This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як выглядае фотасынтэз пад мікраскопам
На відэа можна ўбачыць, як пад узьдзеяньнем сьвятла расьліна выдзяляе кісларод (тлен).
Фотасынтэз ёсьць адзіным працэсам у біясфэры, які прыводзіць да засваеньня энэргіі Сонца і забясьпечвае існаваньне як расьлінаў, гэтак і ўсіх гетэратрофных арганізмаў, у тым ліку чалавека.

❤50😍16👍12
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Сёньня споўнілася 30 гадоў Інтэрнэту: цікавыя факты 30 красавіка 1993 года эўрапейская дасьледчая арганізацыя CERN апублікавала код Ціма Бэрнэса Лі, пачаўшы эпоху агульнадаступнага інтэрнэту. ВВС згадвае цікавыя факты пра сусьветную сетку: 1. Першы ў сьвеце…
Доля людзей у глябальным інтэрнэт-трафіку ўпала да мінімуму за 8 гадоў
Паводле сьвежага дакладу дасьледчыкаў Imperva, 47,4% сусьветнага інтэрнэт-трафіку ў 2022 годзе было згенэравана ботамі. На людзей адпаведна прыпала 52,6% усяго леташняга трафіку. Гэта найменшае значэньне за апошнія 8 гадоў.
Больш за ўсё на атакі ботаў пакутуюць галіны турызму, гандлю і фінансавых паслуг.

🤯30❤4👍4😢4🫡3😱1
На фота — адзін з двух жывых паўночных белых насарогаў
Абодва зь іх ахоўваюцца ад браканьераў 24/7.
Пасьля таго, як апошні самец памёр у 2018 годзе, навукоўцы спрабуюць выратаваць гэты падвід насарогаў з дапамогаю яго замарожаных спэрматазоідаў. Абедзьве жывыя саміцы ўжо не маладыя, таму выношваць іхніх нашчадкаў будуць насарогі іншага падвіду.
Паўночныя белыя насарогі апынуліся на мяжы выміраньня праз браканьерства. Іхнія рогі зьяўляюцца жаданым таварам у Азіі, дзе дагэтуль вераць у іх цудадзейныя ўласьцівасьці вылечваць рак, імпатэнцыю і іншыя хваробы.
Фота: Matjaz Krivic.

😢77😱15👍2
Біл Гейтс распавёў, як трэба жыць
Сузаснавальнік Microsoft і адзін з найзаможнейшых людзей у сьвеце Біл Гейтс толькі ў сталым веку зразумеў, што «жыцьцё — гэта штосьці большае за працу». Ён заявіў пра гэта ў прамове падчас выпускное цырымоніі ва Ўнівэрсытэце Паўночнае Арызоны.
Мільярдэр адзначыў, што ў студэнцкія гады не надаваў значэньня адпачынку і прымушаў усіх вакол перапрацоўваць гадзінамі. Таксама ён не разумеў важнасьці балянсу паміж працаю і асабістым жыцьцём ды нават сачыў з вакна свайго кабінэту ў Microsoft, хто з супрацоўнікаў сыходзіць занадта рана або заседжваецца дапазна.
«Не чакайце столькі, колькі чакаў я, каб засвоіць гэтую навуку. Прысьвячайце час таму, каб будаваць адносіны, адзначаць свае посьпехі і перажываць страты. Калі трэба, вазьміце перапынак. Будзьце мякчэйшыя з навакольнымі, калі яны маюць у гэтым патрэбу», — адзначыў 67-гадовы прадпрымальнік.

❤38👍17😁11🤡7💯5
Маск: дыстанцыйная праца няправільная з маральнага гледзішча
«Людзі вырабляюць машыны, абслугоўваюць машыны, будуюць дамы, рамантуюць дамы, гатуюць ежу, робяць усе тыя рэчы, якія мы спажываем. Нельга дапускаць, што ім трэба прыходзіць на працу, а вам — не. Справа ня толькі ў прадукцыйнасьці. Я думаю, што гэта маральна няправільна», — заявіў Ілан Маск, адзін з найбагацейшых людзей на плянэце.

🤡104👍10👎9🤔5
Навукоўцы: лепей не лічыць перад сном, колькі засталося паспаць
Дасьледаваньне, у якім узялі ўдзел каля 5000 чалавек, выявіла, што спробы падлічыць перад сном, колькі часу засталося спаць, могуць нэгатыўна ўплываць на якасьць сну. Стрэс, выкліканы падлікам часу і разуменьнем, што спаць засталося нядоўга, можа стаць нават прычынаю бессані.
Навукоўцы прапануюць схаваць усе гадзіньнікі і прылады, на якіх адлюстроўваецца час. Калі гэта не дапаможа, ня варта доўга спрабаваць заснуць: лепш заняцца нейкаю справаю, а спаць пайсьці тады, калі зьявіцца санлівасьць. Такі падыход можа дапамагчы вярнуць здаровы сон.

😁29👍13❤5👏4
YouTube уводзіць 30-сэкундавую рэкляму, якую нельга прапусьціць
У найбліжэйшы час YouTube на тэлевізары пачне працаваць з рэгулярнаю рэклямаю працягласьцю 30 сэкундаў без магчымасьці пропуску.
Таксама каманда YouTube аб'явіла, што пачне тэставаць рэкляму, якая зьяўляецца, калі глядач ставіць відэа на паўзу.

🤬71🥴13👎7👍5💩2😐1🙊1
Зьявілася афіцыйная iOS-аплікацыя для ChatGPT
OpenAI выпусьціла афіцыйную мабільную праграму ChatGPT для iOS, якая цалкам паўтарае магчымасьці вэб-вэрсіі папулярнага чат-бота з штучным інтэлектам.
Аплікацыю ўжо можна спампаваць у ЗША, паступова яна стане даступная ў іншых краінах.

❤36👍9🔥2
Вынайдзены сродак ад атручэньня самым сьмяротным грыбам у сьвеце
Навукоўцы выявілі рэчыва, якое можа стаць першаю у сьвеце проціатрутаю ад бледнае паганкі, якая ёсьць адным з самых сьмяротна небясьпечных грыбоў.
Гэтакія ўласьцівасьці выявіліся ў фарбавальніка індацыяніна зялёнага, які шырока выкарыстоўваецца ў мэдыцыне.
Паводле ацэнак, бледныя паганкі зьяўляюцца прычынаю больш як 90% усіх сьмерцяў ад атручэньня грыбамі ва ўсім сьвеце, выклікаючы незваротную вострую недастатковасьць печані і нырак.

👍36🤔6
Усё больш людзей пераходзіць з Android на iOS
Паводле апошняга дасьледаваньня за 2023 год, 15% уладальнікаў iPhone заявілі, што папярэднім іх смартфонам быў апарат на АС Android.
Для параўнаньня, летась такіх карыстальнікаў было 11%, а яшчэ годам раней — толькі 10%.

😢24👍16🤮10👎7🤔4❤3😁2😱2🔥1
Hermes прадае плястар для камэры ноўтбука за $155
Кампанія Hermes вядомая па стылёвых і далёка ня танных таварах. Сярод іх знайшлося месца і шматразоваму плястару, які можна выкарыстоўваць для таго, каб заляпіць камэру ноўтбука, замацаваць зматаны кабэль або папросту ў якасьці элемэнта дэкору.

🤯28😁26🥴4❤1👍1😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ізраэльская кампанія анансавала ноўтбук зь віртуальным экранам
Ноўтбук Spacetop ад Sightful ня мае экрану. Замест яго — акуляры дапоўненае рэальнасьці, якія дазваляюць праецыраваць адзін або некалькі дысплэяў памерам да 254 см на любое працоўнае асяродзьдзе.
Галоўная фішка — ў тым, што гэтыя экраны ня ўбачыць ніхто, акрамя карыстальніка.

👍65🤔4🤮4🔥3😱3💩1
У Беларусі адбыўся землятрус
Цэнтар дасьледаваньняў зямлі ў нямецкім Потсдаме 21 траўня а 11:02 зафіксаваў у Беларусі землятрус магнітудаю 4,2 балы. Эпіцэнтар глыбінёю ў 10 км знаходзіўся каля Бярозаўкі.
НАН Беларусі абвяргае штуршкі: згодна з афіцыйнымі запісамі апаратуры, ніякіх землятрусаў апошнім часам у Беларусі не было.

😱41🗿8😁5👍3🤔1
Samsung паказала прататып экрана-скрутка
Rollable Flex з OLED-матрыцаю ў складзеным стане выглядае як згорнуты скрутак вышынёю 49 мм. У раскладзеным стане вышыня павялічваецца ў пяць разоў — да 254,4 мм.

👍32🤡6❤4🤔2🤯1
Каб задаволіць апэтыт, дастаткова паглядзець фота ежы 30 разоў
Дацкія навукоўцы паказвалі 1000 удзельнікам экспэрымэнту фатаграфію з шакаляднымі дражэ. Першай групе людзей паказалі здымак тры разы, другой — 30 разоў. Выявілася, што другая група адчувала сябе найбольш насычанаю.
Затым паддосьледных папрасілі адказаць, колькі дражэ ад аднаго да дзесяці яны хацелі б зьесці. Група, якая прагледзела 30 выяваў, выбрала меншую колькасьць, чым іншыя ўдзельнікі.
Гэтыя вынікі пацьвярджаюць папярэднія дасьледаваньні, аднак гэтым разам была выяўленая дакладная колькасьць паўтораў прагляду малюнкаў для атрыманьня пачуцьця сытасьці.

😁40👍11🤔4🔥1😱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У новай Windows зьявіцца віртуальны памочнік на базе ШІ
Кампанія Microsoft анансавала новага віртуальнага памочніка Windows Copilot. Ён будзе складацца з “сумесі” GPT-4, Midjourney, Bing AI і іншых нэўрасетак.
Windows Copilot будзе даступны ўсім уладальнікам Windows 11 пасьля абнаўленьня ў чэрвені.

❤27👍8🤔7🤮3
Рэвалюцыйнае адкрыцьцё: знойдзены спосаб павялічыць працягласьць жыцьця на 50%
Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што абмежаваньне спажываньня кіслароду павялічвае працягласьць жыцьця ў мышэй на 50%.
Адкрыцьцё даказвае антыўзроставы патэнцыял абмежаваньня кіслароду ў сысуноў. Магчыма, што вынікі будуць слушныя і для чалавека. Каб гэта праверыць, плянуецца правесьці дадатковыя выпрабаваньні.

😱36👍11🤔4😁3