Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Google зробіць бясплатнымі ШІ-інструмэнты для рэдагаваньня фота

У аплікацыі “Google Фота” ад 15 траўня стануць даступныя бясплатна такія функцыі:

- Magic Eraser для выдаленьня непатрэбных аб’ектаў з фота;

- Photo Unblur для павышэньня рэзкасьці на размытых выявах;

- Portrait Light для наладкі сьвятла;

- Color Pop для вылучэньня асобных колераў;

- Magic Editor для пераносу аб’ектаў і запаўненьня прабелаў
❤32🔥9😁6👍3🆒3👎2
У Нарвэгіі просяць павялічыць суткі да 26 гадзінаў

Адміністрацыя камуны Вадсё, што на поўначы Нарвэгіі, просіць Эўракамісію вылучыць для яе асобны часавы пояс і павялічыць суткі да 26 гадзінаў.

Камуне складана прыцягваць новых жыхароў праз суровы клімат. Таму адміністрацыя хоча стварыць унікальныя каштоўнасьці, якія будуць цікавыя людзям зь іншых рэгіёнаў краіны, паведамляе Politico.

Нарвэгія не ўваходзіць у Эўразьвяз, але ўваходзіць у Эўрапейскую эканамічную прастору. Пытаньнямі ж часавых паясоў займаецца Эўракамісія.
🤯48😁16🤬4👍2👎1🔥1
Паглядзіце, якія сучасныя дамы хочуць пабудаваць у Дзяржынску

Заплянаваны жылы комплекс будзе складацца з чатырох будынкаў па 7-8 паверхаў. Першыя паверхі аддадуць пад камэрцыйныя аб’екты.

Аўтар праекту – архітэктурная студыя “Арх-нуво”. Пакуль квартал знаходзіцца на этапе грамадскага абмеркаваньня.
👍32🤔17🥴11😁4❤3👎3💩2🥰1
У Амстэрдаме забаранілі будаўніцтва новых гатэляў: места вельмі стамілася ад турыстаў

Улады забаранілі адкрыцьцё новых гатэляў, каб абмежаваць колькасьць начлегаў 20 мільёнамі за год, паведамляе CNN.

Новы гатэль зможа зьявіцца ў Амстэрдаме пры выкананьні трох умоваў. Па-першае, калі закрыецца дзейны гатэль. Па-другое, калі пры гэтым не павялічыцца колькасьць спальных месцаў. Па-трэцяе, новы аб’ект мае быць лепшы за свайго папярэдніка (напрыклад, больш экалягічным).

Абвешчаныя меры сталі чарговым крокам уладаў па абмежаваньні масавага турызму. Летась гарадзкая рада зачыніла амстэрдамскі круізны тэрмінал і забараніла лайнэрам заходзіць у межы Амстэрдама. Таксама ў квартале чырвоных ліхтароў было забаронена ўжываньне любых наркотыкаў і правядзеньне арганізаваных экскурсій.
👍48👌7🤔5👎2🤩2
Nothing прэзэнтавала навушнікі з убудаваным перакладнікам

Бяздротавыя навушнікі Ear выкарыстоўваюць нэўрасетку ChatGPT для перакладу гаворкі суразмоўцаў у рэальным часе.

Аўтаномнасьць гаджэту – да 42,5 гадзінаў (з кейсам). Кошт – ад $99.
👍41🔥14🥴3👎2⚡1❤1
Forwarded from cybulinka
У працяг тэмы пра каву: Фінская кавярня зрабіла з дапамогай нэўрасеткі новы гатунак кавы

Паводле Міжнароднай арганізацыі кавы, Фінляндыя спажывае больш за ўсё кавы ў сьвеце: 12 кг на чалавека ў год. Таму не дзіва, што менавіта тут пастанавілі далучыць нэўрасетку да пошуку новых водараў і пахаў папулярнага напою.

Ствараліьнік кавярні паведаміў, што яны спачатку апісалі моўнай мадэлі (ChatGPT, Copilot) усе ўласьцівасьці гатункаў зерня, а потым даручылі стварыць новую сумесь, каб задаволіць спрактыкаваных аматараў.

У выніку нэўрасетка абрала для стварэньня сумесі 4 гатункі зерня, што адмыслоўцам падалося дзіўным, бо звычайна зьмешваюць 2-3 віды кавы, каб не атрымаць мешаніны з водараў і пахаў.

Але сьляпая дэгустацыя з удзелам экспэртаў паказала, што сумесь атрымалася годнай і нічога мяняць ня трэба.

Таксама нэўрасетка распрацавала ўпакоўку для новай кавы й назвала яе «AI-conic». У будучыні плянуецца вывесьці сумесь на рынак.
😁25🔥15👍6
Новы квартал прэзэнтавалі ў жылым комплексе ля Менску. Як вам?

У жылым комплексе “Зялёная гавань”, што будуе кампанія “А-100 Дэвэлапмэнт” каля Менску, прэзэнтавалі новыя дамы. Побач зь імі зьявяцца таксама рэстарацыя, фітнэс-заля, бар, дзіцячы цэнтар і розныя крамы.

Кватэры тут нятанныя: ад $1390 за квадратны мэтар.

Як вам такая забудова?
👍27🥱24🤔9❤6🥴4😱2🥰1
Forwarded from AI Online
⚡️Intel прадставіла самы вялікі ў свеце нейраморфны камп'ютар Hala Point — гэта прылада для імітацыі работы чалавечага мозга

💻Hala Point змяшчае 1,15 млрд "штучных нейронаў" на 1152 чыпах Loihi 2 і выконвае да 380 трлн сінаптычных аперацый у секунду.

💡Прадстаўнікі Intel сцвярджаюць, што пры вырашэнні аптымізацыйных задач Hala Point спажывае ў 100 разоў менш энергіі ў параўнанні са звычайнымі вылічальнымі машынамі.

@belaiplatform
❤24👍14🤔9🔥3
Forwarded from cybulinka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сотні маладых імпэратарскіх пінгвінаў трапілі на відэа падчас падзеньня з высокай скалы

Першае падобнае відэа ўдалося зрабіць падчас здымак сэрыялу для NatGeo. На ім маладыя імпэратарскія пінгвіны Aptenodytes forsteri скачуць у ваду з вышыні каля 15 мэтраў, каб выправіцца на першыя самастойныя пошукі ежы.

Звычайна імпэратарскія пінгвіны гадуюць птушанят на вялікіх крыгах, якія маладыя пінгвіны пакідаюць у 5 месяцаў. Аднак хуткае скарачэньне плошчы лёдавага насьцілу, імаверна, вымусіла пінгвінаў перабірацца на берагавыя скалы для гнездаваньня. Таму галодныя маладыя птушкі цяперака мусяць ладзіць такія небясьпечныя скокі ў ваду.
🔥27😢21🥰5👍3❤2🤔1
Сківіцу старажытнага гамініна знайшлі ў кафлі на падлозе

Карыстальнік Reddit падзяліўся нечаканаю знаходкаю. Ён наведаў дом сваіх бацькоў у адной з эўрапейскіх краінаў. Падчас рамонту кухні тыя выклалі падлогу кафляю з травэртыны – горнае пароды, якая выкарыстоўваецца як аздобны камень.

Мужчына працуе дантыстам, таму, заўважыўшы у плітцы закамянеласьць, ён зразумеў, што мае справу з фрагмэнтам ніжняе сківіцы чалавека або блізкае да чалавека жывёлы.

На допіс у Reddit зьвярнуў увагу палеаантраполяг Джон Хоўкс. На яго думку, карыстальнік натрапіў на рэшткі прадстаўніка гамінінаў – падсямейства, да якога адносяць чалавека разумнага, шымпанзэ і гарылаў. Дакладна вызначыць, каму належала сківіца, навукоўца ня змог.
🔥35🤔8😁7👍4😱2❤1
Недалёка ад Зямлі знайшлі плянэту, на якой ёсьць жыцьцё?

Астраномы з Кэмбрыджскага ўнівэрсытэту дапускаюць магчымасьць існаваньня жыцьця на плянэце K2-18b, якая знаходзіцца адносна блізка да Зямлі (111 сьветлавых гадоў). Раней на ёй быў знойдзены дымэтылсульфід. На Зямлі гэты газ, у асноўным, вылучаецца акіянічным фітаплянктонам. Гэта дазваляе меркаваць, што на K2-18b могуць існаваць аналягічныя формы жыцьця.

Для пацьверджаньня гіпотэзы неабходна дачакацца зьвестак ад касьмічнага тэлескопа “Ўэб”. На днях ён правёў назіраньні за плянэтаю, аднак на іх аналіз спатрэбіцца некалькі месяцаў.

Некаторыя выказваюць сумневы адносна прыдатнасьці гэтае плянэты для жыцьця, улічваючы магчымыя высокія тэмпэратуры. Акрамя таго, некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што паверхня K2-18b можа быць пакрытая ня водным, а лававым акіянам.
👍44🤔15🎉4❤2🤯2
Зьявіўся абноўлены рэйтынг краінаў сьвету паводле багацьця

Беларусь заняла 76-е месца з 190 у рэйтынгу краінаў сьвету, складзеным парталам Global Finance на падставе зьвестак Міжнароднага валютнага фонду.

Згодна з рэйтынгам, ВУП Беларусі паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці на душу насельніцтва складае 25 685 даляраў.

Сярод краінаў-суседзяў Беларусь саступае ўсім, акрамя Ўкраіны — яна займае 110-е месца (ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці на душу насельніцтва — 15 464 даляраў). На 60-й пазыцыі рэйтынгу — Расея ($38 292), Латвія — на 55-й ($41 730), Польшча — на 43-й ($49 060), Літва — на 41-й ($50 600).

Самай багатай краінай сьвету прызналі Люксэмбург з паказчыкам 143 173 даляры. У топ-10 самых багатых краінаў сьвету таксама трапілі рэгіён Кітаю Макао ($134 141), Ірляндыя ($133 895), Сынгапур ($133 737) і Катар ($112 283), Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ($96 846), Швайцарыя ($91 932), Сан Марына ($86 989), ЗША ($85 373) і Нарвэгія ($82 832).
👍18🏆5😁4❤1