Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Пашукавік Google стане платным?

Google працуе над платнай вэрсіяй свайго пашукавіка, паведамляе Financial Times. Кампанія дадасьць пашыраныя функцыі пошуку, кароткія зводкі і хуткія адказы на запыты на базе штучнага інтэлекту.

Цікава, што нават прэміяльная вэрсія пошуку Google будзе ўтрымліваць рэкляму, у той час як традыцыйная вэрсія застанецца бясплатнаю для ўсіх.
😁39🤔15🤣10👎4🤯3👍2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Вялікай Брытаніі вынайшлі шчыт-невідзімку

Лёнданскі стартап прымяніў законы оптыкі і стварыў плястыкавы шчыт, за якім любыя прадметы становяцца нябачнымі.

Паверхня расьсейвае промні сьвятла так, што іншы назіральнік бачыць ня тое, што знаходзіцца за ім, а толькі фон, піша Bild.
👍61😱15🔥9❤3😁1
Прэмія World Nature Photography Awards абвясьціла пераможцаў

Абсалютным пераможцам гэтага года стала Трэйсі Лунд зь Вялікае Брытаніі. Яна ўзяла ўзнагароду за драматычны вобраз дзьвюх сулаў, якія б’юцца за рыбу ля ўзьбярэжжа Шэтландзкіх выспаў (на першым фота).

Яшчэ больш здымкаў вы можаце паглядзець па спасылцы.
🔥44👍14💯3
Надыходзіць вялікае кліматычнае перасяленьне народаў. Што гэта?

Многія краіны сутыкнуцца з экстрэмальным надвор’ем. Ідзецца пра страшныя хвалі сьпякоты, раптоўныя паводкі і апоўзьні. Пра гэта папярэджвае Гая Вінс — журналістка, аўтарка кнігі “Век качэўнікаў. Як падарожжы народаў зьменяць сьвет”.

У інтэрвію Gazeta Wyborcza яна адзначае: зьмены клімату прывядуць да найбуйнейшае у гісторыі міграцыі народаў.

Прычым гэта ня справа будучыні. Гішпанія, частка Італіі, Грэцыя ўжо страчваюць свой міжземнаморскі клімат. Людзі на поўдні гэтых краін жывуць ва ўмовах пустыні,

— гаворыць Вінс.

Населеныя пункты Паўднёвае Амэрыкі, многія краіны Афрыкі і Паўднёвае Эўропы сутыкнуцца з экстрэмальнымі зьявамі. Людзі адтуль будуць увесь час пераязджаць зь месца на месца. Мільёны людзей загінуць празь зьмены клімату.

Каб выратаваць людзей, ці можна было б купіць зямлю, як ЗША купілі ў Расеі Аляску ў 1867 годзе?

Гэта адно з рашэньняў [..]. Іншая магчымасьць — накіраваць рэсурсы ў кліматычна бясьпечныя гарады.
🤔29😢18👍2🥴2😁1🤡1
Сьмерць немаўлятаў зьвязалі з сном на ложку бацькоў

Амаль у 60% выпадкаў, калі дзеці раптоўна паміралі ў малым узросьце, яны спалі на адным ложку з бацькамі. Пра гэта гавораць вынікі дасьледавання, якое правялі ў ЗША.
😢35🤔18😱3👎1
Google зробіць бясплатнымі ШІ-інструмэнты для рэдагаваньня фота

У аплікацыі “Google Фота” ад 15 траўня стануць даступныя бясплатна такія функцыі:

- Magic Eraser для выдаленьня непатрэбных аб’ектаў з фота;

- Photo Unblur для павышэньня рэзкасьці на размытых выявах;

- Portrait Light для наладкі сьвятла;

- Color Pop для вылучэньня асобных колераў;

- Magic Editor для пераносу аб’ектаў і запаўненьня прабелаў
❤32🔥9😁6👍3🆒3👎2
У Нарвэгіі просяць павялічыць суткі да 26 гадзінаў

Адміністрацыя камуны Вадсё, што на поўначы Нарвэгіі, просіць Эўракамісію вылучыць для яе асобны часавы пояс і павялічыць суткі да 26 гадзінаў.

Камуне складана прыцягваць новых жыхароў праз суровы клімат. Таму адміністрацыя хоча стварыць унікальныя каштоўнасьці, якія будуць цікавыя людзям зь іншых рэгіёнаў краіны, паведамляе Politico.

Нарвэгія не ўваходзіць у Эўразьвяз, але ўваходзіць у Эўрапейскую эканамічную прастору. Пытаньнямі ж часавых паясоў займаецца Эўракамісія.
🤯48😁16🤬4👍2👎1🔥1
Паглядзіце, якія сучасныя дамы хочуць пабудаваць у Дзяржынску

Заплянаваны жылы комплекс будзе складацца з чатырох будынкаў па 7-8 паверхаў. Першыя паверхі аддадуць пад камэрцыйныя аб’екты.

Аўтар праекту – архітэктурная студыя “Арх-нуво”. Пакуль квартал знаходзіцца на этапе грамадскага абмеркаваньня.
👍32🤔17🥴11😁4❤3👎3💩2🥰1