Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
2.58K subscribers
985 photos
37 videos
722 links
Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️

https://taplink.cc/audiobooks.by

Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by
Download Telegram
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

Нарэшце скончыўся апошні і самы кароткі месяц зімы! А пакуль усё навокал прачынаецца ад спячкі, распавядаем, што адбылося ў нас і нашых калег у лютым: 

📖 Праект «Беларуская літаратура» запісаў «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага і верш Францішка Багушэвіча «Хмаркі».

📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка выпусцілі «Сон Габруся» Міхася Чарота.

📚 Мы ў лютым варушыліся ва ўсю! На нашым сайце з’явіўся посткіберпанк раман Арцёма Шуканава «Пентаквантар. Кніга першая» і ажно дзве кнігі Льюіса Кэрала: «Фантасмагорыя» і «Снаркаловы».

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — гэтай вясной вас чакае шмат цікавых навінак. Працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё! 
❤13
🚀 Калі вам не хапала посткіберпанку ў жыцці — гэты івент для вас!

У гонар выхаду аўдыякнігі «Пентаквантар» сустракаемся 7 сакавіка а 15:00 па Варшаве (17:00 па Мінску) анлайн, каб абмеркаваць раман разам з аўтарам Арцёмам Шуканавым і Аляксеем АйціБарада. Пагаворым пра сусвет тэхнатрылеру, штучны інтэлект і тое, куды нас вядзе посткіберпанк.

🎟 Каб далучыцца запаўняйце форму рэгістрацыі.
За дзень да івенту вы атрымаеце запрашэнне на трансляцыю на пошту.

Калі вы любіце sci-fi, айцішны гумар і вялікія ідэі — вам сюды!
Не прапусціце ⚡️
👍13❤1
💥 Слухаем казку Якуба Коласа «Жывая вада» ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Хочаце казку, каб была як жыццё? Такой і ёсць гэтая вельмі сумная казка. А можа, вам хочацца жыццё, каб было як казка? І зноў вам сюды, у гэты надзвычай радасны расповед. Ну, а калі больш за ўсё вы любіце разгадваць пісьменніцкія загадкі - то перад вамі самая складаная з іх.

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 
❤23
🔥 «Перамена месцаў» Югасі Каляды ўжо на пляцоўках!

🚂 Слухаем доўгачаканую навінку, якую летась абралі для агучкі і мы, і нашыя падпісанты

Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?

🏆 Кніга атрымала II месца прэміі Гедройця-2025, а таксама спецпрыз audiobooks.by

📖 Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм»

🎧 Агучыла Валянціна Малініна, а паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.
❤25🔥3
Вітанкі, даражэнькія! Вось і надышоў час адкрыць таямніцу апошняй зімняй аўдыякнігі-неспадзяванкі! 

У лютым вы слухалі «Срэбную дарогу» Сціны Джэксан — сучасны шведскі дэтэктыў і дэбютны крымінальны раман пісьменніцы.

Як вам?
👍17❤7👎1
✨Аўдыякніга-неспадзяванка сакавіка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
❤14👍5🔥1
🔄 Даражэнькія, а ці вы ўжо паспелі паслухаць нашую апошнюю навінку? Мы — так, то дзелімся з вамі нашымі любімымі цытатамі з «Перамены месцаў».

Беларусь, 2017 год. Дасведчаная суддзя і беспрацоўнае дзяўчо выпадкова мяняюцца целамі — што з гэтага атрымаецца? Слухайце «Перамену месцаў» Югасі Каляды проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы па спасылцы на нашым сайце.
❤23
❤️ Слухаем «Каменнае сэрца» Паўла Севярынца

📓 Кніга «Беларускай турэмнай літаратуры»

«Каменнае сэрца» – зборнік эсэ палітыка, журналіста, пісьменніка, публіцыста і палітвязня Паўла Севярынца, напісаных на «сутках», «хіміі» ў папярэднія перыяды зняволення па крымінальных справах. 

💌 Павал Севярынец — лаўрэат літаратурных прэмій Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Былы палітвязень.

🎧 Знайсці і паслухаць бясплатна можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
❤21👍1
💥 Слухаем вершы Юлія Таўбіна ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!

📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў. 

Вось яна, вяршыня міжваеннай паэзіі. Вершы Юлія Таўбіна мадэрныя па форме, а калі гаварыць пра філасофскі змест, то ніякага апісання пад гэтым відэа не хопіць. Беларуская паэзія тады імкліва развівалася, і вершы Таўбіна фіналяць гэты амбітны перыяд.

🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
❤23
💥 Слухаем «Дзяльбу кабанчыка» Віктара Карамазава ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Гэта цяпер вам нічога не скажуць гэтыя словы: дзяльба кабанчыка. А калісь гэта была галоўная падзея ў вёсцы, і не толькі ў ёй – для гарадскіх сыноў і ўнукаў гэта таксама быў абавязковы акцэнт усяго года. Пры дзяльбе кабанчыка людзі заўсёды станавіліся самі сабой: хто – добрым і міласэрдным, хто – злым і хцівым, кагосьці мучыла сквапнасць, а кагосьці – сумленне, адным словам, выпрабуйце і вы сябе падчас дзяльбы кабанчыка – які чалавек вы?

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
❤26👍4
🔥 «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы ўжо на пляцоўках!

Спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па класе шведскай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэнняў. Цяпер Алена іх атрымае.

Аднак на фоне апакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і яе планы, усё ідзе не так, як задумвалася. Алена і Тунці ледзь не робяцца сведкамі рэдкай астранамічнай з’явы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было?

Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь. Аповед можна чытаць як працяг папярэдняга рамана Анкі Упалы «На заснежаны востраў» або як асобную кнігу.

🎧 Агучыла Ядзвіга Дзяюн, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце. Першую частку можна паслухаць бясплатна на нашым YouTube-канале.

 
❤14👍1
🔥 Слухаем «Гарэзлівы пацалунак. Кніга першая» Евы Вайтоўскай ад Еўрарадыё!

У аснову рамана лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1991-1999 гадах, маляваная манга-мастачкай Тада Каору (1960-1999). Звышпапулярны коміксавы серыял застаўся няскончаным праз заўчасную смерць аўтаркі, што не зашкодзіла яму здабыць прыхільнікаў ва ўсім свеце — і не толькі сярод аматараў мангі і анімэ. «Гарэзлівы пацалунак» быў некалькі разоў экранізаваны азіяцкімі тэлестудыямі, а сюжэт гэтай гісторыі ўжо зрабіўся вандроўным. 

Аўтарка беларускага рамана вырашыла перасяліць герояў мангі з Токіа 1990-х у сучасны ёй Мінск і паглядзець, што з гэтага атрымаецца

🏆 Раман запісаны ў якасці спецыяльнага прызу Еўрарадыё на прэміі Гедройця.

📖 Друкаваная версія выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч»

🎧 Агучыла Алена Зуй-Вайцяхоўская, а паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце і на Еўрарадыё.
❤17👍6
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

Першы месяц вясны выдаўся для беларускай аўдыякніжнай сферы надзвычай прадуктыўным: прачнулася прырода — а за ёй і мы! Распавядаем, што адбылося ў нас і нашых калег у сакавіку.

📖 Праект «Беларуская літаратура» запісаў казку Якуба Коласа «Жывая вада», а таксама «Дзяльбу кабанчыка» Віктара Карамазава.

📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка выпусцілі вершы Юлія Таўбіна.

💌 Нарэшце выйшла апошняя кніга «Беларускай турэмнай літаратуры» — «Каменнае сэрца» Паўла Севярынца.

📚 А мы запісалі і выпусцілі доўгачаканую навінку — «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — мы працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё! 
❤19🔥10
👋 Вітанкі, даражэнькія! Вось і надышоў час адкрыць таямніцу нашай першай вясенняй аўдыякнігі-неспадзяванкі! 

У сакавіку вы слухалі «Пасажыраў карабля Тэсея» — заснаваныя на рэальных падзеях аповесці даследчыка культуры спадчыны Сцяпана Стурэйкі.

Як вам?
❤17👍9🔥2
✨Аўдыякніга-неспадзяванка красавіка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!
❤21👍3🎉1
💥 Слухаем «Лірычнае хваляванне» Юлія Таўбіна ад праекта «Беларуская літаратура»!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

«Так вечар прыходзіць лірычнаю зданьню,
Балядным героем — сьпявакам старым…
Лірычнае хваляваньне
Праходзіць, як вецер, па сэрцы маім…»

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
❤19
💥 Слухаем «Маналог» Аркадзя Куляшова ад Непаслухмяных Дзяцей Кастрычніка!

📓 Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка — аўдыякніжны праект, прысвечаны агучцы твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-я гады пісьменнікаў і паэтаў. 

Які можа быць чалавек, што перажыў цяжкае дзяцінства, сталінскія часы, страту сяброў, допыты, маніпуляцыі і прымус адмовіцца ад каханай жонкі з-за таго, што ейны брат — «вораг народа»?

Аркадзь Куляшоў быў асцярожны, маўклівы, кампрамісны, і ад таго — уганараваны. Але менавіта ён першым з беларускіх культурнікаў яшчэ напачатку 60-х апублікаваў шчырую і эмацыйную паэму памяці рэпрэсаваных сяброў. Іншага такога тэкста, дзе сяброўская любоў і павага непарыўна знітаваныя з болем і адчаем, у беларускай літаратуры няма.

🎧 Паслухаць бясплатна можна проста зараз па спасылцы на нашым сайце і на пляцоўках праекта.
❤20🔥4