Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
У Кітаі пабудуюць гандлёвую галерэю з гарналыжным курортам на даху

Huafa Snow Centre – найбуйнейшы крыты гарналыжны курорт у сьвеце, які пабудуюць разам з гандлёва-забаўляльным цэнтрам у наступным годзе. Працягласьць спуску – 441 м, а вышыня ўздыму – 83 м.

Плошча гарналыжнае трасы складзе 80 000 квадратных мэтраў. Распрацоўкаю праекту займаецца архітэктурная студыя 10 Design.
👍22🤩13🔥7🥴6😁1
Вось як выглядае сьпіс самых прадаваных тэлефонаў у гісторыі

Выданьне Visual Capitalist зрабіла рэйтынг самых папулярных мабільных тэлефонаў за ўсю гісторыю існаваньня гэтых гаджэтаў.

Разам у топе сем тэлефонаў Nokia, сем гаджэтаў Apple і адзін Samsung – кнопкавы GT-E1100, які купілі 150 мільёнаў разоў.
🤯28❤12👍5🥴2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Neuralink распачынае экспэрымэнт па ўжыўленьні чыпаў у чалавечыя мазгі Амэрыканская кампанія Neuralink, якая належыць мільярдэру Ілану Маску, пачала набор добраахвотнікаў для выпрабаваньня мікрачыпу, які ўжыўляецца непасрэдна ў мазгі. У дасьледаваньні могуць…
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі

Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі.

Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з парушэньнем маторных функцый. Імплант мае дапамагчы ім у кіраваньні біянічнымі пратэзамі і экзаскелетам.
👍41🤯11🤔4
Дзівоснае падводнае жыцьцё: паглядзіце на здымкі пераможцаў фотапрэміі

Названыя пераможцы прэміі Ocean Art 2023. Перад вамі некаторыя працы, прэзэнтаваныя ў катэгорыі “Макра”. 🦐
👍48❤15🥰3
Яшчэ больш цікавых фактаў

Дзелімся з вамі каналам, які публікуе цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу. Пасты выходзяць штодня.

Далучайцеся:
@cikavyjafacts
🔥28👍6❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першыя беспілётныя аэратаксі паступілі ў продаж

Ад красавіка ў Кітаі можна будзе купіць камэрцыйнае аэратаксі за $333,000. Першая масавая мадэль можа перавозіць двух пасажыраў агульнаю масаю да 240 кг на 30 км з хуткасьцю да 130 км/г. Зарада акумулятараў хапае прыкладна на 25 хвілінаў палёту.

Пасьпяховая сэртыфікацыя паветранага судна ў Кітаі значна аблегчыць атрыманьне дазволаў на эксплюатацыю ў ЗША і ЭЗ.

На сёньня вытворца беспілётнікаў ужо атрымаў больш за 1,200 папярэдніх замоваў ад кліентаў з розных краінаў.
👍30🤔8❤2
У Беларусі зьявілася першая прапанова на Apple Vision Pro. Цана ўдвая вышэйшая, чым у ЗША

Продажы гарнітуры зьмяшанай рэальнасьці стартавалі ў ЗША, але замовіць Apple Vision Pro ужо можна і ў Беларусі. Адзіная прапанова, якая ёсьць у каталёгу Onliner, стартуе ад 20,000 рублёў ($6100). Пры гэтым у Злучаных Штатах цана гарнітуры стартуе ад $3,499.

Apple Vision Pro прадставілі летась. Журналісты адзначалі, што кампанія працавала над прыладай ня менш за 8 гадоў. Vision Pro можа сумяшчаць лічбавыя аб’екты і выявы рэальнага сьвету. У ім можна глядзець фільмы, YouTube і спартовыя трансьляцыі, гуляць у гульні, яго можна выкарыстоўваць як дадатковы экран для працы з ноўтбукам і гэтак далей. На задумку Apple, гэта зусім новы тып прыладаў.
😁30👍6❤3🤡3🤯2
Названыя самыя шчасьлівыя гарады сьвету

Штогод брытанскі Інстытут якасьці жыцьця абнаўляе рэйтынг 200 найшчасьлівейшых гарадоў сьвету.

Гэтым разам рэйтынг узначалілі Оргус🇩🇰, Цюрых🇨🇭 ды Ванкувэр🇨🇦.

Ніводны беларускі горад у сьпіс не патрапіў. Аднак знайшлося месца некаторым гарадам нашых суседзяў.

Так, на 137-173 радках рэйтынгу апынуліся Гдыня🇵🇱, Варшава🇵🇱 і Гданьск🇵🇱, а таксама Вільня🇱🇹, Рыга🇱🇻, Масква🇷🇺 і Санкт-Пецярбург🇷🇺.

Складаючы рэйтынг, дасьледнікі абапіраюцца на вынікі працы мясцовых органаў улады, даступнасьць рэсурсаў для жыхароў горада, колькасьць насельніцтва і геаграфічнае становішча.

На фота: жылы комплекс Isbjerget у дацкім горадзе Aarhus, які ўзначальвае рэйтынг.
🤔29👍10🔥9💩5⚡1😁1🕊1🐳1