Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.68K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Meta прэзэнтавала першыя разумныя акуляры Ray-Ban з экранам, убудаваным у лінзу

Галоўнай падзеяй на канфэрэнцыі Meta Connect у Каліфорніі 17 верасьня сталі акуляры Meta Ray-Ban Display. У іх правую лінзу ўбудаваны малюсенькі экран, які адлюстроўвае апавяшчэньні, паведамленьні, званкі і аплікацыі, а таксама дазваляе працаваць з штучным інтэлектам.

Карыстальнікі змогуць кіраваць акулярамі праз бранзалет Neural Band, які разумее рухі рук. Таксама акулярамі можна кіраваць голасам.

Meta Ray-Ban Display паступяць у продаж у ЗША 30 верасьня і будуць каштаваць ад $799 (у кошт уваходзіць бранзалет Neural Band). Чакаецца, што ў пачатку 2026 года акуляры стануць даступныя ў Канадзе, Францыі, Італіі і Вялікай Брытаніі.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍17🥱8😁5🤔1
Xiaomi выпусьціла пыласос Vacuum Cleaner P30 – звышлёгкі і тонкі аналяг Dyson PencilVac

Вага прылады складае 1,46 кг (супраць 1,8 кг у Dyson). Матор – 110000 аб./хв., магутнасьць усмоктваньня дасягае 22 кПа.

Пылазборнік – 200 мл, батарэя трымае 40 хвілінаў працы або 10 хвілінаў у турба-рэжыме, зарадка – праз USB-C. У камплекце ідзе насадка для мэблі і аўтамабіля. Кошт стартуе ад $165 (супраць $590 за Dyson PencilVac).

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥28👍12🤮4❤3😁1😨1
OpenAI зьмяняе правілы: ChatGPT можа паведаміць бацькам ці нават выклікаць паліцыю

OpenAI абвясьціла новыя правілы для карыстаньня ChatGPT. Асноўная зьмена тычыцца падлеткаў: калі чат-бот заўважыць, што непаўналетні піша пра дэпрэсію ці суіцыдальныя думкі, ён будзе спрабаваць папярэдзіць бацькоў. Калі ж небясьпека будзе выглядаць сур’ёзнаю, ChatGPT можа зьвярнуцца ў паліцыю.

Апроч таго, кампанія абяцае ўзмацніць абарону прыватных даных: плянуецца шыфраваньне размоваў і абмежаваньне доступу супрацоўнікаў да асабістых перапісак. OpenAI падкрэсьлівае, што хоча надаць камунікацыі з штучным інтэлектам такі ж узровень канфідэнцыйнасьці, як у мэдыцынскай сфэры.

Гэтыя новаўвядзеньні ўжо выклікаюць дыскусіі, бо ўзьнікаюць пытаньні: дзе мяжа паміж клопатам пра бясьпеку і ўмяшаньнем у асабістае жыцьцё карыстальнікаў?

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔22👍9🤬6❤2😁1
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse

Кампанія прэзэнтавала новую функцыю чат-бота Pulse, якая будзе фармаваць для карыстальнікаў пэрсаналізаваныя ранішнія дайджэсты. Функцыя пакуль даступная для падпісантаў ChatGPT Pro коштам $200 за месяц, але ў будучыні павінна стаць даступнай і больш шырокай аўдыторыі.

Сэрвіс будзе працаваць, пакуль чалавек сьпіць. Сыстэма зьбірае падборку зь пяці-дзесяці кароткіх зводак, якія можна прагледзець адразу пасьля абуджэньня. Чат-бот фармуе «карткі» з тэкстам і ілюстрацыямі, якія можна адкрыць для падрабязнае справаздачы ці ўдакладніць дэталі проста ў дыялёгу з ChatGPT.

Тэмы могуць быць як агульнымі — напрыклад, навіны, — так і пэрсаналізаванымі. Pulse выкарыстоўвае падключаныя сэрвісы кшталту Google Calendar і Gmail, каб скласьці расклад ці вылучыць важныя лісты, а таксама абапіраецца на памяць ChatGPT для ўліку інтарэсаў і перавагаў карыстальніка.

Асаблівасьцю прадукту зьяўляецца абмежаванасьць у часе: пасьля некалькіх картак Pulse завяршае падборку паведамленьнем «На сёньня ўсё». Гэта прынцыпова адрозьнівае сэрвіс ад бясконцае стужкі папулярных сацсетак. Такім чынам кампанія імкнецца замацаваць звычку пачынаць дзень менавіта з ChatGPT, а не з сацсетак ці навінавых аплікацый.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👎36🥴7🥰5🤔2
YouTube абнавіў відэаплэер: менш шуму, больш стылю

YouTube абнавіў інтэрфэйс свайго відэаплэера, зрабіўшы яго чысьцейшым і лаканічнейшым. Элемэнты кіраваньня атрымалі акруглыя формы і паўпразрыстыя панэлі, што нагадваюць liquid glass на iPhone з iOS 26. Зьмены ўжо паступова ўкараняюцца на мабільных прыладах, у вэб-вэрсіі і на тэлевізарах.

У некаторых відэа цяпер зьявіліся анімацыі пры націсканьні на кнопку «Падабаецца», а агульны стыль стаў бліжэйшы да сучаснага фірмовага дызайну YouTube з мяккім градыентам ад чырвонага да пурпурнага.

Кампанія паступова адыходзіць ад агрэсыўных колераў і візуальнага шуму, робячы акцэнт на мінімалізьме і зручнасьці.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩31👍24❤4🥴2👎1
OpenAI выпусьціла браўзэр Atlas, у якім ChatGPT убудаваны проста ў інтэрфэйс

Ён дапамагае шукаць тавары, рэзэрваваць гатэлі, адказваць на лісты і нават аднаўляць закрытыя ўкладкі па адным запыце. Atlas пабудаваны на рухавіку Chromium і мае ўсе асноўныя функцыі, у тым ліку мэнэджэр пароляў.

Галоўная адметнасьць — рэжым агента: ChatGPT можа выконваць дзеяньні на старонках, напрыклад, замаўляць ежу або параўноўваць цэны. Карыстальнік можа абмежаваць доступ ШІ да асобных сайтаў. Цяпер Atlas даступны бясплатна для macOS, а вэрсіі для Windows, Android і iOS зьявяцца пазьней.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👎24👍12❤6🥴3💩2
Ілан Маск запусьціў «Грокіпэдыю» — альтэрнатыву «Вікіпэдыі»

Мільярдэр Ілан Маск запусьціў новую анлайн-энцыкляпэдыю Grokipedia, распрацаваную яго кампаніяй xAI. Маск сьцвярджае, што яна павінна быць лепшай за «Вікіпэдыю», бо яе мэта — «праўда, толькі праўда і нічога, акрамя праўды».

Цяпер у «Грокіпэдыі» даступна больш за 800 тысяч англамоўных артыкулаў. Пры гэтым стартавая старонка выглядае як звычайны пошукавы радок, а афармленьне артыкулаў вельмі падобнае на «Вікіпэдыю». Сьцвярджаецца, што факты для артыкулаў правяраў распрацаваны xAI чат-бот Grok. Аднак гэта спрэчная ідэя, бо ШІ-боты часта бываюць заўважаныя за выдумляньнем ілжывых фактаў.

Нягледзячы на тое, што праект мае быць альтэрнатывай, частка яго кантэнту, відавочна, была скапіявана зь «Вікіпэдыі». На некаторых старонках ёсьць прыпіска, што матэрыял адаптаваны зь «Вікіпэдыі».

Хоць «Вікіпэдыя» дазваляе любому рэдагаваць артыкулы, у «Грокіпэдыі», імаверна, гэта немагчыма. Кнопка рэдагаваньня была знойдзена толькі на некалькіх старонках, але пры націсканьні на яе паказваецца толькі гісторыя правак без магчымасьці ўнесьці свае.

Акрамя таго, выглядае на тое, што новая энцыкляпэдыя зусім ня мае малюнкаў — толькі тэкст. Прынамсі, мы ня здолелі знайсьці артыкулы з малюнкамі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩51🥴11🤮10🤡9🤣4❤3
Прэзэнтавалі канчатковую вэрсію месячнага карабля Starship

SpaceX прадставіла фінальную вэрсію пасадачнага модуля HLS, створанага для місіі Artemis III. Гермэтычны аб’ём карабля перавышае 600 м³ — гэта больш за палову жылое прасторы МКС. Унутры прадугледжаныя працоўныя і жылыя зоны, сыстэмы захоўваньня і лябараторныя адсекі, а таксама асобныя шлюзы для выхаду на паверхню Месяца.

Модуль разьлічаны на шматдзённае знаходжаньне экіпажу і абсталяваны сыстэмай дазапраўкі на арбіце, сонечнымі панэлямі і рухавікамі Raptor, прыстасаванымі да месячнага асяродзьдзя.

SpaceX завяршыла 49 этапаў падрыхтоўкі HLS, уключна з выпрабаваньнямі сыстэмаў жыцьцезабесьпячэньня і тэрмарэгуляцыі, і цяпер рыхтуецца да ключавых тэстаў па перапампоўцы паліва ў космасе перад першым палётам.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥23👍14🤔5❤1
Nike паказала красоўкі з маторам

Nike прэзэнтавала прататып Project Amplify — першы абутак брэнду з убудаванай сыстэмаю маторнае падтрымкі. Калі сказаць зусім проста — гэта як электраровар, толькі электраабутак. У падэшве схаваны матор, а сілкаваньне ідзе ад батарэі ў невялікім бранзалеце на назе.

Праект ужо пратэставаны больш як чатырма сотнямі ўдзельнікаў, якія прайшлі ў розных вэрсіях прылады 2,4 мільёна крокаў. Паводле Nike, прылада дапамагае ісьці ці бегчы лягчэй, асабліва ў гару. Людзі параўноўвалі адчуваньні з «пад’ёмам на эскалятары, які трошкі дапамагае», а некаторыя адзначалі, што бег (ці хада) пад гару з гэтай прыладай адчуваецца амаль як па роўнай дарозе.

Відаць, найбольш карыснай прылада будзе для аматараў хайкінгу, а таксама для старых людзей і тых, хто мае праблемы з здароўем.

Project Amplify — толькі адна частка вялікае трансфармацыі. Nike абвясьціла пра стварэньне новага «рухавіка інавацыяў», які аб’ядноўвае каманды інавацыяў і дызайну для брэндаў Nike, Jordan і Converse пад адным дахам. Мэта — хутчэй ствараць прарыўныя прадукты. Сярод першых плятформаў гэтага абноўленага падыходу — разам з Project Amplify — таксама нэўра-абутак Nike Mind, куртка Therma-FIT Air Milano і тэхналёгія Aero-FIT для адзеньня з палепшанай вэнтыляцыяй.

Так што чакаем часу, калі батарэйку трэба будзе зараджаць ня толькі ў тэлефоне, але і ў адзеньні.

👕 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤23👍14🤔11
Хірургі ўпершыню вярнулі зрок сьляпому з дапамогаю біядрукаванай празарокі

Ізраільскія хірургі ўпершыню вярнулі зрок цалкам сьляпому пацыенту, перасадзіўшы яму 3D-надрукаваную рагавіцу з жывых чалавечых каморак. Імплянтат адразу прыжыўся і поўнасьцю аднавіў празрыстасьць і оптыку вока.

Тэхналёгія дазваляе з каморак аднае донарскае празарокі вырабляць да трохсот імплянтатаў, ліквідуючы глябальны дэфіцыт тканак і спрашчаючы доступ да апэрацый. Біядрукаваная празарока паўтарае натуральную структуру, сумяшчальная з стандартнай хірургіяй і адкрывае шлях да маштабнага друку іншых чалавечых тканак.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥81❤12❤‍🔥8👍7🤡1