Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
«Блакітную птушку» ў Facebook і Instagram можна будзе купіць за $12/месяц

Марк Цукерберг заявіў аб запуску платнае вэрыфікацыі карыстальнікаў Facebook і Instagram. Проста кажучы, у сацсетках неўзабаве можна будзе набыць «блакітную птушку». На сайце яна будзе каштаваць $12 на месяц, а на iOS і Android — $15.

Падпіска дасьць карыстальнікам дадатковую абарону ад узлому, а таксама доступ да службы падтрымкі.

#meta
😁11🤔4🥴4👍1
У Саудаўскай Арабіі пабудуюць новы «цуд сьвету»

У Саудаўскай Арабіі плянуюць пабудаваць гандлёвы цэнтар у выглядзе 400-мэтровага куба. Комплекс атрымаецца гіганцкім: два мільёны квадратных мэтраў і велізарны атрыум амаль ва ўсю вышыню будынка, які будзе напоўнены галяграмамі цмокаў, вадаспадаў, веліканаў і булыжнікаў, што вісяць у паветры.
🤯14🤩5🤔4👍2👎1😁1
З днём роднае мовы!

21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень роднае мовы. Нашую мову зьнішчаюць ужо два стагодзьдзі, і мы мусім рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць гэтаму. Падпісвайцеся на беларускамоўныя каналы, глядзіце фільмы, чытайце кнігі і навіны па-беларуску. А лепшыя падборкі беларускага кантэнту можна знайсьці ў каталозе mova.how.
❤69👍7
Microsoft абмежавала выкарыстаньне чат-бота, бо той стаў «вар’яцець»

Карыстальнікі новага чат-бота ў браўзэры Bing заўважылі, што часам яго «заносіць»: ён пачынае выдумляць тое, чаго не існуе, праяўляць эмоцыі і агрэсію, прызнавацца ў каханьні і хацець стаць чалавекам. У кампаніі патлумачылі, што дзівацтвы могуць праўляцца падчас працяглае камунікацыі з ботам.

Каб вырашыць праблему, Microsoft вырашыла абмежаваць колькасьць запытаў да бота пяцьцю за адную сэсію. Дакладней, гэта колькасьць абменаў рэплікамі, якія ўключаюць запыт і адказ бота. А ўсяго за суткі кожны карыстальнік цяпер будзе абмежаваны 50 абменамі.

#microsoft #ai
😁29😱6🤔5❤2👍1😢1🥴1🤣1
Паглядзіце, як выглядае Мэркурый на фоне Сонца

Апарат Solar Orbiter зьняў праход Мэркурыя па дыску Сонца. Плянэта выглядае як чорная кропка ў ніжняй правай чвэрці фота, апублікаванага Эўрапейскай касьмічнай агенцыяй.

Solar Orbiter — гэта аўтаматычны зонд для дасьледавання Сонца. Ён круціцца вакол зоркі на адлегласьці 60 сонечных радыусаў, пры гэтым вялікі нахіл арбіты дазваляе бачыць нябачныя зь Зямлі палярныя рэгіёны Сонца.

#space
❤29👍6👏1🤔1
Нераспакаваны першы iPhone прадалі на аўкцыёне за $63 356

Першы iPhone з 8 Гб памяці выйшаў у 2007 годзе і каштаваў тады $600. Амэрыканка Карэн Грын атрымала такі смартфон у падарунак больш як 15 гадоў таму. Аднак тады ён працаваў толькі ў сетках аператара AT&T, а Карэн была кліенткаю Verizon. Яна вырашыла не карыстацца iPhone і забылася пра яго.

Нядаўна аўкцыённы дом LCG Auctions пераканаў уладальніцу, што за яе тэлефон можна атрымаць як мінімум $50 000. Выніковы кошт склаў $63 356.

#apple
👍22😁11❤1😱1
У продажы стала зьяўляцца ўсё болей кніг, напісаных штучным інтэлектам

Усяго за некалькі гадзін працы амэрыканец Брэт Шыклер стварыў з дапамогаю ChatGPT 30-старонкавую дзіцячую кніжку разам з тэкстам і малюнкамі, якую цяпер прадае на Amazon за $9,99, піша Reuters.

«Мудрая вавёрачка: гісторыя аб ашчаджэньнях і інвэстыцыях» распавядае пра вавёрку Сэмі, якая знаходзіць залаты грошык, робіць з жолуда скарбонку, а потым інвэстуе грошы ў бізнэс па гандлі жалудамі. У выніку Сэмі становіцца найбагацейшай вавёркаю ў лесе, выклікаючы зайздрасьць сяброў.

Цяпер на Amazon каля 200 кніг, дзе ChatGPT пазначаны як аўтар, і штодня іх колькасьць расьце. Невядома, колькі існуе кніг, аўтарам якіх ChatGPT зьяўляецца, але не пазначаецца.

«Нам варта пра гэта турбавацца, бо гэтакія кнігі напоўняць рынак, а многія аўтары страцяць працу», – лічыць Мэры Разэнбэргер, выканаўчая дырэктарка групы пісьменьнікаў «Гільдыя аўтараў».

#ai
🤔13🥴6😱4🔥3💩3👍2❤1
Экспэрымэнт па пераходзе на 4-дзённы працоўны тыдзень даў нечаканыя вынікі

У Вялікай Брытаніі праходзіла маштабнае дасьледаваньне 4-дзённага працоўнага тыдня, у якім узяла ўдзел 61 кампанія. Людзі працавалі 32 гадзіны на тыдзень замест 40 гадзін без зьмяненьня заробку. Вынікі ўражваюць:

‣ 45% апытаных не заўважылі ніякіх зьменаў;
‣ 15% сталі спаць горш;
‣ 46% супрацоўнікаў сталі менш стамляцца, 14% — больш;
‣ 39% сталі менш стрэсаваць;
‣ 71% пры канцы экспэрымэнту менш адчувалі выгараньне;
‣ 1,4% склаў рост выручкі кампаній у сярэднім;
‣ 92% кампаній зьбіраюцца пакінуць 4-дзёнку.

Таксама падчас экспэрымэнту зьнізілася колькасьць супрацоўнікаў, якія хацелі звольніцца. Колькасьць тых, што звольніліся, зьнізілася на 57%.
🔥27👍6❤5😁1
Польская стрымінгавая плятформа ладзіць бясплатныя паказы беларускіх мультфільмаў

У межах онлайн-фэстывалю «Wschód nieznany» на стрымінгавым сэрвісе Ninateka.pl можна бясплатна паглядзець 7 анімацыйных фільмаў, створаных беларусамі.
🥰49🔥10❤5👍3🤨1
Які колер мае неба на іншых плянэтах?

Сонечныя прамяні маюць белы колер, і, пераламляючыся аб вялікую колькасьць часьцінак вады ў атмасфэры Зямлі, ствараюць дзіўную палітру розных адценьняў. А як выглядае неба на іншых плянэтах?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍31🔥5❤4😍1
Microsoft дадала чат-бот з штучным інтэлектам у Skype

Кампанія абвясьціла, што чат-бот Bing цяпер даступны ў Skype. Карыстальнікі могуць перапісвацца зь ім у прыватных паведамленьнях, або зьвяртацца да яго ў групавых чатах. На малюнку бачна, як удзельнік сяброўскага чату просіць Bing парэкамэндаваць цікавыя месцы ў Гішпаніі. Пакуль функцыя даступная ня ўсім.

#ai #microsoft
👍15
Nokia G22 распрацаваны з улікам магчымасьці самастойнага рамонту

Дзякуючы інструкцыям карыстальнікі змогуць, напрыклад, замяніць дысплэй за 20 хвілін, а акумулятар — ня больш як за 5 хвілін.

Смартфон паступіць у продаж у сакавіку, ягоны кошт без падаткаў складзе каля $180.

#nokia
👍57❤3😁3❤‍🔥2
Nokia абнавіла лягатып упершыню за 60 гадоў

Кампанія хоча адысьці ад асацыяцыі выключна з мабільнымі тэлефонамі.

«Мы хочам перазапусьціць брэнд і надаць больш увагі 5G-сеткам і прамысловай лічбавізацыі», — паведаміў гендырэктар Nokia.

#nokia
🔥22👍9🦄7👎2❤1💩1
Lenovo прэзэнтавала ноўтбук з экранам, які расьцягваецца

Сёння ў Барсэлёне адкрылася штогадовая выстава Mobile World Congress — найбуйнейшая ў галіне мабільнае тэхнікі.

Кампанія Lenovo прывезла сюды незвычайны дэвайс: прататып ноўтбука з дысплэем, які можа мяняць памер з 12,7 да 15,3 цалі. Ён выцягваецца самастойна пасьля націсканьня адпаведнае кнопкі. Працэс займае каля 10 сэкундаў.

#mwc #lenovo
🤔23👍12🥴2❤1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рэвалюцыя ад Xiaomi: акуляры дапоўненае рэальнасьці

Xiaomi выпусьціла акуляры Wireless AR Glass Discovery Edition, якія сынхранізуюцца са смартфонам. Яны дазваляюць карыстацца інтэрнэтам, сацыяльнымі сеткамі, здымаць ролікі з дапамогаю ўбудаваных камэр, глядзець фільмы і г. д. Кіраваньне адбываецца з дапамогаю жэстаў.

#mwc #xiaomi
👍25❤3🤩1