Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Forwarded from cybulinka
Чытаньне незвычайных сказаў актывуе мазґі

Амэрыканскія нэўролягі з дапамогай моўнай мадэлі высьветлілі, што чытаньне складаных і незвычайных сказаў актывуе нашыя мазґі ў зонах, адказных за апрацоўку мовы. Аднак такога эфэкту не назіралася ў выпадках з наборамі словаў і простымі сказамі, кшталту «мы схадзілі ў краму».

Каманда навукоўцаў назьбірала 1 000 сказаў з розных крыніц і папрасіла 5 ахвотнікаў прачытаць іх падчас функцыянальнай магнітна-рэзананснай тамаграфіі, каб адсачыць мазґавую актыўнасьць. Гэты ж набор сказаў быў запампаваны ў моўную мадэль, падобную да GPT, каб вызначыць «рэакцыю нэўрасеткі на сказы». На базе атрыманых дадзеных дасьледнікі распрацавалі «мадэль кадаваньня», якая магла прадказваць рэакцыю чалавечых мазґоў на пэўныя сказы, зыходзячы з рэакцый моўнай мадэлі.

Дакладнасьць працы новай мадэлі спраўдзілі ў дадатковых тэстах з новымі ўдзельнікамі. Навукоўцы спачатку прасілі вызначыць сказы з набору, якія б масымізавалі ці мінімізавалі мазґавую актыўнасьць, а потым давалі чытаць іх людзям падчас фМРТ.

У дасьледаваньні таксама аналізаваліся й лінгвістычныя ўласьцівасьці сказаў, такія як граматыка, праўдападобнасьць і прастата візуальнага ўспрыняцьця. У выніку аказалася, што найбольшы водгук у мазґах выклікалі сказы, з высокім узроўнем нечаканасьці ці незвычайнасьці. У такую катэгорыю трапляюць сказы, якія маюць незвычайныя граматычныя асаблівасьці, дзіўны сэнс і якія трэба ўважліва чытаць, каб зразумець напісанае.
❤35👍17🤔2
Нарвэгія стала сусьветным лідэрам паводле продажаў электрамабіляў

У 2023 годзе больш як 80% новых аўтамабіляў, прададзеных у Нарвэгіі, былі электрычнымі. Доля Tesla на рынку краіны вырасла з 12% да 20%.

Скандынаўская краіна плянуе абмежаваць продаж бэнзінавых і дызельных аўтамабіляў да 2025 году, адначасова вызваляючы ад выплаты шэрага падаткаў і збораў уладальнікаў цалкам электрычнага транспарту.
👍51🔥8🗿3❤1😁1💩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Замест кнопкі Windows на клявіятуры зьявіцца кнопка выкліку нэўрасеткі

Амаль 30 гадоў на клявіятурах камп’ютараў знаходзілася клявіша, якая дапамагала карыстальнікам узаемадзейнічаць з АС Windows. Зараз на яе мейсцы зьявіцца кнопка запуску разумнага памочніка Copilot, які будзе цалкам інтэграваны ў апэрацыйную сыстэму.

Новую функцыю прэзэнтуюць на выставе CES 2024 у студзені.
💩31😐18🔥12👍9🤔6
Для iPhone зьявяцца чахлы зь фізычнаю клявіятураю

Кампанія Clicks Technology анансавала выпуск чахлоў для iPhone з убудаванай клявіятураю ў ніжняй частцы. Заяўлены кошт – ад $139.

Гэта ня першая спроба зрабіць чахол-клявіятуру для iPhone. Раней на рынку прадаваўся Typo Keyboard, чахол з раскладкаю, як у BlackBerry. Стваральнік чахла двойчы прайграў суд за тое, што скапіяваў клявіятуру тэлефонаў BlackBerry.
🗿40🔥12😁6👍4💩3🤨2😐2
Forwarded from AI Online
Writerbuddy прадставілі справаздачу аб 50 самых папулярных ШІ-інструментах за перыяд верасня 2022 - жніўня 2023.

Толькі з дапамогай 50 лепшых інструментаў штучнага інтэлекту была атрымана ашаламляльная колькасць - больш за 24 мільярды наведванняў з сярэднемесячным ростам у 236,3 мільёна наведванняў.

Ключавыя вывады:
🥇ChatGPT, Character AI і Google Bard павялічылі чысты трафік на 1,8 мільярда, 463,4 мільёна і 68 мільёнаў наведванняў адпаведна.
🥇Craiyon, MidJourney і Quillbot сутыкнуліся з найбольшым падзеннем трафіку за гэты перыяд.
🥇На долю ЗША прыйшлося 5,5 мільярда наведванняў, што складае 22,62% ад агульнага трафіку, у той час як на еўрапейскія краіны разам прыйшлося 3,9 мільярда наведванняў.
🥇Інструменты чат-ботаў са штучным інтэлектам былі самымі папулярнымі.
🥇Больш за 63% карыстальнікаў інструментаў ШІ атрымалі доступ праз мабільныя прылады.
🥇Гендэрныя даныя дэманструюць наступныя суадносіны выкарыстання ШІ: 69,5 % — мужчыны, 30,5 % — жанчыны.
👍29
Samsung паказала першы ў сьвеце празрысты microLED-экран

У аснове навінкі палягае тэхналёгія microLED-дысплэя бяз рамак таўшчынёю ня больш за сантымэтар.

Дзякуючы павышанай яскравасьці і высокай шчыльнасьці піксэляў малюнак атрымліваецца звышвыразны.

Пра старт продажаў і кошт пакуль не паведамляецца.
🔥50👍8🤔2🌚2
Forwarded from cybulinka
Паста з жывёльных костак дапаможа скараціць колькасьць харчовых адходаў

Фінскі стартап распрацаваў мэтад перапрацоўкі курыных і рыбных костак у прыдатную да ежы пасту (на фота). Мяркуецца, што гэта павысіць эфэктыўнасьць вытворчасьці мяса.

Тыя, каму пашчасьціла пачаставацца харчамі з такой пастай кажуць, што пахнуць яны як звычайныя рыбныя катлеты, нічога дзіўнага.

У стартапе SuperGround спачатку здрабняюць косьці, а потым моцна награваюць пад высокім ціскам. Калі сумесь астывае, яе працягваюць здрабняць да стану пасты.

Атрыманую касьцявую масу можна дадаваць у мясныя прадукты, гэта павялічыць колькасьць ежы, вырабленай з той жа колькасьці жывёлаў на 40%, а косьці ня будуць адпраўляцца на сьметнік. Дарэчы, у канцы 2023 дзьве кампаніі ўжо пачалі дадаваць пасту ў свае прадукты.
👍27🤮22🙈9😁7🌭5🤔2❤1👎1😱1
У Кітаі вынайшлі амаль вечную ядравую батарэю для смартфонаў

Прылада на аснове нікеля-63 і алмазных паўправаднікоў можа працаваць на працягу 50 гадоў і выдае напружаньне 3V. Сьцвярджаецца, што малюсенькі акумулятар цалкам бясьпечны і сам раскладаецца пасьля заканчэньня тэрміну прыдатнасьці.

Кампанія зьбіраецца ўсталёўваць такія акумулятары ў мабільныя тэлефоны, якія ніколі ня трэба зараджаць, і дроны, якія могуць лётаць “вечна”.
🤯51👍17🤔14🤡4🔥1
Ізраіль стаў першай краінаю, дзе дазволілі гандляваць штучна вырашчанай ялавічынаю

Ізраільскі стартап Aleph Farms атрымаў ад ураду дазвол на продаж стэйкаў з штучнае ялавічыны. Яе вырошчваюць у спэцыяльных умовах з клетак сапраўдных кароваў, але працэс вытворчасьці не патрабуе адмысловага гадаваньня і забойства жывёлаў. Смак і тэкстура прадукта не адрозьніваюцца ад сапраўднага мяса.

Вырошчваньне такое ялавічыны зьяўляецца працяглым і дарагім працэсам. Aleph Farms выкарыстоўвае немадыфікаваныя клеткі абэрдзін-ангускае пароды кароваў і расьлінную бялковую матрыцу з соі і пшаніцы.

Перад выданьнем дазволу праводзілася ўсебаковая экспэртыза прадукта: яго правяралі па таксікалягічных парамэтрах, на наяўнасьць алергенаў, з пункту гледжаньня мікрабіялягічнае і хімічнае бясьпекі на працягу ўсяго вытворчага ланцужку.
🔥60😱16👍6❤2🤔2
Samsung паказала смарт-пярсьцёнак Galaxy Ring

Акрамя новых смартфонаў сэрыі Galaxy S24, кампанія Samsung анансавала – пакуль без падрабязнасьцяў – яшчэ адну цікавую прыладу: разумны пярсьцёнак Galaxy Ring.

Паводле кампаніі,
Galaxy Ring перанясе перадавыя інавацыі ў галіне аховы здароўя ў зусім новы форм-фактар. […] Гэта магутная і даступная прылада для добрага самаадчуваньня, якая зьменіць форму кантролю здароўя ў будучыні.


Імаверна, паўнавартасная прэзэнтацыя адбудзецца пазьней у гэтым годзе.
👏26👍5💅4👌2❤1👀1
Forwarded from cybulinka
Прыклад Злучаных Штатаў паказвае, што забарона абортаў зьвязаная з высокай дзіцячай сьмяротнасьцю

Паводле вынікаў апошняга дасьледаваньня, наперакор першапачатковым намерам, у штатах з найбольш абмежаваным доступам да абортаў назіраўся найвышэйшы ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці ў 2014-2018 гадах. Агулам паказьнік у такіх штатах павялічыўся на 16%.

На мапе колькасьць абмежавальных законаў аб абортах у 2014, 2018 і 2022 г.
👍32💯13🤷‍♂8👏5🤔3
На Марсе знайшлі новыя велізарныя запасы вады

Паводле Эўрапейскае касьмічнае агенцыі, самую вялікую колькасьць вадзянога лёду знайшлі на экватары Марса.

Таўшчыня ледзянога пояса, пакрытага вулканічным попелам і сухім пылам, дасягае 3,7 км. Калі б ён трансфармаваўся ў вадкасьць, то пакрыў бы ўвесь Марс акіянам глыбінёю да 2,7 метра.

На фотаздымку: частка паверхні Марса, пад якою знаходзіцца лёд.
👍65🤯14❤9🤔3🐳2
Google спрашчае барацьбу з спамам

Цяпер адпісацца ад надакучлівае рассылкі можна без адкрыцьця ліста. Дастаткова проста навесьці на яго курсор і клікнуць “Адпісацца”.
👍62🔥18👌8❤1
У Кітаі пабудуюць гандлёвую галерэю з гарналыжным курортам на даху

Huafa Snow Centre – найбуйнейшы крыты гарналыжны курорт у сьвеце, які пабудуюць разам з гандлёва-забаўляльным цэнтрам у наступным годзе. Працягласьць спуску – 441 м, а вышыня ўздыму – 83 м.

Плошча гарналыжнае трасы складзе 80 000 квадратных мэтраў. Распрацоўкаю праекту займаецца архітэктурная студыя 10 Design.
👍22🤩13🔥7🥴6😁1
Вось як выглядае сьпіс самых прадаваных тэлефонаў у гісторыі

Выданьне Visual Capitalist зрабіла рэйтынг самых папулярных мабільных тэлефонаў за ўсю гісторыю існаваньня гэтых гаджэтаў.

Разам у топе сем тэлефонаў Nokia, сем гаджэтаў Apple і адзін Samsung – кнопкавы GT-E1100, які купілі 150 мільёнаў разоў.
🤯28❤12👍5🥴2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Neuralink распачынае экспэрымэнт па ўжыўленьні чыпаў у чалавечыя мазгі Амэрыканская кампанія Neuralink, якая належыць мільярдэру Ілану Маску, пачала набор добраахвотнікаў для выпрабаваньня мікрачыпу, які ўжыўляецца непасрэдна ў мазгі. У дасьледаваньні могуць…
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі

Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі.

Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з парушэньнем маторных функцый. Імплант мае дапамагчы ім у кіраваньні біянічнымі пратэзамі і экзаскелетам.
👍41🤯11🤔4