Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Пабудавалі самы вялікі ў Эўропе будынак, надрукаваны на 3D-друкарцы

У нямецкім горадзе Гэйдэльбэргу менш як за шэсьць дзён надрукавалі на 3D-друкарцы будынак плошчаю амаль 600 кв. мэтраў. У ім разьмесціцца дата-цэнтар з сэрвэрамі аднаго з найбуйнейшых забудоўнікаў Нямеччыны.

Перавага такога спосабу будаўніцтва палягае ў здабыцьці архітэктарамі большае творчае свабоды. Пры гэтым можна добра ашчадзіць на матэрыялах і аплаце працоўнае сілы.

Сьцены гэтакіх надрукаваных будынкаў складаюцца з сумесі, падобнае на цэмэнт. Яны фармуюцца з дапамогаю вялізнага робата-друкаркі COBOD BOD 2 з хуткасьцю 4 кв. мэтры за гадзіну.
👍55❤7🥴5🤔4😱3👎2
7 гадоў таму горад пачаў прадаваць дамы па €1. Вынікі ўражваюць

Даўно не сакрэт, што ўлады італьянскіх гарадоў прадаюць старую нерухомасьць па €1. Галоўная ўмова – зрабіць капітальны рамонт. Выданьне Business Insider даведалася пра вынікі гэтае палітыкі на прыкладзе горада Мусумэлі, што на Сыцыліі.

У мінулым стагодзьдзі насельніцтва Мусумэлі ўпала з 25 да 10 тысяч жыхароў: многія зьехалі ў пошуках лепшага жыцьця. Упершыню мясцовы муніцыпалітэт аб’явіў аб распродажы сваіх закінутых дамоў па €1 у 2017 годзе. Вынік уражвае.

Толькі за першыя пяць гадоў новых гаспадароў (у асноўным з ЗША і ЭЗ), знайшлі 95% усіх аднаэўравых дамоў. Цяпер горад мае шмат жыхароў, якія размаўляюць на ангельскай, францускай або гішпанскай мовах. Многія зь іх працуюць дыстанцыйна ў спакойнай, расслабленай атмасфэры італьянскае правінцыі.

Колькасьць турыстаў павялічылася ў 10 разоў. Горад прыцягнуў дзясяткі мільёнаў эўра інвэстыцый, на якія праводзіцца рэканструкцыя дарог і цэнтральнага пляцу.

Экспэрымэнт прызналі пасьпяховым.
🔥117👍12👏1
Forwarded from cybulinka
📷 Ля берагоў Новай Зэляндыі дасьледнікі знайшлі 100 новых відаў істот

Каманда Ocean Census выправілася ў трохтыднёвую экспэдыцыю ў Ціхі акіян, падчас якой ім удалося знайсьці каля 100 новых відаў жывых істот. Сярод знаходак кальмары, крэвэткі й рыбы. Апошняе асабліва ўражвае, бо новых рыб знаходзяць даволі рэдка.

Але адзін узор зьбянтэжыў адмыслоўцаў (на фота 3). Спачатку меркавалася, што гэта анэмон ці марская зорка, але потым таксанамісты аднесьлі знаходку хутчэй да васьміпрамянёвых каралаў. У выніку пакуль падазраюць ня толькі новы від, але й новы род (група відаў).

Усе глыбакаводныя знаходкі цяперака вывучаюцца адмыслоўцамі, таму лічба відаў у будучыні можа паменшыцца, альбо павялічыцца.
🔥52👍19❤4
Навукоўцы стварылі кароваў, якія даюць малако з чалавечым інсулінам

Падчас дасьледавання навукоўцы ўставілі сэгмэнт чалавечае ДНК у клеткі дзесяці эмбрыёнаў цялятаў, якіх імплянтавалі ў маткі звычайных кароваў. Адзначаецца, што зьмены закранулі толькі малочныя залозы жывёлаў.

Толькі адзін з генэтычна мадыфікаваных эмбрыёнаў прывёў да цяжарнасьці. У выніку нарадзілася жывая трансгендарная цялушка. Калі яна пасталела, ёй далі гармоны, каб стымуляваць першую ляктацыю. Хоць абʼём малака быў меншы, чым звычайна, дасьледнікі са зьдзіўленнем выявілі, што яно ўтрымлівае чалавечы інсулін.

Такія вынікі даюць надзею на вырашэньне праблемы з пастаўкамі інсуліну, а таксама зробяць яго менш затратным.
👍29😱9❤‍🔥6🤔6⚡2❤1
Выйшла калекцыя гадзіньнікаў пра міты і легенды Беларусі

Для цыферблату дызайнэры брэнду Hvilina распрацавалі стылізацыю арыгінальнага герба Францішка Скарыны XVI стагодзьдзя, а дэкор задняга вечка гадзіньніка выкананы ў выглядзе батлейкі.

Паводле аднаго з старажытных мітаў, што вядомы як “Нябесная сям’я” або “Нябеснае вясельле”, Сонца й Месяц паўстаюць ідэальнаю шлюбнаю параю, а зоркі — іхнімі дзецьмі.
❤58🔥19👍8🤔1💩1
Навукоўцы стварылі таблеткі, якія “замяняюць” спорт

Каманда дасьледнікаў з ЗША стварыла біяхімічнае злучэньне, якое можа даць арганізму эфэкт ад заняткаў спортам безь неабходнасьці рабіць фізычныя практыкаваньні. Распрацоўка прэпарата доўжылася больш за 10 гадоў.

У аснове прэпарату палягае навастворанае біяхімічнае злучэньне, якое прыводзіць у дзеяньне ўсе тры віды бялкоў ERR (экстраген-зьвязаныя рэцэптары). Гэтыя бялкі ў звычайных умовах актывуюцца толькі падчас фізычных практыкаваньняў і адыгрываюць асноўную ролю ў кіраваньні рэакцыяю арганізма на фізычную нагрузку і паляпшэньні мэтабалізму,

— расказалі парталу ZME Science аўтары прэпарату.

Эфэкт ад яго нагадвае эфэкт ад заняткаў спортам, і гэта адкрывае новыя магчымасьці для змаганьня з атлусьценьнем, сардэчнаю недастатковасьцю, зьніжэннем функцыяў нырак і нават з хваробаю Альцгеймера.

Прэпарат плянуюць выпускаць у выглядзе таблетак. Аднак ён не заменіць усе перавагі ад фізычнае актыўнасьці, бо лепш за ўсё дзейнічае разам з нагрузкамі.
👍38🤔23😁10🤡3👎2⚡1
Упершыню чалавек з дапамогаю тэлепатыі напісаў пост у сацсетках

Нолан Арбо, які выпрабоўвае чып Neuralink, напісаў першы пост у сацыяльнай сетцы 𝕏 “сілаю думкі”.

Арбо пажартаваў:
Twitter забаніў мяне, распазнаўшы ўва мне бота, але 𝕏 і Ілан Маск аднавілі старонку, таму што так яно і ёсьць.


А Маск разьмясьціў паведамленьне з наступным камэнтаром:
Першы пост, які зроблены сілаю думкі, з выкарыстаньнем прылады Telepathy ад Neuralink!


Нагадаем, 29-гадоваму Арбо ўжывілі імплянт у студзені. Пасьля гэтага ён змог кіраваць камп’ютарам з дапамогаю думак. Пры гэтым ужо некалькі гадоў пацыент паралізаваны.

Раней паведамлялася, што Арбо пасьпяхова асвойвае нэўрачып. Ён змог зноў гуляць у шахматы (і калі атрымаў гэтую магчымасьць, гуляў восем гадзінаў запар).
👍43🥰20🗿4❤2
Працягласьць зямнога дня можа зьмяніцца: ёсьць прычына

Зьмяненьне клімату і раставаньне палярных ільдоў могуць паўплываць на працягласьць зямнога дня, гаворыцца ў дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Nature.

Раставаньне леднікоў у Грэнляндыі і Антарктыдзе, выкліканае глябальным пацяпленьнем, уплывае на кутавую хуткасьць Зямлі, хуткасьць кручэньня плянэты і, у рэшце рэшт, запатрабуе скараціць дзень на адну сэкунду. Раней такога ніколі не рабілася і не правяралася экспэртамі. Таму праблемы, якія могуць узьнікнуць, невядомыя і беспрэцэдэнтныя.

Зрэшты, для людзей гэтая зьмена наўрад ці будзе заўважная, бо яна зусім малюсенькая. Але не для камп’ютараў, якія працуюць з дакладным часам.
😢32👍5😁5🤔5🌚1
Пашукавік Google стане платным?

Google працуе над платнай вэрсіяй свайго пашукавіка, паведамляе Financial Times. Кампанія дадасьць пашыраныя функцыі пошуку, кароткія зводкі і хуткія адказы на запыты на базе штучнага інтэлекту.

Цікава, што нават прэміяльная вэрсія пошуку Google будзе ўтрымліваць рэкляму, у той час як традыцыйная вэрсія застанецца бясплатнаю для ўсіх.
😁39🤔15🤣10👎4🤯3👍2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Вялікай Брытаніі вынайшлі шчыт-невідзімку

Лёнданскі стартап прымяніў законы оптыкі і стварыў плястыкавы шчыт, за якім любыя прадметы становяцца нябачнымі.

Паверхня расьсейвае промні сьвятла так, што іншы назіральнік бачыць ня тое, што знаходзіцца за ім, а толькі фон, піша Bild.
👍61😱15🔥9❤3😁1