Украінка стварыла аплікацыю для пошуку жытла ў Польшчы і прапануе яе беларусам
Праграма RentMe — гэта бясплатны агрэгатар самых папулярных сайтаў арэнды жытла ў Польшчы. Карыстальнік можа выбраць патрэбныя крытэры: горад, тып жытла, колькасьць пакояў, плошчу, кошт арэнды. Калі публікуюць абвестку, якая пасуе па ўсіх крытэрах, чалавеку цягам 5 хвілін прыходзіць апавяшчэньне.
Дзякуючы апэратыўнаму апавяшчэньню чалавек можа першым дазваніцца да гаспадароў, першым дамовіцца паглядзець кватэру і заключыць дамову.
Аплікацыю RentMe можна спампаваць для iOS і Android.

👍58❤23
Вынайдзеная таблетка ад раку
Новыя таблеткі ад раку ўжо праходзяць даклінічныя выпрабаваньні на жывёлах і паказваюць неймаверныя вынікі.
Прэпарат, над стварэньнем якога амэрыканскія навукоўцы працавалі 20 гадоў, забівае ракавыя клеткі і прадухіляе іх дзяленьне. Пры гэтым ён не закранае здаровыя клеткі, у адрозненьне ад іншых мэтадаў лячэньня.
Таблеткі паказалі сябе эфэтыўнымі з усімі распаўсюджанымі формамі раку: грудзей, маткі, скуры, лёгкіх, яечнікаў, мазгоў і г. д. Бліжэйшым часам навукоўцы распачнуць клінічныя выпрабаваньні на людзях.

👍76🔥34❤12😍7🤔3🤯3🫡1
У Windows пачалі дадаваць чат-бот з штучным інтэлектам
Microsoft дадала бакавую панэль з чат-ботам Copilot у бэта-вэрсіі Windows 11.
Кампанія пералічыла некалькі прыкладаў запытаў, якія Copilot можа апрацоўваць на гэтым этапе. Напрыклад, можна папрасіць яго выканаць асноўныя задачы Windows, такія як “Перайсьці ў цёмны рэжым” або “Уключыць рэжым Не турбаваць”. Акрамя таго, Copilot можа ўзаемадзейнічаць з браўзэрам Edge.

🔥20👍12🥱3👎2🤔1
Што адбываецца з Тувалу?
Тувалу — маленькая краіна ў Палінэзіі, вядомая больш за ўсё праз свой нацыянальны дамэн .tv. Магчыма, менавіта яна стане першаю ў сьвеце лічбаваю дзяржаваю. На малюнках расказваем, чаму гэта ня тая навіна, якой можна парадавацца.
Не прапускай цікавыя навіны: @techleadby

😢49👍26🤯11🤔5😱4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЗША стварылі хатнюю вежу-гарод
Стартап Nutraponics прыдумаў Garden Tower — вежу-гарод, на якой можна разьмясціць ад 60 да 100 расьлінаў.
Унутры знаходзяцца спэцыяльныя адсекі зь бязгрунтавымі капсуламі, куды ўкладаецца маладая расада або насеньне. Потым гаджэт трэба заправіць вадою і ўгнаеньнямі.
Кампанія прэзэнтавала мадэлі за $599 і $899. Продажы маюць стартаваць увосень 2023 года.

👍41😁13🤔8😍1
Гладзіць сабак карысна для здароўя — навукоўцы
Амэрыканскія навукоўцы высьветлілі, што ў людзей, якія правялі з сабакамі ўсяго 5-20 хвілін, падае ўзровень гармону стрэсу картызолу і павышаецца ўзровень аксытацыну — гармону, які спрыяе добраму самаадчуваньню.
Таксама пагладжваньне сабакі дабратворна ўплывае на імунітэт і стан нэрвовае сыстэмы.

❤57🥰13👍7
Ці праўда, што дэпрэсія і трывога павялічваюць рызыку раку?
Прынята лічыць, што анкалёгія часта разьвіваецца «ад нэрваў». Але ці так гэта?
Нядаўнія дасьледваньні паказваюць, што не. Да гэтакіх высноваў прыйшлі аўтары новага мэтааналізу 18 дасьледваньняў, праведзеных у Нідэрляндах, Вялікай Брытаніі, Нарвэгіі і Канадзе, якія ахапілі 300 000 чалавек.
Дасьледнікі ня выявілі значных сувязяў паміж дэпрэсіяю ці трывогаю і ракам малочнае залозы, падкарэннае залозы, каларэктальным ракам і ракам печані. Тым ня менш, дэпрэсія і трывога на 6% падвышаюць рызыку разьвіцьця раку лёгкіх.
Зрэшты, гэты факт тлумачыцца тым, што людзі, якія пакутуюць на псыхічныя разлады, як правіла, часьцей і больш кураць.

👍36🤔2
Windows сыходзіць з Расеі
Microsoft запусьціла рассылку, у якой паведамляе, што з 30 верасьня спыняе продаж ліцэнзій на апэрацыйную сыстэму Windows у Расеі.
Першай ад гэтага пацерпіць бясьпека кампаній, бо без ліцэнзіі сыстэма ня будзе атрымліваць абнаўленьні бясьпекі. Пірацкія ж вэрсіі Windows даюць магчымасьць дадаць у яе любыя шкоднасныя праграмы.

🔥45👍19👌4👎2👏2❤1🤨1
Навукоўцы абверглі “правіла 10 тысяч крокаў”
Ёсьць меркаваньне, што для падтрыманьня нармальнага ўзроўню актыўнасьці неабходна праходзіць па дзесяць тысяч крокаў штодня.
Новае дасьледаваньне, праведзенае амэрыканскімі і польскімі мэдыкамі, паказала, што для зьніжэння рызыкі сьмерці дастаткова рабіць 4-5 тысяч крокаў штодня.
Прыкметны ўплыў на зьніжэньне сьмяротнасьці ад усіх прычынаў назіраецца ўжо пры 3967 кроках за дзень, а ад сардэчна-сасудзістых хваробаў — пры 2337 кроках.

👍48😁14😎6🥱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Посьціць сторыз у Telegram цяпер можна без падпіскі
Аднак для карыстальнікаў без Premium-падпіскі ёсьць абмежаваньні:
- ліміт тры гісторыі ў дзень і 30 на месяц;
- нельга дадаць спасылку і подпіс даўжэйшы за 200 літараў;
- гісторыі зьнікнуць праз 24 гадзіны (з падпіскаю — праз 48 гадзін);
- няма функцыі ананімнага прагляду гісторый.

😁21👍8🤮7🥴1
Сёньня спаўняецца 10 гадоў Telegram
Вось, як бы ён выглядаў, калі б дызайн за гэты час не памяняўся. Гэтакі скрыншот апублікаваў на сваім канале стваральнік мэсэнджэра Павал Дураў.
Ён таксама адзначыў, што наступным крокам у разьвіцьці будзе выхад за межы абмену паведамленьнямі ды ініцыяваньне інавацый у сацыяльных сетках у цэлым:
“Мы павінны выкарыстоўваць нашую папулярнасьць, каб зьмяніць жыцьцё мільярдаў людзей да лепшага, натхніць і ўзбадзёрыць людзей на плянэце”.
Больш скрыншотаў — у камэнтарах.

❤32👍15😁4💩3👏2
Прышэльцы тэрарызавалі вёску ў Пэру. Але…
Паліцыянты ў Пэру выявілі, што прышэльцы, якія прылятаюць у вёску і на якіх доўга скардзіліся яе жыхары, насамрэч зьяўляюцца нелегальнымі здабывальнікамі золата з рэактыўнымі ранцамі.
Таямнічыя напады пачаліся 11 ліпеня. У пачатку жніўня пэруанскае войска і паліцыя адправіліся ў аддаленае селішча, якое знаходзіцца ў 10 гадзінах язды на лодцы ад сталіцы, каб расьследаваць дзіўныя акалічнасьці.
На мінулым тыдні ўлады абвясьцілі, што “іншаплянэтнікамі” былі ўдзельнікі групоўкі па нелегальнай здабычы золата, якія выкарыстоўвалі перадавыя тэхналёгіі для тэрору насельніцтва.

😁61😱15🤔5👍3👏3
Аўдыторыя Threads паменшылася ў 5 разоў
Паводле аналітычнага сэрвісу Similarweb, 7 ліпеня, на наступны дзень пасьля запуску, аўдыторыя Threads складала 49,3 мільёна чалавек. Ужо празь месяц колькасьць актыўных карыстальнікаў склала 10,3 мільёна. Таксама карыстальнікі сталі праводзіць у аплікацыі значна менш часу: 3 хвіліны на дзень супраць 14 хвілін.
Такім чынам, сацсетка, створаная Meta, пакуль ня можа канкураваць з X (ex-Twitter), дзе колькасьць штодзённых актыўных карыстальнікаў перавышае 100 мільёнаў чалавек, якія праводзяць у сацсетцы ў сярэднім 25 хвілінаў на дзень.

☃16😁10💅6👍4😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэтую песьню аднавіў камп’ютар паводле запісаных мазгавых хваляў слухачоў
Амэрыканскія дасьледнікі змаглі рэканструяваць песьню на аснове імпульсаў актыўнасьці, якія праходзяць праз пэўную частку скроневае долі мозгу.
Атрыманыя зьвесткі 29 чалавек навукоўцы прааналізавалі пры дапамозе камп'ютарных алгарытмаў. У выніку атрымалася аднавіць трэк у скажоным, але пазнавальным выглядзе.
Навукоўцы сьцвярджаюць, што ў пэрспэктыве можа быць распрацаваны спэцыяльны дэкодар: ён будзе сынтэзаваць мову чалавека, які ня можа гаварыць.

🤯28👍18🔥3🤔2😱2😢1
Беларусы маюць самы высокі ўзровень IQ у Эўропе
Паводле дасьледаваньня World Population Review, сярэдні каэфіцыент інтэлекту беларусаў склаў 101,6 бала. Гэта першае месца ў Эўропе і сёмае – ў сьвеце.
Першыя 10 краінаў з самым высокім IQ:
1. Японія - 106,48
2. Тайвань - 106,47
3. Сынгапур - 105,89
4. Ганконг - 105,37
5. Кітай - 104,1
6. Паўднёвая Карэя - 102,35
7. Беларусь - 101,6
8. Фінляндыя - 101,2
9. Ліхтэнштэйн - 101,07
10. Нямеччына - 100,74
Нашыя суседзі занялі наступныя месцы ў гэтым рэйтынгу:
🇵🇱 Польшча — 33 месца
🇷🇺 Расея — 35 месца
🇱🇹 Літва — 35 месца
🇱🇻 Латвія — 41 месца
🇺🇦 Украіна — 57 месца

🔥71🤔37👍9😭5🤣3👏1