Гэтак выглядае сымулятар жыцьця на Марсе
Рыхтуючыся да палёту на Марс, амэрыканцы збудавалі Mars Dune Alpha — марсыянскі дом. Ён створаны з дапамогаю 3D-друку, які адносяць да эфэктыўных спосабаў узьвядзеньня будынкаў на Чырвонай плянэце.
Mars Dune Alpha мае плошчу 158 квадратных мэтраў і месьціцца ў ангары Касьмічнага цэнтру ў Г’юстане, Тэхас. Яго сьцены зробленыя з звышмоцнага бэтону, які атрымаў назву лавакрыт.
Праект разьлічаны на тры этапы, падчас якіх у жыльлі зьменяцца тры каманды па чатыры чалавекі. Кожная каманда правядзе ва ўмовах ізаляцыі крыху больш за год. Сысьці з “Марсу” можна толькі пры ўмове сур’ёзных праблемаў са здароўем.

👍54❤7
Honor прэзэнтавала “звыштонкі” складны смартфон
Корпус Magic V2 у складзеным стане мае таўшчыню 9,9 мм, у раскладзеным – 4,7 мм, а яго вага – 263 грамы (што менш, чым, напрыклад, у самага вялікага сучаснага iPhone).
У Кітаі смартфон будуць прадаваць ад 27 ліпеня па $1254 за базавую мадэль. Ultimate Edition з стылусам абыйдзецца ад $1673.

👍17😁3👎2
Honor прэзэнтавала вялікі пляншэт і разумны гадзіньнік
Пляншэт MagicPad 13 атрымаў 13-цалевы IPS-дысплэй і працэсар Snapdragon 888. Аб'ём апэратыўнае памяці складае ад 8 да 16 ГБ, а ўбудаванае – 256 або 512 ГБ. Дэвайсам можна карыстацца разам з стылусам, які распазнае 4096 ступеняў націсканьня.
Гадзіньнік Magic Watch 4 мае 1,75-цалевы AMOLED-дысплэй. Ён выкананы ў алюмініевым корпусе, абсталяваны 4 ГБ апэратыўнае і 32 ГБ убудаванае памяці. Падтрымліваюцца NFC і eSIM, заяўленая аўтаномнасьць на працягу 10 дзён.
У Кітаі пляншэт будзе каштаваць ад $420, гадзіньнік — $140.

🔥17👍5❤1😁1
Вялікае абнаўленьне чат-боту ад Google
Кампанія Google выпусьціла “самае вялікае абнаўленьне” свайго чат-боту з штучным інтэлектам Bard, запусьціўшы сэрвіс таксама ў Эўропе.
Цяпер сэрвіс падтрымлівае больш як 40 моваў, у тым ліку ўкраінскую, літоўскую і польскую. Беларускае мовы ў сьпісе няма.
Таксама ў Google Bard цяпер можна задаць тон і стыль адказаў, замацоўваць і пераназываць чаты, весьці некалькі гутарак адначасова, ствараць спасылкі на адказы і працаваць з кодам.

😢48👍7🤬6👎1
Microsoft Office заменіць шрыфт па змаўчаньні ўпершыню за 16 гадоў
Шрыфт Aptos заменіць Calibri, які выкарыстоўваўся ў праграмах Word, Outlook, PowerPoint і Excel ад 2007 года.
Паводле дызайнэра Стыва Матэсана, на стварэньне новага шрыфту яго натхніла швайцарская тыпаграфіка сярэдзіны XX стагодзьдзя.
Microsoft пачне дадаваць Aptos у свае праграмы ў якасьці шрыфту па змаўчаньні з 13 ліпеня.

👏30🤔14😁4❤3👍1👌1
ЭЗ прымусіць вярнуць здымныя батарэі ў смартфоны ва ўсім сьвеце?
Эўрапейская рада падтрымала норму, паводле якое ўсе электронныя прылады з акумулятарамі павінны будуць абсталёўвацца зьменнымі батарэямі да 2027 года.
Нягледзячы на тэрытарыяльную абмежаванасьць Эўразьвязу, зьмены, хутчэй за ўсё, закрануць гаджэты і для астатніх рынкаў. Важна, што норма тычыцца ня толькі смартфонаў, але і іншае тэхнікі: ноўтбукаў, пляншэтаў, а магчыма і электрасамакатаў.
Закон прадугледжвае, што людзі павінны мець магчымасьць замяніць элементы сілкаваньня без выкарыстаньня спэцыяльных інструмэнтаў.

👍69🔥22🤔4
Microsoft хоча цалкам перавесьці Windows у воблака, каб яе можна было запускаць на любой прыладзе
У дакумэнтах, пададзеных Microsoft у суд у рамках справы пра куплю Activision Blizzard, згадваецца, што адна з доўгатэрміновых стратэгій тэхнагіганта — ўсё больш пераносіць Windows 11 у воблака.
З дапамогаю воблака і штучнага інтэлекту кампанія хоча цалкам зьмяніць досвед узаемадзеяньня карыстальнікаў з апэрацыйнаю сыстэмаю і забясьпечыць магчымасьць запускаць яе зь любое прылады і ў любым месцы, дзе ёсьць інтэрнэт.

🤔41👎12👍5
Мэдыцынскі чат-бот Google прайшоў іспыт на атрыманьне мэдычнае ліцэнзіі ў ЗША
Крытэрам ацэнкі сталі патрабаваньні, якія прад’яўляюцца да студэнтаў-мэдыкаў, што праходзяць доктарскую стажыроўку. Трэ было набраць ня менш як 60% правільных адказаў. Чат-бот з штучным інтэлектам Med-PaLM пераўзыйшоў гэты паказчык, набраўшы 67,6%.
На думку спэцыяліста па інфарматыцы Брытанскага Ўнівэрсытэту Лідса Джэймса Дэвэнпорта, галоўнаю праблемаю Med-PaLM па-ранейшаму застаецца “вялікая розьніца паміж простымі адказамі на мэдыцынскія пытаньні і рэальнаю мэдыцынаю”.

🤔27👍9🥴7❤5⚡1
На фота паказалі, як утвараюцца зоркі
NASA апублікавала здымак малекулярнага воблака ρ Зьмеядзержніка, зроблены касьмічным тэлескопам Джэймса Ўэба.
Гэта найбліжэйшая да Зямлі вобласьць зоркаўтварэньня. Нашая зорка — Сонца — ўжо даўно перажыла гэтую фазу, а цяпер мы можам убачыць пачатак гісторыі іншых зорак.

👍47🔥13🥰8