Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Абвешчаныя найлепшыя фота прыроды – 2023

Журы конкурсу Nature TTL “Фатограф году — 2023” назвала пераможцаў прэміі за найлепшы здымак прыроды. Разам на конкурс даслалі больш за 8000 фота.

Усе здымкі разам зь імёнамі аўтараў можна ўбачыць тут.
❤32🕊13👍9🔥4❤‍🔥1
Ад Марока да Вялікае Брытаніі пракладуць самы доўгі падводны кабэль у сьвеце

Энэргетычны праект Xlinks мае за мэту стварэньне магутных сонечнае і ветравае электрастанцыяў у Марока, якія зоймуць плошчу прыкладна 1500 кв. км (у чатыры разы больш за тэрыторыю Менску).

Атрыманая электраэнэргія будзе перадавацца ў Вялікую Брытанію праз падводны кабэль даўжынёю 3800 км. Яго пракладуць па мелкаводным маршруце, абыходзячы Гішпанію, Партугалію і Францыю.

Па завяршэньні будаўніцтва да 2030 года сыстэма будзе пакрываць 8% патрэбаў Злучанага Каралеўства ў электраэнэргіі.
👍39🤔8🤯6🤨3❤2🔥1
У Беларусі вырасьцілі бананы

Першае бананавае дрэўца прывезьлі ў адміністрацыйны будынак агракамбінату “Зара” пад Магілёвам яшчэ ў 2007 годзе. За тры гады яно вырасла да 6 мэтраў, аднак бананы на ім зьявіліся толькі сёлета, упершыню за 16 гадоў.

Цяпер 7 прыгожых бананавых гронак па 12 пладоў упрыгожваюць адну пальму, а побач, на суседняй, высьпявае яшчэ такая ж галінка.

А як у Ісьляндыі вырошчваюць бананы з дапамогаю гэйзэраў?

У мінулым стагодзьдзі распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што халодная паўночная краіна — Ісьляндыя — стала эўрапейскім лідэрам паводле вытворчасьці бананаў. Як гэта магчыма і ці праўда гэта?

Чытайце ў нашым артыкуле ➡️
❤21🔥11😁8👍5
Штучны інтэлект прыходзіць у Instagram

Новая функцыя Restyle дазволіць перарабіць фота ў розных стылях. Напрыклад, можна ўвесьці тэкставае апісаньне “акварэль” — і атрымаць выяву ў стылі малюнка акварэлеваю фарбаю.

Кампанія паказала таксама інструмэнт пад назваю Backdrop, які можа мяняць фон паводле тэкставага апісаньня. Напрыклад, можна напісаць “пастаў мяне перад паўночным зьзяньнем”, каб стварыць новую вэрсію вашага фота з адпаведным фонам.

Выявы, апрацаваныя з дапамогаю гэтакіх інструмэнтаў, будуць мець цэтлікі з пазнакаю аб выкарыстаньні штучнага інтэлекту, каб людзі не прымалі іх за кантэнт, створаны чалавекам.
❤17😢5🤮3🤪3🤔2👍1🔥1
Prada будзе вырабляць скафандры для астранаўтаў NASA

Італьянскі дом моды Prada пачаў афіцыйна супрацоўнічаць з адным з лідэраў па вытворчасьці касьмічнага абсталяваньня —Axiom Space. Кампанія мае за мэту стварэньне скафандраў для новае місіі касьмічнае агенцыі NASA на Месяцы. Пра гэта днямі паведаміла Axiom Space на сваім сайце.
😁25👍12😱6🥱2🤔1
Ровэр Perseverance паказаў марсіянскі захад

Калі сонца пачынае апускацца за гарызонт, марсіянскае неба напаўняецца халодным сінім колерам. Гэта адбываецца праз тое, што сонечнае сьвятло ўзаемадзейнічае зь вялікаю колькасьцю жалезнага пылу ў атмасфэры плянэты.

Пыл расьсейвае чырвонае сьвятло, у выніку ўдзень неба набывае чырвоныя адценьні. Але калі надыходзіць змрок, чырвонае сьвятло адфільтроўваецца і неба набывае халодны сіні колер.
👍54🤩12❤2👨‍💻1
Жабы прыкідваюцца мёртвымі, калі ня хочуць спарвацца

Навукоўцы вывучалі паводзіны эўрапейскае звычайнае жабы падчас сэзону спарваньня. Як правіла, самцоў значна больш за самак. Шэсьць або больш зь іх могуць спаборнічаць за тое, каб спарвацца з адной самкай, праз што тая можа нават загінуць.

Дасьледчыкі выявілі цікавы мэханізм самаабароны ў гэтых жабаў: прыкладна траціна самак прыкідваецца мёртвымі, каб не спарвацца. Яны ляжаць нерухома з выцягнутымі канечнасьцямі на працягу прыкладна дзьвюх хвілін пасьля таго, як на іх напаў самец.
😁62😢6👍3🤯2🤷‍♀1🎃1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Disney паказала вельмі мілага робата

Кампанія прэзэнтавала дроіда-спадарожніка, які раней зьяўляўся ў гульні Star Wars Jedi: Fallen Order. Гэты прататып працуе на базе штучнага інтэлекту, умее ўзаемадзейнічаць зь людзьмі, а яшчэ праяўляе шмат эмоцыяў.

У пэрспэктыве гэтакія робаты стануць даступныя для шырокае аўдыторыі.
❤26🔥6🥰5👍3
Forwarded from AI Online
Прыйшоў час пазнаёміць вас з інтэрактыўнымі галасавымі АІ-памочнікамі па-беларуску!

Гэта персанальныя чат-боты на базе штучнага інтэлекту, з якімі можна пагаварыць голасам і тэкстам. Атрымайце адказ на любое пытанне ці падтрымайце размову з віртуальным асістэнтам)

Выкарыстать АІ-асістэнтаў можна як у Тэлеграм-канале і ў інтэрнэце, так і на вашых смартфонах)

А знайсці іх можна па спасылцы на афіцыйнай старонцы https://asistent.by/
🔥72👍7❤5🫡1
Google плаціць Apple да $20 мільярдаў штогод. За што?

За права быць дэфолтным пошукавым сэрвісам у iOS кампанія Google плаціць Apple $18-20 млрд штогод, што прыкладна раўняецца траціне гадавога ВУП Беларусі. Да гэтакіх высноваў пасьля аналізу дакумэнтацыі для інвэстараў прыйшоў фінансавы дарадца Bernstein.

Тое, што кампаніі заключылі партнэрскую дамову на ўзаемавыгадных умовах, не зьяўляецца таямніцаю, аднак сума ўгоды афіцыйна не раскрываецца.

Мала хто ведае, што пашукавік у Safari можна зьмяніць у наладах, напрыклад, на Yandex, DuckDuckGo, Yahoo, Bing або іншы.
😱23👍8😁6🤔2❤1🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Google дадала функцыю генэрацыі малюнкаў проста ў пашукавік

Пакуль генэраваць малюнкі, уводзячы тэкставае апісаньне ў пошукавы радок, могуць толькі карыстальнікі з ЗША, але хутка функцыя стане даступная для ўсіх.
❤40🆒8👍5
Стрэс ад арэнды жыльля моцна паскарае старэньне

Дасьледнікі з Унівэрсытэту Адэлаіды ўсталявалі ўскосную сувязь паміж наяўнасьцю ў чалавека ўласнага жыльля і хуткасьцю біялягічнага старэньня яго арганізма.

Яны прыйшлі да высновы, што аплата арэнды спараджае магутны стрэсавы фактар, які куды больш небясьпечны, чым лічылася раней. Ён на 50% больш шкодны для здароўя, чым курэньне, і ўдвая страшнейшы за стрэс ад страты працы.
😱49😁27😢5👍3🤔2
Forwarded from cybulinka
Ледзяны рэквіем

З набліжэньнем вясны жыхары вёсак вакол ронскага ледавіку пачынаюць агортваць яго вялізарнымі коўдрамі, каб запаволіць раставаньне.

Ледавік зьяўляецца асноўнай крыніцай ракі Рона, аднак за апошняе стагодзьдзе ён страціў каля 40% свайго аб’ёму.

Коўдры абараняюць лёд ад ультрафіялетавага выпраменьваньня, чым запавольваюць раставаньне прыблізна на 50%.

Здымак з назваю «Glacіer Requіem» (Paulo Sousa) стаў галоўным пераможцам у сёлетнім фотаконкурсе Каралеўскай біялягічнай супольнасьці. Іншыя здымкі можна паглядзець тут.
🔥33😢17👍9❤3💔1
Паглядзіце, які сьнежны гадзіньнік стварылі карэйцы

Штучны сьнег утварае лічбы, калі вы гледзіце на яго (гэта вызначае сыстэма 3D-камэраў).

Чалавек можа жэстамі кіраваць сьнегам, напрыклад, ствараць завіруху або сьціраць лічбы.

За распрацоўку стартап атрымаў узнагароду Red Dot Award 2023.
☃48👍9❤5🤯2💩2🤩1
Кітай першы ў сьвеце сэртыфікаваў беспілётнае паветранае таксі

Канцэпт паветранага таксі eVTOL eHang EH 216 быў паказаны на выставе CES у 2016 годзе. За 7 гадоў інжынэры кампаніі ператварылі прататып у цалкам гатовае да перавозак пасажыраў таксі.

Нядаўна таксі было сэртыфікавана кітайскімі рэгулятарамі для пасажырскіх перавозак на ўнутраным рынку. Лятальны апарат можа рухацца на хуткасьці да 130 км/г з двума пасажырамі на борце, маючы запас ходу каля 30 кілямэтраў.

Важным фактарам, які паўплываў на рашэньне аб выдачы сэртыфіката, стала даказаная надзейнасьць і прастата канструкцыі. Мадэль зьдзейсніла каля 40 000 пасьпяховых тэставых палётаў на турыстычных маршрутах у розных кутках краіны.
👍33🔥11🤔11