У Саудаўскай Арабіі пабудуюць новы «цуд сьвету»
У Саудаўскай Арабіі плянуюць пабудаваць гандлёвы цэнтар у выглядзе 400-мэтровага куба. Комплекс атрымаецца гіганцкім: два мільёны квадратных мэтраў і велізарны атрыум амаль ва ўсю вышыню будынка, які будзе напоўнены галяграмамі цмокаў, вадаспадаў, веліканаў і булыжнікаў, што вісяць у паветры.

🤯14🤩5🤔4👍2👎1😁1
З днём роднае мовы!
21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень роднае мовы. Нашую мову зьнішчаюць ужо два стагодзьдзі, і мы мусім рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць гэтаму. Падпісвайцеся на беларускамоўныя каналы, глядзіце фільмы, чытайце кнігі і навіны па-беларуску. А лепшыя падборкі беларускага кантэнту можна знайсьці ў каталозе mova.how.

❤69👍7
Microsoft абмежавала выкарыстаньне чат-бота, бо той стаў «вар’яцець»
Карыстальнікі новага чат-бота ў браўзэры Bing заўважылі, што часам яго «заносіць»: ён пачынае выдумляць тое, чаго не існуе, праяўляць эмоцыі і агрэсію, прызнавацца ў каханьні і хацець стаць чалавекам. У кампаніі патлумачылі, што дзівацтвы могуць праўляцца падчас працяглае камунікацыі з ботам.
Каб вырашыць праблему, Microsoft вырашыла абмежаваць колькасьць запытаў да бота пяцьцю за адную сэсію. Дакладней, гэта колькасьць абменаў рэплікамі, якія ўключаюць запыт і адказ бота. А ўсяго за суткі кожны карыстальнік цяпер будзе абмежаваны 50 абменамі.
#microsoft #ai

😁29😱6🤔5❤2👍1😢1🥴1🤣1
Паглядзіце, як выглядае Мэркурый на фоне Сонца
Апарат Solar Orbiter зьняў праход Мэркурыя па дыску Сонца. Плянэта выглядае як чорная кропка ў ніжняй правай чвэрці фота, апублікаванага Эўрапейскай касьмічнай агенцыяй.
Solar Orbiter — гэта аўтаматычны зонд для дасьледавання Сонца. Ён круціцца вакол зоркі на адлегласьці 60 сонечных радыусаў, пры гэтым вялікі нахіл арбіты дазваляе бачыць нябачныя зь Зямлі палярныя рэгіёны Сонца.
#space

❤29👍6👏1🤔1
Нераспакаваны першы iPhone прадалі на аўкцыёне за $63 356
Першы iPhone з 8 Гб памяці выйшаў у 2007 годзе і каштаваў тады $600. Амэрыканка Карэн Грын атрымала такі смартфон у падарунак больш як 15 гадоў таму. Аднак тады ён працаваў толькі ў сетках аператара AT&T, а Карэн была кліенткаю Verizon. Яна вырашыла не карыстацца iPhone і забылася пра яго.
Нядаўна аўкцыённы дом LCG Auctions пераканаў уладальніцу, што за яе тэлефон можна атрымаць як мінімум $50 000. Выніковы кошт склаў $63 356.
#apple

👍22😁11❤1😱1
У продажы стала зьяўляцца ўсё болей кніг, напісаных штучным інтэлектам
Усяго за некалькі гадзін працы амэрыканец Брэт Шыклер стварыў з дапамогаю ChatGPT 30-старонкавую дзіцячую кніжку разам з тэкстам і малюнкамі, якую цяпер прадае на Amazon за $9,99, піша Reuters.
«Мудрая вавёрачка: гісторыя аб ашчаджэньнях і інвэстыцыях» распавядае пра вавёрку Сэмі, якая знаходзіць залаты грошык, робіць з жолуда скарбонку, а потым інвэстуе грошы ў бізнэс па гандлі жалудамі. У выніку Сэмі становіцца найбагацейшай вавёркаю ў лесе, выклікаючы зайздрасьць сяброў.
Цяпер на Amazon каля 200 кніг, дзе ChatGPT пазначаны як аўтар, і штодня іх колькасьць расьце. Невядома, колькі існуе кніг, аўтарам якіх ChatGPT зьяўляецца, але не пазначаецца.
«Нам варта пра гэта турбавацца, бо гэтакія кнігі напоўняць рынак, а многія аўтары страцяць працу», – лічыць Мэры Разэнбэргер, выканаўчая дырэктарка групы пісьменьнікаў «Гільдыя аўтараў».
#ai

🤔13🥴6😱4🔥3💩3👍2❤1
Экспэрымэнт па пераходзе на 4-дзённы працоўны тыдзень даў нечаканыя вынікі
У Вялікай Брытаніі праходзіла маштабнае дасьледаваньне 4-дзённага працоўнага тыдня, у якім узяла ўдзел 61 кампанія. Людзі працавалі 32 гадзіны на тыдзень замест 40 гадзін без зьмяненьня заробку. Вынікі ўражваюць:
‣ 45% апытаных не заўважылі ніякіх зьменаў;
‣ 15% сталі спаць горш;
‣ 46% супрацоўнікаў сталі менш стамляцца, 14% — больш;
‣ 39% сталі менш стрэсаваць;
‣ 71% пры канцы экспэрымэнту менш адчувалі выгараньне;
‣ 1,4% склаў рост выручкі кампаній у сярэднім;
‣ 92% кампаній зьбіраюцца пакінуць 4-дзёнку.
Таксама падчас экспэрымэнту зьнізілася колькасьць супрацоўнікаў, якія хацелі звольніцца. Колькасьць тых, што звольніліся, зьнізілася на 57%.

🔥27👍6❤5😁1
Польская стрымінгавая плятформа ладзіць бясплатныя паказы беларускіх мультфільмаў
У межах онлайн-фэстывалю «Wschód nieznany» на стрымінгавым сэрвісе Ninateka.pl можна бясплатна паглядзець 7 анімацыйных фільмаў, створаных беларусамі.

🥰49🔥10❤5👍3🤨1
Які колер мае неба на іншых плянэтах?
Сонечныя прамяні маюць белы колер, і, пераламляючыся аб вялікую колькасьць часьцінак вады ў атмасфэры Зямлі, ствараюць дзіўную палітру розных адценьняў. А як выглядае неба на іншых плянэтах?
Чытайце ў артыкуле ❯

👍31🔥5❤4😍1
Microsoft дадала чат-бот з штучным інтэлектам у Skype
Кампанія абвясьціла, што чат-бот Bing цяпер даступны ў Skype. Карыстальнікі могуць перапісвацца зь ім у прыватных паведамленьнях, або зьвяртацца да яго ў групавых чатах. На малюнку бачна, як удзельнік сяброўскага чату просіць Bing парэкамэндаваць цікавыя месцы ў Гішпаніі. Пакуль функцыя даступная ня ўсім.
#ai #microsoft

👍15
Nokia G22 распрацаваны з улікам магчымасьці самастойнага рамонту
Дзякуючы інструкцыям карыстальнікі змогуць, напрыклад, замяніць дысплэй за 20 хвілін, а акумулятар — ня больш як за 5 хвілін.
Смартфон паступіць у продаж у сакавіку, ягоны кошт без падаткаў складзе каля $180.
#nokia

👍57❤3😁3❤🔥2
Nokia абнавіла лягатып упершыню за 60 гадоў
Кампанія хоча адысьці ад асацыяцыі выключна з мабільнымі тэлефонамі.
«Мы хочам перазапусьціць брэнд і надаць больш увагі 5G-сеткам і прамысловай лічбавізацыі», — паведаміў гендырэктар Nokia.

🔥22👍9🦄7👎2❤1💩1
Lenovo прэзэнтавала ноўтбук з экранам, які расьцягваецца
Сёння ў Барсэлёне адкрылася штогадовая выстава Mobile World Congress — найбуйнейшая ў галіне мабільнае тэхнікі.
Кампанія Lenovo прывезла сюды незвычайны дэвайс: прататып ноўтбука з дысплэем, які можа мяняць памер з 12,7 да 15,3 цалі. Ён выцягваецца самастойна пасьля націсканьня адпаведнае кнопкі. Працэс займае каля 10 сэкундаў.
#mwc #lenovo

🤔23👍12🥴2❤1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рэвалюцыя ад Xiaomi: акуляры дапоўненае рэальнасьці
Xiaomi выпусьціла акуляры Wireless AR Glass Discovery Edition, якія сынхранізуюцца са смартфонам. Яны дазваляюць карыстацца інтэрнэтам, сацыяльнымі сеткамі, здымаць ролікі з дапамогаю ўбудаваных камэр, глядзець фільмы і г. д. Кіраваньне адбываецца з дапамогаю жэстаў.
#mwc #xiaomi

👍25❤3🤩1
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на штучны інтэлект
На пачатку лютага было праведзенае апытаньне 1000 бізнэсоўцаў, якія плянуюць або ўжо карыстаюцца ChatGPT. Выявілася, што чат-бот укаранілі амаль у палове кампаній. Зь іх прыкладна палова ўжо мае выпадкі, калі штучны інтэлект замяніў жывых працаўнікоў.
Кампаніі выкарыстоўваюць ChatGPT для напісаньня кода, капірайтынгу і генэрацыі кантэнту, напісаньня вакансій, падрыхтоўкі пытаньняў да сумоўя, адказу на заяўкі, а таксама ў тэхпадтрымцы.

😱22👍12🤨8🥴2❤1
Паказалі першы планшэт з экранам «як папера» NXTPAPER 2.0
Кампанія TCL паказала на выставе MWC новы планшэтны камп’ютар NXTPAPER 11, які ўпершыню абсталяваны экранам з тэхналёгіяй NXTPAPER 2.0. Ён стварае ўражаньне, нібы вы гледзіце на звычайную паперу. Гэта дазваляе зьменшыць стамляльнасьць вачэй.
Тэхналёгія NXTPAPER 2.0 зьніжае ўзровень шкоднага сіняга выпраменьваньня, пры гэтым дысплэй забясьпечвае рэалістычную колераперадачу і глыбокую кантраснасьць.
#mwc

👍28