Як цяпер выглядаюць новыя станцыі трэцяе лініі Менскага мэтро: сьвежыя фота
У Менску працягваецца будаўніцтва новых станцый зялёнае лініі мэтро: “Аэрадромнай”, “Немаршанскага саду” і “Слуцкага гасьцінца”.
Самую высокую ступень гатоўнасьці мае “Аэрадромная”. Асаблівасьць гэтае станцыі ў тым, што эскалятары тут усталяваныя і ў вэстыбюлі, і на спуску да плятформы. Гэта абумоўлена глыбінёю станцыі: 18 мэтраў.
“Немаршанскі сад” таксама будзе мець эскалятары, а вось “Слуцкі гасьцінец” застанецца са звычайнымі сходамі. Ды й вэстыбюль тут толькі адзін.

👍36🗿9🤮2❤1
У WhatsApp зьявіцца магчымасьць пісаць карыстальнікам Telegram і іншых мэсэнджараў 📱
Новаўвядзеньне зьвязанае з новым законам Эўразьвязу, які патрабуе ад буйных інтэрнэт-сэрвісаў забясьпечыць сумяшчальнасьць паміж плятформамі.
Функцыя будзе ўкараняцца паступова. Карыстальнікі атрымаюць апавяшчэньні ў аплікацыях аб даступнасьці аб’яднаньня чатаў з розных сэрвісаў.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍40🤔14🏆4
Apple правяла галоўную прэзэнтацыю 2024 года і паказала новыя лінейкі iPhone, Apple Watch і AirPods.
Apple Watch Series 10 атрымалі самы вялікі дысплэй і самы тонкі (9,7 мм) корпус у гісторыі сэрыі.
Форму AirPods зьмянілі, каб яны лепш сядзелі ў вушах, корпус зрабілі танчэйшы, а таксама дадалі функцыю актыўнага шумападаўленьня. Слухаўкі цяпер будуць сачыць за здароўем вушэй.
Галоўнаю фішкаю новых “айфонаў” стаў убудаваны штучны інтэлект. Мадэлі 16 і 16 Plus маюць экраны з дыяганальлю 6,1 і 6,7 цалі, Pro і Pro Max – 6,3 і 6,9 цалі. Акрамя таго, на iPhone зьявілася новая кнопка Camera Control, націсканьнем якое можна кіраваць камэраю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥱37🔥16🌚4❤3👍2🤝1
Huawei прэзэнтавала першы складаны смартфон зь дзьвюма лініямі згіну
Смартфон Mate XT мае экран дыяганальлю 10,2 цалі і згінаецца ў тры пласты. Таўшчыня прылады ў цалкам складзеным стане – 12,8 мм, а ў раскладзеным – рэкордныя 3,6 мм.
Заяўлены кошт базавае вэрсіі на 16/256 ГБ складае $2800.

😁30👍10🤩3🤔2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
SpaceX адправіла першых турыстаў у адкрыты космас
Асноўная мэта палёту – зьдзейсьніць першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас. Экіпаж карабля Crew Dragon правядзе ў космасе 5 поўных дзён, выконваючы навуковыя экспэрымэнты.
Карабель дасягнуў рэкорднае вышыні 1400 км над Зямлёю. Для параўнаньня, арбіта МКС знаходзіцца на вышыні 400 км. Двое з чатырох членаў экіпажу ўжо выйшлі у адкрыты космас – упершыню ў гісторыі касьмічнага турызму.

🔥46👍15❤4✍1
Маск заклікаў замяніць дэмакратыю ўрадам з высакастатусных мужчын
Ілан Маск падтрымаў у сацсетцы Х тэорыю аб тым, што “рэспубліка” з вальнадумствам магчымая толькі ў выпадку, калі рашэньні прымаюць “высакастатусныя мужчыны”, а людзі, якія ня могуць абараніць сябе фізычна (жанчыны і “мужчыны зь нізкім узроўнем тэстастэрону”) у працэсе вітацца ня будуць, расказвае The Independent.
Паводле тэорыі, якая зьявілася ў 2021 годзе, адзіныя людзі, здольныя думаць вольна, — гэта “альфа-самцы з высокім узроўнем тэстастэрону” і “анэўратыпічныя людзі”. Гэтыя “высакастатусныя мужчыны” маюць кіраваць “рэспублікаю”, створанай “толькі для тых, хто можа вольна думаць”.
“Цікавае назіраньне”, — напісаў Маск, робячы рэпост гэтае тэорыі, якая была апублікаваная на старонцы AutismCapital, дзе часта падтрымліваюць задумы Маска і посьцяць мэмы, што імпануюць правым.

🤮61😁21💊21🤡8👍6💩6🖕5🤬3🏆2❤1👎1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
SpaceX адправіла першых турыстаў у адкрыты космас Асноўная мэта палёту – зьдзейсьніць першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас. Экіпаж карабля Crew Dragon правядзе ў космасе 5 поўных дзён, выконваючы навуковыя экспэрымэнты. Карабель дасягнуў рэкорднае…
На Зямлю вярнуўся экіпаж зь першым касьмічным турыстам, які выйшаў у адкрыты космас
Касьмічны карабель прыватнае кампаніі SpaceX раніцаю ў нядзелю пасьпяхова сеў на ваду ля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.
На яго борце былі чацьвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнаю. Упершыню ў гісторыі прыватная асоба выйшла ў адкрыты космас.

👍36❤8
Проста космас: пераможцы конкурсу астранамічных фота
Грынвіцкая каралеўская абсэрваторыя абвясьціла пераможцаў конкурсу астранамічных фотаздымкаў Astronomy Photographer of the Year 2024. Да вашае ўвагі – некаторыя працы пераможцаў. Усе фота можна паглядзець тут.

❤57❤🔥12👍7