Журналіст выдаліў усе мабільныя аплікацыі. Вынік яго зьдзівіў
Журналіст Сант’яга Бараса Лопэс распавёў пра радыкальны экспэрымэнт: ён выдаліў з свайго iPhone усе аплікацыі, акрамя званкоў і SMS, каб праверыць, як зьменіцца яго штодзённае жыцьцё. Ідэя прыйшла пасьля шэрагу асабістых пераменаў:
Першыя дні аказаліся цяжкімі. Але неўзабаве звычка пачала зьмяняцца:
Праз тыдзень ён вярнуў толькі некалькі сэрвісаў: карты, банк, WhatsApp і браўзэр. Але так і не паставіў назад Instagram, TikTok або X. Пошту і LinkedIn ён правярае толькі на кампутары. Цяпер Лопэс называе экспэрымэнт сваёю новаю звычкаю:
Вынік, паводле Лопэса, аказаўся нечакана простым: выдаліўшы таксычныя аплікацыі, ён вызваліў месца для чагосьці іншага — для больш спакойнае, яснае і сумленнае вэрсіі самога сябе.
👍 Падтрымаць Tech Lead

“Я разышоўся зь людзьмі і звычкамі, якія мяне вымотвалі. І зразумеў, што галоўная таксычная сувязь заўсёды была побач – у маёй кішэні […] Я выдаліў усё: Instagram, TikTok, X, LinkedIn, Spotify, нават пошту і карты. На тэлефоне засталіся толькі званкі і SMS. Я хацеў, каб ён перастаў быць смартфонам”.
Першыя дні аказаліся цяжкімі. Але неўзабаве звычка пачала зьмяняцца:
“Я стаў заўважаць, як размаўляюць людзі ў мэтро. Я зьвярнуў увагу на тое, як сьвятло падае ў маю кватэру раніцамі. Замест кароткага паведамленьня ў WhatsApp я патэлефанаваў бацькам па FaceTime. І гэтыя размовы былі цяплейшыя і даўжэйшыя”.
Праз тыдзень ён вярнуў толькі некалькі сэрвісаў: карты, банк, WhatsApp і браўзэр. Але так і не паставіў назад Instagram, TikTok або X. Пошту і LinkedIn ён правярае толькі на кампутары. Цяпер Лопэс называе экспэрымэнт сваёю новаю звычкаю:
“Я сплю лепш. Я пачынаю дзень з сваіх думак, а не з чужых пастоў. Мае размовы зь сябрамі сталі глыбейшыя, бо я не адцягваюся што пяць хвілін. Чым менш аплікацый, тым лягчэй я пачуваюся”.
Вынік, паводле Лопэса, аказаўся нечакана простым: выдаліўшы таксычныя аплікацыі, ён вызваліў месца для чагосьці іншага — для больш спакойнае, яснае і сумленнае вэрсіі самога сябе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍50❤11🥴6❤🔥2🤡2
Apple прэзэнтавала самы тонкі iPhone у гісторыі
Падчас традыцыйнай восеньскай прэзэнтацыі кампанія Apple паказала новую лінейку “айфонаў”. iPhone 17 адрозьніваецца ад папярэдніх мадэляў больш прасунутым “жалезам”, iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max атрымлі трохі абноўлены дызайн (найбольш зьмянілася задняя панэль) і палепшаныя характарыстыкі.
Асаблівасьцю гэтага года стаў iPhone Air — навінка ў лінейцы яблычных смартфонаў. Яго таўшчыня складае толькі 5,6 мм, што робіць яго самым тонкім у гісторыі кампаніі. Папярэдні рэкорд належаў iPhone 6 — 6,9 мм.
Кошты ў ЗША без уліку падаткаў наступныя: iPhone 17 — $799, iPhone Air — $999, iPhone 17 Pro — $1099, iPhone 17 Pro Max — $1199 .
Акрамя таго, Apple паказала абноўленыя навушнікі і гадзіньнікі.
📱 Падтрымаць Tech Lead

🥴20🔥12👍8🤮5🥱5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
NASA зрабіла адно з самых захапляльных адкрыцьцяў у гісторыі дасьледаваньня космасу. Марсаход Perseverance выявіў у кратэры Езера, які раней быў напоўнены вадою, узор пароды пад назваю Sapphire Canyon, што ўтрымлівае рэдкія мінэралы — івіянiт і грэйгiт. На Зямлі такія мінэралы звычайна ўтвараюцца ў выніку ўзаемадзеяньня з арганікаю, што робіць знаходку магчымаю прыкметаю старажытнага жыцьця на Марсе.
Навукоўцы адзначаюць, што гэта могуць быць самыя пераканаўчыя доказы з усіх, знойдзеных марсаходам. Для канчатковых высноваў неабходна даставіць марсыянскія ўзоры на Зямлю, дзе іх можна будзе дасьледаваць з дапамогаю сучаснага абсталяваньня.
Тым ня меней, сама знаходка адкрывае новы разьдзел ў вывучэньні Чырвонай плянэты. Калі хаця б частка выяўленых сьлядоў акажацца зьвязаная з старажытным жыцьцём, гэта пераверне нашае разуменьне пра існаваньне жыцьця па-за межамі Зямлі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥45👍16😱13🤔5
Пад Лагойскам “айфон” выратаваў кіроўцу, які трапіў у аварыю
Сёньня ноччу на Мінска-Віцебскай аўтамагістралі перакуліўся аўтамабіль. Кіроўца ня мог сам выбрацца з машыны.
Прадстаўніца Лагойскага адзьдзела з надзвычайных сытуацый распавяла:
Ратавальнікі выехалі на месца і пры дапамозе адмысловае прылады дасталі кіроўцу з машыны, пасьля чаго даставілі ў шпіталь.
Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца зьбіў дзіка. У выніку легкавік зьехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся.
Здольнасьць iPhone і Apple Watch вызначаць, калі чалавек трапіў у бяду, была адной з тэмаў, на якой Apple зрабіла акцэнт падчас прэзэнтацыі 9 верасьня.
👍 Падтрымаць Tech Lead
Сёньня ноччу на Мінска-Віцебскай аўтамагістралі перакуліўся аўтамабіль. Кіроўца ня мог сам выбрацца з машыны.
Прадстаўніца Лагойскага адзьдзела з надзвычайных сытуацый распавяла:
“Айфон кіроўцы аўтамабіля сёньня ноччу, 11 верасьня, каля 00:55 у цэнтар апэратыўнага кіраваньня Лагойскага РАНС адправіў паведамленьне аб тым, што яго ўладальнік трапіў у дарожна-транспартнае здарэньне. У паведамленьні былі пазначаныя каардынаты: 61 км аўтамагістралі М3 “Менск — Віцебск”. Гэта недалёка ад вёскі Казыры”.
Ратавальнікі выехалі на месца і пры дапамозе адмысловае прылады дасталі кіроўцу з машыны, пасьля чаго даставілі ў шпіталь.
Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца зьбіў дзіка. У выніку легкавік зьехаў у кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся.
Здольнасьць iPhone і Apple Watch вызначаць, калі чалавек трапіў у бяду, была адной з тэмаў, на якой Apple зрабіла акцэнт падчас прэзэнтацыі 9 верасьня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥62👍13❤4🤯3
Нэўрасетка паказала рэалістычныя малюнкі страчанай беларускай спадчыны
Тэлеграм-канал “Спадчына” апублікаваў галерэю выяваў, якія былі створаныя новай мадэльлю Nano Banana (Gemini 2.5 Flash Image) ад Google на базе гістарычных фотаздымкаў і малюнкаў. Вынік уражвае сваёй рэалістычнасьцю.
Подпісы да здымкаў:
1. Зроблены з гатэля “Эўропа” здымак плошчы Свабоды ў Менску.
2. Цёмныя Крамы ў Менску на фотаздымку 1941 года. Усе будынкі на фота зьнішчаныя пасьля вайны. Цяпер тут лесьвіца да праваслаўнага Сьвята-Духавага сабору.
3. Вежа езуіцкага калегіюма ў Менску.
4. Койданаўская вуліца (цяпер Рэвалюцыйная) ў Менску паводле фотаздымку пачатку XX стагодзьдзя.
5. Тэатральная плошча ў Магілёве з былым касьцёлам езуітаў у пачатку XX стагодзьдзя. Усе будынкі на фота зьнішчаныя.
6. Кальвінскі збор XVI стагодзьдзя ў Асташыне паводле фота пачатку XX стагодзьдзя. Разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг.
7. Краявід Горадні 1940-х. Зьлева — зьнішчаная саветамі Фара Вітаўта.
8. Палац на тэрыторыі Любчанскага замка ў пачатку XX стагодзьдзя.
9. Краявід Берасьця паводле гравюры Эрыка Дальберга ў 1657 годзе. Фэйсбук Віктара Байкоўскага.
10. Кляштар картэзіянцаў у Бярозе-Картускай. Паводле матываў літаграфіі з малюнка Напалеона Орды. Фэйсбук Віктара Байкоўскага.
Арыгіналы здымкаў/літаграфій пададзеныя ў камэнтарах.

🥰43👍22❤10🤔2🤩2🤡2🔥1
Meta прэзэнтавала першыя разумныя акуляры Ray-Ban з экранам, убудаваным у лінзу
Галоўнай падзеяй на канфэрэнцыі Meta Connect у Каліфорніі 17 верасьня сталі акуляры Meta Ray-Ban Display. У іх правую лінзу ўбудаваны малюсенькі экран, які адлюстроўвае апавяшчэньні, паведамленьні, званкі і аплікацыі, а таксама дазваляе працаваць з штучным інтэлектам.
Карыстальнікі змогуць кіраваць акулярамі праз бранзалет Neural Band, які разумее рухі рук. Таксама акулярамі можна кіраваць голасам.
Meta Ray-Ban Display паступяць у продаж у ЗША 30 верасьня і будуць каштаваць ад $799 (у кошт уваходзіць бранзалет Neural Band). Чакаецца, што ў пачатку 2026 года акуляры стануць даступныя ў Канадзе, Францыі, Італіі і Вялікай Брытаніі.

👍17🥱8😁5🤔1