Пяць прыярытэтаў палітычных актараў Беларусі: ад сувязі з людзьмі да падрыхтоўкі рэформаў
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка мадэравала сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі і каардынатарамі сектараў, прысвечаную ацэнцы патрэб беларускага дэмакратычнага руху.
Сустрэча адбылася ў Офісе Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі абмеркавалі вынікі збору патрэб і вызначэння прыярытэтаў у розных сектарах, а таксама далейшыя этапы працы.
Аліса Рыжычэнка прадставіла ключавыя прыярытэты палітычных актараў:
🔺 Сувязь з беларусамі ўнутры краіны. Развіццё бяспечных каналаў камунікацыі, пашырэнне кантактаў з моладдзю, работнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў, бізнесам і жыхарамі рэгіёнаў.
🔺 Доўгатэрміновая інстытуцыйная падтрымка. Умацаванне арганізацый, магчымасцяў для стратэгічнага планавання і захавання прафесійных каманд.
🔺 Маніторынг і аналітыка. Развіццё сістэм збору і аналізу інфармацыі, у тым ліку маніторынгу ваеннай актыўнасці.
🔺 Міжнароднае прадстаўніцтва. Развіццё прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл на міжнародным узроўні.
🔺 Падрыхтоўка да дэмакратычных зменаў. Развіццё кадравага патэнцыялу, падрыхтоўка да пераходнага перыяду і будучых рэформаў у Беларусі.
Аліса Рыжычэнка, якая ўваходзіць у кіруючы камітэт працэсу ацэнкі патрэб, адзначыла, што прыярытэты розных сектараў шмат у чым супадаюць. Сярод агульных патрэб — доўгатэрміновая інстытуцыйная падтрымка і развіццё бяспечных каналаў сувязі з беларусамі ўнутры краіны.
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка мадэравала сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі і каардынатарамі сектараў, прысвечаную ацэнцы патрэб беларускага дэмакратычнага руху.
Сустрэча адбылася ў Офісе Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі абмеркавалі вынікі збору патрэб і вызначэння прыярытэтаў у розных сектарах, а таксама далейшыя этапы працы.
Аліса Рыжычэнка прадставіла ключавыя прыярытэты палітычных актараў:
Аліса Рыжычэнка, якая ўваходзіць у кіруючы камітэт працэсу ацэнкі патрэб, адзначыла, што прыярытэты розных сектараў шмат у чым супадаюць. Сярод агульных патрэб — доўгатэрміновая інстытуцыйная падтрымка і развіццё бяспечных каналаў сувязі з беларусамі ўнутры краіны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14❤7👎1🔥1😢1
МУС вярбуе студэнтаў нават творчых спецыяльнасцей.
У Віцебскім каледжы, дзе рыхтуюць мастакоў, керамістаў і ювеліраў, супрацоўнікі МУС і АМАПа агітавалі моладзь ісці на службу ў міліцыю.
З чым звязаная такая практыка? Ці варта мяняць абраную прафесію на абяцаныя жыллё, ільготы і раннюю пенсію?
Гэтую сітуацыю ў каментары Еўрарадыё прааналізаваў Андрэй Лаўрухін, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні ў галіне адукацыі і навукі.
Падрабязней — у картках.

😢8❤4👎4
Bring Kids Back UA падзякавала за ўтрыманне ў фокусе ўвагі актыўнай ролі «Беларуськалія» ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей
Ініцыятыва Bring Kids Back UA, якая заснавана Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зеленскім у 2023 годзе з мэтай вяртання дадому ўсіх выкрадзеных украінскіх дзяцей, выказала ўдзячнасць намесніку кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніку НАУ Паўлу Латушку за ўтрыманне доказаў актыўнай ролі «Беларуськалія» ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь у фокусе ўвагі.
«Дакументаваная роля “Беларуськалія” ў перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь мусіць заставацца ў цэнтры ўвагі пры прыняцці рашэнняў адносна гандлю і санкцый», — адзначаецца ў камунікацыі ініцыятывы Bring Kids Back UA.
Гэта стала вынікам перадачы Паўлам Латушкам інфармацыі ў ходзе сустрэчы кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам 13 кастрычніка падчас Варшаўскага форуму па бяспецы.
Падчас сустрэчы Павел Латушка перадаў кіраўніку ўкраінскага знешнепалітычнага ведамства дакументаваныя доказы таго, што «Беларуськалій» выступае прамым інстытуцыйным, фінансавым і лагістычным удзельнікам сістэмы незаконнага вывазу, размяшчэння і ідэалагічнай апрацоўкі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь.
У перададзенай міністру замежных спраў Украіны інфармацыі падкрэслена, што, па дадзеных Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта, не менш чым 2050 украінскіх дзяцей былі накіраваныя ў дзіцячы лагер «Дубрава», які знаходзіцца пад поўным і прамым кіраваннем «Беларуськалія». А кіраўніцтва прадпрыемства непасрэдна ўдзельнічала ў арганізацыі гэтага ваеннага злачынства.
«Дзякую нашым украінскім партнёрам за аператыўную і эфектыўную камунікацыю. Для нас надзвычай важна працягваць супольную працу, каб усе незаконна вывезеныя ўкраінскія дзеці вярнуліся дадому, а асобы і прадпрыемствы, якія бралі актыўны ўдзел у гэтым ваенным злачынстве, не засталіся бязкаранымі», — адзначыў Павел Латушка.
Варта адзначыць, што інфармацыю пра актыўны ўдзел «Беларуськалія» ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей Павел Латушка перадаў падчас апошняй сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, а таксама падчас нядаўніх сустрэч у МЗС Германіі, Францыі і з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі. Таксама адпаведная інфармацыя была накіраваная міністрам замежных спраў Латвіі, Польшчы, Эстоніі і ў Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў.

👍16👎1🔥1
Forwarded from
Пытанне пераследу беларусаў за мяжой узнімуць у Супольнасці Дэмакратыяў — міжурадавай арганізацыі з 31 краіны
У Варшаве беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратыяў (Community of Democracies) Мантасам Адоменасам. Год таму Аб’яднаны Пераходны Кабінет падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй.
Святлана Ціханоўская падзякавала Адоменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
– прасоўванне праблемы транснацыянальных рэпрэсіяў у міжнародных арганізацыях і форумах, у тым ліку ў Берліне ў лістападзе. Ціханоўская перадала даклады, падрыхтаваныя Офісам Святланы Ціханоўскай і праваабаронцамі з рэкамендацыямі да ўрадаў,
– правядзенне адукацыйнай праграмы пры ўдзеле Супольнасці Дэмакратыяў для маладых беларусаў, а таксама развіццё акадэміі жаночага палітычнага лідарства,
– супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, якія ўваходзяць у Супольнасць Дэмакратыяў, у тым ліку з Панамай, якая цяпер старшынюе ў Супольнасці Дэмакратыяў, Коста-Рыкай, Сальвадорам, Мексікай, Чылі, Уругваем,
– падтрымка беларускіх медыя і незалежных журналістаў, а таксама праекты па барацьбе з прапагандай і праекты на ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці, папулярызацыю беларускай культуры і спадчыны ў ЕС.
Ціханоўская распавяла пра актуальную палітычную сітуацыю, працэс вызвалення палітвязняў. Падчас сустрэчы Ціханоўская і Адоменас вызначылі прыярытэты супрацы на бліжэйшыя месяцы.
Святлана Ціханоўская:

«Беларусь пакуль не з’яўляецца сябрам Супольнасці Дэмакратыяў, але гэта пытанне часу. Мы як дэмакратычныя сілы ўжо цяпер фармалізавалі адносіны з гэтай арганізацыяй і будзем удзельнічаць у яе працы, каб прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларусаў, як унутры краіны, так і за мяжой. Я ўдзячная Мантасу Адоменасу за тое, што ён паслядоўна падтрымлівае беларусаў і дапамагае знаходзіць новых партнёраў».
👍8❤2👎1🔥1😢1
«Ноч (не)расстраляных паэтаў» ў Варшаве
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашае далучыцца да мерапрыемстваў «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якія пройдуць 29 і 30 кастрычніка ў Варшаве.
Два вечары будуць прысвечаныя памяці беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе, а таксама ўсіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій. Гэта нагода не толькі ўшанаваць памяць загінулых, але і выказаць салідарнасць з сучаснымі беларускімі палітвязнямі.
📍 29 кастрычніка, 19:00–21:00
Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава.
📍 30 кастрычніка, 16:00–18:00
X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości, Skazańców 25, Варшава.
Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości.
Мерапрыемствы праходзяць пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.
Падрабязная праграма абодвух вечароў — на слайдах.

❤11👍1🔥1
Forwarded from
Сёння да 19:00 па Мінскім часе — апошняя магчымасць зарэгістравацца на канферэнцыю ў Дубліне з удзелам Святланы Ціханоўскай
Беларусы і ірландцы ведаюць, чаго каштуе барацьба за незалежнасць і права гаварыць на сваёй мове. 27 кастрычніка ў Дубліне пагаворым пра гэты досвед і пра тое, што можа дапамагчы беларускай культуры сёння — ва ўмовах русіфікацыі, рэпрэсій і вымушанага выгнання.
Сярод выступоўцаў — Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі; Томас Бірн, дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне; Дойран Ні Глахайн, ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца; Донаха О’Біхан, прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта.
Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць пісьменнікі, даследчыкі і дзеячы культуры абедзвюх краін.
На мерапрыемстве абмяркуюць:
• Барацьбу за незалежнасць Беларусі і Ірландыі;
• Захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў і культуры;
• Ролю літаратуры, мастацтва і адукацыі ў нацыянальнай свядомасці;
• Уплыў рэпрэсій, падзей 2020 года і вайны на беларускую ідэнтычнасць;
• Падтрымку беларускай культуры дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі.
Канферэнцыю «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць» ладзяць МЗС Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрапейскага саюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі.
📅 27 кастрычніка, 9:00–16:30 📍 Peacock Stage, Abbey Theatre, Дублін
🔗 Паспейце зарэгістравацца — да 17:00 у Ірландыі / 19:00 у Беларусі.

❤6👍5🔥3👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аб'яднаць дэмакратычныя інстытуты і партыі ў адзіны кулак
«Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прайшла праз рэпрэсіі трыццатых гадоў, праз савецкі таталітарызм, праз лукашэнкаўскія турэмныя зняволенні. Але вы выстаялі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас выступу з першым прывітальным словам на з’ездзе 100-годдзя БХД Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, які прайшоў у Беластоку, дзе прыняў удзел на запрашэнне лідара партыі БХД Паўла Севярынца.
У з’ездзе таксама прынялі ўдзел дэпутат Еўрапейскага парламента, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Анджэй Галіцкі, кіраўніца прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра па Беларусі Габрыэле Баўман, старшыня партыі «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» Лаўрынас Кашчунас, дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі Хаята Окамура, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнік беларускай меншасці на Беласточчыне Яўген Вапа, афіцыйны прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі Йон Стэйнар К’ёлесдал, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, сузаснавальнік Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі і правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоль Лябедзька, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, лідар Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, грамадскі лідар, палітвязень Зміцер Дашкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі «Грамада» і іншых партый.
Падчас выступу Павел Латушка звярнуўся да Паўла Севярынца:
Падчас выступу Павел Латушка падкрэсліў, што ніякія палітычныя амбіцыі ў эміграцыі не маюць сэнсу, калі мы не ставім сабе за мэту вяртанне ў Беларусь.
Павел Латушка запрапанаваў партыям прыняць актыўны ўдзел у наступных выбарах у Каардынацыйную Раду.
Падчас выступу намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў, што сёння ўпершыню беларускія дэмакратычныя сілы змаглі пабудаваць паўнавартасную інстытуцыйную архітэктуру.
Павел Латушка таксама адзначыў, што НАУ падрыхтавала даследаванне «Нацыянальны дыялог для Беларусі», дзе прааналізавалі досвед Германіі, Польшчы і Іспаніі як магчымыя мадэлі выхаду з крызісу. Ключавая выснова якога: сістэма здольная весці дыялог толькі з сістэмай. І перамагчы ці змяніць сістэму можа толькі іншая сістэма.
— падкрэсліў Павел Латушка.

«Вы прысвяцілі палітычнай барацьбе і служэнню Беларусі дзесяцігоддзі свайго жыцця. Вы прайшлі праз доўгія і цяжкія гады турэмнага зняволення, але давялі ўсяму свету, што прынцыпы і маральная сіла вышэйшыя за любыя краты. Ваша стойкасць і Ваша вяртанне да працы – гэта велізарнае натхненне для многіх. Вы прыклад для мяне і маіх калег».
Падчас выступу Павел Латушка падкрэсліў, што ніякія палітычныя амбіцыі ў эміграцыі не маюць сэнсу, калі мы не ставім сабе за мэту вяртанне ў Беларусь.
«Наша агульная мэта: вярнуцца дадому, дамагчыся палітычных зменаў і свабодных выбараў – і ўдзельнічаць у іх у Беларусі».
Павел Латушка запрапанаваў партыям прыняць актыўны ўдзел у наступных выбарах у Каардынацыйную Раду.
«Спалучаючы партыйнае будаўніцтва з развіццём агульнага прадстаўнічага органа, мы робім тое, што з'яўляецца класікай і падмуркам любой свабоднай дэмакратыі: калі партыі спаборнічаюць на выбарах і фармуюць органы ўлады. Так мы аб'яднаем партыі і інстытуты ў адзіны кулак і закладзем падмурак будучай палітычнай сістэмы Беларусі».
Падчас выступу намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў, што сёння ўпершыню беларускія дэмакратычныя сілы змаглі пабудаваць паўнавартасную інстытуцыйную архітэктуру.
«Паасобку мы губляем сілу, але калі мы аб'ядноўваем высілкі і каардынуем нашы дзеянні – менавіта тады мы забяспечваем палітычную суб’ектнасць беларускага народа. Гэта магутны гістарычны прэцэдэнт: мы маем усе магчымасці быць не проста сумай асобных палітычных адзінак, а адзінай і моцнай альтэрнатыўнай сістэмай».
Павел Латушка таксама адзначыў, што НАУ падрыхтавала даследаванне «Нацыянальны дыялог для Беларусі», дзе прааналізавалі досвед Германіі, Польшчы і Іспаніі як магчымыя мадэлі выхаду з крызісу. Ключавая выснова якога: сістэма здольная весці дыялог толькі з сістэмай. І перамагчы ці змяніць сістэму можа толькі іншая сістэма.
«Наш прынцып у кантактах з ЕС застаецца непарушным: "Нічога пра беларусаў без саміх беларусаў!". Інтарэсы беларускага народа мусяць прадстаўляць і адстойваць беларускія дэмакратычныя інстытуты і грамадзянская супольнасць. І менавіта з гэтага фундаментальнага прынцыпу вынікае Стратэгія Беларускага Круглага стола. Гэта не саступка рэжыму. Гэта адзіны мост, які вядзе ад рэпрэсій і эміграцыі да свабодных выбараў і вяртання дадому»,
— падкрэсліў Павел Латушка.
👍12🔥4❤3👎1😢1
Беларусь аб’ядноўвае людзей, якія вераць у яе свабодную будучыню
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне ўзнагародзіць сем выбітных асоб за шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа. Адпаведная пастанова №31 прынятая 24 кастрычніка 2026 года.
Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджваецца:
🤝 Ігар Карней — беларускі журналіст, палітычны вязень, папулярызатар беларускай гісторыі і культуры. Узнагароджваецца за асабістую мужнасць у абароне свабоды слова і шматгадовую працу па развіцці журналістыкі ў Беларусі.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
🤝 Ігар Іваноў — беларускі выдавец і грамадскі дзеяч, які шмат гадоў падтрымлівае беларускую культурную прысутнасць у Вялікабрытаніі і свеце. Адзначаны за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускіх праектаў за мяжой і папулярызацыю беларускай культуры;
🤝 Мэцью Кот (Matthew Kott) — гісторык, даследчык Балтыйскага рэгіёну, узнагароджваецца за шматгадовую працу па даследаванні і папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі ў свеце;
🤝 Ёнатан Шахт Галінг Нільсэн (Jonathan Schacht Halling Nielsen) — дацкі юрыст і грамадскі дзеяч, узнагароджваецца за шматгадовую падтрымку беларускай супольнасці і працу па папулярызацыі Беларусі ў свеце;
🤝 Надзея Нортан — беларуская грамадская дзяячка і даследчыца, адзначаная за шматгадовую грамадска-палітычную і культурніцкую працу на карысць Беларусі;
🤝 Браян Фіцпатрык (Brian Fitzpatrick) — амерыканскі палітык, кангрэсмен ад першай выбарчай акругі штата Пенсільванія, адзначаны за шматгадовую падтрымку змагання беларусаў за свабоду і дэмакратыю;
🤝 Павел Шаўцоў — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і мецэнат, які на працягу дзесяцігоддзяў падтрымлівае беларускія культурныя і грамадскія ініцыятывы ў Вялікабрытаніі. Узнагароджваецца за працу па захаванні і развіцці беларускай культурнай спадчыны.
За кожнай з гэтых узнагарод стаяць гады працы, асабістая адданасць і вера ў будучыню Беларусі. Дзякуем усім узнагароджаным за тое, што захоўваеце беларускую культуру, абараняеце нашы каштоўнасці і дапамагаеце голасу Беларусі гучаць у свеце.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў рашэнне ўзнагародзіць сем выбітных асоб за шматгадовую працу на карысць Беларусі, захаванне беларускай культуры, абарону свабоды слова і падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа. Адпаведная пастанова №31 прынятая 24 кастрычніка 2026 года.
Медалём «Гонар і Годнасць» узнагароджваецца:
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджваюцца:
За кожнай з гэтых узнагарод стаяць гады працы, асабістая адданасць і вера ў будучыню Беларусі. Дзякуем усім узнагароджаным за тое, што захоўваеце беларускую культуру, абараняеце нашы каштоўнасці і дапамагаеце голасу Беларусі гучаць у свеце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13👍6🔥4👏2
Святлана Ціханоўская: Абарона беларускай культуры і ідэнтычнасці — гэта абарона нашай незалежнасці
27 кастрычніка ў Дубліне кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць».
🔺 Асноўныя тэзісы выступу Святланы Ціханоўскай:
🔹 Беларуская ідэнтычнасць звязвае нас з Еўропай. Наша мова, культура і гісторыя — частка таго, што робіць Беларусь еўрапейскай краінай. Прарасійскі рэжым імкнецца сцерці беларускую нацыянальную адметнасць і разарваць сувязі Беларусі з Еўропай.
🔹 Беларусь і Ірландыя маюць падобны гістарычны досвед. Абодва народы змагаліся за незалежнасць, захаванне сваёй мовы, культуры і традыцый. Але сёння ў Ірландыі дзяржава падтрымлівае нацыянальную культуру, а ў Беларусі працягваецца русіфікацыя, забараняюцца беларускія кнігі, пераследуюцца незалежныя выдаўцы і дзеячы культуры.
🔹 Беларуская культура працягвае развівацца насуперак рэпрэсіям. Беларусы вывучаюць родную мову, адкрываюць для сябе літаратуру і гісторыю, ствараюць музыку, спектаклі і кнігі. Гэта адбываецца як у эміграцыі, так і ў самой Беларусі.
🔹 Падзеі 2020 года сталі таксама нацыянальным абуджэннем. Беларусы пачалі актыўней звяртацца да сваёй культуры, песень і нацыянальнай сімволікі. Нягледзячы на падаўленне пратэстаў, імкненне да свабоды і захавання сваёй ідэнтычнасці не знікла.
🔹 Русіфікацыя пагражае не толькі культуры, але і незалежнай будучыні Беларусі. Расійская імперская ідэалогія адмаўляе самастойнасць Беларусі і Украіны, разглядаючы іх як працяг Расіі. У Беларусі русіфікацыя закранае нават дзяцей — праз школы, падручнікі і перапісванне гісторыі.
🔹 Захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці — адзін са спосабаў супрацьстаяць распаўсюджванню «рускага свету» ў Еўропе. Абараняючы свае мовы і культуры, беларусы і ўкраінцы адстойваюць незалежнасць сваіх краін, нацыянальную самабытнасць і еўрапейскую прыналежнасць.
🔺 Адным з суарганізатараў канферэнцыі выступіла Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У кансультацыі з ірландскім бокам каманда Прадстаўніцтва ўдзельнічала ў распрацоўцы праграмы мерапрыемства і запрашала спікераў з беларускага боку.
Як адзначыў прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя, гісторыі Беларусі і Ірландыі шмат у чым падобныя. Абодва народы прайшлі праз працяглую барацьбу за нацыянальную самабытнасць, захаванне мовы і культуры ва ўмовах каланізацыі.
Пры гэтым ірландскі досвед паказвае, што нават пасля здабыцця незалежнасці адраджэнне нацыянальнай мовы застаецца складанай і доўгатэрміновай задачай. У Ірландыі англійская мова па-ранейшаму дамінуе ў грамадстве.
Паводле Паўла Баркоўскага, канферэнцыя стала першым фарматам супольнай працы такога ўзроўню з Міністэрствам замежных спраў Ірландыі. У цэнтры абмеркавання — дзве асноўныя тэмы: моўная палітыка і развіццё беларуска-ірландскага культурнага супрацоўніцтва.
Прыкладам такога супрацоўніцтва ўжо сталі пастаноўка п’есы ірландскага драматурга Браяна Фрыла «Пераклады» ў Купалаўскім тэатры і выданне серыі ірландскіх дзіцячых кніг па-беларуску.
Канферэнцыя стала першым крокам да далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ірландыяй у сферы мовы і культуры, абмену досведам і стварэння новых сумесных праектаў.

❤8👍7🔥1