Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
На поўначы Беларусі — 3°С, на поўдні — 25°С

Сёньня а 16:20 розьніца тэмпэратураў на поўначы і поўдні Беларусі склала больш за 20°С. У той час як у Лельчыцах было амаль +25°С, у Езярышчы — усяго +3,5°С.
🤯40🔥16☃6👍5😭4
Пачалася першая ў гісторыі жывая трансьляцыя з Марса

Арбітальны апарат Mars Express перадае здымкі плянэты кожныя 50 сэкундаў. Трансляцыя даступная кожнаму праз YouTube-канал Эўрапейскае касьмічнае агенцыі.

Адзначаецца, што для перадачы здымкаў з Марса на Зямлю патрабуецца каля 22 хвілін: адлегласьць паміж плянэтамі складае 55,76 млн км.
👍48❤20👎1
Вынайдзены спосаб атрымліваць электрычнасьць зь вільготнага паветра

Амэрыканскія інжынэры распрацавалі порысты матэрыял тыўшчынёю менш за чалавечы волас, які можа прапускаць празь сябе вільготнае паветра і бесьперапынна генэраваць электрычнасьць.

Як распавядаюць навукоўцы ў прэс-рэлізе на TechXplore, прылада на аснове нанапорыстых плёнак можа працаваць пры любым надвор’і, бо паветра заўсёды мае нейкую вільготнасьць. Гэта вырашае праблемы, зьвязаныя з такімі тэхналёгіямі зялёнае энэргетыкі як ветравыя турбіны або сонечныя батарэі.
❤31👍15🔥8
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Усё больш людзей пераходзіць з Android на iOS Паводле апошняга дасьледаваньня за 2023 год, 15% уладальнікаў iPhone заявілі, што папярэднім іх смартфонам быў апарат на АС Android. Для параўнаньня, летась такіх карыстальнікаў было 11%, а яшчэ годам раней —…
Дасьледнікі даведаліся, чаму людзі пераходзяць з Android на iPhone

53% карыстальнікаў былі незадаволеныя тэрмінам прыдатнасьці: іх смартфоны на Android хутка старэлі, пераставалі стабільна працаваць, мелі дэфэкты і патрэбу ў рамонце.

26% людзей прыцягнулі функцыі iPhone: камэра, больш зразумелы інтэрфэйс і шырокі выбар аксэсуараў.

15% зьмянілі Android на iPhone праз кошт: iPhone каштаваў менш, чым падобны па функцыянале Android-смартфон.

Яшчэ 6% карыстальнікаў зьмянілі тэлефон з камунікатыўных прычынаў: для іх вырашальным фактарам для пераходу сталі iMessage ды FaceTime.
👍23🤯14🤮6🤔3❤2😁1👌1🥱1
Новае адкрыцьцё: расьліны рэагуюць на пачатак і канец дотыку да іх

Падчас экспэрымэнту амэрыканскія навукоўцы клалі кавалачкі расьлінаў пад мікраскоп, а затым зьлёгку датыкаліся да іх шклянаю палачкаю памерам з чалавечы волас. Каманда выявіла мноства складаных рэакцый у клетках расьлінаў у залежнасьці ад сілы і працягласьці дакрананьня.

Раней ужо было вядома, што расьліны могуць рэагаваць на дакрананьне, але ўпершыню стала вядома, што іх клеткі адпраўляюць розныя сыгналы, калі дакрананьне пачынаецца і заканчваецца.
👍40😱15❤3
У Менску зноў пусьцяць конку

Конка мае зьявіцца на вуліцы Кастрычніцкай. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Ленінскага раёну сталіцы.

Конка дзейнічала ў Менску ад 1892 да 1928 году.
😁48❤11🤔10👎4🤬2🔥1
Microsoft спыніла падтрымку галасавога памочніка Cortana

На замену Cortana прыйдзе новы асыстэнт на базе штучнага інтэлекту Windows Copilot. Ён будзе знаходзіцца ў бакавой панэлі Windows 11.

Кампанія паказала Cortana у 2014 годзе ў якасьці віртуальнага галасавога памочніка для Windows Phone 8.1. У 2015 годзе Cortana зьявіўся на камп'ютарах з Windows 10.
🤣21👍8🔥2😁1
Apple прэзэнтавала шлем зьмяшанае рэальнасьці

Шлем  Vision Pro працуе на новай апэрацыйнай сыстэме visionOS. Ён дазваляе запускаць перад вачыма вокны з рознымі праграмамі, здымаць і глядзець панарамныя і 3D-відэа. Кіраваць можна з дапамогаю голасу, вачэй і жэстаў.

Кошт прылады ў ЗША складзе $3,500 без ПДВ, але продажы пачнуцца толькі ў наступным годзе.
🌚21👍9🤡6🔥4🥴1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як выглядае абмен кантактамі ў новай iOS

На ўчорашняй прэзэнтацыі Apple паказала абноўленую апэрацыйную сыстэму iOS 17. Сярод іншага, зьявілася прыгожая функцыя NameDrop, якая дазваляе двум людзям абмяняцца кантактамі, проста зблізіўшы свае тэлефоны.

Абнаўленьне будзе даступнае ўвосень.
😍26👍15🤔7😁2💩2
У WhatsApp зьявяцца каналы, як у Telegram

Не прайшло і 9 гадоў. Нагадаем, каналы ў мэсэнджэры Telegram зьявіліся яшчэ ў 2015 годзе.
😁22🐳17👍4🥱2
Кучаравыя валасы найлепш абараняюць ад перагрэву галавы

Ужо для нашых далёкіх продкаў, якія выйшлі зь лясоў на адкрытыя прасторы саваны, было важна абараняць галаву ад перагрэву. Такую абарону, відаць, і забясьпечвалі валасы, якія больш за ўсё захаваліся менавіта на галаве.

Новы экспэрымэнт з манэкенам і парыкамі паказаў, што валасы сапраўды дапамагаюць падтрымліваць нармальную тэмпэратуру галавы нават на гарачым сонцы. Асабліва эфэктыўна абараняюць ад перагрэву густыя кучаравыя валасы.
🔥34👍9❤1
Адкрыўся самы глыбокі гатэль у сьвеце

У гарах Вялікае Брытаніі адкрыўся гатэль на глыбіні 419 мэтраў. Ён месьціцца ў былой лупняковай шахце, перадае Daily Mail. Кошт аднае ночы тут дасягае $690.
❤22👍11🗿5
У ЗША прызналі наяўнасьць іншаплянэтных лятальных апаратаў

Дэвід Чарльз Груш, вэтэран ВПС ЗША і былы выведнік, даў інтэрвію выданьню The Debrief, у якім распавёў аб існаваньні ўрадавых праграм па вывучэньні іншаплянэтнае тэхнікі. Дазвол на гэтакую заяву ён атрымаў ад Міністэрства абароны.

Груш заявіў, што ўлады ЗША маюць транспартныя сродкі пазаземнага паходжаньня, частка зь якіх зьяўляецца абломкамі, але ёсьць і аб'екты, якія перажылі пасадку.

Паведамляецца, што гэтую інфармацыю пацьвярджаюць і іншыя дзейныя і былыя вайскоўцы ЗША.

Малюнак ілюстрацыйны
🤔52😁17🤡11👍5🔥3🤮2😱1🗿1
SpaceX узяла на працу 14-гадовага праграміста

Хлопчык Кайрэн Квазі ўжо ў два гады пачаў гаварыць поўнымі сказамі, у дзевяць паступіў у каледж, а ў адзінаццаць гадоў — ва ўнівэрсытэт.

У кампаніі SpaceX ён будзе займацца абслугоўваньнем сыстэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.

Кайрэн уваходзіць у сьпіс самых інтэлектуальна разьвітых жыхароў нашае плянэты з узроўнем IQ вышэйшым за ўзровень 99,9% людзей.
👍49🤔6❤4🤡2