Як будаваць масты паміж супольнасцямі?
Шукаеш сваіх людзей у Вільні? Маеш ідэю, але бракуе каманды? Або ўжо ўдзельнічаеш у ініцыятыве і хочаш наладзіць сувязі з іншымі?
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Міхаіла Волчака пра супольнасці «Сацыятэхніка. Пачаткі» і размову пра тое, як захоўваць карысны досвед і адкрываць прастору для новых ідэй.
Пагаворым пра тое, як:
зрабіць малыя ініцыятывы больш бачнымі;
дзяліцца досведам, захоўваючы самастойнасць;
перайсці ад размоў да сумеснай справы;
знаходзіць энергію, клапоцячыся пра сябе і каманду.
А таксама — што з гэтага досведу можа спатрэбіцца нам сёння ў дыяспары.
📅 31 кастрычніка 2026
🕝 14:30–16:30
📍 Вільня, прастора «Золак», Vytenio g. 50d
📖 Пра кнігу: book.talash.by
Хочацца зазірнуць у кнігу да сустрэчы? Аўтар адкрыў два фрагменты:
• Уводзіны: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-introduction
• Першая тэма: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-topic-1

🔥3👍1
CCAP Film Camp: фінальны паказ фільмаў
Сем дзён кінематаграфісты з Беларусі, Швецыі, Даніі, Вялікабрытаніі і Літвы працавалі разам у Вільнюсе і Вісагінасе. Галоўнай базай стала арт-рэзідэнцыя Taškas.
11 кастрычніка кароткаметражныя фільмы, створаныя за адзін тыдзень, упершыню ўбачаць гледачы. Пасля паказу будзе размова з аўтарамі і ментарамі кэмпа.
Праграма CCAP рэалізуецца CreateCulture у партнёрстве з Smart Coop Sweden пры фінансаванні Шведскага інстытута.
📅 11 кастрычніка (нядзеля) ў 19:00
📍 Pasaka Senamiestyje, Šv. Ignoto g. 4/3, Вільнюс
🎟 Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя

❤1👍1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
16–18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» (першым сёлета быў Уроцлаў).
Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта «Беларуская школка ў Вільні» (Vilniaus, 20), паведамляе bellit.info.
Цягам фестывалю ў Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25 будзе працаваць кніжны кірмаш.
Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.
🔗Праграма фестывалю PRADMOVA ў Вільні
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤4
The End of Liberty Street | Exhibition
Выстава-дасьледаваньне вуліц зь імем Свабоды: дзе пачынаецца свабода і дзе яна канчаецца? Інтэрдысцыплінарны праект мастачкі Марыны Матуле. Перад вернісажам мастачка просіць ўспомніць, ці былі вы калі-небудзь на Laisvės prospektas у Вільні.
📍 Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D
🕖 21 кастрычніка / Пачатак 20:00
🎟 Уваход: бясплатна

👍1
Forwarded from Беларуская школка ў Вільні
Дзіцячая праграма PRADMOVA ў Вільні 🧸
17 кастрычніка ў Беларускай школцы ў Вільні (Vilniaus g. 20), з 10:00 да 16:00:
📖 «Патэ гуляе ў футбол»
🕊 «Сібірскія хайку» з аўтаркай Юргай Віле (10+)
🎲 «Ха-Хэй-Хо!», кніжка гульняў ад вучняў Stembridge School (5+)
🌉 Кніжны мост: ірландскія кніжкі па-беларуску
🌌 Эрыка Макган і «Табіта Плімтак і Край Свету» (8+)
👼 Марыя Навасельска і «Твой Анёл»
Гартайце карусель, каб убачыць усю дзіцячую праграму з часам 👉
Уваход вольны. Можна прыйсці на цэлы дзень ці на адну сустрэчу.

❤2👍1
«Чужыя сярод сваіх»: лекцыя пра інвазіўныя віды
Чаму баршчэўнік захоплівае цэлыя палі, а залатарнік альбо клён выцясняюць нашы родныя расліны? Запрашаем на анлайн-лекцыю, дзе мы абмяркуем адну з самых непрыкметных, але глабальных экалагічных праблем нашага часу — біялагічныя інвазіі.
Спікерка: Ірына Макарэвіч, эколаг, спецыялістка па пытаннях захавання біяразнастайнасці.
Што даведаемся на лекцыі?
👉 У чым розніца паміж мясцовымі, інтрадукаванымі і інвазіўнымі відамі?
👉 Якія расліны небяспечныя для нашай экасістэмы, а якія не?
👉 Як інвазіўныя віды трапляюць на новыя тэрыторыі і чаму ім так лёгка ў нас прыжыцца?
👉 Як змяняюцца лясы, лугі і вадаёмы, чаму пакутуюць мясцовыя віды і што рабіць?
📅 29 кастрычніка а 19:00 (па Вільнюсе)
📍 Анлайн у Zoom
🎟️ Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя

👍2
🎭 Запрашаем на тэатральна-музычную імпрэзу прысвечаную Ночы (не)расстраляных паэтаў
ТРЫ ЧАСТКІ, ТРЫ МАСТАЦКІЯ ПРАСТОРЫ, АДНА ГІСТОРЫЯ:
▫️ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.
▫️ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».
▫️ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні, у якіх мінулае перагукаецца з сённяшнім днём.
«Будзем песьняй мінуўшчыну біць» — гэта мастацкае асэнсаванне трагедыі беларускай інтэлігенцыі і яе водгуку ў лёсе наступных пакаленняў. Гэта гісторыя пра людзей, чые жыцці абарваліся, але чые творы засталіся. Пра словы, якія перажылі сваіх аўтараў. І пра новыя пакаленні, якія зноў шукаюць адказы на пытанні, што некалі стаялі перад іх папярэднікамі.»
📅 29 кастрычніка 2026, чацвер
🕕 18:00 (дзверы адчыняюцца ў 17:30)
📍 MROJ-HALL TEATRAS
Gedimino pr. 45, Вільнюс
🎟 Уваход вольны, каб забраніраваць месца, аформіце бясплатны квіток па спасылцы

👍3
🍺 Дэгустацыя піва
1 лістапада ў Золаку дэгустацыя піваў, сідраў, пітных мядоў і ня толькі ад чатырох хатніх бровараў і мёдасытняў. Прыходзьце самі і бярыце знаёмых.
🕢 1 лістапада, пачатак 15:00
📍 ZOLAK Micro Art Residence, Vytenio 50D
🎟 Уваход вольны
Падрабязнасьці

❤2👍1😱1
Памятаць - значыць захоўваць культуру, вяртаць галасы і перадаваць іх спадчыну наступным пакаленням.
НОЧ [НЕ]РАССТРАЛЯНЫХ ПАЭТОЎ запрашае на вечар памяці, слова і творчасці. У праграме паэтычныя чытанні, музычныя і тэатральныя выступленні, адкрыты мікрафон.
📅 29 кастрычніка 2026 года
⏰ 19:30
📍 Сквер каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A, Вільнюс
Уваход вольны. Далучайцеся!

👍7❤3
🚀 Бізнэс і яго прасоўваньне: ад ідэі да першых продажаў
Як распачаць сваю справу на новым месцы, пазьбегнуць памылак і выбудаваць маркетынг, які сапраўды прыносіць прыбытак?
22 лістапада запрашаем вас на бясплатны інтэнсіў у Вільні з Ірэнай Серажонак, сузаснавальніцай “DVI BANDELĖS” і Women’s Breakfast Club у Вільні, якая падзеліцца рэальным досьведам старту, аптымізацыі працэсаў і будаваньня бізнэсу ў міграцыі 📈
Таксама Лізавета, дыплямаваны маркетоляг з досьведам 6+ гадоў разьбярэ працоўныя каналы прасоўваньня і пакрокавую сыстэму прывабленьня кліентаў🎯
🗓 Калі: 22 лістапада, 15:00-17:30
📍 Дзе: ZOLAK Micro Art Residence, Vytenio g. 50d, Vilnius
🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/eY6BsubsSqf6KHPi7
Удзел бясплатны! 🎁 Падчас імпрэзы вас таксама чакаюць прыемныя пачастункі ад “DVI BANDELĖS”, закускі і напоі ☕️🍪

🔥2👍1
🖤 Вярні мне мой 2007-ы! — нефармальная лекцыя і настальгічны міні-квіз пра субкультуры нулявых: эма, готы, панкі, рэперы і ўсё, што ад той эпохі засталося.
🗓 18 лістапада, 19:00 (каля 1,5 гадзіны)
📍 Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50D, Вільнюс
Даставай красоўкі ў клетачку і прыходзь настальгаваць са сэнсам 🤘
https://gandhi.camp/Zolak/events/viarni-mnie-moj-2007-y-liekcyja-i-mini-kviz

⚡️ 13 снежня ўпершыню ў Вільні – спектакль «Мінскае Мора» ад Вольных Купалаўцаў!
У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй. Рэжысёр: Войцех Урбаньскі
Гэты праект паўстаў пасля таго, як Кіберпартызанамі была апублікаваная база даносаў КДБ. Мы ўбачылі, што даносчыкам можа быць хто заўгодна – шчыры, заўжды вясёлы сусед, нясмелая бабулька-інтэлігентка, а часам – блізкі табе чалавек.
У «Мінскім Моры» мы дазволілі сабе іранічна паразважаць на гэтую тэму. Сціснулі спружыну сюжэта, упрыгожылі запамінальнымі песнямі Лявона Вольскага, і атрымалася часам смешна, часам кранальна і ані хвіліны – сумна.
🗓 13 снежня, 19:00
📌 Naugarduko g. 76, Польскі тэатр у Вільнюсе
✅ Квіткі тут
Каханенькія-родненькія, прыходзьце – будзем радыя падзяліцца з вамі сваімі эмоцыямі, думкамі і пачуццямі! ❤️

❤5👍1
🌍 Глабальнае пацяпленне: што насамрэч адбываецца з кліматам?
Запрашаем вас на лекцыю з Ганнай Скрыган — географам, эколагам і эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі — на якой разбяромся, што адбываецца з нашай планетай.
Пра што пагаворым:
👉 Хроніка зменаў: якія кліматычныя трэнды вызначаюць будучыню Зямлі (спойлер: справа не толькі ў тэмпературы).
👉 Эфект даміно: як раставанне ільдоў у Арктыцы ці анамаліі ў акіяне непрыкметна ўплываюць на нас.
👉 Пункт не вяртання? Што ўжо не спыніць, а на што людзі ўсё яшчэ могуць паўплываць.
👉 Міфы і рэальнасць: чаму нават самыя перакананыя скептыкі больш не спрачаюцца з лічбамі, але ўсё яшчэ спрачаюцца наконт рашэнняў.
📅 25 лістапада (серада), старт а 19:00 па Вільнюсе (20:00 па Менску)
📍 Анлайн у Zoom
🎟 Бясплатна, але патрэбная рэгістрацыя.
👉 Зарэгістравацца на лекцыю