Google падарыла карыстальнікам грошы праз збой у Google Pay
Праз збой плацежнага сэрвісу Google Pay на рахунках некаторых карыстальнікаў выявіліся нечаканыя налічэньні да $1000. Грошы паступілі праз праграму ўзнагароджаньня Google Pay Reward.
Пазьней Google разаслала карыстальнікам электронныя лісты аб адмене налічэньняў. Аднак тым, хто ўжо патраціў грошы, кампанія дазволіла пакінуць іх сабе.
#google

😁29👍10
Знойдзены прэпарат, які зьніжае рызыку заражэньня палавымі інфэкцыямі
Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што даўно вядомы прэпарат зьніжае рызыку заражэньня палавымі інфэкцыямі амаль на 70%.
У дасьледаваньні ўзялі ўдзел 500 дарослых людзей. Выявілася, што захворваньне на ганарэю, хлямідыёз або сіфіліс узьнікала на дзьве траціны радзей пры посткантактнай тэрапіі вядомым антыбіётыкам даксіцыклін не пазьней за 72 гадзіны пасьля палавога акту без прэзэрватыву.

👍26🍓8🍌6🤔3
NASA паказала, што застаецца ад зоркі пасьля яе «сьмерці»
На здымку касьмічнага тэлескопу Ўэба паказаная Касіяпэя А – рэшткі зоркі з нашае галяктыкі, якая выбухнула ўсяго 340 гадоў таму.
Зьлева на фота аранжавым колерам паказаны выкінуты падчас выбуху матэрыял зоркі, які сутыкаецца з навакольным газам і пылам. Унутры гэтае вонкавае абалонкі знаходзіцца матэрыял самое зоркі, уключаючы кісларод, аргон ды нэон.
Прырода зялёнае пятлі на здымку справа да гэтага часу нявывучаная: навукоўцы ня могуць растлумачыць яе нечаканую форму і складанасьць.
#nasa

👍31🤩14🔥3
Паглядзіце на самую глыбакаводную рыбу ў сьвеце
Аўтаномны модуль зрабіў унікальнае відэа ў глыбокім жолабе на поўдні Японіі. На ім можна ўбачыць рыбу-сьлімака з роду Pseudoliparis, якая плавае на глыбіні 8336 мэтраў.
Рыба-сьлімак вытрымлівае больш за 80 мэгапаскаляў, што ў 800 разоў перавышае ціск ля паверхні акіяну.
На фота: рыбы-сьлімакі, узьнятыя з глыбіні 8022 м / BBC

❤23👍6🥰5🤯3😢2🤨2😍1
Xiaomi выпусьціла навушнікі-акуляры
Xiaomi Mijia Smart Audio Glasses маюць аб'ёмны гук, сыстэму шумапрыглушэньня і абарону ад вільгаці. Іх аўтаномнасьць складае каля 10 гадзін бесперапыннага прайграваньня музыкі або да 7 гадзін размоваў.
Кіраваньне сэнсарнае, убудаванае ў дужкі. Лінзы могуць быць як для карэкцыі зроку, гэтак і для абароны ад сонца. У Кітаі аўдыяакуляры можна купіць за $115.
#xiaomi

👍21🔥7🤡2😁1🤔1
Касьмічны тэлескоп Ўэба зрабіў блізкі здымак Урану
Уран павернуты набок, знаходзячыся амаль пад простым кутом да плоскасьці сваёй арбіты. Гэта выклікае незвычайную зьмену сэзонаў, бо полюсы знаходзяцца спачатку 42 гады ў поўнай цемры, а потым 42 гады пад сонечнымі прамянямі.
На правым баку, павернутым да Сонца, бачная сьветлая пляма — палярная шапка.
Уран у 60 разоў большы, чым Зямля. Ён адносіцца да ледзяных гігантаў. Вялікая частка яго масы — гэта шчыльная вадкасьць зь “ледзяных” матэрыялаў — вады, мэтану і аміяку, — а ўнутры знаходзіцца невялікае каменнае ядро.

👍28❤12🔥5🤩4
Катлеты зь мяса маманта аказаліся нечакана смачнымі
Бэльгійская кампанія Paleo стварыла катлеты зь мяса маманта, хаця такімі іх можна назваць толькі ўмоўна, перадае Insider.
Гэта субстанцыя з расьліннае сыравіны, куды дададзены міяглябін, сынтэзаваны з клетак сапраўднага маманта. Паводле тэхнічнага дырэктара Paleo, які пакаштаваў такую катлету, яна нашмат смачнейшая за ялавічную.
Гэта пацьвердзілі і навукоўцы, якія выявілі ў катлеце больш араматычных злучэньняў, чым у аналаге зь ялавічыны. А міяглябін якраз адказвае за характэрны «мясны» смак, які дасягаецца праз высокае ўтрыманьне ў ім жалеза.

❤30👍10🤔9😁3🌭3
Паглядзіце, як выглядае 25-кг “ноўтбук” з шасьцю дысплэямі
Mediaworkstations выпусьціла новую канфігурацыю “ноўтбука” (насамрэч – партатыўнае працоўнае станцыі) пад назваю a-X2P.
Памеры прылады – 41,5×62,5×26,9 см, маса – ад 20,4 да 25 кг. У залежнасьці ад канфігурацыі станцыя можа мець да шасьці манітораў і да 3 ТБ апэратыўнае памяці.

😁21🗿11👍7😱2
Заснавальнік Вікіпэдыі хоча выкарыстоўваць штучны інтэлект для яе напаўненьня
Вікіпэдыя мае праблему: аўтары выбіраюць тэмы для новых артыкулаў, зыходзячы з уласных інтарэсаў. Як сьледства, многія тэмы не асьвятляюцца зусім, або інфармацыі па іх недастаткова. Гэтую праблему мог бы вырашыць штучны інтэлект. Але ёсьць нюанс.
Галоўная небясьпека такога рашэньня палягае ў тым, што Вікіпэдыя выкарыстоўваецца як крыніца ведаў ня толькі для людзей, але і для навучаньня нэўрасетак. Любая памылка ў артыкуле будзе шматкроць паўтораная і стане “праўдаю” – фактам, у які ўсе будуць верыць.
З улікам маштабаў распаўсюджваньня штучнага інтэлекту гэта прывядзе да ўтварэньня вялізнае масы ілжывых зьвестак, правяраць якія будзе вельмі цяжка.
#ai #wikipedia

👍29🤯14💊1
Якія прафэсіі стануць незапатрабаваныя да 2030 году?
Гэтакае пытаньне мы задалі чат-боту Bing. Вось, што адказаў нам штучны інтэлект:
«Сьпіс прафэсій, якіх ня будзе ў 2030 годзе, утрымлівае турагентаў, касіраў, фастфуд-кухараў, паштавікоў, банкаўскіх касіраў, тэкстыльшчыкаў, апэратараў друкарняў і спартыўных судзьдзяў.
Да 2030 году ў ЗША практычна зьнікнуць пасады, зьвязаныя з абслугоўваньнем офісаў, вытворчасьцю і эксплуатацыяй машын, а таксама мантажом і рамонтам».
Ці згодныя вы зь меркаваньнем нэўрасеткі?
#ai

😁14👍8🤔8🤓1
Biofire абвясьціла аб выпуску першага ў сьвеце разумнага пісталета
Пісталет абаронены сканэрам адбіткаў пальцаў і сыстэмаю распазнаньня асобы. Кошт прылады калібра 9 мм з док-станцыяй складзе $1599.
Распрацоўнікі пазыцыянуюць гаджэт як бясьпечную прыладу для абароны. Зараджаць акумулятар і наладжваць ўзроўні доступу прапануецца праз док-станцыю.

👍14😁9🥰1😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Створаныя акуляры, якія падказваюць, што адказаць суразмоўцу
Амэрыканскія студэнты распрацавалі акуляры дапоўненае рэальнасьці, якія слухаюць дыялёг і падказваюць, як лепш адказаць суразмоўцу.
Прылада працуе на аснове трох нэўрасетак: адна зь іх распазнае словы, другая генэруе адказы, а трэцяя перадае адказы на акуляры. У выніку карыстальнік бачыць тэкст проста перад вачыма.

👍29🔥10🤡3😁2
Samsung разглядае магчымасьць замены пошукавае сыстэмы Google у сваіх смартфонах на Microsoft Bing
Як паведамляе The New York Times, даведаўшыся пра гэтакія пляны, кіраўніцтва Google запанікавала. І вось, чаму.
Каля $3 млрд штогадовых продажаў Google зьвязаныя менавіта з Samsung. Калі гэтая ўгода адбудзецца, пошукавая сыстэма Microsoft атрымае велізарны прыток штодзённых карыстальнікаў, а Google – адпаведныя страты.
Нядаўна Bing атрымаў чат-бот з штучным інтэлектам.
#microsoft #samsung

👍14🤮13🤔8❤1
На конкурс фотаздымкаў адправілі фота, згенэраванае штучным інтэлектам, і яно перамагло
Фатограф Борыс Элдагсэн адправіў на конкурс Sony World Photography Awards працу пад назваю The Electrician. Яна атрымала першае мейсца ў катэгорыі «Крэатыў». Аднак фатограф адмовіўся ад узнагароды, бо здымак быў створаны штучным інтэлектам.
Паводле Борыса, адпраўляючы здымак, ён хацеў высьветліць, ці гатовыя арганізатары да зьяўлення работ, згенэраваных нэўрасеткаю.
«Мяркуючы па ўсім, не гатовыя», — заявіў фатограф пасьля таго, як стаў пераможцам. Арганізатары ж конкурсу прыбралі працу з публікацыі і экспазыцыі.

😁28👍7😢7🤣1
Раскрыты мэханізм працы фэрмэнта, які абараняе ад старэньня
Навукоўцы Унівэрсытэта штата Пэнсыльванія выявілі, як спэцыфічны фэрмэнт, які ўплывае на працэс старэньня, атрымлівае доступ да генэтычнага матэрыялу ўнутры клетак і ўплывае на функцыі ДНК.
Вынікі дасьледаваньня, апублікаванага ў часопісе Science Advances, могуць адкрыць шлях да распрацоўкі спосабаў запавольваньня старэньня арганізму.

🙏16👍12🔥5
Apple дазволіць усталёўваць мабільныя аплікацыі ў абыход AppStore
Як стала вядома Bloomberg, Apple будзе выконваць прыняты эўрапейскім парлямэнтам закон аб абароне зьвестак карыстальнікаў, які абавязвае кампаніі дазволіць усталёўку аплікацыяў на смарфтоны зь іншых крыніц.
Гэта дазволіць распрацоўнікам не плаціць камісію ў памеры 15-30%, што можа адлюстравацца і на кошце падпісак для карыстальнікаў.
Афіцыйную інфармацыю мусяць абвясьціць на канфэрэнцыі WWDC 2023, якая пройдзе з 5 па 9 чэрвеня.
#apple

❤15👍10🎉4😢2😁1🤔1🤬1
Instagram дазволіў дадаваць спасылкі ў апісаньне профілю
Ад сёньня карыстальнікі змогуць дадаваць да пяці спасылак у апісаньне свайго профілю Instagram.
Каб зрабіць гэта, трэба абнавіць аплікацыю да апошняе вэрсіі, перайсьці ў рэдагаваньне профілю, націснуць “Links,” а потым – “Add external link”.
#instagram #meta

👍20
NASA раскрыла загадку “скамянелага цмока” на Марсе
Марсаход Curiosity зрабіў здымак, у якім многія разгледзелі “сьпіну цмока”. NASA растлумачыла, што гэта насамрэч.
Уся справа – ў мінулым плянэты. Раней вадкая вада прасочвалася праз расколіны ў скалах, несучы з сабою мінэралы, якія былі цьвярдзейшыя за скалы. Зь цягам часу вецер разбурыў усё вакол, акрамя гэтых мінэралаў. Так і зьявіліся камяні дзіўнае формы.

👍18🤔9😢2