Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
‍Разумны гадзіньнік Xiaomi Watch S2 умее аналізаваць склад цела і вымяраць тэмпэратуру скуры.

Новыя гадзіньнікі маюць AMOLED-экраны дыяганальлю 1,32 і 1,43 цалі.

#xiaomi
👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першую ў сьвеце прыладу для штучнага вырошчваньня немаўлятаў прэзэнтавала кампанія EctoLife.

Паведамляецца, што гэтая канцэпцыя можа замяніць традыцыйныя роды, дапаможа змагацца з бясплодзьдзем, паменшыць смяротнасьць маці пры родах. Бацькі змогуць загядзя генэтычна спраектаваць эмбрыён, што дазволіць выправіць любыя спадчынныя генэтычныя хваробы, а таксама змогуць назіраць за працэсам разьвіцьця дзіцяці з дапамогаю мабільнае аплікацыі.

#science
👍1
Новы электрамабіль BMW iX Flow можа мяняць колер зь белага на чорны.

Нямецкі аўтавытворца BMW выпусціў электракар, які можа мяняць свой колер. Ёсць нават анімаваныя пераходы, а кіраваць колерам можна праз мабільную аплікацыю.

Прынцып зьмены колеру базуецца на тэхналёгіі лічбавых чарнілаў E-Ink, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў электронных кнігах.

#cars
👍6
OnePlus прэзэнтавала свае першыя маніторы: гульнявы ​​і офісны.

Мадэль X 27 – гэта прафэсійны 27-цалевы гульнявы ​​манітор, які абсталявалі матрыцаю з разрозненьнем 2550 × 1440 піксэляў, частатою абнаўленьня ў 165 Гц і часам водгуку 1 мс.

OnePlus E 24 – гэта офіснае рашэньне таўшчынёю усяго 8 мм. Манітор атрымаў 24-цалевы IPS-дысплэй з разрозненьнем Full HD, частатою абнаўленьня 75 Гц і часам водгуку ў стандартныя 5 мс.

#oneplus
👍1
Інсайдары паведамляюць, што MacBook Air стане большы

Apple працуе над MacBook Air M2 з экранам на 15,5 цалі. Ягоны выхад заплянаваны на весну 2023 году, паведамляе вядомы інсайдар Роса Янга.

15,5-цалевая мадэль па габарытах апынецца паміж 14- і 16-цалевымі ноўтбукамі MacBook Pro, стаўшы самаю вялікаю ва ўсёй лінейцы Air (цяперашняя мадэль мае экран 13,3 цалі). Абнаўленьня ж дызайну чакаць пакуль ня варта.

#apple
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілюмінацыя каляднае ялінкі на кіеўскім вакзале будзе працаваць ад велатрэнажора. Хочаш, каб было прыгожа, — сядай ды круці пэдалі.

Разбурэньне энэргетычнае інфраструктуры праз ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне прывяло да частых адключэньняў электраэнэргіі па ўсёй краіне.
🔥3❤1
Apple запатэнтавала новую клявіятуру

Яна можа стаць новым стандартам у будучых пакаленьнях тэхнікі амэрыканскае кампаніі. Новая клявіятура атрымае кнопкі, якія будуць пазбаўленыя надрукаваных або выгравіраваных літараў. Замест гэтага з дапамогаю сьвятлодыёднага падсьвятленьня можна будзе самастойна ўсталёўваць сымбалі для кожнае кнопкі.

#apple
😱6
Motorola выпусьціла смартфон з дысплэем на 120 Гц за $130.

Найчасьцей бюджэтныя смартфоны атрымліваюць нават не 90-, а 60-герцавыя экраны. Тутака маем ажно 120 Гц, як у флагманаў накшталт iPhone 14 Pro або Samsung Galaxy S22 Ultra!

Смартфон Moto G53 працуе на 5G-чыпе ад Qualcomm. Аператыўная памяць – 4 або 8 ГБ, флэш-памяць – 128 ГБ. Ёсьць слот для карты памяці microSD ёмістасьцю да 1 ТБ. Усярэдзіне – батарэя на 5000 мВ*г з падтрымкаю хуткаснае 18-ватнае зарадкі.

Дэвайс мае 6,5-цалевую IPS-панэль з разрозненьнем 1600х720 піксэляў. Задняя камера падвойная, з галоўным датчыкам на 50 Мп (што таксама рэдкасьць для танных смартфонаў) і сэнсарам глыбіні на 2 Мп. Франтальная камэра – 8 Мп.

#motorola
👍1
Гэтак можа выглядаць iPhone 15

Інсайдар і канцэпт-мастак Канстанцін Міленін, які ў мінулым дакладна прадказаў дызайн новых iPad, зрабіў новыя рэндэры смартфона iPhone 15 Pro, які Apple мае прэзэнтаваць у наступным годзе.

Паводле інфармацыі, што раней апублікавалі іншыя аўтарытэтныя інсайдары, Apple зноў адмовіцца ад корпуса з плоскімі гранямі.

#apple
👍1
Пачалося тэставаньне новага вялікага функцыяналу YouTube: курсы, шматмоўныя гукавыя дарожкі і спрошчаны пошук.

З новым пошукам можна шукаць у Google відэа па фразе. А магчымасьць ствараць некалькі гукавых дарожак дазваляе дадаваць да відэа агучку на розных мовах. Яшчэ адна навінка называецца Courses. Яна дазволіць аўтарам прадаваць доступ да сэрыі адукацыйных відэаролікаў і дадатковых матэрыялаў, такіх як PDF або малюнкі.

Цяпер функцыі ўкараняюцца ў тэставым рэжыме сярод карыстальнікаў у Індыі.

#google
❤4👍1🔥1
Tesla прэзэнтавала зарадную станцыю для трох прыладаў

Tesla выпусьціла новы аксэсуар для смартфонаў і іншае дробнае электронікі – бяздротавую зарадную станцыю Tesla Wireless Charging Platform.

Набыць яе можна будзе ад $300 (кошт у ЗША без уліку ПДВ). Станцыя дазваляе зараджаць адначасова да трох прыладаў з падтрымкаю стандарту Qi, забясьпечваючы да 15 Вт для кожнай.

#tesla
👍2
Зьявіліся першыя скрыншоты Windows 12

Microsoft паказала працоўны стол наступнае вэрсіі Windows, якая, як чакаецца, выйдзе ў 2024 годзе.

Скрыншот дэманструе нехарактэрныя для Windows 11 асаблівасьці: рухомую панэль задач і пошук, а таксама сыстэмныя значкі і віджэты ў верхняй частцы экрану.

#microsoft
❤3😱1🌚1
Адкуль бярэцца ружовы сьнег і дзе яго можна пабачыць? 

Глябальнае пацяпленьне можа адбывацца нашмат хутчэй, чым чакаецца. Але пры чым тут ружовы сьнег?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍3
Вітаю першых фаловераў Tech Lead 🎉

Наперадзе вас чакае шмат цікавых навінаў, захапляльных лонгрыдаў і аглядаў гаджэтаў. А зараз я хачу распавесьці пра місію гэтага праекту.

Нашая з вамі мэта — пашырыць беларускамоўную інфармацыйную прастору. Вельмі важна, каб па-беларуску можна было пачытаць ня толькі пра палітыку ды культуру, а пра ўсё. І гэты канал — яшчэ адзін маленькі крок насустрач нашай мары.

Чым можа дапамагчы кожны з вас?

Самае галоўнае вы ўжо зрабілі — падпісаліся на гэты канал. Але вы можаце яшчэ больш! Калі ласка, перасылайце сваім сябрам навіны і артыкулы, якія вам падабаюцца, а таксама запрашайце іх падпісвацца на канал. Чым больш нас будзе, тым хутчэй мы будзем разьвівацца. А ідэяў для разьвіцьця вельмі шмат — пагаворым пра гэта наступным разам 😉

Дзякуй і шчасьлівых Калядаў!🎄
Аўтар.
🎉11❤2