Кітайскі мост стаў зоркаю сацсетак: натоўпы людзей зьбіраюцца пад ім, каб зрабіць кадры
У студзені мінулага году ў кітайскім горадзе Чунцын адкрыўся новы мост праз раку Янцзы. За гэты час аб'ект стаў папулярным месцам стварэньня кантэнту для розных сацсетак.
Справа ў тым, што з пэўнага ракурсу ён стварае краявіды з фантастычных фільмаў.
Мост мае даўжыню 3,6 км. Па верхнім узроўні праходзіць васьміпалосная аўтамабільная дарога, а па ніжнім - чыгунка.

👍53😱11👏5🥰2
Беларуская архітэктарка распавяла аб сваёй працы і жыцьці ў марознай Грэнляндыі
Дзяўчына, якая скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, ужо паўтара года жыве за палярным кругам. Для канала @spadczyna яна распавяла, чым сёньня займаецца ў Грэнляндыі і ці проста там выжыць беларусцы.
Чытайце ў артыкуле ❯

З канца лістапада па 13 студзеня не ўзыходзіць сонца. Гэта ня так страшна, у Мінску таксама ўзімку можна месяц сонца ня бачыць.
Я была непрыемна зьдзіўленая, што каналізацыя выведзеная ў мора проста так, абсалютна без ачысткі.
Чытайце ў артыкуле ❯
👍45☃11🤩6
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Стартап навучыўся вырошчваць сьвініну як расьліну Брытанскі стартап Moolec анансаваў новы цуд геннае інжынэрыі: аналяг сьвінога мяса, вырашчаны ў выглядзе соі. Новы гатунак атрымаў назву Piggy Sooy. На выхадзе атрымліваецца прадукт, які можа задаволіць патрэбы…
Навукоўцы прыдумалі рыс, усярэдзіне якога “расьце” мяса
Карэйскія навукоўцы вырасьцілі клеткі ялавічыны ўнутры рысавых зерняў, спрабуючы стварыць больш танную і экалягічную ежу.
“Мясны рыс” зьмяшчае на 8% больш бялку і на 7% больш тлушчу, чым звычайны рыс.
Прадукт яшчэ не зацьверджаны для спажыўцоў, але дапаўняе сьпіс вырашчаных ў лябараторыі альтэрнатыўных бялкоў, якія распрацоўваюцца навукоўцамі ў спробе паменшыць уплыў мяса і малочных прадуктаў на клімат.
У мінулым годзе стала вядома таксама аб стварэньні соевых бабоў зь генамі сьвіньні.

🤯36👍18😱4🎉4❤3😁3💩1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Чып Neuralink упершыню ўжывілі ў чалавечыя мазгі Учора Ілан Маск паведаміў, што імплант Neuralink упершыню ўжывілі чалавеку. Прылада дазваляе кіраваць смартфонам, камп’ютарам і іншымі гаджэтамі сілаю думкі. Першымі, хто атрымае Neuralink, стануць людзі з…
Першы пацыент з чыпам Neuralink ужо кіруе камп’ютарам сілаю думкі
— паведаміў Маск у X.
У 2024 годзе Neuralink плянуе правесьці 11 імплянтацый, а ў чаргу па чыпаваньне запісаліся ўжо тысячы ахвотных.
Прагрэс добры. Пацыент амаль цалкам паправіўся. Ён можа кіраваць курсорам камп’ютарнае мышы проста падумаўшы аб гэтым. Цяпер мы спрабуем дамагчыся як мага большае колькасьці націсканьняў на клявішы сілаю думкі,
— паведаміў Маск у X.
У 2024 годзе Neuralink плянуе правесьці 11 імплянтацый, а ў чаргу па чыпаваньне запісаліся ўжо тысячы ахвотных.
🥴25👏14🔥6🤡6👍5❤1🤔1💊1
Xiaomi прэзэнтавала пляншэт Pad 6S Pro з 3K-экранам
Навінка абсталяваная 12,4-цалевым дысплэем фармату 3K з частатою 144 Гц і абароненая Gorilla Glass 5. Максымальная яркасьць IPS-экрана складае 900 ніт.
Гаджэт мае чып Snapdragon 8 Gen 2, аб’ём апэратыўнае памяці ў залежнасьці ад мадыфікацыі складае 8, 12 ці 16 ГБ, убудаванае – ад 256 ГБ да 1 ТБ.
У Кітаі пляншэт прапануюць ад €420.

👍26🤔6👎2
Першы ў сьвеце ноўтбук з празрыстым дысплэем прэзэнтавала Lenovo
Кампанія Lenovo паказала на выставе ў Барсэлёне ThinkBook Transparent Display Laptop – ноўтбук з празрыстым 17,3-цалевым MicroLED экранам зь яркасьцю да 1000 ніт.
Інжынэры Lenovo ўважаюць, што такі форм-фактар можа быць карысны мастакам, дазваляючы ім бачыць сьвет за экранам, адначасова малюючы яго на ніжняй палове ноўтбука, дзе таксама выводзіцца сэнсарная клявіятура. Варта паднесьці стылус - і клявішы зьнікаюць, вызваляючы месца для маляваньня.
Пакуль гэта толькі канцэптуальнае рашэньне, якое не гатовае выйсьці ў продаж. У Lenovo упэўненыя, што тэхналёгія стане папулярнаю на працягу найбліжэйшых пяці гадоў.

👍41😱11🗿7🤔6👨💻3❤1👏1🤡1
Самую вялікую кліматызаваную чытальню у сьвеце пабудавалі ў Кітаі
У Пэкіне адкрылася новая бібліятэка, пабудаваная па праекце нарвэскае кампаніі Snøhetta.
У якасьці апорных канструкцый выкарыстоўваюцца калёны, стылізаваныя пад дрэвы. Паводле задумкі аўтараў праекту, такое рашэньне, разам зь вялікаю колькасьцю шкла, стварае для наведвальнікаў бібліятэкі атмасфэру “чытаньня пад дрэвам”.
Каб яшчэ больш натхніць чытачоў, архітэктары спраектавалі ўнутры чытальні шэраг драўляных пагоркаў з прыступкамі. А ў прасторы паміж пагоркамі створаная “даліна”, якая ёсьць адсылкаю да суседняе ракі Тунхўэй.

👍44❤11😱7🥰2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Oppo прэзэнтавала новыя акуляры дапоўненае рэальнасьці
Air Glass 3 XR выглядаюць як звычайныя акуляры і важаць толькі 50 грамаў. Аднак іх карыстальнікі змогуць прымаць званкі, слухаць музыку і бачыць перад вачыма карысную інфармацыю, у тым ліку паведамленьні і адказы на пытаньні, якія можна задаваць штучнаму інтэлекту праз убудаваны мікрафон.
Прэзэнтаваныя акуляры – гэта прататып. Пакуль невядома, калі яны зьявяцца ў продажы і колькі будуць каштаваць.

👍38🤯6🔥5🤔1
HP запусьціла платную падпіску на друкаркі: 20 старонак за $7 у месяц
У падпіску ўваходзіць дастаўка друкаркі, картрыджы, гарантыя і замена на іншую мадэль празь некалькі гадоў.
Да выбару – тарыфы коштам ад $7 да $36 за месяц, якія дазваляюць надрукаваць ад 20 да 700 старонак.
Друкаркі могуць самастойна вызначаць, калі скончылася чарніла. Служба падтрымкі адправіць патрэбныя картрыджы на наступны дзень. Калі ж прылада зламаецца, яе таксама заменяць на наступны дзень.

🤡46😱9😁5🤔4💩2👍1
Google прапануе $5 мільёнаў таму, хто прыдумае, навошта патрэбныя квантавыя камп’ютары
Гэтак бывае: нешта вынайшлі, а яно нікому не патрэбна. Дакладней, ня ясна, у якіх сфэрах гэта можна выкарыстаць.
Прыкладна гэтак адбылося з квантавымі вылічэньнямі. Па гэтай прычыне Google запусьціла ініцыятыву, у рамках якое прапануецца $ 5 млн таму, хто прыдумае рэальныя сцэнары, у якіх квантаваму камп’ютару будзе знойдзенае прымяненьне.
Адзначаецца, што квантавыя вылічальныя сыстэмы асабліва карысныя ў рашэньні абстрактных матэматычных задач. Аднак навуковая супольнасьць больш цікавіцца тым, як квантавыя вылічэньні могуць дапамагчы ў вырашэньні практычных, набліжаных да рэальнасьці, задач.

😁51👍9❤3
Прэзэнтаваны Nothing Phone 2a. Кошт – ад $329
Корпус смартфона мае тры LED-палоскі, а таксама абаронены ад вільгаці. OLED-дысплэй на 6,7 цалі мае ўбудаваны сканэр адбіткаў пальцаў.
Дэвайс базуецца на чыпе ад кампаніі MediaTek – Dimensity 7200 Pro. Апэратыўная памяць – да 12 ГБ, пастаянная – да 256 ГБ, акумулятар – на 5000 мА*г.
Усталяваная апэрацыйная сыстэма Android 14 мае фірмовую абалонку Nothing OS 2.5.
Продажы пачнуцца з 12 траўня.

❤30💩5🥴3👍1