Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2.58K subscribers
985 photos
37 videos
722 links
Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Download Telegram
Канцэптуальны мастак, пісьменнік. акцыяніст, фатограф, заснавальнік часопіса pARTisan і адзін з самых пазнавальных прадстаўнікоў беларускай арт-сцэны.

Артур Клінаў прыйшоў у літаратуру з візуальнага мастацтва — і, здаецца, таму так умее ператвараць рэчаіснасць у нешта большае за саму сябе.

У ягоных кнігах Менск робіцца міфам, вайна — грандыёзнай буфанадай, успаміны пра багему — партрэтам эпохі, а звычайнае беларускае мястэчка ператвараецца ў месца, дзе рэальнасць пачынае нагадваць сон.

З якой кнігі пачаць? Залежыць ад таго, у які сусвет вы хочаце трапіць. Усе творы можна знайсці і паслухаць на нашым сайце.
❤18👍2
🕯️ Слухаем кнігу ўспамінаў Рыгора Бярозкіна «Не дай прапасці майму жыццю»

Адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяверсія ўспамінаў беларускага літаратуразнаўцы і крытыка Рыгора Бярозкіна (1918–1981). У аснове выдання — першыя тры часткі расшыфроўкі запісу аповедаў Рыгора Бярозкіна, зробленага пісьменнікам Ісакам Крамавым у сакавіку 1979 года. Рукапісныя сшыткі належаць Любові Сум; расшыфроўка, апрацоўка і публікацыя матэрыялу — Ірына Шанаурына.

📓 Кніга «Не дай прапасці майму жыццю» — гэта ўнікальны дакумент, які змяшчае аповед беларускага літаратуразнаўцы і крытыка Рыгора Бярозкіна, запісаны пісьменнікам Ісакам Крамавым. У цэнтры спавядальных успамінаў Бярозкіна — трагічныя старонкі гісторыі XX стагоддзя: сталінскія рэпрэсіі, атмасфера татальнага тэрору ў Беларусі 1930-х гадоў і цяжкі лагерны досвед.

Выданне змяшчае першыя тры часткі ўcпамінаў, праца над рэштай працягваецца.

🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце.
❤22
🕯️ Пра што піша Беларусь: Дзяды

Другога лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзяды — дзень ушанавання памерлых продкаў і сваякоў. З гэтай нагоды мы падабралі пяць кніг пра род, сям’ю і памяць, і пра сувязі, якія не знікаюць нават тады, калі людзей ужо няма побач.

📝 Працягваем рубрыку «Пра што піша Беларусь» — падборкі беларускіх кніг, аб’яднаных адной тэмай.
❤21🔥4
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

🍁 Падсумоўваем вынікі кастрычніка. Акрамя таго, што на двары зрабілася холадна і ў Еўропе змянілі час на зімні, тое-сёе адбылося і ў беларускай аўдыякніжнай прасторы.

📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсіі аповесці Івана Шамякіна «Непаўторная вясна».

📕 Нашыя калегі з Кніжнага Воза выклалі ажно тры навінкі: цудоўныя «Казкі: гісторыі (не) пра нас» Сяргея Календы і два зборніка казак Эльгі Паповай — «Калі космас быў белым» і «Калі неба было маленькім».

📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіліся «Хвілінка. Другая кніга» Ігара Бабкова — працяг гісторыі трох сяброў: паэта, змагара і спявачкі. Нагадваем, што першую частку можна таксама знайсці і паслухаць па спасылцы на нашым сайце і на Камунікаце.

📓 А ў нас у кастрычніку адбыўся вялікі і важны рэліз, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў — кніга ўспамінаў Рыгора Бярозкіна «Не дай прапасці майму жыццю». 

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!
❤14
Надышоў час адкрыць таямніцу мінулай аўдыякнігі-неспадзяванкі! 

Вы слухалі «Я прыду за табой у аўгусце» Камілы Цень: занураліся ў нуарную атмасферу «народнага РБ-дэтэктыва» і мінскіх завадскіх ускраін, а таксама смакавалі неперадавальную трасянку. 
❤16
✨Аўдыякніга-неспадзяванка лістапада ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
❤15
Вольга Гапеева: з якой кнігі пачаць і чаго чакаць

Паэтка, пісьменніца, перакладчыца і даследчыца мовы, Вольга Гапеева — аўтарка, якая працуе адразу ў некалькіх літаратурных жанрах, але ў кожным застаецца вернай сабе.

На нашым сайце можна знайсці дзве кнігі аўтаркі — абірайце, якая вам больш даспадобы.
❤15
Як зараджаўся праваабарончы рух у Беларусі? Як фармавалася грамадзянская супольнасць і хто стаяў за змаганнем за правы чалавека, беларускую культуру і незалежнасць?

Наш наступны рэліз дапаможа вам знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Аўдыякніга «Алесь» — выданне, прысвечанае Алесю Бяляцкаму, праваабаронцу, заснавальніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру. У аснове кнігі — успаміны самога Алеся, ягоныя публікацыі, выступы, судовыя прамовы, лісты на волю і інтэрв’ю беларускім і замежным медыя. Сваімі ўспамінамі дзеляцца таксама ягоныя паплечнікі. 

🤝 Аўдыякнігу запісала выдавецтва Sviedki, а audiobooks.by выступае яе дыстрыб’ютарам. Сачыце за навінамі — ужо хутка кніга будзе дасяжная на пляцоўках!
❤18👍5
🔥 Доўгачаканая навінка: «Алесь» ад выдавецтва Sviedki ужо на пляцоўках!

Audiobooks.by прадстаўляе гэтую аўдыякнігу як дыстрыб’ютар і партнёр праекта. Мы не былі стваральнікамі гэтай аўдыякнігі, але ганарымся магчымасцю падзяліцца ёю з вамі.

🗣️ Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць.

У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ.

🎧 Агучыў Алег Гарбуз, а набыць і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!

❤️ Першая частка даступная бясплатна на нашым YouTube. 
❤11🔥7