sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
👍21🔥6⚡2❤1
sacral_BY
#сігнахі #грузія #sacral_orthodox #sacral_graveyard? Давайце ў панядзелак зноў пра Грузію. У апошнім допісе згадваў сьвятую Ніно. Жанчыну, што прынесла хрысціянства ў краіну. Таму сёння перанясемся ў месца, дзе яе пахавалі ў 334 годзе. Тут жа ўзнік манастыр.…
#сігнахі #грузія #sacral_urban #sacral_fortificatio
Давайце гэта... пакуль далёка ня з’ехалі. Уласна, горад Сігнахі. Называюць грузінскай гэтай, з Італіі... Таледа? Не, яно ў іншай краіне. А вось, Таскана! Ужо ня ведаю, як выглядае тая Таскана, але калі б паказалі першыя 2-3 здымкі, я мог бы паверыць, што тое – яно. Дарэчы, у далечыні бачна Алазанская даліна. Тая самая, чыя прадукцыя часта сустракаецца на паліцах нашых крам.
Яшчэ Сігнахі называюць грузінскім Лас-Вегасам і горадам кахання. Бо ў любы час, пры наяўнасці пашпартоў і дзьвух сведкаў, тут можна пабрацца шлюбам. Афіцыйна, па-сапраўднаму☝️
О, спадар Міцкевіч, а вы тут як... а, памыліўся, прабачце.
Як не паказаць вежы старой фартэцыі (і яго варту)? Тым больш, унутры горада давялося перамяшчацца на мясцовай электра-экспрэс-брычцы, што галоўным чынам імчала ад вежы да вежы з панарамнымі краявідамі на тую даліну. Вось на адной пляцоўцы заўважаны прышпільны помнік савецкага мадэрнізму. Таму здымкі ў асноўным такія. Магчыма, калісь вярнуся ў Грузію і абавязкова асобна наведаю маленькі Сігнахі, каб пашпацырыць тут хаця б некалькі гадзінаў.
1❤‍🔥22👍83👀2🤔1🥴1
sacral_BY
#сар’я #sacral_urban Ах, якім цікавым сьвеце мы б жылі, калі б кожная эпоха пакідала нам архітэктурныя помнікі! Але мы жывем у рэгіёне, дзе амаль усю гісторыю галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Матэрыял прыемны, толькі надта далікатны ў пытаннях захавання.…
#верхнядзьвінск #sacral_jews #sacral_graveyard
Ну што, сёння пачнем трохі знаёміцца з Верхнядзьвінскам. Але можна я буду называць яго Дрысай? Так больш лаканічна ну і гэта ж гістарычная назва месца! У гонар прытока Дзьвіны, на якой месціцца.
Пачнем не з цэнтру. Адразу спускаемся да паўднёвых ускрайкаў, каб зладзіць нашую рэгулярную рубрыку «габрэйскія могілкі нашага мястэчка».
Вялікія, зарослыя, помнікі імкнуцца да сваіх гаспадароў у глебу. Новага, незвычайнага не заўважыў. Хаця ёсць цікавая інсталяцыя ў выглядзе прастакутнага пагорка, які аточаны па перыметры каменнымі мацэвамі (вунь, на 3-м здымку). Быццам рэшты курганнага могільніку. Быццам са старых пахаванняў сцягнулі, каб атрымалася такая пляцоўка. Загадкавыя абставіны, ёсць над чым падумаць.
1❤30👍8❤‍🔥2🙏1
#верхнядзьвінск #sacral_catholic #sacral_orthodox #sacral_graveyard
Пакрысе, рухаемся да цэнтру горада. На шляху паўстае яшчэ адзін гістарычны некропаль. Тут у нас спачываюць хрысціяне, як усходняга абраду, так і заходняга. Формы і памеры больш разнастайныя. Бачылі пчолку (тое пчала ж?)? Я вось першы раз сустракаю. І ніводнага "грыбочка".
3❤26🔥52👍1🙏1