Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Telegram тэстуе новую функцыю – сьпісы задач

Яна ўжо зьявілася ў бэта-вэрсіі 11.13 для iOS і дазваляе адпраўляць чэк-ліст як звычайнае паведамленьне ў чат, дадаючы туды да 30 пунктаў.

Сьпісы працуюць у асабістых і групавых чатах. Аўтар можа дазволіць іншым удзельнікам рэдагаваць задачы. Выкананыя пункты адзначаюцца з аватаркамі тых, хто іх закрыў

🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤31🤔2😨2
Расейскія анлайн-мапы адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

Паводле дасьледаваньня RocketData, за апошнія тры гады папулярнасьць анлайн-мапаў Google зьнізілася на 12% — з 81% да 69%. “Яндэкс”, наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і цяпер займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расейскай сыстэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года.

Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што калі кампаніі ігнаруюць Google, яны ўпускаюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў зь Беларусі, а калі адсутнічаюць у “Яндэксе”, то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў.

Рост “Яндэкса” забясьпечвае яго экасыстэма: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расейскія турысты, але яны складаюць 97% замежных падарожнікаў, гаворыцца ў справаздачы.

🔥 Зьбіраем грошы на запуск сайта
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢49🤮21❤4👌3😡1
Windows губляе аўдыторыю: за тры гады — мінус 400 млн карыстальнікаў

У сьвежай публікацыі ZDNet паводле гадавое справаздачы Microsoft сьцвярджаецца, што Windows усталяваная на больш як адным мільярдзе актыўных прыладаў. Аднак у 2022 годзе Microsoft паведамляла пра 1,4 мільярда прыладаў з Windows 10 і 11.

Сярод магчымых прычынаў экспэрты называюць зьніжэньне цікавасьці да ПК на карысьць смартфонаў і пляншэтаў, якія сталі дастаткова магутнымі для большасьці задач. Таксама спажыўцы ўсё часцей аддаюць перавагу альтэрнатыўным апэрацыйным сыстэмам.

Раней Windows утрымлівала пазыцыі за кошт офіснага пакета Microsoft Office, шырокага набору сумяшчальнага ПЗ і больш даступных коштаў на ПК у параўнаньні з Mac. Аднак з ростам папулярнасьці бясплатных вэб-аплікацый, такіх як Google Docs, і паляпшэньнем якасьці браўзэрных рашэньняў, гэта перавага губляе актуальнасьць.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22🤷‍♂12👍9🤯5😁2🎉2
Нэўрасетка ад Microsoft дыягнастуе хваробы ў 4 разы дакладней за дактароў

Сыстэма MAI Diagnostic Orchestrator прайшла тэст на 304 складаных клінічных выпадках і паказала 85% дакладнасьці. Для параўнаньня, каманда з 21 тэрапэўта без доступу да даведачных матэрыялаў справілася толькі ў 20% выпадкаў.

Тэст імітаваў рэальныя кансультацыі: штучны інтэлект задаваў пытаньні, прызначаў аналізы і сам ставіў дыягназ. Акрамя высокае дакладнасьці, MAI апынулася на 20% больш выгадная эканамічна – за кошт скарачэньня непатрэбных працэдураў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱29👍15🤔7❤5🔥4👎1
Выйшла мінімалістычная гульнявая кансоль памерам з картку

У сьвеце, дзе кішэнныя кансолі ўжо даўно не зьмяшчаюцца ў кішэню, GamerCard вырашыла выйсьці за рамкі і па таўшчыні (усяго 6,5 мм — як некалькі банкаўскіх картак), і па дызайне.

Замест звыклых джойсьцікаў і кнопак — сыліконавыя панэлі. Пад капотам – аднаплатны мінікампутар Raspberry Pi Zero 2W з 512 МБ апэратыўкі і 128 ГБ убудаванае памяці. Экран – 4 цалі, 60 кадраў за сэкунду, абаронены сапфіравым шклом. Важыць цуд тэхнікі ўсяго 100 г, а каштуе каля €145.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤27👍8🗿8🔥4🤷‍♂2
Упершыню ў гісторыі кампанія дасягнула капіталізацыі ў $4 трыльёны

Nvidia першай у гісторыі пераадолела адзнаку ў $4 трлн капіталізацыі – кампанія стала найбуйнейшай у сьвеце, абагнаўшы Apple і Microsoft. Рост адбыўся на фоне імклівага попыту на чыпы для ШІ, дзе Nvidia захоўвае манапольнае становішча.

Інвэстары ўважаюць, што Nvidia – адзіны дастаўца “рыдлёвак” у залатой ліхаманцы нэўрасетак. За апошні год яе кошт вырас больш як у тры разы. Цяпер кожны анонс новае мадэлі штучнага інтэлекту амаль наўпрост уплывае на кошт акцый Nvidia.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤21🦄8🥴6
Велізарны айсбэрг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнляндыі

Невялікая вёска Інаарсўіт, што на захадзе Грэнляндыі, апынулася пад пагрозаю празь велізарны айсбэрг, які небясьпечна наблізіўся да берага — літаральна да дамоў мясцовых жыхароў.

Ледзяная глыба ўжо некалькі дзён застаецца на тым жа месцы, не рухаючыся, што вельмі нетыпова для падобных айсбэргаў. Гэта выклікала хваляваньне сярод насельніцтва і прымусіла мясцовыя ўлады выдаць афіцыйнае папярэджаньне.
Паводле прадстаўнікоў уладаў, у выпадку сутыкненьня зь берагам або разбурэньня айсбэрга, магчымыя моцныя пашкожданьні вёскі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱43😢16❤2🔥1
Зумэры цяпер не гавораць «алё», а маўчаць у слухаўку

Маладое пакаленьне ўсё часьцей адмаўляецца ад звыклага «алё» пры адказе на тэлефонныя званкі, перадаючы ініцыятыву ў размове таму, хто набраў нумар.

Нагодаю для абмеркаваньня ў сацсетках стаў твіт супрацоўніцы адзьдзела кадраў, якая заўважыла, што маладыя кандыдаты пры прызначаных тэлефонных інтэрвію часьцей за ўсё чакаюць, пакуль першым пачне гаварыць працадаўца, а самі не сьпяшаюцца вітацца.

У камэнтарах тысячы карыстальнікаў растлумачылі свае паводзіны новымі рэаліямі лічбавых зносінаў. Галоўныя прычыны адмовы ад традыцыйнага прывітаньня — барацьба з спамам і робазванкамі, якія актывуюцца толькі пасьля пачутага «алё», а таксама асьцярогі, зьвязаныя з магчымасьцю махляроў выкарыстоўваць запіс голасу для стварэньня дыпфэйкаў.

Акрамя таго, многія ўважаюць, што этыкет мае зьмяняцца разам з тэхналёгіямі: калі вы тэлефануеце, менавіта вы і павінны пачынаць размову. Экспэрты мяркуюць, што з распаўсюджваньнем мабільнае сувязі звычка гаварыць «алё» можа зьнікнуць, бо людзі звычайна загадзя дамаўляюцца аб званку і не прытрымліваюцца фармальнасьцяў пры асабістых зносінах.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁34👍18❤3🔥3👎2🤡1
У тайландзкім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі

Хлопчык доўгі час жыў разам з маці ў паўразбуранай хаце на ўскраіне лесу. Жанчына мела сур’ёзную залежнасьць ад наркотыкаў і часта пакідала сына аднаго, сама ж тым часам прасіла міласціну ля храмаў. Увесь гэты час хлопчыку дапамагалі выжыць сабакі.

Суседзі расказалі, што іншыя дзеці не падыходзілі да хлопчыка, таму ён усё больш сябраваў з сабакамі і пачаў паводзіць сябе так, як яны. Падчас выратаваньня ён, паводле сьведак, брахаў і поўзаў на чатырох канечнасьцях.

Цяпер дзіця знаходзіцца ў мясцовым прытулку. Улады называюць яго папросту літараю “А”. Яму будуць аказваць усю неабходную дапамогу і ёсьць надзея, што ён яшчэ зможа наладзіць сваё жыцьцё.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯30💔19😭7❤1👍1
OpenAI упершыню распавяла, наколькі папулярны ChatGPT

Чат-бот штодня апрацоўвае больш за 2,5 мільярда запытаў з усяго сьвету. Зь іх 330 мільёнаў прыпадае на карыстальнікаў з ЗША.

Нягледзячы на тое, што пошукавая сыстэма Google пакуль значна апярэджвае ChatGPT ў аб’ёме — каля 5 трыльёнаў запытаў за год (або амаль 14 мільярдаў пошукаў на дзень), — ChatGPT дэманструе ўражвальныя тэмпы росту. Паводле зьвестак OpenAI, толькі за год чат-бот атрымлівае больш як 912 мільярдаў запытаў.

Раней Reuters паведамляла пра пляны OpenAI выпусьціць уласны ШІ-браўзэр, які стане канкурэнтам Google Chrome. Нядаўна кампанія ўжо прэзэнтавала інструмэнт ChatGPT Agent, які дазваляе аўтаномна выконваць задачы на кампутары карыстальніка: ад рэзэрвацыі білетаў да напісаньня лістоў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍28🐳3❤1👎1
Берасьцеец высек ванну зь сямітонавага валуна

“
3,5 месяца. Камень вагою 7,5 тоны. Ніякае дапамогі — толькі я, інструмэнт і велізарнае жаданьне зрабіць тое, чаго ў Беларусі яшчэ не рабіў ніхто. Гэта быў адзін з самых складаных і маштабных праектаў у маім жыцьці. Я хацеў стварыць ня проста купель — а прадмет сілы, высечаны з суцэльнага каменю, які прастаіць даўжэй, чым я сам”, — напісаў у сваім Instagram Уладзіслаў Саўчанка.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤52🤩15👍14🗿12🔥7🐳4👏2🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Праз Сонечную сыстэму ляціць аб’ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касьмічны карабель

У пачатку ліпеня астраномы выявілі трэці міжзорны аб’ект у гісторыі — камэту 3I/ATLAS, якая прыляцела да нас з-за межаў Сонечнае сыстэмы. І яе паводзіны не даюць навукоўцам спакою.

Аб’ект рухаецца амаль у плоскасьці плянэтаў Сонечнае сыстэмы, але супраць іх руху — такое супадзеньне лічыцца надзвычай рэдкім. На сваім шляху 3I/ATLAS зробіць тры гравітацыйныя манэўры каля Вэнэры, Марса і Юпітэра — звычайна менавіта так касьмічныя апараты набіраюць хуткасьць, а імавернасьць такое траекторыі ў звычайнае камэты — толькі 0,005%.

Аб’ект цяжка заўважыць зь Зямлі, нібы ён сьвядома “хаваецца”, пры гэтым памер у яго немаленькі: каля 20 км у даўжыню. Больш за тое, ён прыляцеў з кірунку Галяктычнага цэнтру, дзе шчыльнасьць зорак ускладняе выяўленьне малых аб’ектаў.

Навукоўцы не сьцвярджаюць, што гэта штучны апарат, створаны іншымі цывілізацыямі, але заклікаюць не адкідваць такую магчымасьць.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌚40😱22🔥10❤7😁2🤝2👍1🕊1
OpenAI дадала рэжым навучньня ў ChatGPT

Кампанія абвясьціла аб запуску новае бясплатнае функцыі Study Mode у ChatGPT. Яна дапамагае студэнтам разьвіваць крытычнае мысьленьне і асэнсавана вучыцца, а ня проста атрымліваць гатовыя адказы на пытаньні.

У рэжыме Study Mode ChatGPT не сьпяшаецца выдаваць гатовыя рашэньні, а замест гэтага задае навадныя пытаньні, правярае ўзровень разуменьня тэмы і стымулюе самастойнае разважаньне карыстальніка. У некаторых выпадках бот можа нават адмовіць у простым адказе, калі студэнт не праяўляе актыўнае уцягнутасьці ў матэрыял, што вывучаецца.

Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што ў студэнтаў, якія выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня твораў, фіксуецца больш нізкая мазгавая актыўнасьць у параўнаньні з тымі, хто карыстаецца вэб-пошукам або ўвогуле не зьвяртаецца да дапамогі лічбавых інструмэнтаў.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤26👍11🔥6😁3