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Telegram абнавіўся і стаў паўнавартаснаю альтэрнатываю Zoom і Google Meet

Групавыя званкі цяпер не патрабуюць стварэньня чата – удзельнікаў можна запрасіць праз спасылку або QR-код.

У адзін званок зьмяшчаецца да 200 чалавек. Зьявілася і магчымасьць дэманстрацыі экрана.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥40👍15🤣5🤔3
Першую ў сьвеце вакцыну супраць акнэ тэстуюць у Францыі

Француская фармацэўтычная кампанія Sanofi тэстуе новую вакцыну, якая мае дапамагчы дарослым зь сярэдняю і цяжкаю формамі акнэ. Выпрабаваньні стартавалі ў красавіку 2024 года, і на гэты момант праводзяцца клінічныя дасьледаваньні першага і другога этапаў. Прагназуецца, што яны будуць трываць да 2027 году.

Sanofi пакуль не раскрывае поўны мэханізм дзеяньня сваёй вакцыны, але, паводле папярэдняе інфармацыі, яна выкарыстоўвае малекулы інфармацыйнае РНК для перадачы клеткам арганізма інструкцый, якія стымулююць імунную сыстэму.

Мішэньню вакцыны могуць быць бялкі, якія вырабляюцца бактэрыяй Cutibacterium acnes, вядомай як асноўны фактар ​​разьвіцьця акнэ. Вакцына дапамагае актываваць імунны адказ супраць гэтае бактэрыі, што можа прывесьці да памяншэньня запаленьня і паляпшэньня стану скуры.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤42👍19🔥2
На Зямлю ўпаў савецкі касьмічны апарат, які перад тым 53 гады лётаў вакол яе

У 1972 годзе апарат ”Космас-482” адправілі дасьледаваць атмасфэру Вэнэры, але місія правалілася. Празь няспраўнасьць апарат не перайшоў на міжплянэтную траекторыю і застаўся на высокай эліптычнай арбіце Зямлі.

За сыходжаньнем касьмічнага апарату зь Зямлі пільна назіралі навукоўцы. Апоўдні “Раскосмас” даў справаздачу, што апарат увайшоў у шчыльныя пласты атмасфэры а 9:24 (паводле менскага часу) у 560 км на захад ад вострава Сярэдні Андаман і ўпаў у Індыйскі акіян на захад ад сталіцы Інданэзіі Джакарты.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍28🤯11🔥7😁2🫡2😱1
Ля Менску пабудуюць новы жылы квартал

Нядаўна ў вёсцы Тарасава, якая знаходзіцца ля МКАД, пачалося маштабнае будаўніцтва жылога комплексу. З часам на тэрыторыі памерам 16 гектараў зьявяцца 13 жылых будынкаў рознага фармату. Сёньня забудоўнік “Рэторсія Трэйд” паказаў рэндэры.

Зьяўленьне пасёлка тут плянавалася даўно, што праўда, жыхары вёскі Тарасава гэтым фактам былі ня надта задаволеныя. У 2023 годзе генплян мясцовасьці ўзгаднілі і ўшчыльненьне афіцыйна пацьвердзілі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫡16🤮13🥴10👍5💩3
Lenovo прэзэнтавала чалавекападобнага робата – рыхтуе замену жывым супрацоўнікам

На выставе Tech World 2025 у Шанхаі Lenovo паказала свайго першага гуманоіднага робата – LeXiang No.1. Кампанія называе яго “крэмніевым супрацоўнікам”: робат здольны ўзаемадзейнічаць зь людзьмі з дапамогаю голасу і жэстаў, апрацоўваць бізнэс-даныя і выконваць задачы з высокаю ступеньню аўтаномнасьці.

У рамках дэманстрацыі LeXiang выканаў комплекс тайцьзі – традыцыйнае кітайскае гімнастыкі, вядомай дакладнасьцю рухаў. Так Lenovo падкрэсьліла здольнасьць робата да тонкае маторыкі і балянсу – важным характарыстыкам для прымяненьня ў мэдыцыне і іншых адчувальных сфэрах.

Lenovo падкрэслівае, што гэты крок – частка шырэйшае стратэгіі разьвіцьця “увасобленага інтэлекту” (embodied intelligence). Паводле гендырэктара кампаніі, у будучыні яны хочуць больш асацыявацца не з ноўтбукамі, а з “інтэлектуальнымі агентамі”.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴17👍11🤔6👎4❤2🙏1
Вялікае абнаўленьне Airbnb: ад кватэраў да ўсяго на сьвеце

Папулярны сэрвіс арэнды жыльля Airbnb у аўторак запусьціў абноўленую аплікацыю.

Люксавыя прапановы, якія ўключаюць спа-працэдуры, паслугі фатографаў і візажыстаў, таксама могуць набываць людзі, якія не спыняюцца ў жыллі Airbnb.

Яшчэ адна функцыя новае аплікацыі — гэта разьдзел “Эксклюзівы”, які прапануе эксклюзіўныя ўражаньні па ўсім сьвеце, такія як магчымасьць пагуляць у пляжны валейбол у Рыа-дэ-Жанэйра з алімпійскаю чэмпіёнкай або правесьці нядзелю з зоркаю Нацыянальнае футбольнае лігі.

Новыя паслугі Airbnb спачатку будуць даступныя ў 260 гарадах, і, паводле кампаніі, будуць каштаваць ад $50.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔24👍12😁2💩1