Штогод напярэдадні 21 лютага нашая стужка поўніцца віншаваннямі, цікавымі фактамі, праектамі, ініцыятывамі і мерапрыемствамі, прысвечанымі Міжнароднаму дню роднай мовы. Разбіраемся ў гісторыі і значэнні гэтага свята разам.
❤39
🔥 «Пентаквантар. Кніга першая» Арцёма Шуканава ўжо на пляцоўках!
🌃 Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай «пост». «Пентаквантар» – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах «Крыптаномікону» і «Лавіны» Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад «Штама Андрамеда» Майкла Крайтана і «Нэйрамансера» Уільяма Гібсана.
Нягледзячы на тое, што «Пентаквантар» – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3 перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, адкуль героі пачнуць сваё далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.
🎧 Агучыў Хведар Бай, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Слухайце першую частку бясплатна на нашым YouTube.

🔥20❤1
Пачалі слухаць «Пентаквантар» і марыце паразмаўляць з аўтарам? А можа, патрабуеце дадатковай матывацыі, каб узяцца за гэтую кнігу?
То далучайцеся да анлайн сустрэчы з Арцёмам Шуканавым і АйЦі Барадой!
⏱️ Калі? 7 сакавіка
🌐 Куды далучацца? Праз тыдзень скажам больш дакладна!
Сачыце за аднаўленнямі — і, канечне, слухайце навінку на любой зручнай пляцоўцы!

🔥20
🔥 «Фантасмагорыя» і «Снаркаловы» Льюіса Кэрала ўжо на пляцоўках!
Слухаем класіку англійскай літаратуры нонсэнсу ў перакладзе і агучцы Макса Шчура.
🐍🦈 Паэма Снаркаловы была ўпершыню апублікаваная ў 1876 годзе, праз адзінаццаць гадоў пасля Алесіных прыгодаў у Цудазем’і і праз чатыры гады пасля кнігі «На тым баку Люстра». Гэты шэдэўр абсурду звязаны з «Люстрам» тым, што выкарыстоўвае словы з верша Жабавокі.
👻 Да аўтара «Алісіных прыгодаў» і «Снаркаловаў» Льюіса Кэрала прыходзіць у госці... прывід! «Фантасмагорыя» — гэта падрабязнае інтэрв’ю з прадстаўніком тагасветных сілаў, у якім Кэрал распытвае начнога госця пра ягонае паходжанне, дзяцінства, вучобу, прафесійны досвед, сяброў і калег. Даходзіць і да фізічнага канфлікту!
🎧 Агучыў Макс Шчур, а паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце.

🔥22❤1
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!
Нарэшце скончыўся апошні і самы кароткі месяц зімы! А пакуль усё навокал прачынаецца ад спячкі, распавядаем, што адбылося ў нас і нашых калег у лютым:
📖 Праект «Беларуская літаратура» запісаў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага і верш Францішка Багушэвіча «Хмаркі».
📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка выпусцілі «Сон Габруся» Міхася Чарота.
📚 Мы ў лютым варушыліся ва ўсю! На нашым сайце з’явіўся посткіберпанк раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар. Кніга першая» і ажно дзве кнігі Льюіса Кэрала: «Фантасмагорыя» і «Снаркаловы».
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — гэтай вясной вас чакае шмат цікавых навінак. Працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!

❤13
🚀 Калі вам не хапала посткіберпанку ў жыцці — гэты івент для вас!
У гонар выхаду аўдыякнігі «Пентаквантар» сустракаемся 7 сакавіка а 15:00 па Варшаве (17:00 па Мінску) анлайн, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Пагаворым пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк.
🎟 Каб далучыцца запаўняйце форму рэгістрацыі.
За дзень да івенту вы атрымаеце запрашэнне на трансляцыю на пошту.
Калі вы любіце sci-fi, айцішны гумар і вялікія ідэі — вам сюды!
Не прапусціце ⚡️

👍13❤1
💥 Слухаем казку Якуба Коласа «Жывая вада» ад праекта «Беларуская літаратура»!
👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Хочаце казку, каб была як жыццё? Такой і ёсць гэтая вельмі сумная казка. А можа, вам хочацца жыццё, каб было як казка? І зноў вам сюды, у гэты надзвычай радасны расповед. Ну, а калі больш за ўсё вы любіце разгадваць пісьменніцкія загадкі - то перад вамі самая складаная з іх.
🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!

❤23
🔥 «Перамена месцаў» Югасі Каляды ўжо на пляцоўках!
🚂 Слухаем доўгачаканую навінку, якую летась абралі для агучкі і мы, і нашыя падпісанты
Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?
🏆 Кніга атрымала II месца прэміі Гедройця-2025, а таксама спецпрыз audiobooks.by
📖 Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм»
🎧 Агучыла Валянціна Малініна, а паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.

❤25🔥3
Вітанкі, даражэнькія! Вось і надышоў час адкрыць таямніцу апошняй зімняй аўдыякнігі-неспадзяванкі!
У лютым вы слухалі «Срэбную дарогу» Сціны Джэксан — сучасны шведскі дэтэктыў і дэбютны крымінальны раман пісьменніцы.
Як вам?

👍17❤7👎1
✨Аўдыякніга-неспадзяванка сакавіка ўжо на нашым ютуб-канале!
Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?
Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.
🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!

❤14👍5🔥1
🔄 Даражэнькія, а ці вы ўжо паспелі паслухаць нашую апошнюю навінку? Мы — так, то дзелімся з вамі нашымі любімымі цытатамі з «Перамены месцаў».
Беларусь, 2017 год. Дасведчаная суддзя і беспрацоўнае дзяўчо выпадкова мяняюцца целамі — што з гэтага атрымаецца? Слухайце «Перамену месцаў» Югасі Каляды проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы па спасылцы на нашым сайце.

❤️ Слухаем «Каменнае сэрца» Паўла Севярынца
📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»
«Каменнае сэрца» – зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на «сутках», «хіміі» ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах.
💌 Павал Севярынец — лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Былы палітвязень.
🎧 Знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

❤21👍1
💥 Слухаем вершы Юлія Таўбіна ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!
📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў.
Вось яна, вяршыня міжваеннай паэзіі. Вершы Юлія Таўбіна мадэрныя па форме, а калі гаварыць пра філасофскі змест, то ніякага апісання пад гэтым відэа не хопіць. Беларуская паэзія тады імкліва развівалася, і вершы Таўбіна фіналяць гэты амбітны перыяд.
🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.

‼️ Бел.Read запрашае прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉
📆 Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей 🔥
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform

Google Docs
Што перакласці на беларускую мову?
Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead для таго, каб высветліць, якой кнігі на беларускай мове Вам бракуе.
Што мы ўжо зрабілі?
✔️ Пераклалі і выдалі апавяданні Лаўкрафта (пераможца першай апытанкі). Замовіць можна тут
✔️ Пераклалі "Эн з зялёных Мезанінаў"…

❤9👍4🔥2
💥 Слухаем «Дзяльбу кабанчыка» Віктара Карамазава ад праекта «Беларуская літаратура»!
👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.
Гэта цяпер вам нічога не скажуць гэтыя словы: дзяльба кабанчыка. А калісь гэта была галоўная падзея ў вёсцы, і не толькі ў ёй – для гарадскіх сыноў і ўнукаў гэта таксама быў абавязковы акцэнт усяго года. Пры дзяльбе кабанчыка людзі заўсёды станавіліся самі сабой: хто – добрым і міласэрдным, хто – злым і хцівым, кагосьці мучыла сквапнасць, а кагосьці – сумленне, адным словам, выпрабуйце і вы сябе падчас дзяльбы кабанчыка – які чалавек вы?

❤26👍4