#бароўка #sacral_urban
Вось мы збеглі з Дрысы. І не засмучвайцеся, што на здымках заўважна шыльда «Верхнядзьвінск».
Агулам, не адзінкавы выпадак, калі ў чыгуначнай лагістыцы ёсць пэўны геаграфічны разсінхрон.
Напрыклад, калі вы купіце квіток да Радашковічаў (ці Радашкавічаў?), электравік давязе вас да адпаведнага прыпынку, але ён у вёсцы Пятрышкі, а да Радашковічаў трэба ехаць яшчэ на аўтобусе.
Калі набыць квіток да Ашмянаў, то тут амаль без падману – станцыя «Ашмяны» знаходзіцца ў Ашмянах. Але ж, хутчэй за ўсё, жадалася паглядзець цікавосткі раённага цэнтру, а не трапіць у аднайменную вёску. Па сведчаннях тых, хто так падмануўся, аўтобус усё ж ходзіць, куды трэба.
А вось з раённым горадам Мар’іна Горка гісторыя адваротная. Каб туды прыехаць па чыгунцы, трэба набываць квіток да станцыі «Пухавічы», што названа (як і сам раён) у гонар былога мястэчка ў 16 км ад гораду.
Ёсць яшчэ варык, дзе нас, быццам, падманваюць. Даязджаеш з Берасця да прыпынку “Высокае-Горад”, а ніякага гораду тамака няма. Нічога навокал няма! (насамрэч, ёсць стары добры сябар-аўтобус)
Такія прышпілы.
У Дрысы стасункі з чыгункай, як у першым прыкладзе. Станцыя побач з горадам у вёсцы Бароўка.
Станцыю зʼявілася ў сувязі з будоўляй Дынабурга-Віцебскай чыгункі ў другой палове ХІХ ст. І вось парачка здымкаў будынку з далёкага 1916 г.

1❤27🌚1 1
#бароўка #sacral_orthodox
Звычайна, допіс з вакзалам павінен наладзіць чытача на развітанне з месцам (часам, наадварот, на пачатак падарожжа), але пакуль да цягніка ёсць час, можна паспець паглядзець яшчэ на адзін помнік класіцызму з ХІХ ст. – царкву сьвятой Еўфрасінні Полацкай 1840 году пабудовы. І могілкі побач. Але самае цікавае там – гэта цагляная брамка. І назва царквы.
Ну ўсё, пакрысе з'язджаем адсюль. Зараз па-сапраўднаму. Сурʼёзна.

1❤28👍4🙏1 1
sacral_BY
Photo
#полацк #sacral_graveyard #sacral_reformatio
Магчыма, вы памятаеце, што доўгі шлях да Сар’і праходзіў праз Полацк і раніцай было шмат вольнага часу. А якія, так бы мовіць, установы працуюць 24\7? Правільна, могілкі. Таму, сярод іншага, змарнаваў час, каб абнавіць уражанні на лютэранскіх могілках.
На абшарах былога ВКЛ лютэранства амаль ніяк не прадстаўлена сярод мясцовага насельніцтва. Усякая шляхта больш угарала па кальвінізму, таму лютэране – гэта больш пра прыезджых немцаў і іншых жыхароў Еўропы. Ёсць цікавы прыклад ў выглядзе помніка з надпісамі на латгальскім дыялекце латышскай мовы, як на апошнім здымку помнік нейкаму Янісу Кілблаксу.
Заходняя палова могілак занятая праваслаўнымі пахаваннямі. Раней гэта былі два розныя некропалі (апошні зваўся Чырвоным), але з часам яны самкнуліся. А яшчэ ў 60-х тут пачалі хаваць сваіх нябожчыкаў габрэі Полацку. Гэтым разам не фоткаў прыклады, але яны ёсць у старым допісе.

2❤35👍5 4☃1👏1🙏1