Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Hermes прадае плястар для камэры ноўтбука за $155

Кампанія Hermes вядомая па стылёвых і далёка ня танных таварах. Сярод іх знайшлося месца і шматразоваму плястару, які можна выкарыстоўваць для таго, каб заляпіць камэру ноўтбука, замацаваць зматаны кабэль або папросту ў якасьці элемэнта дэкору.
🤯28😁26🥴4❤1👍1😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ізраэльская кампанія анансавала ноўтбук зь віртуальным экранам

Ноўтбук Spacetop ад Sightful ня мае экрану. Замест яго — акуляры дапоўненае рэальнасьці, якія дазваляюць праецыраваць адзін або некалькі дысплэяў памерам да 254 см на любое працоўнае асяродзьдзе.

Галоўная фішка — ў тым, што гэтыя экраны ня ўбачыць ніхто, акрамя карыстальніка.
👍65🤔4🤮4🔥3😱3💩1
У Беларусі адбыўся землятрус

Цэнтар дасьледаваньняў зямлі ў нямецкім Потсдаме 21 траўня а 11:02 зафіксаваў у Беларусі землятрус магнітудаю 4,2 балы. Эпіцэнтар глыбінёю ў 10 км знаходзіўся каля Бярозаўкі.

НАН Беларусі абвяргае штуршкі: згодна з афіцыйнымі запісамі апаратуры, ніякіх землятрусаў апошнім часам у Беларусі не было.
😱41🗿8😁5👍3🤔1
Samsung паказала прататып экрана-скрутка

Rollable Flex з OLED-матрыцаю ў складзеным стане выглядае як згорнуты скрутак вышынёю 49 мм. У раскладзеным стане вышыня павялічваецца ў пяць разоў — да 254,4 мм.
👍32🤡6❤4🤔2🤯1
Каб задаволіць апэтыт, дастаткова паглядзець фота ежы 30 разоў

Дацкія навукоўцы паказвалі 1000 удзельнікам экспэрымэнту фатаграфію з шакаляднымі дражэ. Першай групе людзей паказалі здымак тры разы, другой — 30 разоў. Выявілася, што другая група адчувала сябе найбольш насычанаю.

Затым паддосьледных папрасілі адказаць, колькі дражэ ад аднаго да дзесяці яны хацелі б зьесці. Група, якая прагледзела 30 выяваў, выбрала меншую колькасьць, чым іншыя ўдзельнікі.

Гэтыя вынікі пацьвярджаюць папярэднія дасьледаваньні, аднак гэтым разам была выяўленая дакладная колькасьць паўтораў прагляду малюнкаў для атрыманьня пачуцьця сытасьці.
😁40👍11🤔4🔥1😱1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У новай Windows зьявіцца віртуальны памочнік на базе ШІ

Кампанія Microsoft анансавала новага віртуальнага памочніка Windows Copilot. Ён будзе складацца з “сумесі” GPT-4, Midjourney, Bing AI і іншых нэўрасетак.

Windows Copilot будзе даступны ўсім уладальнікам Windows 11 пасьля абнаўленьня ў чэрвені.
❤27👍8🤔7🤮3
Рэвалюцыйнае адкрыцьцё: знойдзены спосаб павялічыць працягласьць жыцьця на 50%

Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што абмежаваньне спажываньня кіслароду павялічвае працягласьць жыцьця ў мышэй на 50%.

Адкрыцьцё даказвае антыўзроставы патэнцыял абмежаваньня кіслароду ў сысуноў. Магчыма, што вынікі будуць слушныя і для чалавека. Каб гэта праверыць, плянуецца правесьці дадатковыя выпрабаваньні.
😱36👍11🤔4😁3
Куфар старажытнасцяў — музейны праект, накіраваны на зберажэнне беларускай спадчыны

‣ Цікавосткі;
‣ Незвычайныя старонкі беларускай гісторыі;
‣ Малавядомыя гістарычныя факты.

Незвычайнае побач. У зборах праекта знаходзіцца цэгла-пальчатка з Мінска. Гадоў 300 таму бегаў па ваколіцах невялікі сабака і пакінуў след на цэгле, якая сушылася пад адкрытым небам. З таго часу яе можна празваць у жарт «лапчатка».

Падпісвайцеся:
@kufar_starazytnasc
🔥22👍10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Магічныя шахматы становяцца рэальнасьцю

Ізраэльскі стартап GoChess запусьціў праект з шахматамі, якія рухаюцца. Фігуркі працуюць на магнітных рэйках, а кіраваць імі можна проста са смартфона.
👍39⚡2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Ілану Маску не дазволілі ўжыўляць чыпы ў чалавечыя мазгі Улады ЗША забаранілі кампаніі Ілана Маска Neuralink выпрабоўваць нэйрачыпы на людзях. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters. Праект мільярдэра па ўжыўленьні чыпа ў чалавечы мозг прадугледжвае, што…
Ілану Маску ўсё ж дазволілі выпрабоўваць чыпы для мазгоў на людзях

Neuralink атрымала дазвол амэрыканскіх уладаў на клінічныя выпрабаваньні на людзях. Пра гэта кампанія паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter.

Neuralink распрацоўвае нэўрачып, які дазволіць перадаваць сыгналы мозгу праз Bluetooth, каб кіраваць камп’ютарам “сілаю думкі”. Мяркуецца, што капсула будзе мацавацца за вухам, а ад яе да мозгу будуць ісьці 1500 электродаў.

Паводле Ілана Маска, які заснаваў кампанію, чып дазволіць кантраляваць гармоны, спраўляцца з трывожнасьцю, прымусіць мозг працаваць больш эфэктыўна і дапаможа перамагчы гэтакія праблемы як параліч і сьлепата.
👍27🤯13🤔7👎4🤮4❤1
Пакрыўджаная касатка навучыла іншых нападаць на лодкі

У 2022 годзе ў Гібралтарскім праліве было зафіксавана больш за 200 нападаў касатак на лодкі. Гэтакія выпадкі, якія прыводзяць да пашкоджаньняў суднаў, працягваюцца і сёлета.

Раней касаткі баяліся людзей і не падплывалі блізка. Навукоўцы доўга не разумелі, што адбываецца, і, здаецца, нарэшце знайшлі адказ на гэтае пытаньне.

Паводле іх, першыя напады зьдзяйсняла адна касатка-матрыярх, якую назвалі Белая Глэдзіс. Верагодна, аднойчы яна выпадкова сутыкнулася з суднам і атрымала балючыя траўмы. Пасьля гэтага Белая Глэдзіс пачала помсьціць і наўмысна нападаць на лодкі. Больш за тое, з часам яна навучыла іншых касатак рабіць тое ж самае.
🤯36👍9❤7🔥5👏2🤬1😢1🤨1
На дне Ціхага акіяну знайшлі больш за 5000 невядомых навуцы жывёлаў

Зона Кларыён-Кліпэртан — вялікая тэрыторыя на дне Ціхага акіяну паміж Гаваямі і Мэксыкаю, дзе глыбіня дасягае 6 км. На працягу некалькіх гадоў навукоўцы з дапамогаю глыбакаводных апаратаў выявілі тут 5578 розных відаў жывёлаў.

Зь іх каля 90% раней ніколі не сустракаліся і не вывучаліся. Больш за тое, амаль усе гэтыя жывыя істоты больш нідзе не распаўсюджаныя. У абсалютнай большасьці відаў пакуль нават няма назваў.
🤩38👍33❤9👀3🤪2
Створаная электронная скура

Электраскура – ​​распрацоўка каманды Стэнфардзкага ўнівэрсытэту – імітуе рэцэптары, якія дазваляюць людзям адчуваць дотыкі, зьмены тэмпэратуры і іншыя ўзьдзеяньні.

Новая тэхналёгія дапаможа ў распрацоўцы спэцыяльнага пакрыцьця для пратэзаў, а таксама дазволяць аднавіць адчувальнасьць пацыентам з пашкоджанаю скураю.
❤46👍18🔥6❤‍🔥2
МКС на фоне Месяца

Гэтае неймавернае фота зьнятае ўдзень з паверхні Зямлі. На ім Міжнародная касьмічная станцыя перасякае раньні маладзік.
❤53👍20🔥6