Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Кампанія Sightful прэзэнтавала ноўтбук Spacetop G1 з 100-цалевым экранам дапоўненае рэальнасьці

У акулярах выкарыстоўваюцца OLED-панэлі з частатою абнаўленьня 90 Гц і разрозьненьнем 1080р. Час аўтаномнае працы складае 7 гадзін пры вазе 1,4 кг.

Заяўлены кошт дэвайса – ад $1900.
👍39🤔11❤7
Рэвалюцыйны прэпарат для росту зубоў упершыню пачнуць тэставаць на людзях

Першы прэпарат для аднаўленьня зубоў пачнуць тэставаць на людзях у верасьні. Навінка можа пакласьці канец эры імплянтацыі і плёмбаў, дазваляючы аднаўляць зубы самастойна. Пасьпяховае выпрабаваньне ўжо правялі на тхарах і мышах.

У дасьледаваньні, якое пройдзе ў бальніцы Кіёцкага ўнівэрсытэту, будуць удзельнічаць 30 мужчын ва ўзросьце ад 30 да 64 гадоў, у якіх адсутнічае хаця б адзін зуб. Унутрывеннае лячэньне дазволіць высьветліць, наколькі эфэктыўны прэпарат для аднаўленьня чалавечых зубоў, піша New Atlas.

У выпадку пасьпяховых выпрабаваньняў у вольным доступе гэтыя лекі зьявяцца ў 2030 годзе.
❤50🎉17👍11✍3🙏2🤔1🤩1
Мужчынскі супрацьзачаткавы гель паказаў высокую эфэктыўнасць

У ЗША правялі пасьпяховыя выпрабаваньні гарманальнага супрацьзачаткавага геля для мужчын. Сродак трэба ўціраць у плечы раз на дзень.

У выпрабаваньнях узялі ўдзел 222 мужчыны ва ўзросьце ад 18 да 50 гадоў. Усе яны штодня наносілі на плечы гель, які складаецца з гармонаў тэстастэрону і сэгестэрону ацэтату. У 86% мужчынаў разьвіцьцё палавых клетак (спэрматагенэз) спынілася ў сярэднім праз два месяцы, што аказалася хутчэй, чым чакалі дасьледнікі.

Прэпарат не дае мужчынам выпрацоўваць спэрму, аднак не ўплывае на лібіда і не выклікае іншых пабочных эфэктаў.

Цяпер навукоўцы рыхтуюцца да заключнага этапу тэставаньня, пасьля якога змогуць атрымаць дазвол на продаж прэпарату.
👍38🤯30👎8🤔5💘4😁3🤩2❤1
Як выглядаюць новыя станцыі трэцяе лініі менскага мэтро

Будаўніцтва трох новых станцый Зеленалускае лініі мэтро ідзе поўным ходам. Паводле сьвежых фота, апублікаваных агенцыяй “Менск-Навіны”, станцыі “Немаршанскі сад”, “Слуцкі гасьцінец” і “Аэрадромная” знаходзяцца сёньня ў высокай ступені гатоўнасьці.
🤔25❤18🫡10👍6🥴3🌚2
ChatGPT інтэгруюць ва ўсе дэвайсы Apple, ён будзе бясплатны

На ўчорашняй прэзэнтацыі кампанія Apple заявіла, што штучны інтэлект ChatGPT ад OpenAI будзе інтэграваны ў iPadOS, iOS i MacOS на сыстэмным узроўні і стане бясплатным для ўсіх карыстальнікаў прадуктаў Apple.

Акрамя таго, быў прэзэнтаваны ўласны штучны інтэлект Apple Intelligence, дзякуючы якому галасавы памочнік Siri стане разумнейшы, а ў карыстальнікаў будзе магчымасьць ствараць аўтарскія эмодзі і іншыя малюнкі.
🤔27👍13🤨8🥴3💅3😱1
Прэзэнтаваны мінімалістычны тэлефон Light Phone 3

Асноўная ідэя смартфона палягае ў тым, каб захаваць толькі самыя неабходныя функцыі, адмовіўшыся ад сацсетак і іншых рэчаў, якія адцягваюць увагу.

Light Phone III замест E-Ink-экрану (як у папярэдняе мадэлі) атрымаў 3,92-цалевую чорна-белую OLED-панэль. Зь левага боку знаходзіцца кола рэгуляваньня яскравасьці экрану. Тамака ж разьмешчаны выключальнік ліхтарыка.

У папярэдніх мадэлях камэры зусім не было. Цяперака зьявілася асноўная камэра на 50 Мп і франтальная – на 8 Мп.

Сярод аплікацый значацца будзільнік, калькулятар, каляндар, маршруты, музыка, нататкі і таймэр.

На этапе перадзамовы тэлефон даступны за $400.
👍26🤔15😁7🔥6
Упершыню ў гісторыі штучны інтэлект пасьпяхова прайшоў тэст Т’юрынга

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту правялі для некалькіх нэўрасетак тэст Т’юрынга, мэта якога — вызначыць, ці можа кампутар думаць.

Нэўрасеткам далі пагутарыць з 500 рознымі людзьмі, якія потым меліся вызначыць, з чалавекам ці з машынаю яны размаўлялі. 

Вынікі аказаліся лёсавызначальнымі для ўсяго чалавецтва, кажуць дасьледнікі. ChatGPT-4 здолеў пераканаць 54% удзельнікаў у тым, што зь імі перапісваўся жывы чалавек. А трэцюю вэрсію нэўрасеткі (ChatGPT-3.5) прынялі за чалавека 50% рэспандэнтаў.

Паколькі 54% — гэта большасць, і яна не змагла адрозьніць машыну ад жывога чалавека, то ChatGPT прайшоў тэст Т’юрынга. Гэта адбываецца ўпершыню,

— заявілі навукоўцы.

Раней паведамлялася, што OpenAI распрацоўвае новую вэрсію ChatGPT, якая можа быць небясьпечнаю і нават зьнішчыць чалавецтва.
😨25🔥12🤔10👍6🥴5😱1
Фантастычныя навіны: выяўлены ген, адказны за рак

У ходзе дасьледаваньняў амэрыканскія навукоўцы выявілі ген, які адказны за распаўсюд раку.

Гэты ген прымушае расьці мэтастазы, якія ёсьць прычынаю 90% сьмерцяў ад раку. Навукоўцы ўжо здолелі задушыць ген у мышэй з ракам падстраўнікавае залозы.
👍70🙏14❤10🔥6🤩5👀4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Logitech стварыла электроннае пяро для гарнітураў дапоўненае рэальнасьці

Пяро MX Ink можна выкарыстоўваць для стварэньня двухмерных і трохмерных праектаў, дадаваньня віртуальных пластоў на малюнак або зьмяненьня формаў аб’ектаў рэальнага сьвету ў віртуальнай прасторы.
👍25🔥5😢1
У пустыні знайшлі чарговы таямнічы мэталічны “маналіт”

У амэрыканскім штаце Нэвада знайшлі чарговы містычны маналіт. Паведамляецца, што ён мэталічны зь люстранаю паверхняю. Хто і навошта яго ўсталяваў, зьяўляецца загадкаю, як і тое, зь якою мэтаю былі ўсталяваныя папярэднія падобныя структуры, што сталі зьяўляцца ў розных месцах плянэты з 2020 года.

Гэтакія маналіты ўжо знаходзілі ў Нідэрляндах, Калюмбіі, Нямеччыне, Гішпаніі, Вугоршчыне, Польшчы і зусім нядаўна – ў Вялікай Брытаніі.
🤔34🤡15👻12👍3🥱3
Навукоўца прапанаваў новы від турмаў: даць злачынцам адчуць пакуты ахвяраў

Праект Cogniify прадугледжвае ўжыўленьне сынтэтычных успамінаў аб злачынстве чалавека ў яго мазгі, але з пункту гледжаньня ахвяры.

“Калі-небудзь Cogniify зможа стварыць і ўкараніць штучныя ўспаміны проста ў мазгі зьняволенага. Гэтыя складаныя, яскравыя і рэалістычныя ўспаміны будуць генэравацца ў рэальным часе з выкарыстаньнем штучнага інтэлекту. Хоць рэабілітацыя працягнецца некалькі хвілінаў, злачынцу яна здасца гадамі, бо ў яго сьвядомасьці час цячэ павольней, чым у рэальным жыцьці”,

— распавялі ў прэзэнтацыйным роліку праекту. 

Апроч візуальных і эмацыйных эфэктаў тэхналёгія зможа таксама стымуляваць фізычнае ўзьдзеяньне, дазваляючы злачынцу адчуць боль і пакуты, якія перанесла яго ахвяра.

“Традыцыйныя вязьніцы патрабуюць значных бюджэтаў на будаўніцтва і ўтрыманьне. Замяніўшы працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня кароткаю інтэнсыўнаю рэабілітацыяй з дапамогаю імплянтацыі штучнае памяці, можна значна зьнізіць выдаткі”.
🤔38👍16🤨14👎12😱7🤯3🔥2🆒2😁1
SpaceX зоймецца вывадам МКС з арбіты

NASA даручыла SpaceX распрацоўку і запуск буксіра, які зьвядзе з арбіты Міжнародную касьмічную станцыю пасьля заканчэньня тэрміну эксплюатацыі ў 2030 годзе. Праект коштам $843 млн мае забясьпечыць кантраляваны сход МКС без рызыкі для населеных раёнаў.

Замест МКС плянуюць перайсьці на менш буйныя прыватныя касьмічныя станцыі, якія будуць разьмяшчацца бліжэй да плянэты на нізкай калязямной арбіце. Чакаецца, што яны запрацуюць для кліентаў як з прыватнага, гэтак і зь дзяржсэктара пры канцы гэтага дзесяцігодзьдзя.

МКС была запушчаная ў 1998 годзе. Канструкцыя масаю 420 тонаў і памерам прыкладна з футбольнае поле кіруецца пяцьцю касьмічнымі агенцыямі ў ЗША, Канадзе, Эўропе, Японіі і Расеі.
👍22😢13🔥2
Forwarded from AI Online
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦷 Інавацыя ў свеце стаматалогіі: Dental Monitoring

👐 Сутнасць тэхналогіі простая: з дапамогай звычайнага смартфона пацыенты робяць здымкі свайго зубнога рада, якія затым аналізуюцца AI.

🩺 Гэта дазваляе стаматолагу імгненна атрымліваць інфармацыю пра стан лячэння, уносіць неабходныя карэкціроўкі і нават прадухіляць магчымыя ўскладненні.

Ці значыць гэта, што хутка нам не спатрэбіцца кансультацыя стаматолага? 😋

@belaiplatform
🔥35😱13🤔8👍4❤3