БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
1.69K subscribers
17.6K photos
377 videos
4 files
15.3K links
Найбуйнейшае беларускае незалежнае аб'яднанне медыяпрафесіяналаў. Супольнасць, магчымасці, падтрымка.

Сайт https://baj.media
Patreon patreon.com/baj_media
Insta instagram.com/baj.media.by

Сувязь office@baj.media
We support 🇺🇦
Download Telegram
«Жыць трэба тут і цяпер». Каця Пытлева — пра вяртаньне раку, сям’ю, працу і будучыню

Пасьля трох гадоў рэмісіі ў журналісткі і тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай выявілі метaстазы ў хрыбетніку і ў костцы.

У інтэрв'ю Радыё Свабода Кацярына расказала пра жыццё з анкалагічным дыягназам, падтрымку сям’і і беларусаў, а таксама дала парады людзям, якія хварэюць на рак.

Цяпер мне нават прасцей успрымаць будучыню, у тым ліку самую страшную.


Чытайце тут

без впн
❤3😢3
☕️ Кожны чацвер у нас мэйлавая рассылка з галоўнымі навінамі і магчымасцямі за тыдзень. Рассылку чытаюць больш за 2000 падпісчыкаў і падпісчыц! 🙂 Далучайся!

🪪 Прэс-карты. Сябры БАЖ па-ранейшаму могуць атрымаць міжнародныя прэс-карты. Чым яны дапамагаюць і як замовіць?

Фота: Cottonbro studio
👍1
Як беларускія ўлады рэпрэсуюць журналістаў і медыя ў 2026 годзе

БАЖ абнавіў статыстыку вядомых выпадкаў парушэння правоў журналістаў і медыя ў 2026 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю.

Станам на 18 лістапада:

▪️ Колькасць прадстаўнікоў медыя за кратамі – 15.
▪️ Новыя крымінальныя прысуды прадстаўнікам медыя ў 2026 годзе – 6.
▪️ Транснацыянальны пераслед. Колькасць прадстаўнікоў медыя, унесеных у міждзяржаўную базу вышуку па заведзеных супраць іх крымінальных справах – 133.
▪️ Ператрусы па месцы афіцыйнай рэгістрацыі журналістаў і ў жыллі іх сваякоў – 39.

⚪️ З поўнай статыстыкай рэпрэсій можнай азнаёміцца на сайце БАЖ

без впн

Фота: БАЖ
🤬1
#рэлакацыя

Для беларусаў за мяжой адкрыюць бясплатныя кансультацыйныя пункты

Яны з'явяцца ў Варшаве, Вільні і Познані.

✔️ Можна будзе атрымаць афлайн-кансультацыю па легалізацыі, інтэграцыі і сацыяльнай падтрымцы.

Падрабязнасці тут

без впн
👍1
«Каб ніхто не заставаўся сам-насам». Якой падтрымкі бракуе беларускім журналістам

З чым сутыкаюцца сёння беларускія журналісты, якой дапамогі ім бракуе і што можна рабіць, каб пераадолець гэтыя выклікі?

Падчас арганізаванай БАЖ крэатыўнай лабараторыі ў Вільні прадстаўніцы і прадстаўнікі медыясупольнасці разам шукалі адказы і распрацоўвалі ідэі для актыўнасцяў у 2027 годзе.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
❤3👍3
#праца

Беларуская Рада культуры шукае камунікацыйнага менеджара (дэдлайн — 30 лістапада)

Зарпашаюць калегу, які будзе адказваць за інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці арганізацыі, развіццё камунікацыйных каналаў і супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі.

Умовы:

▪️ Поўная занятасць.
▪️ Офіс у Варшаве, абавязковая прысутнасць не менш за 3 поўныя працоўныя дні на тыдзень.
▪️ Пачатак працы: студзень 2027 года.
▪️ Форма супрацоўніцтва і памер узнагароджання абмяркоўваюцца індывідуальна па выніках сумоўя.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

❗️
Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
👍1
35 гадоў таму была заснаваная інфармацыйная кампанія БелаПАН

19 лістапада 1991 года БелаПАН зарэгістравалі ў Мінгарвыканкаме, піша Позірк.

✔️ Агенцтва стала першым агульнанацыянальным СМІ, якое сканцэнтравалася выключна на падзеях у Беларусі і вакол яе, а таксама працавала ў выходныя і святочныя дні.

✔️ У 2002 годзе БелаПАН стварыў першую ў краіне інтэрнэт-газету — “Беларускія навіны” (naviny. by).

Нязменным кіраўніком агенцтва быў Алесь Ліпай — да сваёй смерці 23 жніўня 2018 года. Пасля яго кіраўнікамі БелаПАН былі Дзмітрый Наважылаў і Ірына Леўшына.

Ад рэпрэсій пасля 2020 года наўпрост пацярпела агулам 8 супрацоўнікаў БелаПАН, якія працавалі там у розныя гады. Праз зняволенне прайшлі тры медыяменеджары кампаніі — Андрэй Аляксандраў, Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў.


Частка супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі, якія выехалі за мяжу, працягнула працу спачатку пад брэндам BPN, а затым як інфармагенцтва “Позірк“.

Падрабязнасці тут

без впн
❤4👍2
Міжнародная арганізацыя працы заклікала Мінск аказаць дапамогу Вацлаву Арэшку

Савет МАП патрабуе ад ураду Беларусі неадкладна забяспечыць палітвязню, былому рэдактару прафсаюзнага бюлетэня медыцынскае абследаванне, піша Позірк.

Падрабязнасці тут

без впн
❤3
#магчымасці

Вэбінар «Як прадаць любы пітч голасам — і не баяцца» (дэдлайн — 23 лістапада)

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны практычны вэбінар пра голас, упэўненасць і пераканаўчыя выступы.

⚪️ Вэбінар правядзе Марына Руся Шукюрава, вакальная тэрапеўтка і трэнерка па голасе для бізнесу і публічных выступаў, стваральніца дадатку для трэніроўкі голасу Vocal Image.

Што вас чакае?

📌 Аўтарскі падыход Марыны да падрыхтоўкі спікераў рознага ўзроўню: як з дапамогай кіравання голасам прыйсці да ўпэўненага стану.
📌 Жывы разбор голасу кагосьці з удзельнікаў ці ўдзельніц.
📌 Кароткая размінка, якая дапаможа зрабіць голас больш нізкім і аб’ёмным.
📌 Маўклівыя практыкаванні: як трэніраваць голас без гуку і падрыхтавацца да выступлення ў любым месцы, нават за некалькі хвілін да выхаду.
📌 Псіхалагічныя прыёмы, якія дапамогуць справіцца са страхам публічных выступаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

без впн
👍2
Беларуская вуліца ў Кіеве, купанне ў Дняпры і вёска Маскалі. Як трое беларусаў ствараюць відэапраекты пра Украіну

Журналісты Алесь Мінаў, Ксенія Галубовіч і Арына Каршунова вырашылі распавесці пра ўкраінскую штодзённасць падчас вайны і дачыненні паміж беларусамі і ўкраінцамі. Што з гэтага атрымалася, расказвае Радыё Свабода.

«Акрамя бамбаванняў, праблемаў з мастамі, ёсць вельмі шмат цікавага жыцця навокал. Хочацца паказваць гэтае жыццё. Не толькі тое, што ўзарвалі мост ці знікла электрычнасць. Хочацца паказваць, што жыццё працягваецца, і часам яно вельмі класнае».


Чытайце тут

без впн
❤4👍1
Google ўпершыню зафіксаваў кібератаку, цалкам зладжаную праз ШІ

Атака была накіравана на французскія СМІ, а таксама забаўляльныя і адукацыйныя сайты, піша Politico.

Падрабязнасці тут

без впн
🤬2❤1👍1
Канал «Newsmax Україна» раз на тыдзень будзе распавядаць пра Беларусь

Штотыдзень на канале выходзіць перадача, прысвечаная падзеям у Беларусі ды вакол яе. Вядзе яе аналітык Ігар Тышкевіч.

«Newsmax Україна» — прадстаўніцтва амерыканскага медыя Newsmax TV, аднаго з улюбёных тэлеканалаў Дональда Трампа.


Падрабязнасці тут

без впн
👍4
«Нас фактычна каралі тэлебачаннем». Былыя палітзняволеныя — пра «Вектар» у жаночай калоніі

У гомельскай жаночай калоніі № 4 зняволеныя мусілі рэгулярна глядзець тэлеперадачы студыі «Вектар». Прагляды маглі займаць некалькі гадзін на дзень. Гомельская Вясна сабрала сведчанні пра тое, як гэта адбывалася.

Ларыса Шчыракова: «Вельмі шмат фільмаў пра вайну не толькі да пэўных дат, але круглы год, нон-стоп. Уявіце сабе: вы мусіце штодня глядзець сцэны забойстваў, гвалту, жорсткасці, людскога гора. Для жаночай псіхікі гэта было вельмі цяжка»


Ірына Слаўнікава: «Збольшага людзі проста глядзелі ў напрамку тэлевізара, але цалкам адключаліся і нічога не ўспрымалі з таго, што ім паказвалі».


Наста Лойка: «Для мяне было здзекам, калі яны ўключалі праграмы пра тое, наколькі важна адмовіцца ад цукру і наколькі гэта шкодна. І гэта гавораць ва ўмовах, дзе мы не можам кантраляваць сваё харчаванне. Гэта сапраўды выглядала як здзек».


Цалкам чытайце тут

без впн
💔1
У Беларусі ўначы масава не працавалі Telegram, YouTube, Instagram і іншыя сацсеткі

Карыстальнікі скардзіліся, што не загружаліся відэа і стужкі, не адпраўляліся паведамленні. Праблемы закранулі таксама TikTok і Discord.

▪️Найбольш скаргаў было на Discord — каля 3 тысяч за суткі.

▪️Часцей за ўсё скаргі фіксаваліся ў Мінску (3,4 тысячы за апошнія суткі) і Мінскай вобласці (1,2 тысячы).

Пры гэтым банкі, маркетплэйсы, дзяржаўныя сайты і нават Viber працавалі нармальна.

Да раніцы сэрвісы аднавілі працу. Што адбылося і чаму збоі закранулі менавіта гэтыя праграмы — пакуль невядома. Улады сітуацыю не каментавалі, піша Devby.io.
#бяспека

Карыстальнікі Telegram скардзяцца на ўзломы. Што трэба ведаць і як абараніцца

У акаўнта была ўключаная двухфактарная аўтэнтыфікацыя, але невядомыя атрымалі да яго доступ. Такія гісторыі апошнім часам не рэдкасць. Закранула і прэс-сакратарку Ціханоўскай.

Як могуць узламаць акаўнт, нягледзячы на двухфактарку, і як абараніць сябе, распавядае «Люстэрка».

Чытайце тут

без впн
Адкрыты перадзапіс на альманах TAŬBIN

Да свайго пяцігоддзя анлайн-часопіс сучаснай беларускай паэзіі "TAŬBIN" рыхтуе друкаваны альманах.

«У яго ўвойдуць выбраныя публікацыі за пяць гадоў існавання праекта, а таксама новыя творы цудоўных аўтараў, некалькі інтэрв’ю і крытычныя эсэ. Мы бясконца радыя, што альманах можна будзе пагартаць рукамі, узяць з сабой у вандроўку, паставіць на кніжную палічку ці падараваць блізкаму», — пішуць стваральнікі «TAŬBIN».


Усе, хто зробіць перадзамову, змогуць набыць альманах са зніжкай 10%.

☑️ Каб зрабіць перадзамову, запойніце форму па спасылцы.
❤1👍1
Соф’я Сапега расказала, што яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Пасля інтэрв’ю «Люстэрку» з ёй звязаўся чалавек, які прадставіўся журналістам «Новай газеты Еўропа» Ільём Азарам. Ён прапанаваў ёй зняцца ў новым відэапраекце, абяцаў ганарар і сабраў для працы прафесійную каманду. Здымкі доўжыліся цэлы дзень, распавяла Соф'я Сапега «Нашай Ніве».

Усё выглядала максімальна адэкватна і прафесійна. Была абсалютна нармальная каманда людзей, якія прафесійна займаліся сваёй справай. Я не падумала праверыць яго загадзя, — прызнае яна.


Чытайце тут

без впн
🤬3🤣1
Палітолага і медыяэкспертку Вольгу Харламаву асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі

Яе звінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса РБ. Прысуд быў агучаны сёння, 20 лістапада.

Падрабязнасці тут

без впн

❗️Падтрымаць БАЖ ❗️
Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
🤬3😢1
#магчымасці

Крочым у восеньскія выходныя разам з традыцыйнай штопятнічнай падборкай магчымасцяў!

🔺 Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 25 лістапада)
Каб не парушаць нормы права

🔺 Вэбінар «Як прадаць любы пітч голасам — і не баяцца» (дэдлайн — 23 лістапада)
Пра голас, упэўненасць і пераканаўчыя выступы

🔺 Еўрапейскі фестываль журналістыкі і свабоды СМІ ў Салоніках (26–28 лістапада)
Можна забраніраваць месца бясплатна

🔺 Конкурс European Press Prize 2027 (дэдлайн — 10 снежня)
Узнагарода ў кожнай з намінацый — 10 000 еўра

🔺 Адкрытая лекцыя «Ад ліхога 1991-га да ідылічнага 2019-га» (30 лістапада)
Гісторыя беларускіх медыяў, пра якую вам не расказвалі на журфаку

🔺 Конкурс на ўдзел у праграме Fotofestiwal у Лодзі (дэдлайн — 30 лістапада)
Вызначаць шэсць пераможцаў

🔺 Прэмія IPI-IMS у галіне свабоды прэсы-2027 (дэдлайн — 15 снежня)
За істотны ўнёсак у барацьбу за свабодныя СМІ

🔺 Прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча (дэдлайн — 20 студзеня)
Сёлета прэмія змяняе правілы і каляндар

Фота: Daria Agafonova / pexels.com
Праца пад ракетамі і дронамі. У Адэсе загінула супрацоўніца медыя

18 лістапада ў выніку расійскага ўдару па Адэсе загінула Хрысціна Лысенка, прадзюсарка тэлеканалу «Перший міський». Цягам гэтага тыдня ўкраінскія журналісты працуюць пад абстрэламі гарадоў.

«Гэта быў самы страшны мой працоўны дзень», — кажа журналістка Дар’я Рабчук, якая трапіла пад абстрэл Кіева падчас эфіру.


Чытайце тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы| Patreon
💔3