sacral_BY
3K subscribers
8.24K photos
31 videos
545 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#магілёў #sacral_catholic #sacral_graveyard
Добрага ранку, спадарства. Прапаную сустрэць гэтую нядзелю з візіту на каталіцкія могілкі ў Магілёве. Для чытачоў-ветэранаў гэта будзе не першы візіт, але такія цікавыя месцы варта ўспамінаць ды наведваць час ад часу. Тым больш, гэтым разам зраблю шэраг допісаў з месца.
Гісторыя цвінтару пачалася на мяжы XVIII-ХІХ стагоддзяў, але зразумела, што з захаваных помнікаў, найбольш старыя і цікавыя - канец ХІХ-пачатак ХХ стагоддзяў.
Стаўце рэакцыю 😁 калі таксама наведвалі гэтыя могілкі, бо цікава, наколькі месца турыстычнае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2❤5517👍12🙏6👏1
#магілёў #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працягваем шпацыр па магілёўскіх могілках. Усё яшчэ каталіцкіх.
Сёння нас сустракае цагляная капліца неакласічнага стылю. Сустракае літаральна, бо галоўная алея могілак вядзе менавіта да яе. І менавіта яе вы найперш заўважыце, прайшоўшы ўваходную браму.
Амаль свежанькая - 1904 г. У гэтым годзе юбілей, атрымліваецца.
Калі будзеце абыходзіць, глядзіце пад ногі. Там можна пабачыць пліты дамавінаў прадстаўнікоў роду Сенажацкіх. Капліца будавалася, як сямейная пахавальня.
❤41👍22🙏5🗿1
#магілёў #sacral_catholic #sacral_graveyard
Працяг магілёўскага марафону пахаванняў.
Статуі - асабліва прыемная адметнасць каталіцкіх могілак. Ня тое, каб праваслаўныя такім не забаўляліся, але ж тут гэта больш распаўсюджаная традыцыя.
1👍47❤12🙏3👏1