У Пэнтагоне паведамілі, колькі іншаплянэтных цывілізацый знайшлі
Шон М. Кіркпатрык, дырэктар новага ведамства Пэнтагона, якое займаецца пытаньнямі неапазнаных лятальных аб'ектаў, зрабіў справаздачу перад Сэнатам ЗША.
Ён паведаміў, што з сотняў разгледжаных справаў, якія датычацца НЛА, «ведамства пакуль не знайшло праўдзівых доказаў пазаземнае дзейнасьці, пазаземных тэхналёгій або аб'ектаў, якія кідаюць выклік вядомым законам фізыкі».
Аднак Кірпатрык паказаў відэа з неапазнанаю сфэраю, якая рухаецца ў паветры. Ён адзначыў, што сабраных зьвестак проста недастаткова, каб дакладна ацаніць, што гэта за аб’ект.

🤔19😁9👍4👎1🤯1
У Францыі стварылі парфуму з водарам Месяца
Францускі парфумэр Міхаэль Маісееў распавёў аб сваім апошнім стварэньні: парфуме з пахам Месяца, на якую яго натхніў аповед База Олдрына, другога чалавека, які ступіў на паверхню спадарожніка Зямлі ў ліпені 1969 года.
Паводле астранаўта, пасьля таго, як ён зьняў шалом у месяцовым модулі, ён адчуў «рэзкі мэталічны пах, які нагадвае порах або пах пасьля выбуху пэтарды».
Аднак прыхільнікаў францускае парфумы чакае расчараваньне: месяцовы водар ня зьявіцца ў продажы, ён стане адным з экспанатаў Музэя космасу ў Тулузе.

🌚18❤6😁4👍1🤮1
У Беларусі ноччу назіралася паўночнае зьзяньне
Рэдкую для нашае краіны атмасфэрную зьяву, якую выклікала магутная геамагнітная бура, можна было бачыць у небе над большай часткаю Беларусі, у тым ліку ў Менску.

🔥63👍7❤5😍4
У ЗША стварылі супэртрывалыя папяровыя торбы
Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі тэхналёгію стварэньня папяровых торбаў, якія не размакаюць ад вільгаці, маюць трываласьць, ня горшую за плястыкавыя торбы, могуць быць выкарыстаныя шматразова і добра перапрацоўваюцца.
Ключом да такіх уласьцівасьцяў стаў працэс тарэфікацыі (ад анг. torrefy – сушыць, смажыць). Ён прадугледжвае павольны нагрэў паперы пры дэфіцыце кіслароду. Пасьля 40 хвілін абпальваньня пры тэмпэратуры 200°C навукоўцы зафіксавалі павелічэньне паказчыкаў трываласьці на 1533%.

👍51❤4🤔1
Прэзэнтаваны новы браўзэр Opera One
Як адзначаюць распрацоўнікі, гэта новы, цалкам перапрацаваны браўзэр, які стане асноўным прадуктам Opera.
Opera One мае ўбудаваны штучны інтэлект (у тым ліку доступ да нэўрасеткі ChatGPT), а модульны інтэрфэйс наладжваецца ў залежнасьці ад кантэксту і запатрабаваньняў карыстальніка.
Яшчэ адна навіна – так званыя “выспы ўкладак” (Tab Islands), якія групуюць укладкі па тэматыцы. Напрыклад, пры выбары мейсца для абеду ўкладкі з мэню і рэстаранамі адкрыюцца на асобнай “высьпе”.

❤22👍14😁2💩2🥴1
Смартфон выбухнуў у руках дзіцяці, яно загінула
8-гадовая дзяўчынка загінула праз выбух мабільнага тэлефона Xiaomi Redmi Note 5 Pro, зь якім яна гулялася. Трагедыя здарылася ў Індыі, піша Gizmochina.
Падчас здарэньня смартфон не знаходзіўся на зарадцы: магутны сьмяротны выбух адбыўся ад перагрэву.
Для высьвятленьня дакладнае прычыны выбуху вядзецца расьсьледваньне. Xiaomi пакуль ніяк не камэнтавала сытуацыі.

😱39😢12🤬4👍1
Першы японскі месяцовы апарат разьбіўся?
Кампанія ispace паведаміла аб страце сувязі зь ім проста перад пасадкаю на паверхню Месяца.
Модуль Hakuto-R адправілі да Месяца на ракеце SpaceX Falcon 9 у сьнежні 2022 года. Да страты сувязі ўсё ішло паводле графіку.
Hakuto-R нёс на борце два месяцовыя ровэры: 4-колавы і трансформэр, распрацаваны аэракасьмічнаю агенцыяй JAXA сумесна з кампаніяй Sony, вытворцам цацак Tomy і прыватным Унівэрсытэтам Дасіся. Сфэрычны робат мусіў перайсьці ў працоўны рэжым і заняцца здымкаю паверхні Месяца.
На здымку: адно з апошніх фота, зробленых касьмічным апаратам

😢39❤2👍2
Папугаяў навучылі тэлефанаваць сябрам, і яны сталі шчасьлівейшыя
У натуральным асяродзьдзі многія папугаі жывуць зграямі. У хатніх умовах ад адзіноты ў іх могуць разьвіцца псіхалягічныя праблемы: яны могуць блукаць з боку ў бок або нават прычыняць сабе шкоду.
Амэрыканскія навукоўцы навучылі папугаяў званіць у званок, калі тыя хочуць пагутарыць зь іншымі папугаямі. Пасьля гэтага ім паказвалі планшэт з фотаздымкамі “сяброў”. Птушкі маглі самі выбраць, каму патэлефанаваць.
У выніку папугаі пачалі праяўляць больш сацыяльныя паводзіны: даглядаць за пёрамі, сьпяваць і гуляцца. А ўзаемадзеяньне птушак па відэа было вельмі падобным на жывыя зносіны.

🔥51❤11👍7🕊5😢1
Раскрытая прычына выбуху ў небе над Гомлем
Міжнародная мэтэорная арганізацыя (IMO) выявіла прычыну яркага выбліску, які быў бачны вечарам 19 красавіка ў небе над Гомлем і Кіевам.
Паводле арганізацыі, гэта быў балід, спароджаны ўваходам у атмасфэру Зямлі касьмічнага цела дыямэтрам 50 см і масаю некалькі сотняў кіляграмаў.

👍24😱9🔥4
У Бразыліі забаранілі Telegram
Сёньня пастановаю суда ў Бразыліі быў заблякаваны Telegram. Гэтакае рашэньне было прынятае праз тое, што прадстаўнікі кампаніі “не зрабілі неабходныя крокі для супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі краіны".
Улады патрабавалі ад Telegram перадаць ім асабовыя зьвесткі ўдзельнікаў і адміністратараў суполак неанацыстаў, якія нібыта датычныя да нападаў на навучальныя ўстановы.

😁33😢12👍1
Любіце бульбу фры? Тады дэпрэсія любіць вас!
Кітайскія дасьледнікі правялі маштабны экспэрымэнт працягласьцю ў 11 гадоў, у якім узялі ўдзел больш за 140 тысяч чалавек рознага ўзросту і полу.
Высновы несуцяшальныя: частае спажываньне смажанае ежы было зьвязанае з павышэньнем рызыкі трывожнасьці і дэпрэсіі на 12% і 7% адпаведна.
Ва ўсім вінаваты акрыламід — рэчыва, якое ўтвараецца падчас смажаньня прадуктаў і можа быць зьвязанае з запаленьнем у галаўным мозгу.

😱30👍5🤔4😢3😭2👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэты ролік дэманструе гравітацыю на розных касьмічных аб’ектах
Як адчуваецца гравітацыя на Зямлі, Месяцы, Марсе, Сонцы, Юпітэры, Уране і Плютоне? Ролік, аўтара якога мы ня выявілі, дэманструе гэта на прыкладзе падзеньня аўтамабіля.
Гравітацыя на нашым спадарожніку, напрыклад, складае ўсяго 17% ад зямное. Гэтак, пры вазе 70 кг на Месяцы вы будзеце адчуваць сябе ўсяго на 12 кг. Перасоўвацца звыклым спосабам тамака будзе праблематычна, затое лёгка можна скокнуць вышэй за ўласны рост і крыху завіснуць у паветры.

🔥41👍22❤1🤩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Створаны OLED-экран з надзіманымі кнопкамі
Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі рэвалюцыйную тэхналёгію, якая дазваляе надзімаць пэўныя ўчасткі OLED-экрану, ствараючы тактыльную клявіятуру.
Гэтакі эфэкт робяць мініятурныя помпы, якія запаўняюць вадкасьцю патрэбныя ўчасткі экрану. Атрыманыя кнопкі могуць выступаць на вышыню ня болей за 1,5 мм.

🔥43👍10😐3🗿2❤1🤔1
У NASA хвалююцца, што Кітай плянуе захапіць Месяц
Кіраўнік NASA Біл Нэльсан заявіў, што ЗША і Кітай канкуруюць за месца на Месяцы. Паводле яго, кітайцы плянуюць захапіць паўднёвы полюс спадарожніка Зямлі:
— Цалкам магчыма, што яны скажуць нам: “Ня совайцеся, мы тут, гэта нашая тэрыторыя”.
Выбар месца пасадкі невыпадковы: на паўднёвым полюсе Месяца ёсьць вада ў выглядзе лёду. Раней кітайская станцыя «Чан’э-5» даставіла на Зямлю ўзоры месяцовага грунту, у якім выявілі ваду. Паводле ацэнак, запасы вады ў гэтай частцы спадарожніка могуць дасягаць 270 мільярдаў тон.
#nasa

🌚27🤯11😁5👍2🤬1🤡1
На Зямлі ўтворыцца новы акіян, які падзеліць Афрыку на дзьве часткі
Доўгія назіраньні прывялі навукоўцаў да высновы, што ў будучыні Афрыка распадзецца на часткі. На гэта паказвае разлом у зямлі, які знаходзіцца на стыку трох тэктанічных плітаў.
Аднак чакаць гэтага прыйдзецца доўга. Хуткасьць разлому складае ўсяго некалькі мілімэтраў за год, таму пройдуць мільёны гадоў, перш чым пачне фармавацца новы акіян.

😱32👍12🌚5🔥2