ВЯЧОРКА
853 subscribers
826 photos
96 videos
9 files
384 links
Беларуская палітыка і культура
Download Telegram
У Менску адбываецца акцыя салідарнасьці жанчын з усімі арыштаванымі, супраць міліцэйскага гвалту і тэрору. Супер-сіла!

Фота Радыё Свабода
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
сябры выяўляюцца ў бядзе. тое, што для нас робіць Літва, проста неверагодна
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адсюль адкрываецца найлепшы від на Менск. Відэа: Алекс Пералыгін
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як Лукашэнка разганяў пратэсты. Сакрэтныя матэрыялы. Мантаж: Алекс Пералыгін
Беларусь на першых палосах міжнародных СМІ
У рэкордныя тэрміны выпусьцілі спэцыяльны дадатак для Радыё Свабода. Акрамя таго, што ў дадатку зручней чытаць, глядзець і слухаць, усе матэрыялы даступныя нягледзячы на блякаваньне. Вэрсію для Андроіду бясплатна і без рэгістрацыі пампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.rferl.by
Для iOS будзе крыху пазьней, stay tuned ...
Like, share, install!
Браціслава, Будапэшт, Прага, Варшава сумесна прынялі пазыцыю, у якой асудзілі парушэньні закону і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі. Гарады дамовіліся ўсталяваць гістарычныя беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі на сваіх ратушах на знак салідарнасьці са звычайнымі беларусамі, якія змагаюцца за свабоду
Заўтра, у нядзелю, а 14-й гадзіне пройдзе Марш герояў.
Героі цяпер —
👉гэта тыя хлопцы, якія загінулі у імя Свабоды
👉Гэта Марыя Калесьнікава, якая адмовілася выяжджаць зь Беларусі і трапіла за гэта ў турму
👉Гэта ОСВОД, якія ратаваў нашых пратэстоўцаў
👉Гэта камунальныя і пажарныя службы, якія адмаўляюцца здымаць сьцягі
👉Гэта журналісты, у якіх цяпер страляюць, адбіраць акрэдытацыю, і да якіх ставяцца як да злачынцаў.
👉Гэта дыджэі перамен, якія ня толькі уключылі песьню, а запачаткавалі традыцыю раённага рэзыстансу.
👉Гэта Ніна Багінская — якая штодня выходзіць на АМАП
👉Гэта ўсе, хто застаецца ў турмах. Асабліва важны для мяне чалавек — Ігар Лосік, які ужо амаль тры месяцы сядзіць у турме.
Ужо два месяцы брытанская здымачная група здымае дакумэнтальны фільм ці сэрыял пра беларускае паўстаньне, які мае выйсьці на Netflix. Героі — пратэстоўцы, Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская. Здымкі адбываюцца ў Менску, а таксама Кіеве і Вільні. Удзельнікаў здымачнай групы ужо нават затрымлівалі.
Кожны дзень мы працягваем нашу барацьбу за праўду і за свабоду. Не спыняемся. Натхняем адно аднаго. Падтрымліваем. Верым у перамогу. Далуйчацеся да Марша 25га і Народнай забастоўкі ў панядзелак!
Вельмі верагодна, што ў найбліжэйшыя дні Лукашэнка вызваліць Віталя Шклярава і некаторых іншых палітвязьняў. Я думаю, менавіта пра гэта сёньня гаварылі Пампэа і Лукашэнка напярэдадні Народнага ультыматуму. Лукашэнка спрабуе прадаць гэты званок як дыпляматычную перамогу, а насамрэч зь ім гавораць як з тэрарыстам аб вызваленьні закладнікаў.
Ніколі не цытуйце лукашэнкаўскую прапаганду. Вось камэнтар Дзярждэпартамэнту пра размову Лукашэнкі з Пампэа: "Мы можам пацьвердзіць званок сакратара Пампэа сёньня. Сакратар заклікаў да поўнага вызваленьня і неадкладнага выезду зь Беларусі незаконна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава і пацьвердзіў падтрымку ЗША дэмакратычных памкненьняў жыхароў Беларусі".
Учора адбылася тактычная перамога народнага ультыматуму. Людзі сабраліся і натхніліся. Рэжым ня змог ні парадак навесьці, ці мабілізаваць уласных прыхільнікаў.

Час для Лукашэнкі выйшаў. Наступны наш крок — усеагульны пратэст і забастоўка. У панядзелак — арганізуйце страйкі. Блякуйце прадпрыемствы. Выходзьце на вуліцы. Вельмі важна, каб ваш пратэст быў заўважны. Важна, каб вы не страйкавалі індывідуальна, а аб'ядноўваліся ў групы. Калі самі не бастуеце — падтрымайце тых, хто гэта робіць.

КАРЫСТАЙЦЕСЯ ХАШТЭГАМ #ultimatum2020 #ультиматум2020 , пазначайце, як вы пратэстуеце і бастуеце.

Трэба даціснуць. Засталося няшмат
Мае героі сёньня — Азотаўцы і беларускія студэнты. Калі першымі я магу проста ганарыцца, то другіх я магу запэўніць: не спыняйцеся.

Ня бойцеся выключэньняў. Ня бойцеся начальства. Ніводзін не застанецца ў бядзе. Адміністрацыі будуць вас палохаць. Некаторых адлічаць. Калі унівэрсытэт пачынае рэпрэсіі супраць сваіх студэнтаў — гэта ўжо не alma mater.

Падчас апошніх сустрэчаў Сьвятланы Ціханоўскай з кіраўнікамі Славакіі, Польшчы, Даніі, Эстоніі, Польшчы і нават Славеніі — было дамоўлена пра больш чым 1000 стыпэндыяў для беларускіх бакаляраў, магістрантаў, дактарантаў і выкладчыкаў. Частка стыпэндыяў — вочныя, але ёсьць і дыстанцыйныя варыянты. Кожны зможа працягнуць адукацыю.

Падтрымлівайце адно аднаго. Не заставайцеся раўнадушнымі. Праяўляйце салідарнасьць. Памятайце спокліч: "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго"

Будзьце сьмелыя.
Нашыя студэнты сталі рухавіком забастоўкі. Менавіта таму Лукашэнка так накінуўся на іх і загадаў масава адлічаць. Увесь гэты тыдзень Сьвятлана размаўляе з прадстаўнікамі розных краінаў (сярод іншага Нарвэгія, Польшча, Данія, Эстонія) аб адкрыцьці акадэмічных праграмаў для рэпрэсаваных.

Ужо падрыхтаваныя праграмы і прызначаныя сродкі на навучаньне студэнтаў, адлічаных па палітычных прычынах. Больш за 2000 студэнтаў, дактарантаў і выкладчыкаў змогуць працягваць навучаньне і працу, дзённа і завочна. Гэта значыць, неабавязкова ехаць за мяжу.

Па шчырасьці, я сумняюся, што вам гэта спатрэбіцца, бо ўжо налета рэжыму ня будзе, і вы героямі вернецеся ў свае унівэрсытэты.

Мы зьвярнуліся таксама да найлепшых унівэрсытэтаў сьвету, каб яны прынялі на дыстанцыйнае навучаньне беларусаў і ня бралі за гэта грошы.

Студэнты мае дарагія. Я сам быў адлічаны з БДУ, і я ведаю, як гэта непрыемна. Але яшчэ больш непрыемна мірыцца з хлусьнёй і тэрорам. Яны думаюць, што нас напалохаюць адлічэньнямі. Яны памыляюцца.
Лукашенко должен понять, что он уже не победит. Как только он начнет искать пути выхода из этой ситуации, тогда начнется так называемый диалог. Пока он все еще верит, что он может задушить, расстрелять, задавить протестующих. Пока он чувствует себя уверенным, что сможет сохранить экономику. Он не боится тех мелких визовых и экономических санкций, которые введены. Как только санкции ударят по большим предприятиям, как только он поймет, что ему нечем платить ОМОНу и КГБ, я думаю, его риторика изменится. Просто не пришел тот момент, когда он понял, что для него конец.

https://belsat.eu/ru/news/frantishek-vechorko-sovetnik-svetlany-tihanovskoj-rossiya-vystavila-lukashenko-zhestkie-usloviya/
Студэнты. Не спыняйцеся змагацца, а мы дапаможам. Рэпрэсаваныя студэнты атрымаюць дапамогу. Стыпэндыю ці магчымасьць працягваць навучаньне. Галоўнае — працягвайце змагацца🙏🏻.

Цягам апошніх двух месяцаў Сьвятлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў і кансультацыяў аб выдзяленьні дадатковых месцаў і адкрыцьці спэцыяльных праграмаў для рэпрэсаваных студэнтаў, якія даюць магчымасьць заставацца ў Беларусі і працягваць вучобу дыстацыйна. Для студэнтаў, якія маюць патрэбу выезду, ёсьць шэраг стыпэндыяў для дзённага навучаньня за мяжой.

Праграмы для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў (падавацца трэба цяпер)

👉 Віленскі унівэрсытэт: Стыпэндыя Вялікага Княства Літоўскага для рэпрэсаваных студэнтаў зь Беларусі (бакаляр, магістар)

👉 Польскія унівэрсытэты: Праграма Каліноўскага (бакаляр і магістратуры, па-польску). Праграму адкрыла Сьвятлана Ціханоўская ў Варшаве 20 кастрычніка. : (да 1000 месцаў). mailto: bialorus.studium@uw.edu.pl

👉ЕГУ гатовы прыняць дадаткова сотні рэпрэсаваных студэнтаў, на дзённае і завочнае навучаньне, па-руску і па-беларуску

👉 KIRKLAND RESEARCH ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З БЕЛАРУСІ (Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Люблін)

👉 Сілезкі ўніверсітэт у Катавіцах адкрывае дадатковы набор на 40 месцаў для грамадзян Беларусі.

👉 Універсітэт А. Міцкевіча ў Познані запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных прычынах. mailto:amuoes@amu.edu.pl

👉 20+ стыпэндый на навучаньне ў Славаччыне . Кантактуйце з Амбасадай Славаччыны ў Менску, каб атрымаць больш дэталяў аб дэдлайнах

◦NAWA дадактовыя грашовыя стыпэндыі для рэпрэсаваных студэнтаў на навучаньне ў Польшчы:

◦Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпендыяльную праграму для рэпрэсаваных студэнтаў і даследчыкаў з Беларусі.

◦Універсітэт Цюбінгена ў Германіі прапануе бясплатны ўдзел у восеньскай і зімовай анлайн-школах па паліталогіі для рэпрэсаваных (па-ангельску) :studentsolidarity2020belarus@gmail.com

◦Анлайн-сэмэстар ва ўніверсітэце Гамбурга для мінімум 150 студэнтаў, пачынаючы з лістапада

◦ Універсітэт Ляйпцыга, магістарскія праграмы Global Studies (па-ангельску) і European Studies (па-ангельску і -нямецку). Агулам 3 месцы.

◦На навучаньне ў Італіі і ў іншых эўрапейскіх краінах, запоўніце заяўку:

УСЕ ПРАГРАМЫ

ФІНАНСАВАЯ КАМПЭНСАЦЫЯ

ІНШАЯ ДАПАМОГА
Дыпляматычныя перамогі апошніх дзён

1. Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з канцлерам Аўстрыі Курцам. Уяўляю, наколькі гэта непрыемна Лукашэнку. Сустрэча была пад пагрозай зрыву праз каранавірус і тэракт, але канцлер настаяў. Размова пра А1 (ім нібыта пагражаюць нацыяналізацыяй), дапамогу грамадзянскай супольнасьці, будучыя інвэстыцыі. Гаварылі пра арганізацыю перамоваў. Пасьля сустрэчы Курц званіў Пуціну. Таксама Сьвятлана сустрэлася з дэпутатамі парлямэнту, прадстаўнікамі бізнэсу, офісам прэзыдэнта.

2. Маскоўскі мэханізм АБСЭ. Гэта эпахальны дакумэнт, які адкрывае шлях да Міжнароднага расьсьледаваньня, трыбуналу, пакараньня злачынцаў, АМАПу і іншых. Сьвятлана сёньня ў Вене сустрэлася з кіраўнікамі АБСЭ, (раней — з Парлямэнцкай Асамблеяй). Падзякавала за падтрымку і абмеркавала рэалізацыю рэкамэндацыяў. Беларускае пытаньне ў АБСЭ тарпэдуюць Казахстан і Расея. Лукашэнкаўская дэлегацыя ў АБСЭ спрабавала інтрыгамі сарваць прыезд Сьвятланы ў Вену.

3. Магутная і важная рэзалюцыя Бундэстагу па Беларусі, месяц пасьля візыту Сьвятланы ў Бэрлін. Амаль адзінагалоснае рашэньне аб падтрымцы санкцыяў, непрызнаньня Лукашэнкі, праектаў падтрымкі мэдыям, праваабаронцам, грамадзянскай супольнасьці. Неўзабаве стартуе беларуская праграма Deutsche Welle. Мабыць, ніколі раней Нямеччына не была настолькі салідарная і актыўная па Беларусі.

4. Новыя санкцыі ад Эўразьвязу. Нарэшце уключылі Лукашэнку з сынам. Сьпіс будзе пашырацца, хаця адчуваецца пэўная інэрцыя. Абмяркоўваюцца санкцыі супраць кашалькоў Лукашэнкі, амапаўцаў, і прыбліжаных чыноўнікаў. Санкцыі ЭЗ сынхронна падтрымала Канада і ЗША. Нарэшце ёсьць супольная пазыцыя. Абмяркоўваюцца бясплатныя візы для беларусаў, шырокі сьпіс неўязных для АМАПу і спэцслужбаў, праграмы падтрымкі для рэпрэсаваных спартоўцаў, байкот хакейнага чэмпіянату.