Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Новы рэкорд росту аўдыторыі

Новы сэрвіс кампаніі Meta, Threads, хутка набірае папулярнасьць: ён здолеў прыцягнуць больш за 100 мільёнаў карыстальнікаў усяго за пяць дзён ад моманту запуску.

Threads пераўзыйшоў нават ChatGPT, папярэдняга рэкардсмэна паводле прыросту аўдыторыі.
👍15👎8😁7🥴1
Ці карыстаецеся вы Threads?
Anonymous Poll
7%
Так
93%
Не
😁27👍1
Google запусьціла мэдыцынскі чат-бот з штучным інтэлектам

Бот Med-PaLM 2 адказвае на спэцыялізаваныя мэдыцынскія пытаньні і можа быць карысны ў рэгіёнах з абмежаваным доступам да аховы здароўя.

Паводле распрацоўнікаў, Med-PaLM 2 паказвае вынікі, супастаўныя з рэальнымі дактарамі па большасьці паказчыкаў.
❤38👍12🤔5👏2🔥1
Гэтак выглядае сымулятар жыцьця на Марсе

Рыхтуючыся да палёту на Марс, амэрыканцы збудавалі Mars Dune Alpha — марсыянскі дом. Ён створаны з дапамогаю 3D-друку, які адносяць да эфэктыўных спосабаў узьвядзеньня будынкаў на Чырвонай плянэце.

Mars Dune Alpha мае плошчу 158 квадратных мэтраў і месьціцца ў ангары Касьмічнага цэнтру ў Г’юстане, Тэхас. Яго сьцены зробленыя з звышмоцнага бэтону, які атрымаў назву лавакрыт.

Праект разьлічаны на тры этапы, падчас якіх у жыльлі зьменяцца тры каманды па чатыры чалавекі. Кожная каманда правядзе ва ўмовах ізаляцыі крыху больш за год. Сысьці з “Марсу” можна толькі пры ўмове сур’ёзных праблемаў са здароўем.
👍54❤7
Honor прэзэнтавала “звыштонкі” складны смартфон

Корпус Magic V2 у складзеным стане мае таўшчыню 9,9 мм, у раскладзеным – 4,7 мм, а яго вага – 263 грамы (што менш, чым, напрыклад, у самага вялікага сучаснага iPhone).

У Кітаі смартфон будуць прадаваць ад 27 ліпеня па $1254 за базавую мадэль. Ultimate Edition з стылусам абыйдзецца ад $1673.
👍17😁3👎2
Honor прэзэнтавала вялікі пляншэт і разумны гадзіньнік

Пляншэт MagicPad 13 атрымаў 13-цалевы IPS-дысплэй і працэсар Snapdragon 888. Аб'ём апэратыўнае памяці складае ад 8 да 16 ГБ, а ўбудаванае – 256 або 512 ГБ. Дэвайсам можна карыстацца разам з стылусам, які распазнае 4096 ступеняў націсканьня.

Гадзіньнік Magic Watch 4 мае 1,75-цалевы AMOLED-дысплэй. Ён выкананы ў алюмініевым корпусе, абсталяваны 4 ГБ апэратыўнае і 32 ГБ убудаванае памяці. Падтрымліваюцца NFC і eSIM, заяўленая аўтаномнасьць на працягу 10 дзён.

У Кітаі пляншэт будзе каштаваць ад $420, гадзіньнік — $140.
🔥17👍5❤1😁1
Вялікае абнаўленьне чат-боту ад Google

Кампанія Google выпусьціла “самае вялікае абнаўленьне” свайго чат-боту з штучным інтэлектам Bard, запусьціўшы сэрвіс таксама ў Эўропе.

Цяпер сэрвіс падтрымлівае больш як 40 моваў, у тым ліку ўкраінскую, літоўскую і польскую. Беларускае мовы ў сьпісе няма.

Таксама ў Google Bard цяпер можна задаць тон і стыль адказаў, замацоўваць і пераназываць чаты, весьці некалькі гутарак адначасова, ствараць спасылкі на адказы і працаваць з кодам.
😢48👍7🤬6👎1
Microsoft Office заменіць шрыфт па змаўчаньні ўпершыню за 16 гадоў

Шрыфт Aptos заменіць Calibri, які выкарыстоўваўся ў праграмах Word, Outlook, PowerPoint і Excel ад 2007 года.

Паводле дызайнэра Стыва Матэсана, на стварэньне новага шрыфту яго натхніла швайцарская тыпаграфіка сярэдзіны XX стагодзьдзя.

Microsoft пачне дадаваць Aptos у свае праграмы ў якасьці шрыфту па змаўчаньні з 13 ліпеня.
👏30🤔14😁4❤3👍1👌1
ЭЗ прымусіць вярнуць здымныя батарэі ў смартфоны ва ўсім сьвеце?

Эўрапейская рада падтрымала норму, паводле якое ўсе электронныя прылады з акумулятарамі павінны будуць абсталёўвацца зьменнымі батарэямі да 2027 года.

Нягледзячы на ​​тэрытарыяльную абмежаванасьць Эўразьвязу, зьмены, хутчэй за ўсё, закрануць гаджэты і для астатніх рынкаў. Важна, што норма тычыцца ня толькі смартфонаў, але і іншае тэхнікі: ноўтбукаў, пляншэтаў, а магчыма і электрасамакатаў.

Закон прадугледжвае, што людзі павінны мець магчымасьць замяніць элементы сілкаваньня без выкарыстаньня спэцыяльных інструмэнтаў.
👍69🔥22🤔4