Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Вітаю першых фаловераў Tech Lead 🎉

Наперадзе вас чакае шмат цікавых навінаў, захапляльных лонгрыдаў і аглядаў гаджэтаў. А зараз я хачу распавесьці пра місію гэтага праекту.

Нашая з вамі мэта — пашырыць беларускамоўную інфармацыйную прастору. Вельмі важна, каб па-беларуску можна было пачытаць ня толькі пра палітыку ды культуру, а пра ўсё. І гэты канал — яшчэ адзін маленькі крок насустрач нашай мары.

Чым можа дапамагчы кожны з вас?

Самае галоўнае вы ўжо зрабілі — падпісаліся на гэты канал. Але вы можаце яшчэ больш! Калі ласка, перасылайце сваім сябрам навіны і артыкулы, якія вам падабаюцца, а таксама запрашайце іх падпісвацца на канал. Чым больш нас будзе, тым хутчэй мы будзем разьвівацца. А ідэяў для разьвіцьця вельмі шмат — пагаворым пра гэта наступным разам 😉

Дзякуй і шчасьлівых Калядаў!🎄
Аўтар.
🎉11❤2
Насельніцтва Зямлі дасягнула 8 мільярдаў. Што далей?

За апошнія 200 гадоў насельніцтва Зямлі вырасла ў восем разоў. Калі яшчэ на пачатку 1900-х нас было ўсяго 1,6 млрд чалавек, то ў пачатку 2000-х ужо 6 млрд, у 2011 годзе — 7 млрд, а ў лістападзе 2022 стала 8 мільярдаў. Якія далейшыя пэрспэктывы?

Чытайце ў артыкуле ❯
😱7
Прэзэнтавалі Redmi Watch 3 і Redmi Band 2

Смарт-гадзіньнік Redmi Watch 3 мае 1,75-цалевы AMOLED-дысплэй са шчыльнасьцю пікселяў на цалю 341. Ёсьць рэжым Always-On, а пікавая яркасьць дасягае 600 ніт. Гадзіньнік атрымаў чыпы NFC, GPS, датчык пульса і ўзроўню насычанасьці крыві кіслародам. Заяўленая таксама абарона ад вады і аўтаномнасьць да 12 дзён.

Фітнэс-бранзалет Redmi Band 2 можа працаваць без падзарадкі да двух тыдняў. AMOLED-экран у параўнаньні з папярэдняю вэрсіяю павялічыўся да 1,47 цалі. Таўшчыня бранзалета менш за 10 мм, а вага не перавышае 15 грамаў.

У Кітаі Redmi Watch 3 ацанілі ў $70, а Redmi Band 2 – у $22.

#xiaomi
👍6🤡2
Яшчэ адна копія iPad? Брэнд Honor выпусьціў планшэт Pad V8 Pro

Android-планшэт абсталяваны 12,1-цалевым IPS-экранам з разрозьненьнем 2560×1600 пікселяў, 10-бітным колерам, частатою 144 Гц і васьмю дынамікамі з падтрымкаю гуку DTS:X.

Honor Pad V8 Pro атрымаў чып Dimensity 8100 і ў залежнасці ад камплектацыі можа мець 8/12 ГБ аператыўнае і 128/256 ГБ убудаванае памяці. Ёмістасьць акумулятара Honor Pad V8 Pro складае 10 050 мА*г, зарадка – на 35 Ват.

Базавую вэрсію навінкі ў Кітаі ацанілі ў $375, а топавы варыянт – у $475.

#honor
😁7👍3❤1
Вынайдзены самы трывалы матэрыял на Зямлі

Да апошняга лічылася, што найбольш трывалым матэрыялам зьяўляецца графэн. Аднак падчас нядаўняга дасьледаваньня навукоўцы вынайшлі сплаў, які больш як у 100 разоў трывалейшы за графэн і мае фэнамэнальныя ўласьцівасьці. Як гэта паўплывае на нашае жыцьцё?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍14🤩6❤1🔥1
Як на Беларусь упаў мэтэарыт і ці можна на гэтым месцы знайсьці алмазы

У 1973 годзе геолягі праводзілі плянавыя працы каля Лагойску. Гэтая мясцовасьць раней была дасьледаваная настолькі добра, што ніхто не чакаў ніякіх сюрпрызаў. Але ў выніку навукоўцы наткнуліся на нешта неймавернае.

Што хавае ў сабе вялікі Лагойскі кратар?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍12🤩6🔥4
iPhone 15 будуць таньнейшыя, чым iPhone 14?

Інсайдары паведамляюць, што ў Apple вельмі незадаволеныя слабымі продажамі iPhone 14. Каб наступныя вэрсіі смартфонаў прадаваліся лепш, кампанія плянуе перагледзець цэнавую палітыку.

#apple
👍11🤡8
У ЗША дазволілі выкарыстоўваць для дзяцей рэвалюцыйныя лекі супраць атлусьценьня

Дацкая фармацэўтычная кампанія распрацавала ін’екцыі супраць атлусьценьня. Прэпарат пасьпяхова прайшоў выпрабаваньні на дзецях, і ў ЗША яго ўжо дазволілі выкарыстоўваць, паведамляе Gizmodo.

Падчас выпрабаваньняў дзеці, якія прымалі рэальны прэпарат, за год у сярэднім страцілі каля 15% масы цела. Тыя ж, каму давалі пляцэба, наадварот, набралі амаль 3%. Летась падобныя вынікі далі дасьледаваньні, якія праводзіліся на дарослых пацыентах.

Новы прэпарат стаў першым эфэктыўным і бясьпечным адначасова. Іншыя, як правіла, паказваюць умераную эфэктыўнасьць і часта даюць пабочныя эфэкты.
🤔12👍3🤯1🤬1
2022 год у найлепшых касьмічных фота

У гэтым годзе касьмічныя палёты выйшлі на новы ўзровень і далі нам магчымасьць убачыць тое, чаго раней не маглі: ад самых далёкіх куточкаў Сонечнае сыстэмы да неверагодна далёкіх галяктык, створаных неўзабаве пасьля Вялікага выбуху.

Тэлескоп Джэймса Ўэба выявіў новыя дэталі плянэт, зорак і галяктык. Гістарычная місія Artemis I зьдзейсніла падарожжа на Месяц і назад. А касьмічны карабель NASA наўмысна ўрэзаўся ў астэроід, каб праверыць тэхналёгію, якая зможа абараніць нашую плянэту ад касьмічнага каменьня.

Разьвітайцеся з 2022 годам, азіраючыся на некаторыя з самых запамінальных яго здымкаў. Подпісы да фота глядзіце ў камэнтарах.
👍14🤩8
Як у халоднай Ісьляндыі з дапамогаю гэйзэраў вырошчваюць бананы

У мінулым стагодзьдзі распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што халодная паўночная краіна — Ісьляндыя — стала эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці бананаў. Як гэта магчыма і ці праўда гэта?

Чытайце ў артыкуле ❯
🔥23😍5👍2
Apple запатэнтавала стылус, які зможа пераносіць рэальныя колеры і тэкстуры з паперы на iPad.

Сэнсары, якія распазнаюць колеры, убудаваныя ў кончык стылуса, а тэкстура паверхні вызначаецца з дапамогаю аднаго з сэнсараў асьвятленьня.

#apple
🔥15😁5👍2🤡2