У Кітаі пабудуюць гандлёвую галерэю з гарналыжным курортам на даху
Huafa Snow Centre – найбуйнейшы крыты гарналыжны курорт у сьвеце, які пабудуюць разам з гандлёва-забаўляльным цэнтрам у наступным годзе. Працягласьць спуску – 441 м, а вышыня ўздыму – 83 м.
Плошча гарналыжнае трасы складзе 80 000 квадратных мэтраў. Распрацоўкаю праекту займаецца архітэктурная студыя 10 Design.

👍22🤩13🔥7🥴6😁1
Вось як выглядае сьпіс самых прадаваных тэлефонаў у гісторыі
Выданьне Visual Capitalist зрабіла рэйтынг самых папулярных мабільных тэлефонаў за ўсю гісторыю існаваньня гэтых гаджэтаў.
Разам у топе сем тэлефонаў Nokia, сем гаджэтаў Apple і адзін Samsung – кнопкавы GT-E1100, які купілі 150 мільёнаў разоў.

🤯28❤12👍5🥴2
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Neuralink распачынае экспэрымэнт па ўжыўленьні чыпаў у чалавечыя мазгі Амэрыканская кампанія Neuralink, якая належыць мільярдэру Ілану Маску, пачала набор добраахвотнікаў для выпрабаваньня мікрачыпу, які ўжыўляецца непасрэдна ў мазгі. У дасьледаваньні могуць…
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі
Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі.
Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з парушэньнем маторных функцый. Імплант мае дапамагчы ім у кіраваньні біянічнымі пратэзамі і экзаскелетам.

👍41🤯11🤔4
Дзівоснае падводнае жыцьцё: паглядзіце на здымкі пераможцаў фотапрэміі
Названыя пераможцы прэміі Ocean Art 2023. Перад вамі некаторыя працы, прэзэнтаваныя ў катэгорыі “Макра”. 🦐

👍48❤15🥰3
Яшчэ больш цікавых фактаў
Дзелімся з вамі каналам, які публікуе цікавыя факты па-беларуску. Тут вы знойдзеце шмат цікавостак на розныя тэмы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу. Пасты выходзяць штодня.
Далучайцеся:
@cikavyjafacts

🔥28👍6❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першыя беспілётныя аэратаксі паступілі ў продаж
Ад красавіка ў Кітаі можна будзе купіць камэрцыйнае аэратаксі за $333,000. Першая масавая мадэль можа перавозіць двух пасажыраў агульнаю масаю да 240 кг на 30 км з хуткасьцю да 130 км/г. Зарада акумулятараў хапае прыкладна на 25 хвілінаў палёту.
Пасьпяховая сэртыфікацыя паветранага судна ў Кітаі значна аблегчыць атрыманьне дазволаў на эксплюатацыю ў ЗША і ЭЗ.
На сёньня вытворца беспілётнікаў ужо атрымаў больш за 1,200 папярэдніх замоваў ад кліентаў з розных краінаў.

👍30🤔8❤2
У Беларусі зьявілася першая прапанова на Apple Vision Pro. Цана ўдвая вышэйшая, чым у ЗША
Продажы гарнітуры зьмяшанай рэальнасьці стартавалі ў ЗША, але замовіць Apple Vision Pro ужо можна і ў Беларусі. Адзіная прапанова, якая ёсьць у каталёгу Onliner, стартуе ад 20,000 рублёў ($6100). Пры гэтым у Злучаных Штатах цана гарнітуры стартуе ад $3,499.
Apple Vision Pro прадставілі летась. Журналісты адзначалі, што кампанія працавала над прыладай ня менш за 8 гадоў. Vision Pro можа сумяшчаць лічбавыя аб’екты і выявы рэальнага сьвету. У ім можна глядзець фільмы, YouTube і спартовыя трансьляцыі, гуляць у гульні, яго можна выкарыстоўваць як дадатковы экран для працы з ноўтбукам і гэтак далей. На задумку Apple, гэта зусім новы тып прыладаў.

😁30👍6❤3🤡3🤯2
Названыя самыя шчасьлівыя гарады сьвету
Штогод брытанскі Інстытут якасьці жыцьця абнаўляе рэйтынг 200 найшчасьлівейшых гарадоў сьвету.
Гэтым разам рэйтынг узначалілі Оргус🇩🇰, Цюрых🇨🇭 ды Ванкувэр🇨🇦.
Ніводны беларускі горад у сьпіс не патрапіў. Аднак знайшлося месца некаторым гарадам нашых суседзяў.
Так, на 137-173 радках рэйтынгу апынуліся Гдыня🇵🇱, Варшава🇵🇱 і Гданьск🇵🇱, а таксама Вільня🇱🇹, Рыга🇱🇻, Масква🇷🇺 і Санкт-Пецярбург🇷🇺.
Складаючы рэйтынг, дасьледнікі абапіраюцца на вынікі працы мясцовых органаў улады, даступнасьць рэсурсаў для жыхароў горада, колькасьць насельніцтва і геаграфічнае становішча.
На фота: жылы комплекс Isbjerget у дацкім горадзе Aarhus, які ўзначальвае рэйтынг.

🤔29👍10🔥9💩5⚡1😁1🕊1🐳1
Беларускія хірургі вырасьцілі нос на руцэ
Віктар атрымаў траўму пазалетась: на яго ўпала бэтонная пліта. Калі яго дасталі, на месцы твару было месіва. Адно вока мужчына праглынуў, яго вынялі з глоткі, вярнулі на месца – і яно захавала функцыянальнасьць.
Рэканструкцыяй твару займаецца група мінскіх хірургаў. Нос вырашылі вырасьціць. На перадплеччы мужчыны ўжо 2 месяцы “жыве” сабраны дактарамі ўручную новы нос.
У рамках апэрацыі хірургі ўзялі храсток з рабра пацыента, асаблівым чынам сфармавалі скурны лапік на перадплеччы, зьмясцілі туды гэты храсток, як аснову для будучага носа, сфармавалі ноздры.
Дактары пішуць, што гэта толькі пачатак рэканструкцыі твару. Віктара чакае яшчэ шмат апэрацый.
Відэа з этапамі апэрацыі апублікавалі ў сацыяльных сетках.

😱52🤯29👍20🔥9❤8🕊6😢2😭1