Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
2.82K subscribers
4.19K photos
314 videos
7 files
1.61K links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org
Сайт https://belaruscabinet.org
Download Telegram
З чаго насамрэч складаецца праца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК? Якія выклікі даводзіцца вырашаць штодня? Чаму не ўсе праблемы можна вырашыць хутка? І навошта патрэбныя беларускія дэмакратычныя інстытуты?

Мы сабралі галоўныя думкі Вольгі Зазулінскай пра яе працу ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Беларусі.

*Матэрыял падрыхтаваны на аснове вялікага інтэрв'ю Вольгі Зазулінскай выданню «Салідарнасць».
❤12👍6🔥4👎1😢1
Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) прыняла рэзалюцыю па Беларусі і ўпершыню за доўгі час уключыла Беларусь у выніковую Гаагскую дэкларацыю

Галоўнае:

1️⃣ У дэкларацыі адзначана вызваленне часткі палітвязняў, але падкрэслена неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення новых рэпрэсій.

2️⃣ ПА АБСЕ заклікала Беларусь спыніць падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны і пераслед журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і моладзі.

3️⃣ У асобнай рэзалюцыі рэжым Лукашэнкі названы крыніцай пагрозы рэгіянальнай бяспецы, а таксама асуджаныя гібрыдныя атакі, транснацыянальныя рэпрэсіі і выкарыстанне міграцыі як інструмента палітычнага ціску.

4️⃣ Парламентарыі падтрымалі далейшае захаванне і ўзмацненне санкцый, пакуль у Беларусі не спыняцца рэпрэсіі і падтрымка расійскай вайны.

5️⃣ ПА АБСЕ вітала пачатак расследавання Міжнароднага крымінальнага суда ў дачыненні да Лукашэнкі.

6️⃣ Дзяржавы АБСЕ заклікалі распрацаваць канкрэтныя прававыя рашэнні для беларусаў у выгнанні, у тым ліку па дакументах, прававым статусе і доступе да асноўных правоў.

7️⃣ Асамблея таксама пацвердзіла падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і выступіла за пашырэнне супрацоўніцтва з імі, уключаючы іх далейшы ўдзел у працы ПА АБСЕ.
👍18🔥2👎1😢1
Санкцыі нельга здымаць, пакуль у Беларусі не адбудзецца круглы стол і сапраўдныя палітычныя змены

«Калійныя ўгнаенні — фінансавая аснова рэжыму. Мы лічым, што санкцыі нельга здымаць, пакуль у Беларусі не адбудзецца круглы стол і сапраўдныя палітычныя змены», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў каментары для аднаго з найбуйнейшых польскіх выданняў «Rzeczpospolita».

У артыкуле, прысвечаным адносінам Літвы з рэжымам Лукашэнкі пасля змены ўрада ў Літве, а таксама ролі адміністрацыі прэзідэнта Трампа ў развіцці гэтых адносін, Павел Латушка адзначыў, што падчас нядаўняй паездкі ў Літву ўсе літоўскія суразмоўцы запэўнівалі, што згоды на нармалізацыю стасункаў з рэжымам Лукашэнкі не будзе. Хоць ад некаторых дыпламатаў чуў, што на Літву аказваецца ціск з мэтай зняцця санкцый на транзіт праз яе тэрыторыю.

«Для нас гэта было б балюча. Рэпрэсіі ўсё яшчэ трываюць, Лукашэнка ў адзін дзень выпускае некалькі дзясяткаў палітвязняў, а на наступны — іншых саджае ў турму. Гэта такая карусель», — адзначыў Павел Латушка.

Пры гэтым, як падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, Літва сама з пункту гледжання агульнаеўрапейскай пазіцыі не можа зняць найважнейшыя санкцыі, бо тыя, што тычацца экспарту і транспартавання калійных угнаенняў з Беларусі, увёў увесь Еўрасаюз.

Поўны артыкул «Rzeczpospolita» з каментаром Паўла Латушкі: https://www.rp.pl/polityka/art44768401-nowy-premier-litwy-trzecie-podejscie-socjaldemokratow-bedzie-problem-z-bialorusia-i-trumpem
👍12❤4🔥3👎1😢1
Падтрымка працэсу прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў абмеркавана з амбасадарам Новай Зеландыі

Магчымая падтрымка Новай Зеландыяй працэсу ў Міжнародным крымінальным судзе па прыцягненні да міжнароднай крымінальнай адказнасці вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці стала галоўнай мэтай сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з амбасадарам Новай Зеландыі ў Польшчы, акрэдытаваным таксама ў Грузіі, Латвіі, Літве, Эстоніі і Украіне, Полам Балантайнам.

Падчас сустрэчы была прадстаўлена прававая стратэгія па прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за міжнародныя злачынствы. Таксама Павел Латушка паінфармаваў аб маштабе транснацыянальных рэпрэсій, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі супраць беларускага народа. Амбасадар Новай Зеландыі адзначыў, што перадасць дадзеную інфармацыю ў Велінгтан.

Асобна Павел Латушка паінфармаваў Пола Балантайна аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Было адзначана, што ў краіне не спыняюцца рэпрэсіі, новыя і новыя асобы прызнаюцца палітзняволенымі, не дзейнічаюць непадкантрольныя рэжыму палітычныя партыі, ліквідаваны больш за 2 тысячы няўрадавых арганізацый, а таксама ў Беларусі не працуюць незалежныя СМІ.

Бакі падкрэслілі, што незваротнасць пакарання за парушэнні міжнароднага права з’яўляецца падмуркам для аднаўлення справядлівасці і гарантыяй бяспекі ў рэгіёне, таму сумесныя намаганні міжнародных партнёраў у кірунку правасуддзя маюць вырашальнае значэнне.

Асабліва амбасадара Новай Зеландыі цікавіла сітуацыя з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі супраць Украіны. Павел Латушка прадставіў інфармацыю на аснове даклада НАУ «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя», які таксама будзе перададзены ў Міністэрства замежных спраў Новай Зеландыі.

Дадаткова ў амбасаду Новай Зеландыі былі перададзены справаздача праваабарончага цэнтра «Вясна» пра рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама даклад «Пра рэальны маштаб палітычных рэпрэсій у Беларусі», падрыхтаваны BELPOL, Прадстаўніцтвам Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывай «Volnyja» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацый «Dissidentby» і «Вясна».
❤16👍10🔥3👎1🤔1
Адбылася супольная нарада па бяспецы

У нарадзе ўзялі ўдзел Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, арганізацыі BELPOL і міжнароднай экспертнай ініцыятывы iSANS.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, звязаныя з магчымай эскалацыяй вакол Беларусі. Асобная ўвага была нададзена аналізу сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі.

Удзельнікі адзначылі, што на сёння існуе шэраг прыкмет, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку рэжыму Пуціна да чарговага этапу эскалацыі. У сувязі з гэтым была выказана ацэнка, што існуе высокая верагоднасць уцягвання тэрыторыі Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў гэты сцэнар.

Таксама ўдзельнікі разгледзелі пытанні падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў і камунікацыі з міжнароднымі партнёрамі. Асобны акцэнт быў зроблены на неабходнасці ўзмацнення працы з Украінай, а таксама на абмеркаванні таго, якім чынам беларускія дэмакратычныя сілы могуць аказваць Украіне практычную дапамогу.

Былі таксама абмеркаваныя магчымыя рэакцыі беларускіх дэмакратычных сіл на развіццё сітуацыі. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб стварэнні пастаяннай працоўнай групы па пытаннях бяспекі, а таксама аб яшчэ больш шчыльнай каардынацыі паміж ключавымі структурамі беларускіх дэмакратычных сіл.
👍13❤9🔥2👎1😢1
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Адбылася супольная нарада па бяспецы У нарадзе ўзялі ўдзел Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, арганізацыі BELPOL і міжнароднай экспертнай…
Павел Латушка прэзентаваў крокі па рэагаванню на выпадак, калі Лукашэнка прыме рашэнне аб уваходжанні ў гарачую фазу вайны

«Эфектыўнасць павелічэння ціску на рэжым пацвярджаюць нядаўнія дзеянні Украіны, якая праз палітыку ціску на Лукашэнку дабілася пэўных станоўчых тактычных вынікаў», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Перахожнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас супольнай нарады па бяспецы ў сувязі з магчымай эскалацыяй вакол Беларусі.

Нарада адбылася па ініцыятыве прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзіма Кабанчука.

«Стратэгія прэвентыўнага стрымлівання неабходная, каб не дапусціць новага вітка агрэсіі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Мэта жорсткіх мер у дачыненні да рэжыму — не проста пакаранне, а прадухіленне. Без актыўнай рэакцыі Беларусь можа быць выкарыстана як стартавая пляцоўка для дэстабілізацыі Еўропы»
, — падкрэсліў Павел Латушка.

У ходзе сумеснай нарады Павел Латушка выступіў з дакладам, прадставіўшы інфармацыю аб тым, як рэжым Лукашэнкі сістэмна рыхтуецца да вайны. Было адзначана, што дадзены даклад быў раней ужо перададзены МЗС Украіны.

Таксама Павел Латушка прадставіў канкрэтныя і непублічныя прапановы наконт комплекса захадаў, якія дэмакратычныя сілы Беларусі павінны ажыцявіць, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны на баку агрэсара.

Асобна Павел Латушка прэзентаваў крокі па рэагаванню на выпадак, калі Лукашэнка ўсё ж пяройдзе «чырвоную лінію» і прыме рашэнне аб уваходжанні ў гарачую фазу вайны. Дадзеныя крокі ўтрымліваюць шэраг нечаканых для рэжыму контрзахадаў. Распрацоўкі застаюцца непублічнымі, аднак яны прадугледжваюць задзейнічанне ўсіх наяўных рэсурсаў і механізмаў для адэкватнага адказу на любы сцэнар развіцця падзей, да якога дэмакратычныя сілы павінны быць гатовы.
👍6👏6❤2👎1🔥1😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыватызацыя дзяржаўных прадпрыемстваў адна з самых дыскусійных тэм, калі гаворка заходзіць пра будучыню дэмакратычнай Беларусі

Ці варта пачынаць з праблемных прадпрыемстваў? Ці наадварот — з паспяховых? І чаму ад гэтага залежыць, ці атрымае дзяржава справядлівую вартасць за свае актывы?

Пра гэта ў эфіры «Белсата»распавядае прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.

Гэта толькі адзін з аспектаў вялікага праекта, які Аліса Рыжычэнка разам са сваёй камандай рыхтуе цяпер. У ім будзе прадстаўлена комплекснае бачанне таго, як можа выглядаць прыватызацыя ў дэмакратычнай Беларусі: яе прынцыпы, этапы і механізмы.

Прэзентацыя праекта запланаваная на канец ліпеня.

Сачыце за нашымі абнаўленнямі, каб не прапусціць.
👍8🔥7❤4👎2
Сустрэча ў канцылярыі Прэзідэнта Польшчы

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка і дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі правялі сустрэчу з Дзяржсакратаром, кіраўніком Бюро міжнароднай палітыкі у канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Марцінам Пшыдачам.

Падчас сустрэчы прадстаўнікам канцылярыі Прэзідэнта была прадстаўлена інфармацыя пра рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, на падставе дадзеных праваабарончых арганізацый, а таксама пра здзяйсненне рэжымам Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў у дачыненні да беларусаў, якія пражываюць у Польшчы.

Асобна бакі абмеркавалі вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду Беларусі.

Павел Латушка і Дзяніс Кучынскі падкрэслілі важнасць працягу палітыкі ціску на рэжым Лукашэнкі, паколькі ён не змяняе сваёй унутранай рэпрэсіўнай палітыкі, а таксама працягвае падтрымліваць агрэсію супраць Украіны.

Павел Латушка перадаў інфармацыю польскаму боку пра дзеянні рэжыму, звязаныя з падрыхтоўкай да ўдзелу ў гарачай фазе агрэсіі супраць Украіны. Інфармацыя была прадстаўлена на падставе дакладу, падрыхтаванага НАУ. Прадстаўнікам канцылярыі Прэзідэнта Польшчы таксама была даведзена інфармацыя пра супольную нараду па бяспецы ў сувязі з магчымай эскалацыяй вакол Беларусі, якая прайшла 10 ліпеня 2026 года ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.

Польскаму боку было прадстаўлена бачанне правядзення нацыянальнага дыялогу ў Беларусі з выкарыстаннем інструмента круглага стала. Было адзначана на прыкладзе гістарычных падзей 1989 года ў Польшчы, што гэты інструмент дапамог польскаму народу перайсці ад дыктатуры да сучаснай еўрапейскай дэмакратыі.

Павел Латушка і Дзяніс Кучынскі падзякавалі Дзяржсакратару Марціну Пшыдачу за падтрымку і адзначалі важнасць таго, што ў Польшчы захоўваецца супольны падыход як Прэзідэнта краіны, так і Урада наконт падтрымкі дэмакратычных сіл і будучых дэмакратычных змен у Беларусі.

Таксама была выказана ўдзячнасць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай Прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму за працяг традыцыі каляднага прыёму прадстаўнікоў беларускай супольнасці ў Прэзідэнцкім палацы, які ладзіцца ад імя прэзідэнта Польшчы, а таксама за падтрымку вольнай і дэмакратычнай Беларусі.
🔥9❤8👍3😢2👎1
Forwarded from Адраджэнне
Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць?

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні збірае песні Новай Беларусі — плэйліст пра тое, якой беларусы бачаць сваю краіну. Кожны і кожная могуць прапанаваць адну кампазіцыю, у якой для яго ці яе гучыць Новая Беларусь, і расказаць чаму. З сабранага зробім агульны плэйліст і выкладзем у Spotify для агульнага карыстання. А таксама гэтыя трэкі прагучаць падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2026.

Далучайцеся па спасылцы: https://forms.gle/t1C6WuPgtYy1NQYBA
👍9🤔3👎2😢1
Беларускія добраахвотнікі працягваюць бараніць Украіну. Для выканання баявых задач ім неабходныя транспарт, абсталяванне і іншыя жыццёва важныя рэсурсы

Таксама побач з імі падтрымкі чакаюць і сем'і тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы Украіну.

Заклікаем падтрымаць некалькі актуальных збораў BYSOL.

▪️ Дапамога сям’і загінулага беларускага добраахвотніка
Пасля гібелі мужа Валерыя засталася адна з трыма дзецьмі. Збор адкрыты на самыя неабходныя патрэбы сям’і, дапамогу дзецям і рамонт дома.
🔗 Спасылка

▪️ Аўтамабіль для разведгрупы Уладзіслава «Соні»
Разведгрупа збірае сродкі на аўтамабіль, неабходны для выездаў, дастаўкі дронаў, генератараў, медыкаментаў, вады, ежы, боепрыпасаў і эвакуацыі параненых.
🔗 Спасылка

▪️ Абсталяванне для баявога медыка «Вакулы»
«Вакула» — беларускі добраахвотнік і баявы медык, які займаецца эвакуацыяй параненых і працуе на перадавой. Збор адкрыты на тэхніку і абсталяванне, неабходныя для выканання яго задач.
🔗 Спасылка

Кожны ўнёсак мае значэнне. Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце адзін з гэтых збораў або дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю пра іх.
❤10🔥9👍6👎2😢1
Святлана Ціханоўская і Прадстаўніцтва АПК па нацыянальным адраджэнні падтрымалі ініцыятыву па ўсталяванні бел-чырвона-белай харугвы на Грунвальдскім полі

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуліся да польскіх уладаў і кіраўніцтва Музея Грунвальдскай бітвы з падтрымкай грамадскай ініцыятывы па ўсталяванні на Грунвальдскім полі беларускай бел-чырвона-белай харугвы.

Ініцыятыва, пад якой ужо сабрана больш за тысячу подпісаў, прапануе ўсталяваць беларускую бел-чырвона-белую харугву побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны — як сімвал унёску беларусаў у агульную перамогу ў Грунвальдскай бітве і гістарычнай пераемнасці беларускай дзяржаўнасці.

У сваім лісце прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі адзначыў, што ўдзел харугваў, сфармаваных на беларускіх землях, у Грунвальдскай бітве быў важнай часткай агульнай перамогі. Сёння, калі бел-чырвона-белая сімволіка забароненая ў Беларусі, яе з'яўленне на Грунвальдскім полі стала б не толькі напамінам пра агульную гісторыю, але і знакам салідарнасці з беларусамі:

«Размяшчэнне на Грунвальдскім полі гістарычнай бел-чырвона-белай харугвы, якая сёння забароненая ў Беларусі і з'яўляецца сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду і дэмакратыю, стала б неацэнным жэстам салідарнасці з боку польскага народа і Дырэкцыі Музея». (с)

У сваім звароце Святлана Ціханоўская таксама падкрэсліла значэнне Грунвальдскай бітвы як часткі агульнай гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яна адзначыла, што для беларусаў гэта адна з ключавых падзей нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду:

«Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі».
(с)

Падтрымаць ініцыятыву можна па спасылцы.
❤21👍5🤔2😢2👎1🔥1
Намесніца прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Анастасія Махамет выступіла на пасяджэнні Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны

13 ліпеня адбылося пасяджэнне Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях расследавання магчымых парушэнняў заканадаўства Украіны ў сферы абароны, антыкарупцыйнага заканадаўства, а таксама захавання правоў і свабод чалавека падчас дзеяння ваеннага стану.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намесніца прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы па пытаннях працы з беларускімі добраахвотнікамі і іх сем'ямі Анастасія Махамет, а таксама прадстаўніца фонду BYSOL ва Украіне, валанцёрка Марыя Анімія.

Па выніках слуханняў прадстаўнікі Часовай следчай камісіі папрасілі падрыхтаваць пісьмовыя прапановы па змяненні заканадаўства і падзаконных актаў. У Камісіі таксама заявілі пра гатоўнасць прапрацаваць іх сумесна з Кабінетам Міністраў Украіны, Дзяржаўнай міграцыйнай службай і Нацыянальным банкам Украіны, а пры неабходнасці — ініцыяваць адпаведныя заканадаўчыя змены.

Падчас выступлення былі прадстаўлены як сістэмныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі, іх сем'і і іншыя грамадзяне Беларусі ва Украіне, так і прапановы па іх вырашэнні.

Прапанаваныя змены датычацца некалькіх ключавых напрамкаў.

1️⃣ Легалізацыя і міграцыйны статус
Прапанавана ўдасканаліць механізмы легалізацыі для беларусаў, якія не могуць бяспечна атрымаць або абнавіць беларускія пашпарты, у тым ліку праз удасканаленне дзеяння пастановы Кабінета Міністраў № 141. Таксама ўзнята пытанне магчымасці легальнага пражывання і атрымання дакументаў без неабходнасці звяртацца ў дзяржаўныя органы Беларусі, калі гэта стварае пагрозу палітычнага пераследу.

2️⃣ Сацыяльныя гарантыі
Асобная ўвага была нададзена неабходнасці ўнясення змяненняў у пастановы Кабінета Міністраў № 884 і №168, каб грамадзяне Беларусі не гублялі права на сацыяльныя выплаты толькі праз сваё грамадзянства. Падчас слуханняў таксама ўздымаліся пытанні выплат сем'ям зніклых без вестак і загінулых беларускіх добраахвотнікаў.

3️⃣ Банкаўскія паслугі
Удзельнікі слуханняў звярнулі ўвагу на неабходнасць ліквідацыі абмежаванняў, якія не дазваляюць многім грамадзянам Беларусі адкрываць банкаўскія рахункі і, як следства, афіцыйна працаўладкоўвацца ва Украіне.

4️⃣ Дакументальныя працэдуры
Асобна абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з патрабаваннем даведак аб несудзімасці, а таксама з немагчымасцю абнавіць беларускія пашпарты без рызыкі палітычнага пераследу. Было падкрэслена, што гэтыя працэдуры патрабуюць асобных прававых рашэнняў.

5️⃣ Прабелы ў заканадаўстве
Анастасія Махамет асобна звярнула ўвагу на прававую няроўнасць, якая закранае беларусак, што знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянамі Украіны. Паводле дзеючых нормаў асобныя механізмы легалізацыі дзейнічаюць для жонак вайскоўцаў, але не распаўсюджваюцца на беларусак, чые мужы — звычайныя грамадзяне Украіны.

Падчас выступлення Анастасія Махамет задала пытанне:
«Чым жонкі звычайных грамадзян Украіны горшыя за жонак вайскоўцаў?»

Таксама было адзначана, што прапанаваныя змены павінны ўлічваць не толькі патрэбы сем'яў вайскоўцаў, але і іншых грамадзян Беларусі, якія не могуць бяспечна абнавіць пашпарты і праз гэта рызыкуюць страціць легальны статус ва Украіне.
👏12👍10❤3🔥3👎2
Каментар намесніка кіраўніцы АПК Паўла Латушкі адносна пачатку перамоваў у Венесуэле

Пачатак афіцыйных перамоваў паміж часовым урадам Венесуэлы і апазіцыяй, запланаваны на 1 жніўня, у чарговы раз даказвае гістарычную аксіёму: любы аўтарытарны рэжым рана ці позна ўпіраецца ў сцяну, за якой адзіным выйсцем становіцца дыялог.

Нават пасля жорсткіх рэпрэсій, узурпацыі ўлады і спробаў зачысціць палітычнае поле, цяперашнія пераемнікі рэжыму Мадура вымушаны садзіцца за стол перамоваў з апазіцыяй ва ўмовах найглыбейшага сістэмнага крызісу. У Венесуэле гэты крызіс абвастрыўся з-за маштабнай прыроднай катастрофы, якая агаліла бездапаможнасць дзеючых уладаў. У Беларусі рэжым заганяе сябе ў тупік масавымі рэпрэсіямі, саўдзелам у агрэсіі супраць Украіны, гібрыднай агрэсіяй супраць ЕС, нарастаючай міжнароднай і эканамічнай ізаляцыяй, паглыбленнем залежнасці і паступовай здачай сувернітэту на карысць Расіі.

Аднак венесуэльскі прэцэдэнт з’яўляецца чарговым урокам, які мы ўсе маем магчымасць вывучыць у прамым эфіры. Як намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады, прытрымліваюся падыходу: нацыянальны дыялог з’яўляецца найбольш эфектыўным спосабам выхаду з палітычнага крызісу і мірнага дэмакратычнага транзіту. Мадэль Круглага стала — гэта прагматычны інструмент, які дазволіць правесці неабходныя рашэнні і рэформы цывілізавана і суверэнна, у межах прававога поля, не дапускаючы дэстабілізацыі дзяржавы і знешняга ўмяшання.

Венесуэльскі сцэнарый таксама наглядна паказвае, што і без дыктатара яго пераемнікі ўсё роўна будуць вымушаны размаўляць з прадстаўнікамі альтэрнатыўных сіл, каб легітымізаваць унутраны палітычны працэс на міжнароднай арэне. Беларускія дэмакратычныя сілы сёння маюць прызнаныя міжнароднай супольнасцю інстытуты — Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйную Раду. Мы з’яўляемся паўнавартасным і легітымным суб’ектам для Круглага стала.

Пры гэтым важна разумець, што перамовы ў Каракасе сталі магчымымі дзякуючы жорсткай і паслядоўнай пазіцыі дэмакратычных дзяржаў. Ціск, санкцыі і непазбежнасць адказнасці за злачынствы не зачыняюць дзверы для дыпламатыі, а насупраць — прымушаюць рэжым да рэальных крокаў. Спалучэнне моцнага знешняга ціску і гатоўнасці дэмакратычных сіл да дыялогу — гэта тое, што здольна пасадзіць беларускі рэжым за стол перамоваў.

Рана ці позна рэжыму давядзецца пайсці па гэтым шляху, якім сёння ідзе Венесуэла. Але чым хутчэй чыноўнікі ў Мінску зразумеюць, што Круглы стол — гэта адзіны шанец на цывілізаваны выхад з тупіка, тым менш страт панясе наша грамадства, дзяржава і эканоміка праз цяперашнюю палітыку рэжыму.
👍19🔥6❤2😢2👎1
Дырэкцыя Музея Грунвальдскай бітвы не выключае магчымасці ўсталявання беларускай бел-чырвона-белай харугвы на Грунвальдскім полі

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка і прадстаўнік Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі атрымалі адказы ад дырэкцыі Музея Грунвальдскай бітвы на свае звароты ў падтрымку ініцыятывы па ўсталяванні беларускай бел-чырвона-белай харугвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны на Грунвальдскім полі.

У звароце, які Павел Латушка накіраваў у дырэкцыю Музея, ён адзначыў:
«Грунвальдская бітва 1410 года застаецца адной з найважнейшых падзей у гісторыі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама сімвалам супрацоўніцтва, салідарнасці і сумеснай абароны свабоды ад знешняй агрэсіі. У гэтай перамозе істотны ўдзел бралі і харугвы Вялікага Княства Літоўскага, сфармаваныя на землях сучаснай Беларусі, у тым ліку ў Мінску, Полацку, Віцебску, Гродне, Навагрудку і іншых гарадах.

Усталяванне бел-чырвона-белага штандара побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны было б не толькі актам гістарычнай справядлівасці, але і важным жэстам салідарнасці з беларускім народам, які таксама ўспрымае Грунвальд як частку сваёй гістарычнай і культурнай спадчыны». (с)

У адказе, атрыманым 15 ліпеня, дырэктар музея Шыман Дрэй паведаміў, што ўстаноўка дадатковага флагштока пакуль немагчымая праз неабходнасць праходжання адміністрацыйных працэдур і атрымання шэрагу дазволаў. Ён адзначыў, што поле Грунвальдскай бітвы з прычыны сваёй гістарычнай значнасці знаходзіцца пад асаблівай аховай Вармінска-Мазурскага ваяводскага ўпраўлення аховы помнікаў.
«У адказ на Ваш зварот мы правялі папярэднюю кансультацыю з Ваяводскім упраўленнем аховы помнікаў і з прыкрасцю вымушаны паведаміць, што на дадзены момант няма магчымасці ўсталяваць дадатковы флагшток на пагорку з помнікам».(с)

У адказе таксама было падкрэслена, што Музей Грунвальдскай бітвы ў Стэнбарку цалкам салідарызуецца з усімі імкненнямі беларусаў да свабоды і захавання ўласнай гістарычнай ідэнтычнасці.
«Я спадзяюся, што кіраўніцтва Ваяводскага ўпраўлення аховы помнікаў прыме станоўчае рашэнне, і ў будучыні бел-чырвона-белы сцяг будзе лунаць над Грунвальдскім полем і на ўсіх урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных гэтай гістарычнай перамозе.

Мы таксама накіруем ліст у Ваяводскае ўпраўленне аховы помнікаў з просьбай узгадніць неабходныя працэдуры і выдаць дазвол на ўсталяванне сцяга»,(с)

— адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка.

Таксама ў 2006 годзе, будучы амбасадарам Беларусі ў Польшчы, Павел Латушка ад імя Беларусі афіцыйна падпісваў дэкларацыю аб сумеснай гістарычнай спадчыне Грунвальдскай бітвы.

Акрамя таго, падчас працы на пасадзе міністра культуры Павел Латушка ў 2010 годзе суфінансаваў мерапрыемствы, прысвечаныя Грунвальдскай бітве, якія праходзілі ў Падляшскім ваяводстве. Міністэрства культуры Беларусі фінансавала выезд беларускіх рэканструктараў у Польшчу.
🔥18👍9❤3👎1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму ў Беларусі закрываюцца крамы незалежных беларускіх брэндаў?

Закрыццё такіх брэндаў не асобныя выпадкі, а частка сістэмнай палітыкі, скіраванай супраць беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё распавёў прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
😢13👎2
❗️Падрыхтоўка да розных жыццёвых сітуацый пачынаецца з простых рэчаў. Добра ўкамплектаваная аптэчка дапамагае хутчэй аказаць першую дапамогу сабе або іншаму чалавеку.

У картках — чэк-ліст індывідуальнай і хатняй аптэчкі, а таксама рэчаў, якія могуць спатрэбіцца ў надзвычайнай сітуацыі. Падрыхтуйце іх загадзя і перыядычна правярайце тэрмін прыдатнасці лекаў.

Захоўвайце пост і дасылайце блізкім. Лепш падрыхтавацца загадзя і ніколі гэтым не скарыстацца, чым шукаць неабходнае ў апошні момант.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове рэкамендацый Фонду медыцынскай салідарнасці. Рэкамендацыі па індывідуальнай аптэчцы падрыхтавала Яўгенія Леанардаўна Тачыцкая.
❤11🤔7🔥3😢2👎1