Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Паглядзіце, якія цудоўныя іконкі для аплікацый стварае нэўрасетка

Выглядае на тое, што прафэсія дызайнера можа стаць непатрэбнаю хутчэй, чым вы думаеце. Карыстальнікі Twitter падзяліліся неймаверна прыгожымі іконкамі, якія ім стварыла нэўрасетка Midjourney.
🤩4
Xiaomi прэзэнтавала свой аналяг Mac mini

Новы камп’ютар Xiaomi Host Mini на базе 12-ядзернага працэсару Intel i5-1240P атрымаў графіку Intel Iris Xe. Аб’ём апэратыўнае памяці – 16 ГБ, SSD – 512 ГБ з магчымасьцю павялічыць да 32 ГБ і 4 ТБ адпаведна. Пастаўляецца з усталяванаю Windows 11.

Xiaomi Host Mini падтрымлівае Wi-Fi 6, Bluetooth 5.3 і мае шмат партоў: тры USB 3.2 Type-A, два USB-C Thunderbolt 4, адзін USB 2.0, два HDMI 2.1, Ethernet і 3,5-мм для слухавак. Як вынікае з прэзэнтацыі, падлучыць можна адначасова да чатырох манітораў.

Кошт Xiaomi Host Mini ў Кітаі складзе $580. Ці будзе камп’ютар прадавацца ў іншых краінах, невядома.

#xiaomi #apple
👍1
Прэзэнтаваныя смартфоны Xiaomi 13 і 13 pro

Xiaomi 13 і 13 Pro атрымалі AMOLED-экраны 6,36 і 6,73 цаляў адпаведна. Xiaomi 13 абсталяваны камераю 50 Мп з OIS і сэнсарам Sony IMX800, 12-Мп звышшырокавугольнаю камэраю і 10-Мп тэлеаб’ектывам. Xiaomi 13 Pro атрымаў гэтакі самы зум, 50-Мп камэру з сэнсарам Sony IMX989, 50-Мп звышшырокавугольную камэру. Сэлф-камэры ў абодвух выпадках 16 Мп.

Абодва смартфоны атрымалі чыпы Snapdragon 8 Gen 2, аб'ём апэратыўнае памяці – да 12 ГБ у залежнасьці ад канфігурацыі, унутранае памяці – да 256 ГБ. Ёмістасьць акумулятараў складае 4500 і 4820 мАг для Xiaomi 13 і 13 Pro адпаведна, ёсьць падтрымка бесправадное зарадкі.

#xiaomi
👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як рабуюць Apple Store: прадаўцам забаронена аказваць супраціў

Зьявілася відэа, у якім дэманструецца нахабнае рабаваньне каліфарнійскага Apple Store. У фірмовай краме знаходзіліся пакупнікі, калі туды ўварваліся два рабаўнікі ў масках. Яны дасталі торбы і пачалі складаць у іх усю тэхніку, якая знаходзілася на дэманстрацыйных стэндах.

Адметна, што ў злодзеяў не было зброі. Супрацоўнікі прасілі пакупнікоў не перашкаджаць і не ўступаць у канфрантацыі са злачынцамі. У выніку злодзеі вынесьлі тэхнікі на $35 000.

Супрацоўнікам Apple Store увогуле забаронена аказваць супраціўленьне, таму падобныя налёты ў ЗША здараюцца даволі часта.

#apple
🤯3
Apple зарэгістравала новы патэнт на разумны пярсьцёнак з экранам.

Прылада павінна адсочваць пульс, ціск і ўзровень кіслароду ў крыві. Таксама зь яе дапамогай можна будзе пераключаць музыку, адказваць на званкі і кіраваць сыстэмаю «разумны дом».

У патэнтнай заяве гаворыцца пра OLED-экран, набор датчыкаў і сэнсараў. Пакуль незразумела, як усё гэта будзе атрымліваць энэргію. Магчыма, патэнт створаны "пра запас", каб рэалізаваць яго, калі тэхналёгіі дасягнуць патрэбнага ўзроўню.

На малюнку: смарт-пярсьцёнак ва ўяўленьні мастака.
#apple
👍3
‍Разумны гадзіньнік Xiaomi Watch S2 умее аналізаваць склад цела і вымяраць тэмпэратуру скуры.

Новыя гадзіньнікі маюць AMOLED-экраны дыяганальлю 1,32 і 1,43 цалі.

#xiaomi
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першую ў сьвеце прыладу для штучнага вырошчваньня немаўлятаў прэзэнтавала кампанія EctoLife.

Паведамляецца, што гэтая канцэпцыя можа замяніць традыцыйныя роды, дапаможа змагацца з бясплодзьдзем, паменшыць смяротнасьць маці пры родах. Бацькі змогуць загядзя генэтычна спраектаваць эмбрыён, што дазволіць выправіць любыя спадчынныя генэтычныя хваробы, а таксама змогуць назіраць за працэсам разьвіцьця дзіцяці з дапамогаю мабільнае аплікацыі.

#science
👍1
Новы электрамабіль BMW iX Flow можа мяняць колер зь белага на чорны.

Нямецкі аўтавытворца BMW выпусціў электракар, які можа мяняць свой колер. Ёсць нават анімаваныя пераходы, а кіраваць колерам можна праз мабільную аплікацыю.

Прынцып зьмены колеру базуецца на тэхналёгіі лічбавых чарнілаў E-Ink, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў электронных кнігах.

#cars
👍6
OnePlus прэзэнтавала свае першыя маніторы: гульнявы ​​і офісны.

Мадэль X 27 – гэта прафэсійны 27-цалевы гульнявы ​​манітор, які абсталявалі матрыцаю з разрозненьнем 2550 × 1440 піксэляў, частатою абнаўленьня ў 165 Гц і часам водгуку 1 мс.

OnePlus E 24 – гэта офіснае рашэньне таўшчынёю усяго 8 мм. Манітор атрымаў 24-цалевы IPS-дысплэй з разрозненьнем Full HD, частатою абнаўленьня 75 Гц і часам водгуку ў стандартныя 5 мс.

#oneplus
👍1