🧲 Магнітны полюс уцякае ў Сібір. Ці варта ўжо хавацца ў бульбу?
Паўночны магнітны полюс пакінуў Канаду і з шалёнай хуткасцю нясецца ў бок Сібіры. Усё б нічога, але менавіта магнітнае поле абараняе нас ад касмічнага выпраменьвання. Ці не пачнецца з-за яго змен сапраўдны апакаліпсіс? А мо нас чакае змена полюсаў, як гэта ўжо здаралася раней?
https://youtu.be/dgO4SsIVf6Y
У відэа:
– як полюс паскорыўся, нібы мінчук на апошнюю маршрутку
– што здарылася з неандэртальцамі падчас апошняга магнітнага вэрхалу
– ці варта мазаць охру на твар і шыць футра на выпадак інверсіі
🎤 За мікрафонам — Віталь Аляхновіч. Глядзіце да канца — будзе і навука, і жарты, і крыху экзістэнцыйнай роспачы.
Падпісацца на ТГ | Наведаць сайт

🔥37👍18😱5🤔3
У якім узросьце эўрапейкі становяцца мамамі ўпершыню?
На гэтай мапе паказаны сярэдні ўзрост, у якім жанчыны ў розных краінах Эўропы нараджаюць сваіх першых дзяцей. Адрозьненьні паміж краінамі даволі значныя: напрыклад, у Італіі і Гішпаніі гэты ўзрост перавышае 31 год, а ў краінах Усходняе Эўропы дасягае 26–28 гадоў.
Яшчэ 50 гадоў таму сярэдні ўзрост маці пры першых родах быў прыкладна на 4–5 гадоў меншы: у 1970-х гадах у многіх эўрапейскіх краінах жанчыны нараджалі першых дзяцей у сярэднім у 22–24 гады. А яшчэ сто гадоў таму — і раней за 20.
На павелічэньне ўзросту ўплывае адразу некалькі фактараў:
– большая даступнасьць і папулярнасьць вышэйшае адукацыі;
– эканамічная нестабільнасьць і высокія выдаткі на жыцьцё ў гарадах;
– магчымасьць плянаваць цяжарнасьць дзякуючы сучасным мэдыцынскім і кантрацэпцыйным сродкам;
– зьмена прыярытэтаў: многія жанчыны спачатку будуюць кар’еру, падарожнічаюць, шукаюць стабільнага партнэра.
🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥26👍14😢4❤3🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Telegram тэстуе новую функцыю – сьпісы задач
Яна ўжо зьявілася ў бэта-вэрсіі 11.13 для iOS і дазваляе адпраўляць чэк-ліст як звычайнае паведамленьне ў чат, дадаючы туды да 30 пунктаў.
Сьпісы працуюць у асабістых і групавых чатах. Аўтар можа дазволіць іншым удзельнікам рэдагаваць задачы. Выкананыя пункты адзначаюцца з аватаркамі тых, хто іх закрыў
🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Яна ўжо зьявілася ў бэта-вэрсіі 11.13 для iOS і дазваляе адпраўляць чэк-ліст як звычайнае паведамленьне ў чат, дадаючы туды да 30 пунктаў.
Сьпісы працуюць у асабістых і групавых чатах. Аўтар можа дазволіць іншым удзельнікам рэдагаваць задачы. Выкананыя пункты адзначаюцца з аватаркамі тых, хто іх закрыў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤31🤔2😨2
Расейскія анлайн-мапы адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google
Паводле дасьледаваньня RocketData, за апошнія тры гады папулярнасьць анлайн-мапаў Google зьнізілася на 12% — з 81% да 69%. “Яндэкс”, наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і цяпер займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расейскай сыстэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года.
Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што калі кампаніі ігнаруюць Google, яны ўпускаюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў зь Беларусі, а калі адсутнічаюць у “Яндэксе”, то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў.
Рост “Яндэкса” забясьпечвае яго экасыстэма: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расейскія турысты, але яны складаюць 97% замежных падарожнікаў, гаворыцца ў справаздачы.

😢49🤮21❤4👌3😡1
Windows губляе аўдыторыю: за тры гады — мінус 400 млн карыстальнікаў
У сьвежай публікацыі ZDNet паводле гадавое справаздачы Microsoft сьцвярджаецца, што Windows усталяваная на больш як адным мільярдзе актыўных прыладаў. Аднак у 2022 годзе Microsoft паведамляла пра 1,4 мільярда прыладаў з Windows 10 і 11.
Сярод магчымых прычынаў экспэрты называюць зьніжэньне цікавасьці да ПК на карысьць смартфонаў і пляншэтаў, якія сталі дастаткова магутнымі для большасьці задач. Таксама спажыўцы ўсё часцей аддаюць перавагу альтэрнатыўным апэрацыйным сыстэмам.
Раней Windows утрымлівала пазыцыі за кошт офіснага пакета Microsoft Office, шырокага набору сумяшчальнага ПЗ і больш даступных коштаў на ПК у параўнаньні з Mac. Аднак з ростам папулярнасьці бясплатных вэб-аплікацый, такіх як Google Docs, і паляпшэньнем якасьці браўзэрных рашэньняў, гэта перавага губляе актуальнасьць.
📱 Падтрымаць Tech Lead

❤22🤷♂12👍9🤯5😁2🎉2
Нэўрасетка ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў
Сыстэма MAI Diagnostic Orchestrator прайшла тэст на 304 складаных клінічных выпадках і паказала 85% дакладнасьці. Для параўнаньня, каманда з 21 тэрапэўта без доступу да даведачных матэрыялаў справілася толькі ў 20% выпадкаў.
Тэст імітаваў рэальныя кансультацыі: штучны інтэлект задаваў пытаньні, прызначаў аналізы і сам ставіў дыягназ. Акрамя высокае дакладнасьці, MAI апынулася на 20% больш выгадная эканамічна – за кошт скарачэньня непатрэбных працэдураў.
📱 Падтрымаць Tech Lead
Сыстэма MAI Diagnostic Orchestrator прайшла тэст на 304 складаных клінічных выпадках і паказала 85% дакладнасьці. Для параўнаньня, каманда з 21 тэрапэўта без доступу да даведачных матэрыялаў справілася толькі ў 20% выпадкаў.
Тэст імітаваў рэальныя кансультацыі: штучны інтэлект задаваў пытаньні, прызначаў аналізы і сам ставіў дыягназ. Акрамя высокае дакладнасьці, MAI апынулася на 20% больш выгадная эканамічна – за кошт скарачэньня непатрэбных працэдураў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱29👍15🤔7❤5🔥4👎1
Выйшла мінімалістычная гульнявая кансоль памерам з картку
У сьвеце, дзе кішэнныя кансолі ўжо даўно не зьмяшчаюцца ў кішэню, GamerCard вырашыла выйсьці за рамкі і па таўшчыні (усяго 6,5 мм — як некалькі банкаўскіх картак), і па дызайне.
Замест звыклых джойсьцікаў і кнопак — сыліконавыя панэлі. Пад капотам – аднаплатны мінікампутар Raspberry Pi Zero 2W з 512 МБ апэратыўкі і 128 ГБ убудаванае памяці. Экран – 4 цалі, 60 кадраў за сэкунду, абаронены сапфіравым шклом. Важыць цуд тэхнікі ўсяго 100 г, а каштуе каля €145.
👍 Падтрымаць Tech Lead

❤27👍8🗿8🔥4🤷♂2
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны
Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча.
Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча.
Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21🦄8🥴6
Велізарны айсбэрг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнляндыі
Невялікая вёска Інаарсўіт, што на захадзе Грэнляндыі, апынулася пад пагрозаю празь велізарны айсбэрг, які небясьпечна наблізіўся да берага — літаральна да дамоў мясцовых жыхароў.
Ледзяная глыба ўжо некалькі дзён застаецца на тым жа месцы, не рухаючыся, што вельмі нетыпова для падобных айсбэргаў. Гэта выклікала хваляваньне сярод насельніцтва і прымусіла мясцовыя ўлады выдаць афіцыйнае папярэджаньне.
Паводле прадстаўнікоў уладаў, у выпадку сутыкненьня зь берагам або разбурэньня айсбэрга, магчымыя моцныя пашкожданьні вёскі.

😱43😢16❤2🔥1
Зумэры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўку
Маладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе на тэлефонныя званкі, перадаючы ініцыятыву ў размове таму, хто набраў нумар.
Нагодаю для абмеркаваньня ў сацсетках стаў твіт супрацоўніцы адзьдзела кадраў, якая заўважыла, што маладыя кандыдаты пры прызначаных тэлефонных інтэрвію часьцей за ўсё чакаюць, пакуль першым пачне гаварыць працадаўца, а самі не сьпяшаюцца вітацца.
У камэнтарах тысячы карыстальнікаў растлумачылі свае паводзіны новымі рэаліямі лічбавых зносінаў. Галоўныя прычыны адмовы ад традыцыйнага прывітаньня — барацьба з спамам і робазванкамі, якія актывуюцца толькі пасьля пачутага «алё», а таксама асьцярогі, зьвязаныя з магчымасьцю махляроў выкарыстоўваць запіс голасу для стварэньня дыпфэйкаў.
Акрамя таго, многія ўважаюць, што этыкет мае зьмяняцца разам з тэхналёгіямі: калі вы тэлефануеце, менавіта вы і павінны пачынаць размову. Экспэрты мяркуюць, што з распаўсюджваньнем мабільнае сувязі звычка гаварыць «алё» можа зьнікнуць, бо людзі звычайна загадзя дамаўляюцца аб званку і не прытрымліваюцца фармальнасьцяў пры асабістых зносінах.

😁34👍18❤3🔥3👎2🤡1
У тайландзкім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі
Хлопчык доўгі час жыў разам з маці ў паўразбуранай хаце на ўскраіне лесу. Жанчына мела сур’ёзную залежнасьць ад наркотыкаў і часта пакідала сына аднаго, сама ж тым часам прасіла міласціну ля храмаў. Увесь гэты час хлопчыку дапамагалі выжыць сабакі.
Суседзі расказалі, што іншыя дзеці не падыходзілі да хлопчыка, таму ён усё больш сябраваў з сабакамі і пачаў паводзіць сябе так, як яны. Падчас выратаваньня ён, паводле сьведак, брахаў і поўзаў на чатырох канечнасьцях.
Цяпер дзіця знаходзіцца ў мясцовым прытулку. Улады называюць яго папросту літараю “А”. Яму будуць аказваць усю неабходную дапамогу і ёсьць надзея, што ён яшчэ зможа наладзіць сваё жыцьцё.

🤯30💔19😭7❤1👍1
OpenAI упершыню распавяла, наколькі папулярны ChatGPT
Чат-бот штодня апрацоўвае больш за 2,5 мільярда запытаў з усяго сьвету. Зь іх 330 мільёнаў прыпадае на карыстальнікаў з ЗША.
Нягледзячы на тое, што пошукавая сыстэма Google пакуль значна апярэджвае ChatGPT ў аб’ёме — каля 5 трыльёнаў запытаў за год (або амаль 14 мільярдаў пошукаў на дзень), — ChatGPT дэманструе ўражвальныя тэмпы росту. Паводле зьвестак OpenAI, толькі за год чат-бот атрымлівае больш як 912 мільярдаў запытаў.
Раней Reuters паведамляла пра пляны OpenAI выпусьціць уласны ШІ-браўзэр, які стане канкурэнтам Google Chrome. Нядаўна кампанія ўжо прэзэнтавала інструмэнт ChatGPT Agent, які дазваляе аўтаномна выконваць задачы на кампутары карыстальніка: ад рэзэрвацыі білетаў да напісаньня лістоў.

👍28🐳3❤1👎1
Берасьцеец высек ванну зь сямітонавага валуна
“3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.
👍 Падтрымаць Tech Lead
“3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤52🤩15👍14🗿12🔥7🐳4👏2🤔1