Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.68K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Crocs выпусьціла фірмовыя чахлы для iPhone 15 і 16

Яны выглядаюць як культавыя тапкі з адтулінамі, дазваляюць мяняць раменьчыкі і дадаваць упрыгожаньні. Даступныя пяць колераў: Bon, Mint Tint, Pink Milk, Blue Calcite і Black.

Пакуль аксэсуар прадаецца толькі ў Паўднёвай Карэі па $45. У найбліжэйшы час продажы адкрыюцца ў Японіі, ЗША, Кітаі і Эўропе. Аб’ёмная форма «абутага» смартфона дадае каля сантымэтру да габарытаў, таму насіць яго ў кішэні будзе праблематычна.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁28🔥6💩5🤡4❤3❤‍🔥1
Расейская турыстка ў Тайляндзе страціла памяць і загаварыла на старажытнарускай мове

45-гадовая Алена з Томску з адукaцыі філёляг. Яна прыехала на курорт аднавіць сілы пасьля пахаваньня бацькі. На другі дзень жанчына пасьлізнулася на прыступках басэйна, ударылася галавою і звалілася ў ваду — яе выцягнулі і выклікалі хуткую.

Мэдыкі дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом вуха і страту памяці. Турыстка ня памятае свайго імя і не пазнае блізкую сяброўку. Больш за тое, жанчына камунікуе з навакольнымі выключна на старажытнарускай мове, піша Mash.

У чым прычына гэтага фэномэну, невядома. Верагодна, гэта зьвязана з тым, што Алена скончыла філфак, дзе якраз вывучала старажытнарускую.

Нядаўна пра падобную гісторыю паведамлялі ў Нідэрляндах. Там 17-гадовы хлопец пасьля апэрацыі на калене забыўся родную мову і пачаў размаўляць з усімі па-ангельску.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱25😁13🤡5👍3❤2💩2❤‍🔥1
Паглядзіце, які дзіцячы садок пабудавалі ў Менску

У жылым раёне “Зялёная гавань” ля Менска адкрылі першы дзіцячы садок, на будаўніцтва якога патрацілі больш за $4 мільёны. У ім будзе 12 групаў па 20 дзяцей — усяго 240 выхаванцаў.

У садку ўжо стаяць цацкі, канструктары і навучальныя дапаможнікі, музычная заля мае праектар, экран, амфітэатар, сынтэзатар і нават батлейку. Таксама ёсьць вялікі мэдычны кабінэт з ізалятарамі для хворых дзяцей.

Прыняць першых выхаванцаў садок гатовы ўжо ў сярэдзіне верасьня. А ў будучыні ў “Зялёнай гавані” забудоўнік “А-100 Дэвэлапмэнт” абяцае пабудаваць яшчэ тры садкі, дзьве школы і паліклініку.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤35👍18🤨5🤔4
Журналіст выдаліў усе мабільныя аплікацыі. Вынік яго зьдзівіў

Журналіст Сант’яга Бараса Лопэс распавёў пра радыкальны экспэрымэнт: ён выдаліў з свайго iPhone усе аплікацыі, акрамя званкоў і SMS, каб праверыць, як зьменіцца яго штодзённае жыцьцё. Ідэя прыйшла пасьля шэрагу асабістых пераменаў:

“Я разышоўся зь людзьмі і звычкамі, якія мяне вымотвалі. І зразумеў, што галоўная таксычная сувязь заўсёды была побач – у маёй кішэні […] Я выдаліў усё: Instagram, TikTok, X, LinkedIn, Spotify, нават пошту і карты. На тэлефоне засталіся толькі званкі і SMS. Я хацеў, каб ён перастаў быць смартфонам”.


Першыя дні аказаліся цяжкімі. Але неўзабаве звычка пачала зьмяняцца:

“Я стаў заўважаць, як размаўляюць людзі ў мэтро. Я зьвярнуў увагу на тое, як сьвятло падае ў маю кватэру раніцамі. Замест кароткага паведамленьня ў WhatsApp я патэлефанаваў бацькам па FaceTime. І гэтыя размовы былі цяплейшыя і даўжэйшыя”.


Праз тыдзень ён вярнуў толькі некалькі сэрвісаў: карты, банк, WhatsApp і браўзэр. Але так і не паставіў назад Instagram, TikTok або X. Пошту і LinkedIn ён правярае толькі на кампутары. Цяпер Лопэс называе экспэрымэнт сваёю новаю звычкаю:

“Я сплю лепш. Я пачынаю дзень з сваіх думак, а не з чужых пастоў. Мае размовы зь сябрамі сталі глыбейшыя, бо я не адцягваюся што пяць хвілін. Чым менш аплікацый, тым лягчэй я пачуваюся”.


Вынік, паводле Лопэса, аказаўся нечакана простым: выдаліўшы таксычныя аплікацыі, ён вызваліў месца для чагосьці іншага — для больш спакойнае, яснае і сумленнае вэрсіі самога сябе.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍50❤11🥴6❤‍🔥2🤡2
Apple прэзэнтавала самы тонкі iPhone у гісторыі

Падчас традыцыйнай восеньскай прэзэнтацыі кампанія Apple паказала новую лінейку “айфонаў”. iPhone 17 адрозьніваецца ад папярэдніх мадэляў больш прасунутым “жалезам”, iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max атрымлі трохі абноўлены дызайн (найбольш зьмянілася задняя панэль) і палепшаныя характарыстыкі.

Асаблівасьцю гэтага года стаў iPhone Air — навінка ў лінейцы яблычных смартфонаў. Яго таўшчыня складае толькі 5,6 мм, што робіць яго самым тонкім у гісторыі кампаніі. Папярэдні рэкорд належаў iPhone 6 — 6,9 мм.

Кошты ў ЗША без уліку падаткаў наступныя: iPhone 17 — $799, iPhone Air — $999, iPhone 17 Pro — $1099, iPhone 17 Pro Max — $1199 .

Акрамя таго, Apple паказала абноўленыя навушнікі і гадзіньнікі.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥴20🔥12👍8🤮5🥱5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 NASA абвясьціла аб імаверным адкрыцьці жыцьця на Марсе

NASA зрабіла адно з самых захапляльных адкрыцьцяў у гісторыі дасьледаваньня космасу. Марсаход Perseverance выявіў у кратэры Езера, які раней быў напоўнены вадою, узор пароды пад назваю Sapphire Canyon, што ўтрымлівае рэдкія мінэралы — івіянiт і грэйгiт. На Зямлі такія мінэралы звычайна ўтвараюцца ў выніку ўзаемадзеяньня з арганікаю, што робіць знаходку магчымаю прыкметаю старажытнага жыцьця на Марсе.

Навукоўцы адзначаюць, што гэта могуць быць самыя пераканаўчыя доказы з усіх, знойдзеных марсаходам. Для канчатковых высноваў неабходна даставіць марсыянскія ўзоры на Зямлю, дзе іх можна будзе дасьледаваць з дапамогаю сучаснага абсталяваньня.

Тым ня меней, сама знаходка адкрывае новы разьдзел ў вывучэньні Чырвонай плянэты. Калі хаця б частка выяўленых сьлядоў акажацца зьвязаная з старажытным жыцьцём, гэта пераверне нашае разуменьне пра існаваньне жыцьця па-за межамі Зямлі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥45👍16😱13🤔5
Пад Лагойскам “айфон” выратаваў кіроўцу, які трапіў у аварыю

Сёньня ноччу на Мінска-Віцебскай аўтамагістралі перакуліўся аўтамабіль. Кіроўца ня мог сам выбрацца з машыны.

Прадстаўніца Лагойскага адзьдзела з надзвычайных сытуацый распавяла:

“Айфон кіроўцы аўтамабіля сёньня ноччу, 11 верасьня, каля 00:55 у цэнтар апэратыўнага кіраваньня Лагойскага РАНС адправіў паведамленьне аб тым, што яго ўладальнік трапіў у дарожна-транспартнае здарэньне. У паведамленьні былі пазначаныя каардынаты: 61 км аўтамагістралі М3 “Менск — Віцебск”. Гэта недалёка ад вёскі Казыры”.


Ратавальнікі выехалі на месца і пры дапамозе адмысловае прылады дасталі кіроўцу з машыны, пасьля чаго даставілі ў шпіталь.

Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца зьбіў дзіка. У выніку легкавік зьехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся.

Здольнасьць iPhone і Apple Watch вызначаць, калі чалавек трапіў у бяду, была адной з тэмаў, на якой Apple зрабіла акцэнт падчас прэзэнтацыі 9 верасьня.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥62👍13❤4🤯3