Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Аўстралія зрушылася амаль на 2 мэтры за 30 гадоў

На Аўстралійскай літасфэрнай пліце месьціцца ўся тэрыторыя Аўстраліі. У выніку яе руху GPS-каардынаты ў гэтай краіне зрушыліся на 1,8 мэтра з моманту апошняга абнаўленьня ў 1994 годзе.

Аўстралійская пліта ёсьць найбольш “хуткаю” плітою ў сьвеце: яна прасоўваецца на поўнач прыкладна на 7 сантымэтраў за год. Таму рэгуляргае абнаўленьне каардынатаў вельмі важна для Аўстраліі.
❤33👍18🤔4
Linux захапіла рэкордную долю на рынку

У чэрвені доля Linux на рынку дэсктопных апэрацыйных сыстэмаў дасягнула гістарычнага максымуму ў 3,07%. Windows мае 68,23% рынку, пад кіраваньнем macOS працуе 21,32% усіх камп’ютараў, а трэцяе месца займае Chrome OS — 4,13%.

Паводле зьвестак StatCounter, доля Linux амаль падвоілася ў параўнаньні з 1,64% у 2018 годзе. Між тым macOS у тым жа годзе займала 12,33%, а Windows — 82%.

Linux прыцягвае карыстальнікаў сваёю бясплатнасьцю, а распрацоўнікаў — гнуткасьцю, бясьпекаю ды адкрытасьцю.
❤42👍11👀1
Дураў: Telegram расьце на 2,5 млн новых карыстальнікаў штодня

Паводле заснавальніка Telegram Паўла Дурава, аўдыторыя мэсэнджэра штодня расьце больш як на 2,5 мільёны. Сёлета ён пераадолеў адзнаку ў 800 млн актыўных карыстальнікаў.

Прадпрымальнік дадаў, што хуткі рост спалучаны з высокімі выдаткамі на захоўваньне зьвестак і трафік для абслугоўваньня карыстальнікаў. Кампанія пакуль ня выйшла на прыбытак, а сам Дураў за апошнія дзесяць гадоў уклаў у сваё стварэньне сотні мільёнаў даляраў.

Для падтрыманьня росту Telegram гэтага тыдня выпусьціў аблігацыі на суму $270 млн.
❤23👍15😐9🤔4💩1
Стала вядома, калі адкрыецца станцыя мэтро Аэрадромная

Кіраўнік Менску Уладзімер Кушнер даручыў забясьпечыць поўную гатоўнасьць станцыі ў студзені 2024 году. Цяпер яна складае 87%. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Менскага гарвыканкаму.

Што да астатніх станцый Зеленалускае лініі, дык Немаршанскі сад гатовы на 74%, Слуцкі гасцінец — на 52%.
👍25🥱21😁5👎2🤔2
Апоўначы ў Даліне сьмерці было 48,9°C — абсалютны рэкорд

17 ліпеня на Зямлі была самая гарачая поўнач з калі-небудзь зарэгістраваных. У Даліне сьмерці — пустыні ў ЗША — зафіксавалі рэкордныя 48,9°C.

Паводле папярэдніх зьвестак аб сярэднесусьветнай тэмпэратуры, другі тыдзень ліпеня 2023 года быў самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў. Пры гэтым рэкорд самага сьпякотнага дня быў пабіты некалькі разоў запар.
😱53😢6👍3🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Вялікай Брытаніі прайшлі выпрабаваньні першага аэратаксі

Кампанія Vertical Aerospace выпрабавала прататып электрычнага аэратаксі VX4 у беспілётным рэжыме. Яно разьлічанае на перавозку чатырох пасажыраў.

Падчас тэстаў апарат разагнаўся да 70 км/г. Паводле плянаў, у будучыні ён зможа разганяцца да 320 км/г.
❤30👍14
Сёньня ў Telegram зьявіліся “сторыс”. Але не для ўсіх

Выйшла новая вэрсія Telegram, у якой зьявіліся гісторыі. Пакуль публікаваць іх могуць толькі Premium-падпісанты, астатнім даступны толькі прагляд. З наступнага месяца функцыяй змогуць скарыстацца ўсе.
🤔25👎7💩3❤1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Апоўначы ў Даліне сьмерці было 48,9°C — абсалютны рэкорд 17 ліпеня на Зямлі была самая гарачая поўнач з калі-небудзь зарэгістраваных. У Даліне сьмерці — пустыні ў ЗША — зафіксавалі рэкордныя 48,9°C. Паводле папярэдніх зьвестак аб сярэднесусьветнай тэмпэратуры…
Тэмпэратура ў Беларусі расьце ўтрая хутчэй, чым у сярэднім на плянэце

Навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Анатоль Кулак тлумачыць, што гэта зьвязана з нашым фізыка-геаграфічным становішчам: Паўночная паўкуля награваецца мацней, як і суша, аддаленая ад акіянаў.

Навукоўца прагназуе, што зьмяненьне клімату будзе аказваць уплыў на разьвіцьцё экасыстэмаў:

— Устойлівае сьнежнае покрыва служыць для насякомых абаронаю ад моцных марозаў і насякомаедных птушак. А яго адсутнасьць прыводзіць да таго, што колькасьць відаў скарачаецца.
😱40😢12👍4🔥4🤯3💔2
Facemoji назваў самыя папулярныя эмоджы 2023

Летась на першым месцы быў смайлік сьмеху. У гэтым годзе яго замяніў смайлік, які плача.
😭59🗿10❤4👍3🤣3🤪2🤔1🤡1🥴1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Новы рэкорд росту аўдыторыі Новы сэрвіс кампаніі Meta, Threads, хутка набірае папулярнасьць: ён здолеў прыцягнуць больш за 100 мільёнаў карыстальнікаў усяго за пяць дзён ад моманту запуску. Threads пераўзыйшоў нават ChatGPT, папярэдняга рэкардсмэна паводле…
Threads за два тыдні страціў 70% актыўных карыстальнікаў

Паводле зьвестак Sensor Tower, за два тыдні ад моманту запуску колькасьць штодзённых актыўных карыстальнікаў Threads скарацілася прыкладна на 70% у параўнаньні зь пікавымі значэньнямі 7 ліпеня.

Сярэдні час, які бавяць карыстальнікі ў праграме на iOS і Android, упаў ад 19 да 4 хвілінаў. У Meta кажуць, што чакалі некаторага падзеньня і ня лічаць яго падставаю для хваляваньня.
😁47❤4👍3🤔1
NASA запусьціць апарат да астэроіда з золатам коштам больш за сусьветную эканоміку

NASA рыхтуе да запуску касьмічны апарат Psyche, які адправіцца на астэроід з гэтакаю ж назваю. Навукоўцы мяркуюць, што ён зьмяшчае вялікую колькасьць каштоўных мэталаў, такіх як жалеза, нікель і золата.

Гэтае касьмічнае цела знаходзіцца ў поясе астэроідаў, і падарожжа да яго зойме каля шасьці гадоў.

Запуск заплянаваны толькі ў дасьледчых мэтах, хоць некаторыя разьлікі гавораць аб тым, што паклады мэталаў на гэтым астэроідзе могуць каштаваць больш, чым уся сусьветная эканоміка: каля 10 квінтыльёнаў даляраў.
👍37🤯30🔥7❤5
Ілан Маск паказаў новы лягатып Twitter

«Хутка мы разьвітаемся з брэндам Twitter і паступова з усімі птушкамі”, – заявіў Ілан Маск.

У красавіку ён скасаваў кампанію Twitter, злучыўшы яе зь іншаю сваёю кампаніяй, X Corp. Гэта зьяўляецца часткаю ягонага пляну па стварэньні “супэрпраграмы”, аналягічнай кітайскай WeChat.
💩61🤔12🤡10👍4🤮3🤪2
Плятформа Wix дазволіць ствараць сайты праз тэкставае апісаньне

Карыстальнік зможа апісаць словамі сайт і атрымаць зьвярстаны нэўрасеткаю варыянт, які можна будзе дапрацаваць таксама праз тэкставыя запыты. Кампанія ўжо прэзэнтавала ролік з прыкладам працы сэрвісу і паабяцала, што ён запусціцца “хутка”.
❤26👍14💩3🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як маленькая чарапашка баіцца козыту

Дзіцяня чарапахі эмацыйна рэагуе, калі яго чысцяць зубною шчоткаю.
🥰47😱23👍2
Навукоўцы выявілі, якія фактары ўплываюць на даўгалецьце

Для аналізу, вынікі якога апублікаваў часопіс The Lancet Healthy Longevity, спэцыялісты скарысталіся зьвесткамі шматгадовага дасьледаваньня, якое праводзілі ў Мадрыдзе.

Высьветлілася, што з доўгажыхарствам зьвязаныя гэтакія фактары, як фізычная актыўнасьць, адукацыя і сацыяльна-эканамічны статус.

Сярод доўгажыхароў найчасьцей сустракаліся людзі з музычнаю адукацыяю, а таксама тыя, хто разьвёўся альбо разлучыўся з партнэрам. Агульнаю для доўгажыхароў рысаю была і больш высокая незалежнасьць у паўсядзённым жыцьці.

На фота: Жана Кальман — францужанка, якая пражыла 122 гады.
❤32👍10🤔5
Як зьмяняліся лягатыпы вядомых інтэрнэт-сэрвісаў

Час ад часу мабільныя аплікацыі ды інтэрнэт-сэрвісы ладзяць рэбрэндынг. Вось як мяняліся лягатыпы Twitter, Instagram, YouTube і Facebook.
👍47⚡1❤1
Зьявіўся беларускамоўны онлайн-кінатэатар

Раней праект “Кінакіпа” прысутнічаў толькі ў сацсетках. Цяпер ён абзавёўся ўласным сайтам, на якім выкладзеныя фільмы і сэрыялы зь беларускімі субтытрамі і агучкаю.
❤106🔥31👍17