Завяршаецца будаўніцтва самага вялікага квартала, надрукаванага на 3D-друкарцы
У Тэхасе заканчваюць будаўніцтва найбуйнейшага ў сьвеце квартала, цалкам надрукаванага на 3D-друкарцы. Усяго на велізарнай друкарцы Icon Vulcan надрукуюць 100 аднапавярховых дамоў прэміюм-клясы плошчаю ад 140 да 195 м².
Усярэдзіне будуць прасторныя сьветлыя інтэр’еры зь вялікаю колькасьцю вокнаў – усяго на выбар прапануецца восем варыянтаў пляніроўкі. Пабудовы абсталяваныя сонечнымі панэлямі і элемэнтамі разумнага дома, а іх кошт пачынаецца ад $400 000.

👍31🤯20👏2
Навукоўцы стварылі прэпарат, які падаўжае жыцьцё сабакам і можа запаволіць старэньне людзей
Навукоўцы зрабілі значны прарыў у вэтэрынарнай мэдыцыне, распрацаваўшы лекі, што могуць істотна падоўжыць жыцьцё хатніх сабак. У ходзе выпрабаваньняў новы прэпарат змог вылечыць 12-гадовую аўчарку з апошняю стадыяй раку, а іншы пажылы сабака зноў набыў здольнасьць хадзіць.
Эфэкт дасягаецца праз падаўжэньне целамерных участкаў ствалавых клетак, што запавольвае працэсы старэньня і паляпшае рэгенэрацыю тканак. Такім чынам, клеткі даўжэй захоўваюць актыўнасьць і тонус, што значна запавольвае старэньне арганізму.
У 2025 годзе плянуецца правядзеньне выпрабаваньняў гэтага мэтаду на людзях, што патэнцыйна можа прывесьці да рэвалюцыі ў барацьбе з узроставымі зьменамі.

👍39🤔12❤4❤🔥2👎2😱2🔥1
Карыстальнікі iPhone у Эўропе змогуць мяняць дэфолтныя аплікацыі ў iOS 18
Apple падпарадкуецца патрабаваньням Эўразьвязу, і ўладальнікі iPhone змогуць замяніць убудаваныя аплікацыі для званкоў, абмену паведамленьнямі, мэнэджмэнту пароляў, клявіятураў і г. д. на іншыя.
Акрамя гэтага, эўрапейскія карыстальнікі атрымаюць магчымасьць выдаляць усе сыстэмныя аплікацыі iOS, акрамя “Наладаў” і “Тэлефона”.

🔥28👍18🗿7🤷♂1
Амэрыканец узламаў урадавыя базы і запісаў сябе ў сьпіс памерлых, каб не плаціць алімэнтаў
39-гадовы Джэсі Кіпф узламаў урадавыя базы даных і зрабіў сабе пасьведчаньне аб сьмерці. Пасьля гэтага ён абзавёўся падробленым нумарам сацстрахаваньня, працягнуў жыць пад іншым імем і нават пачаў прадаваць выкрадзеную прыватную інфармацыю пакупнікам з-за мяжы, у прыватнасьці, з Алжыра, Расеі і Ўкраіны.
Кіпф прысуджаны да 6 гадоў і 9 месяцаў зьняволеньня за камп’ютарнае махлярства і крадзеж асабістых зьвестак. Ён таксама мае выплаціць амаль $196 тысяч, зь якіх $116 тысяч — алімэнты, а астатняе — кампэнсацыя шкоды ўрадавым і карпаратыўным сыстэмам.

😁20👍10🤔6👎1
Павел Дураў арыштаваны ў Францыі. Яго абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах
Паводле тэлеканала TF1, заснавальнік і дырэктар Telegram затрыманы ўвечары 24 жніўня ў аэрапорце ля Парыжа, куды ён прыляцеў на прыватным самалёце.
Аказалася, францускія праваахоўныя ворганы даўно палявалі на яго, існаваў французскі ордар на ягоны арышт.
Як тлумачаць францускія мэдыя, прычына затрыманьня палягае ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з уладамі Францыі пры расьследаваньні злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем Telegram, а ў самім мэсэнджары няма мадэрацыі. Гэта робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, махлярства і злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй.
З таго часу, як да Дурава зьявіліся пытаньні ў Францыі, ён часта езьдзіў у ААЭ, краіны былога СССР, Паўднёвую Амэрыку, але зусім не заязджаў у краіны, дзе да Telegram былі пытаньні ў праваахоўных органаў.
Дураў мае францускае грамадзянства. Абвінавачваньні ў суўдзеле ў цяжкіх злачынствах могуць быць выстаўленыя яму ўжо сёньня.

😱36👍17🤬14🥴5😁3❤1
У прэсавым рэлізе францускае пракуратуры гаворыцца, што Дурава падазраюць у наступных 12 злачынствах:
- Саўдзел у адміністраваньні онлайн-плятформы для правядзеньня незаконных угодаў арганізаваных груп;
- Адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю або дакумэнты, неабходныя для расьсьледаваньня;
- Саўдзел у захоўваньні парнаграфічнага кантэнту зь непаўналетнімі;
- Саўдзел у распаўсюджваньні такога кантэнту;
- Саўдзел у распаўсюджваньні і захоўваньні наркотыкаў;
- Саўдзел у кібэрзлачынствах;
- Саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі;
- Злачынная змова з мэтай учыненьня цяжкага злачынства;
- Адмываньне грошай;
- Аказаньне крыпталягічных паслуг без ліцэнзіі;
- Пастаўка крыпталягічнага абсталяваньня без папярэдняга дэкляраваньня;
- Імпарт такога абсталяваньня.
Павел Дураў застанецца пад вартаю сама меней да 28 жніўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯28🔥10🥴7👍4🤔3💩2❤1
Як будзе выглядаць самы вялікі ў сьвеце футбольны стадыён?
Да чэмпіянату сьвету па футболе 2030 году ў Марока пабудуюць самы вялікі ў сьвеце футбольны стадыён.
Комплекс плошчаю 100 гектараў і коштам каля паўмільярда даляраў будзе ўмяшчаць 115 тысяч чалавек. Галоўным матывам у архітэктуры стане дах у стылі традыцыйных мараканскіх шатроў.

❤22😱13🥴10👍3👏1🤬1
Мэню “Пуск” у Windows 11 атрымала рэдызайн
Цяпер усе праграмы аўтаматычна сартуюцца паводле катэгорый, ствараючы нешта падобнае на бібліятэку ў iOS. Мэню атрымала падтрымку падказак — можна навесьці курсор на пэўны значак праграмы, каб убачыць яе назву.
Акрамя таго, нядаўна стала вядома, што Microsoft плянуе цалкам адмовіцца ад “Панэлі кіраваньня” на карысьць праграмы “Налады”, якая прапануе больш сучасны і аптымізаваны інтэрфэйс.

🤮19🥴14👍8🤔4😢4👎2❤🔥1🗿1
У Google расказалі, як вызначыць свае самыя прадукцыйныя гадзіны
Кансультантка Google з прадукцыйнасьці сьцвярджае, што не ва ўсе гадзіны дня нам аднолькава добра працуецца, і гэта зьвязана з нашым унутраным біялягічным гадзіньнікам.
Каб вызначыць найбольш аптымальныя гадзіны (звычайна іх дзьве або тры на дзень), трэба на працягу двух тыдняў фіксаваць у нататніку, як толькі заўважыце, што адчуваеце сябе энэргічным і прадукцыйным, а таксама наадварот — слабым і лянівым. Гэта дазволіць знайсьці заканамернасьць у вашай прадукцыйнасьці.
Найбольш прадукцыйныя гадзіны варта выкарыстоўваць на задачы, зьвязаныя з трыма галоўнымі прыярытэтамі. І калі разумна выкарыстоўваць гэтыя гадзіны хоць бы некалькі дзён на тыдзень, эфэкт будзе вельмі адчувальным.
Вядома, гэта ня значыць, што працаваць трэба толькі ў гадзіны максымальнае прадукцыйнасьці. Проста іх варта выкарыстоўваць для сапраўды важных задачаў, а неэфэктыўныя гадзіны можна накіраваць на нескладаныя руцінныя справы.

👍39🤣7❤4🥱1
Telegram уціхую скасаваў адкрыты доступ да акаўнтаў з наркотыкамі
У Telegram перастала працаваць функцыя “Шукаць людзей паблізу”. Раней менавіта гэты разьдзел мэсэнджэра быў галоўным каналам нелегальнага продажу наркотыкаў, зброі, фальшывых грошай і іншых забароненых тавараў і сэрвісаў.
Адмова заснавальніка Telegram Паўла Дурава адсочваць акаўнты, якія вядуць гандаль забароненымі рэчамі і сэрвісамі, стала прычынаю яго затрыманьня францускімі ўладамі напрыканцы жніўня.

😁26👏14👍10
Сьвет генэруе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня штогод
Чалавецтва штогод вырабляе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня, якое выяўляюць і ў глыбінях акіяну, і ў самых высокіх гарах, і нават у чалавечым арганізьме. Гаворка ідзе пра плястык, які трапляе ў адкрытае асяродзьдзе, а не ўтылізуецца належным чынам, піша Голас Амэрыкі.
Гэтым аб’ёмам плястыку можна запоўніць увесь Цэнтральны парк Нью-Ёрка на вышыню хмарачоса Эмпайр-Стэйт-Білдынг.
Больш за ўсё плястыкавага забруджваньня ствараюць Індыя, Нігерыя, Інданэзія, Кітай, Пакістан, Банглядэш, Расея і Бразылія.
Для параўнаньня: ЗША займаюць 90-е месца (52500 тон), а Вялікая Брытанія — 135-е месца (5100 тон).

😱26😢16👍5🤬3🐳1
Porsche пабудуе ў Бангкоку элітны шматпавярховік з асабістым гаражом ля кожнае кватэры
21-павярховы гмах будзе мець ўсяго 22 кватэры плошчаю да 1135 м², а таксама басэйны і фітнэс-залі.
Цікаваю асаблівасьцю дома стане тое, што кожны жыхар зможа пад’ехаць на аўтамабілі проста да свайго жыльля: каля кожнае кватэры будзе абсталяваны гараж на некалькі машын.
Кошт апартамэнтаў складае ад $15 да $40 мільёнаў.

😁21🤮8👍6❤2🤡2🔥1😱1🥴1
Францускія ўлады ўсё ж даціснулі Паўла Дурава?
Стваральнік Telegram апублікаваў на сваім канале пост, у якім паведаміў, што ў мэсэнджэры ўсё ж уводзіцца мадэрацыя:
- напісаў Павал Дураў.
Акрамя таго, ён патлумачыў адключэньне функцыі «Шукаць людзей паблізу» тым, што ёю карысталіся каля 0,1% карыстальнікаў Telegram. Замест гэтае функцыі будзе дададзеная магчымасьць пошуку вэрыфікаваных бізнэсаў паблізу.
Нагадаем, адмова заснавальніка Telegram Паўла Дурава ўводзіць у мэсэнджэры мадэрацыю стала прычынаю яго затрыманьня францускімі ўладамі напрыканцы жніўня.

«У той час як 99,999% карыстальнікаў Telegram ня маюць дачыненьня да злачыннасьці, 0,001% уцягнутых у незаконныя дзеяньні ствараюць дрэнны імідж для ўсёй плятформы, ставячы пад пагрозу інтарэсы нашых карыстальнікаў. Вось чаму ў гэтым годзе мы імкнемся ператварыць мадэрацыю ў Telegram з крытыкі ў пахвалу»,
- напісаў Павал Дураў.
Акрамя таго, ён патлумачыў адключэньне функцыі «Шукаць людзей паблізу» тым, што ёю карысталіся каля 0,1% карыстальнікаў Telegram. Замест гэтае функцыі будзе дададзеная магчымасьць пошуку вэрыфікаваных бізнэсаў паблізу.
Нагадаем, адмова заснавальніка Telegram Паўла Дурава ўводзіць у мэсэнджэры мадэрацыю стала прычынаю яго затрыманьня францускімі ўладамі напрыканцы жніўня.
👍24❤3🤬2🤔1🍾1
У Нарвэгіі прэзэнтавалі прататып робата-гуманоіда ў адзеньні
Нарвэская кампанія 1x паказала прататып новага гуманоіднага робата Neo Beta, які прызначаны для выкананьня хатняе працы. Робат ростам 1,65 мэтра і вагою ўсяго 30 кг, здольны пераносіць грузы да 20 кг і рухацца з хуткасьцю да 12 км/г.
Дзякуючы штучнаму інтэлекту робат з часам будзе станавіцца ўсё больш разумным і вучыцца выконваць новыя функцыі. У будучыні плянуецца масавая вытворчасьць Neo, а яго кошт будзе супастаўляльны з “адносна даступным аўтамабілем”.

👍25🙉10😱7👎5🤔4❤3